Цёмны Лёс
422 subscribers
110 photos
16 videos
5 files
298 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Выпусьціў два новыя трэкі ад імя майго ШІ-выканаўцы Setivir - «Мова Нанова» і «Мов-Маці».

Гэта музычныя адаптацыі верша Рыгора Барадуліна, які паэт адмыслова напісаў да адкрыцьця курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». З часам гэты верш стаў для курсаў амаль гімнам - цёплым, пазнавальным і вельмі шчырым тэкстам пра вяртаньне да роднай мовы, да сябе і да сваіх вытокаў.

Я зрабіў гэтыя трэкі як маленькі падарунак да закрыцьця сэзону «Мова Нанова» - і з удзячнасьцю ўсім, хто вучыцца, гаворыць, сьпявае, падтрымлівае і вяртае мову нанова.

Адна вэрсія атрымалася больш цёплая, начная і інтымная, другая - гімнавая, рэйвавая і варушняковая: з хорам, арганам, саб-басам і дабстэп-дропам.

Паслухайце, калі хочацца беларускага слова ў нечаканай электроннай прасторы ⬇️

P.S. Абодва трэкі хутка з’явяцца на ўсіх аўдыяпляцоўках 😊
🎉 Сябры, гэты дзень настаў! Даўгачаканая (спадзяёмся) лакалізацыя для Slay the Spire 2 выходзіць у свет. Каментуйце, абмяркоўвайце, рэпосціце, дзяліцеся з сябрамі – нам будзе вельмі прыемна. Далей – болей! 🚀

Спасылка на мадыфікацыю на NexusMods
Спасылка на дапаможнік у Steam
Mega

🌐 Вядома ж, яна адразу ж ёсць на belarusian.games, разам з больш чым сотняй іншых перакладаў.

Падтрымаць нас, як і заўжды, можна на Boosty ці Patreon.

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Сайт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Pieršy Raz: Хакатон ва Уроцлаве. 48 гадзін, каб ператварыць ідэю ў бізнес

Гэты момант настаў!

Ты пройдзеш усе ключавыя этапы: ад ідэі і мэтавай аўдыторыі да эканомікі праекта, маркетынгу і выхаду на рынак. З падтрымкай ментараў і з выкарыстаннем AI-інструментаў.

✦ хочаш пачаць бізнес у Польшчы;
✦ маеш ідэю, але адкладаеш;
✦ не ведаеш, з чаго пачаць;
✦ хочаш перазапусціць існуючы праект;
✦ шукаеш каманду.

📅 27–28 чэрвеня, 9:30–21:00.
📍 Уроцлаў, афлайн.
💸 Бясплатна.
🔗 Рэгістрацыя.
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Крыху спазьніўся, але ад таго не менш файны выпуск, у якім вас чакае насычаны ШІ-мікс: абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які дапамагае ратаваць сэрцы.

Разьбіраемся са злівам ад Цукерберга пра тое, як ШІ-агентаў вучаць на працы супрацоўнікаў Meta, і глядзім на новы факультатыў па ШІ ў беларускіх школах. Таксама гаворым пра біблейскі серыял ад Amazon і пластычных хірургаў, якія перарабляюць твары па ШІ-рэфэрэнсах.

А ў фінале - першы афіцыйны дыягназ ШІ-залежнасьці і энцыкліка Папы Рымскага.

Далучайцеся! 🤗

👉 YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=0HBTfYQK13A
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/25
Наступныя тры тыдні тутака будзе шмат кружэлак і паходных допісаў, бо я лячу ў ЗША, таму загадзя прабачце. Сапраўды важныя допісы буду пеніінэсіць (новыя выпускі напрыклад).

Што я забыўся ў ЗША? Патлумачыць складана, таму проста загугліце "International Visitor Leadership Program Freedom 250". Лячу па накірунку "AI Innovation & Security", таму спадзяюся, што будуць амерыканскія індайды аб тым, у якую цьмутаракань мы кацімся з ШІ.

Як будуць пытанні, то сьмела залятайце ў каментары, буду адказваць 🤗
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Знайсьці помнік беларусу ў Вашынгтоне - done
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем беларускі АСМR, таямніцы нашых дыялектаў, тры галоўныя якасці для працы ў Anthropic і як праграмістцы дазволілі не выкарыстоўваць ШІ на працы праз рэлігію. Гаворым пра адмену ШІ-звальненняў, супермагутную Claude Fable 5 і кітайскую GLM 5.2, як Ілон Маск стаў першым у свеце трыльянерам, а SpaceX купіла Cursor за $60 мільярдаў. Не абышлі бокам і айчынныя навіны - указ аб рабатызацыі Беларусі і крутую калабарацыю OneSoil з Rainbow Weather для трактарыстаў будучыні. Таксама ў выпуску: як ізраільская разведка вылічвае мэты праз ШІ, кэшбэк у токенах ад кітайскіх банкаў, спа-салоны ад Midjourney, гатоўнасць немцаў да кахання з андроідамі і рэальныя робаты-папрашайкі на вуліцах.

Фінал - пра тое, як знайсьці самага душнага калегу ў офісе і чаму Пентагон наносіў удары па Іране, кансультуючыся з Grok.

Далучайцеся, даражэнькія! 🤗

👉 YouTube: https://youtu.be/unE6WdEq4vU
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/26
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM