CreateCulture Group
143 subscribers
278 photos
4 videos
123 links
CreateCulture Group – некамерцыйная ініцыятыва па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі.
Download Telegram
🔔 Вітайце на пятнічнай размове ў Instagram CreateCulture Group нашую наступную госцю — Марго Лазаранкову, крэатыўную прадпрымальніцу, спікерку TEDxMinskWomen, сузаснавальніцу мінскай прасторы Балкі і міжнароднай канферэнцыі EMERGE.

Марго пачынала свой шлях з развіцця крэатыўных індустрый у Беларусі, а зараз жыве ў Лондане, атрымала ступень магістра мастацтваў у прыстыжным Сentral Saint Martins ды працуе ў галіне тэхнічных стартапаў і стварэння супольнасцей.

Стаўце сабе напамін ды далучайцеся да эфіру ў гэтую пятніцу! 🕓

А задаць пытанні Марго можна напроўст у каментарах да гэтага паста 👇🏼

Пабачымся!
📌 Эфір ужо СЁННЯ, пачатак а 16-й гадзіне па Вільне!
Алесь Чахоўскі — наш госць у гэтую «Культурную пятніцу» 💥

Алесь з’яўляецца:
арт, медыя і кіна-прадусарам, культурніцкім дыпламатам;
арганізатарам музычных фэстаў і івэнтаў-рэканструкцый у Беларусі;
каардынатарам Дзён беларускай культуры ў свеце і кампаніі рэідэнтыфікацыі мастакоў беларускага паходжання;
а таксама менеджарам Маргарыты Ляўчук.

Стаўце сабе напамін ды далучайцеся да эфіру ў гэтую пятніцу!🗓

А задаць пытанні Алесю можна у каментарах да гэтага паста 👇🏻

Да сувязі!
🔥CreateCulture Group запускае Майстэрню Відэапраектаў! 🔥

У вас ёсць ідэя сацыяльнага, культурнага і адукацыйнага кантэнту на беларускай на YouTube і вы не ведаеце, як падступіцца да відэавытворчасці?

Запрашаем вас на нашу Майстэрню, дзе вы на практыцы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты.

Што вас чакае:

🎥 7 выкладчыкаў і выкладчыц з вопытам стварэння кіно і відэакантэнту
📚 Тэарэтычныя і практычныя заняткі
🤝 Ментарская падтрымка падчас распрацоўкі і стварэння вашага відэапраетка
📢 Два пітчынгі пілотнага праекта
🎯 Абсталяванне для здымак: святло, камеры і гук
🏢 Утульная студыя для вашых творчых заняткаў

Мы шукаем 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйнага сектара, творчага класа, актывістаў і актывістак, і тых, хто хоча ствараць важны кантэнт, ці ўкараніць медыякампанент у дзейнасць сваёй НДА.

🎬 Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 15 кастрычніка і падрыхтаваць невялікую прэзентацыю ідэі ды апісаць вашу матывацыю.

Падрабязнасці на 👉🏻сайце 👈🏻
А сёння на нашы пытанні аб культурным менеджменце будзе адказваць арт-прадусар і культурніцкі дыпламат Алесь Чахоўскі!

Не прапусціце эфір, ён сапраўды будзе цікавым! Пачатак а 17-й гадзіне па Віленскім часе 👀

💻 А калі вы ўцягнутыя зараз (ці былі раней) у культурны менеджмент і яшчэ не запоўнілі нашу анкету, то самы час!

Анкета на беларускай
Анкета на рускай
Forwarded from CreateCulture Space
Чытаць тут! ♥️

Like & share
Forwarded from CreateCulture Space
Мы, CreateCulture Space, запрашаем вас на новую Ноч Правалаў!

🌻На гэты раз у вас будзе магчымасць падзяліцца сваімі самымі захапляльнымі летнімі гісторыямі. Ад смешных адпускных эпапеяў да важных урокаў, якія паднесла нам лета — давайце разам перажывём гэты паток эмоцый і натхнення.

20 кастрычніка пройдзе першае мерапрыемства ў новым сезоне. Вам не абавязкова быць прафесійнымі стэндаперамі ды аратарамі, дастаткова проста высці і распавесці пра свой досвед. А мы створым атмасферу, дзе кожн_ая зможа атрымаць падтрымку ды разуменне.

🔥 Што патрэбна для ўдзелу? 🔥
1. падрыхтаваць свой выступ на 7 хвілін у стылі стэндап або TED Talk;
2. па магчымасці зрабіць прэзентацыю або паказаць відэа.

Рэгістрацыя да 19 кастрычніка
👉 Калі вы хочаце прыняць удзел як выступоўца, то запоўніце гэтую форму.
👉 Калі вы проста хаціце прыйсці падтрымаць іншых выступоўцаў, то запоўніце гэтую форму.

Пачатак: 19:00

Вы можаце прынесці з сабой вашыя ўлюбёныя напоі — BYOB (Bring Your Own Bottle) 🍷
Жадаеце рабіць відэа для YouTube 📹, але не ведаеце як да гэтага «слану»падступіцца?

Бо для гэтага ж трэба прыгожа здымаць, ставіць святло, гук, а потым умець мантаваць відэа… А яшчэ разумець алгарытмы YouTube, рабіць прывабныя вокладкі, апісанні, вызначаць мэтавыя аўдыторыі…🤯 Колькі ўсяго трэба ведаць! Наша каманда раіць пачаць з навучання на Майстэрні Відэапраектаў, дзе мы навучым ствараць, здымаць і мантаваць відэа для некамерцыйнага сектара, творчага класа ды актывізму!

Мы разумеем, што новыя веды набываць даволі цяжка, асабліва ў фармаце інтэнсіву! 🗿 Але мы дагадваемся, што можа вас сматываваць прайсці ўсе 7 тыдняў навучання да канца! 😉

На гэтым праекце ў якасці матывацыі мы тэстуем грашовы дэпазіт па падпісанай дамове 💶, які звяртаецца ў поўным памеры на апошнім занятку (дарэчы, калі вы раптам не пройдзеце курс цалкам, дэпазіт пойдзе на дабрачыннасць па вашаму выбару)! Вось такі нетыповы стымул у дадатак да канцэнтраванага досведу нашых выкладчыкаў ды выкладчыц.

Прымаем заяўкі да 15/10!
Forwarded from CreateCulture Space
Прывітанне ўсім!

Рады паведаміць, што мы вызначыліся з фарматам мерапрыемстваў па слядах адмены выставы Сяргея Сялецкага. Запрашаем вас на серыю івентаў «Інклюзіўны Аўторак», дзе мы будзем разам разбірацца ў тонкасцях інклюзіі, разнастайнасці і справядлівасці на працягу ўсяго лістапада.

🗓 Даты:
7, 14, 21 і 28 лістапада

🔥 Што нас чакае:
серыя з 3 лекцыйных івэнтаў і завяршальная панэльная дыскусія са спікер_камі лекцый.

📢 Тэмы, якія мы закранем:
дыскрымінацыя, негвалтоўныя зносіны, этыка, гвалт і харасмэнт

🌐 Мы таксама запросім эксперта_к з Літвы, каб яны падзяліліся сваім досведам і распавялі нам, як гэтыя пытанні разглядаюцца ў іх краіне, а таксама пра еўрапейскія пратаколы і рашэнні.

Наша каманда актыўна працуе над праграмай, каб разам мы змаглі паглыбіцца ў важныя пытанні. Сачыце за абнаўленнямі і далучайцеся да «Інклюзіўных Аўторкаў»!
Forwarded from CreateCulture Space
А памятаеце, мы разам з нашымі партнёрамі і партнёркамі шукалі рэцэпт ідэальнага праекта ці імпрэзы

🍽 Мы тады гатавалі розныя стравы і абмяркоўвалі асабісты досвед кожнага і кожнай. Дык вось паводле вынікаў, мы радыя паказаць чэк-лісты, якія дапамогуць тым, хто хочу адкрыць крэатыўную прастору самастойна ці зладзіць круты івэнт!

Спампаваць можна тут Будзем радыя вашай зваротнай сувязі!
Надзея Ількевіч у гасцях «Рэдактарскага падкаста»!😃

Менеджарка культуры і сузаснавальніца нашай прасторы CreateCulture Space Надзея Ількевіч распавяла больш пра пляцоўку і якія івэнты ў нас праходзяць, а таксама падзялілася сваёй нястрымнай апантанасцю культурай.

Пераходзьце па спасылцы каб даведацца, чаму дайвінг – выдатны антыдот ад выгарання, а таксама паслухаць беларуска-украінска-апалачынскі гурт Slavalachia (прадзюсаркай якога таксама з'яўляецца нашая Надзея)❤️
Бясплатныя гадзіны ў студыі для беларускіх актывістаў і актывістак

Нядаўна мы адкрылі CreateCulture Studio – гэта ідэальнае месца для правядзення адукацыйных мерапрыемстваў, запісу вэбінараў, інтэрв'ю, правядзення фота і відэаздымак. Студыя знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Вільнюса, па адрасе Karmelitų g. 5, і абсталявана ўсім неабходным: прафесійным святлом, фонамі і высакакласнай тэхнікай.

Мы вырашылі дадаткова вызначаць бясплатныя гадзіны арэнды ў нашай студыі. Такім чынам мы падтрымліваем і натхняем тых, хто імкнецца зрабіць свет лепш праз карысны відэакантэнт.

Бясплатныя гадзіны прадастаўляюцца на конкурснай аснове, і колькасць іх абмежавана. Для гэтага неабходна запоўніць форму. 

Прыярытэт падтрымкі надаецца праектам, якія робяць унёсак у развіццё грамадзянскага сектара, альбо садзейнічаюць развіццю культурнай і творчай сферы Беларусі, альбо развіваюць беларускія супольнасці за мяжой.

Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, напішыце:
pr@createculture.group😊
«У наступным годзе я абавязкова зраблю ўсё, што даўно адкладаю!»

А што калі можна не чакаць новага года?😲
Калі ў цябе ёсць ідэя сацыяльнага ці культурнага праекта, то першы крок да яе ажыцяўлення можна зрабіць ужо зараз.
Як? Праз рэгістрацыю на Майстэрню карысных праектаў!🥳

❗️Заўтра а 18:00 мы адкрываем новы набор. Дасылайце нам свае ідэі ці ўжо працуючыя праекты, якія хочаце развіць.

У рамках курса ты зможаш дапрацаваць свае ідэі і пратэставаць праекты з нашымі ментарамі і ментаркамі, экспертамі і эксперткамі, а таксама стаць часткай супольнасці аднадумцаў😍

Пастаў напамінак, каб не прапусціць❗️
А ты ўжо зарэгістрава_ла сваю каманду на КінаКаляды48?

❗️РЭГІСТРАЦЫЯ працягваецца да 15 снежня а 12:00 (па Вільні).

Да чэленджу ўжо далучыліся 13 каманд з 4 гарадоў☺️
Удзельнікі і ўдзельніцы рознага ўзроўню падрыхтоўкі паспрабуюць за 48 гадзін зрабіць гатовы калядны кароткаметражны фільм.
Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы. А яшчэ ўсе фільмы будуць паказаны ў Вільні падчас Калядаў⭐️

❗️Сёння апошні дзень, калі ўдзел каштуе 65 еўра!

Падрабязнасці, правілы і FAQ тут
Хочаш зрабіць штосьці карыснае, рэалізаваць ідэю праекта ці развіць навыкі праектнага менеджмента?⚡️

У нас цудоўная навіна: адкрыты новы набор на Майстэрню карысных праектаў!🥳

📌Калі ты:
• беларус_ка ўзросту ад 18 гадоў;
• крэатыўн_ая і адказн_ая;
• хочаш рэалізаваць ідэю сацыяльнага ці культурнага праекта, але табе не хапае прафесійнай падтрымкі і ведаў;
• любіш практычнае навучанне;
• гатов_ая працаваць над сабой і развівацца.

Тады далучайся да нашага бясплатнага анлайн-курса па праектным менеджменце, які будзе праходзіць з 11 студзеня па 11 красавіка.

📌Анлайн-курс складаецца з:
вэбінараў, відэаўрокаў і заданняў, цягам выканання якіх ты распрацуеш свой праект ад канцэпцыі да рэалізацыі;
працы з ментар_кай, як_ая будзе падтрымліваць цябе, адказваць на твае пытанні і даваць парады;
кансультацый псіхолага, каб справіцца з ўнутранымі барʼерамі и стрэсам.


Падавай сваю заяўку па спасылцы!
❗️Дэдлайн — 22 снежня!
Спецпрыз для студэнцкіх каманд на КінаКаляды48!🔥

Каляды набліжаюцца ды колькасць цудаў павялічваецца! Акрамя асноўнага прызу на КінаКалядах48, які складаецца з рэгістрацыйных унёскаў каманд, будзе і яшчэ адна прыемная ўзнагарода ў памеры 200 еўра ад Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта. Атрымаць яе будзе магчымасць толькі ў студэнцкіх каманд з ЕГУ, таму ў вас ёсць вялікі шанец!

Калі вы яшчэ не зарэгістравалі сваю каманду, нагадваем, што засталося няшмат часу: да 7 снежня ўключна яшчэ дзейнічае рэгулярны кошт удзелу, а цалкам рэгістрацыя заканчваецца 15 снежня а 12-ай гадзіне.

КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін.

Рэгістрацыя на чэлендж па спасылцы!
У пятніцу стартуе чэлендж КінаКаляды48!🎥

Каманды выцягнуць жанры і абавязковыя элементы, і наступныя 48 гадзін будуць працаваць над сваімі фільмамі.

Мы сабралі прафесійнае журы, якое будзе ацэньваць фільмы ўдзельнікаў. І ўжо 23 снежня мы даведаемся, хто стане пераможц_ай КінаКаляд48 у 2023 годзе!

А яшчэ, рэгістрацыя працягваецца да 12:00 15 снежня! Таму магчымасць паўдзельнічаць ёсць😊
Далучайцеся!