CreateCulture Group
141 subscribers
279 photos
4 videos
124 links
CreateCulture Group – некамерцыйная ініцыятыва па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі.
Download Telegram
🧑🏼‍💼А хто такія гэтыя «культурныя менеджары»? Прызнавайцеся, так падумалі, калі мы распавялі пра наша даследаванне?

А каб такіх пытанняў не засталося, распавядаем вам гісторыі трох культурных менеджарак — @lizaveta.sh @agnijaja @nadzeya_art .

Даведаліся нешта новае
Forwarded from CreateCulture Space
⚡️Як вы ведаеце, учора мы пачалі рабіць рамонт студыі!

Зусім хутка будзем абіраць яе назву разам з вамі, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі!

А пакуль, глядзіце, як прайшоў першы дзень «Том Соер Паці»! Больш фота шукайце па спасылцы ў stories👆🏼

Дзякуй усім, хто дапамагае нам, мы вельмі шануем вас!❤️

👉🏼Больш фота👈🏼

📸@turkkou
💥 Мы зноў шукаем таленавіт_ую SMM менеджар_ку, як_ая дапаможа нам стварыць прыкметную прысутнасць у сацыяльных медыя-сетках! Калі ты творч_ая, ініцыятыўн_ая і захоплен_ая сацыяльнымі медыя, то мы хочам бачыць цябе ў нашай камандзе!

Твае задачы ўключаюць:

распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;
стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;
павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;
стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;
аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;
стварэнне справаздач аб праведзенай працы;
маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;
пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.

Падрабязнасці і форма заяўкі тут📲
💻Мы запускаем свой YouTube канал!

Чаго чакаць:
▪️Запісы культурных мерапрыемстваў прасторы CreateCulture Space: лекцыі, канцэрты, прэзентацыі
▪️Адукацыйныя відэа пра пітчынг, праектны менеджмэнт
▪️Пітчы культурных праектаў
▪️Дыскусіі і сустрэчы з сучаснымі культурніцкімі дзеячамі і дзяячкамі
І шмат іншага

💿Першымі на канале стануць адукацыйныя відэа “ПРАЕКТАРа” — сумеснага праекта CreateCulture Group і sekktor — серыі пітчынгаў ідэй ад культурніцкіх дзеячаў і дзяячак, якія шукаюць рэсурсы, новых партнёраў і партнёрак, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку.

📌Наша мэта — аб’яднаць беларускіх культурных творцаў, гледачоў і глядачак, удзельнікаў і ўдзельніц крэатыўных працэсаў у адным месцы, ствараючы супольнасць, якая можа сумесна ўзбагачаць і развіваць культуру Беларусі.

Спасылка на канал! Падпісвайцеся, стаўце падабайкі і распавядайце пра нас сябр_оўкам!
⚡️Як вы ведаеце, у нас ёсць конкурс пітчынгаў ПРАЕКТАР, на якім дзеячы і дзяячкі прадстаўляюць свае праекты.

Першымі відэа на канале мы вырашылі апублікаваць карысныя ўрокі ад трэнера па публічных выступах Аляксея Бурносенка @bekar_the_trainer :

👉 Як падрыхтаваць сцэнар і план выступу
👉 Мова цела пад час публічнага выступу
👉 Кантроль увагі аўдыторыі

Спасылка на канал!

Прыемнага прагляду!
❗️«Майстэрня Карысных Праектаў» падаўжае дэдлайн❗️

Хочаш рэалізаваць свой саціяльна-культурны праект? Табе да нас! Паспей адправіць заяўку на ўдзел ў Майстэрні Карысных Праектаў да 27 жніўня!

Спасылка
Маеш дачыненне да культурніцкага руху Беларусі?🔥

Тады наша анкета — для цябе!

Пераходзь па спасылцы на анлайн-апытанне ў межах даследавання пра культурных менеджараў і менеджарак.

📃Анлайн-апытанне — гэта першая частка даследавання, мэта якога глыбей паразумець наш сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця.
Апытанні ананімныя, бяспечныя і не збіраюць вашыя персанальныя дадзеныя. Яны дасяжныя на беларускай і рускай мовах.

Што мы хочам даведацца?

▪️Пра вашу матывацыю — чаму вы абралі менавіта шлях культурнага менеджменту?

▪️Ці вы ўспрымаеце гэта як сапраўдную прафесію або больш як актывізм або хобі?

▪️Якія асноўныя функцыі і крыніцы вашага вопыту?
І яшчэ іншыя пытанні

Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы зможаце надаць нам 15-20 хвілін вашага часу і прайсці апытанне!❤️

Анкета на беларускай
Анкета на рускай
🍝Networking Кухня — Пошук рэцэпта паспяховых праектаў і мерапрыемстваў

На гэты раз мы адчыняем дзверы прасторы для нашых наведвальнікаў і наведвальніц, каб разам пагрузіцца ў свет кулінарыі і мастацтва арганізацыі.

Што такое Networking Кухня?

👨‍🍳 Сумеснае прыгатаванне ежы:
Вы зможаце не толькі прыгатаваць смачныя стравы, але і выявіць, як узаемадзеянне інгрэдыентаў прыводзіць да зусім новых смакаў. Ствараючы стравы, вы будзеце аналізаваць паспяховыя праекты і мерапрыемствы адно аднаго і даследаваць, якія «інгрэдыенты» робяць іх сапраўднымі шэдэўрамі.

📝 Чэк-ліст «Што робіць мерапрыемствы і праекты паспяховымі»:
Разам са стравамі мы створым яшчэ нешта каштоўнае — чэк-ліст, які стане вашым даведнікам да паспяховай рэалізацыі праектаў і мерапрыемстваў. Тут мы збяром лепшыя «інгрэдыенты»: практыкі, інсайты і ідэі — для таго, каб кожнае вашае мерапрыемства ці праект былі па-сапраўднаму паспяховымі.

🗣️ Адкрытае абмеркаванне і абмен вопытам:
Пасля кулінарнай часткі мерапрыемства ўдзельніцы і ўдзельнікі каманды CreateCulture Group падзеляцца ў фармаце Ночы правалаў пераадоленымі перашкодамі ў межахпраектаў і працы прасторы. Гэта класная магчымасць даведацца аб рэальных выкліках і шляхах да іх пераадолення.

🥳 Для каго падзея:
Запрашаем усіх, хто ўжо ажыццявілі свае праекты, правялі мерапрыемствы ці толькі збіраюцца зрабіць гэта ў сценах CreateCulture Space. Калі вы шукаеце ідэальны рэцэпт для паспяховай рэалізацыі, абмен вопытам і ведамі, то гэтае мерапрыемства сапраўды для вас!

Гарантуем, што разам мы смачна правядзем час, даведаемся нешта новае пра праекты і мерапрыемствы і натхнімся ў крэатыўнай атмасферы нашай прасторы .

🍽️ Networking Кухня! 🍽️
📅 Калі: 6 верасня 19:00-21:00
📍 Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų g. 5)
📝Рэгістрацыя да 3 верасня