Цёмны Лёс
422 subscribers
110 photos
15 videos
5 files
297 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Крыху спазьніўся, але ад таго не менш файны выпуск, у якім вас чакае насычаны ШІ-мікс: абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які дапамагае ратаваць сэрцы.

Разьбіраемся са злівам ад Цукерберга пра тое, як ШІ-агентаў вучаць на працы супрацоўнікаў Meta, і глядзім на новы факультатыў па ШІ ў беларускіх школах. Таксама гаворым пра біблейскі серыял ад Amazon і пластычных хірургаў, якія перарабляюць твары па ШІ-рэфэрэнсах.

А ў фінале - першы афіцыйны дыягназ ШІ-залежнасьці і энцыкліка Папы Рымскага.

Далучайцеся! 🤗

👉 YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=0HBTfYQK13A
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/25
Наступныя тры тыдні тутака будзе шмат кружэлак і паходных допісаў, бо я лячу ў ЗША, таму загадзя прабачце. Сапраўды важныя допісы буду пеніінэсіць (новыя выпускі напрыклад).

Што я забыўся ў ЗША? Патлумачыць складана, таму проста загугліце "International Visitor Leadership Program Freedom 250". Лячу па накірунку "AI Innovation & Security", таму спадзяюся, што будуць амерыканскія індайды аб тым, у якую цьмутаракань мы кацімся з ШІ.

Як будуць пытанні, то сьмела залятайце ў каментары, буду адказваць 🤗
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Знайсьці помнік беларусу ў Вашынгтоне - done
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем беларускі АСМR, таямніцы нашых дыялектаў, тры галоўныя якасці для працы ў Anthropic і як праграмістцы дазволілі не выкарыстоўваць ШІ на працы праз рэлігію. Гаворым пра адмену ШІ-звальненняў, супермагутную Claude Fable 5 і кітайскую GLM 5.2, як Ілон Маск стаў першым у свеце трыльянерам, а SpaceX купіла Cursor за $60 мільярдаў. Не абышлі бокам і айчынныя навіны - указ аб рабатызацыі Беларусі і крутую калабарацыю OneSoil з Rainbow Weather для трактарыстаў будучыні. Таксама ў выпуску: як ізраільская разведка вылічвае мэты праз ШІ, кэшбэк у токенах ад кітайскіх банкаў, спа-салоны ад Midjourney, гатоўнасць немцаў да кахання з андроідамі і рэальныя робаты-папрашайкі на вуліцах.

Фінал - пра тое, як знайсьці самага душнага калегу ў офісе і чаму Пентагон наносіў удары па Іране, кансультуючыся з Grok.

Далучайцеся, даражэнькія! 🤗

👉 YouTube: https://youtu.be/unE6WdEq4vU
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/26
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Вяртаюся зь лекцыямі "Доўгая дарога дадому" - ва Ўроцлаве і ў сеціве. Першая 28 ліпеня. Пра эміграцыю, літаратуру і пераклад. Пра тое, ці патрэбная польская літаратура па-беларуску беларусам, якія апынуліся ў Польшчы? А ў іншых краінах? А ў самой Беларусі?

Пакажу некалькі перакладаў, ад Міцкевіча, Мілаша і Шымборскай да сучасных паэтак і паэтаў. Прэзэнтую новую кнігу любімага аўтара - "Вуліцу шарлатанаў" Галчыньскага, якая якраз зьявіцца.

Пачатак а 19.00.
Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2.

Для тых, хто далёка ад Уроцлава, будзе трансьляцыя.

Для тых, хто ня ведае беларускай, будзе польскі пераклад ад Жанны Нагіной.

https://www.facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/
Тутака удзельнік беларускага Мастадона пераклаў Гары Потэр і метады рацыянальнага мыслення. Перакладаў праз Fable 5 і GPT 5.6 Sol, выйшла даволі года, раю усім. Тым больш, што кніга сама па сабе не менш годная, чым арыгінальны Гары Потэр: https://vkl.world/@molind/116738301674044855
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння будуць навіны добрыя! А пакуль, пачытайце маё інтэрв'ю пра стан ШІ для Dzik Pic ⬇️