🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!
Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас».
Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі!
Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!❤️
👉 YouTube: https://youtu.be/C3f8BxIOIOw
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/46

У Ютубе некалькі месяцаў таму зь'явілася такая функцыя - «калабарацыя». Гэта калі ў відэа адлюстроўваецца адразу некалькі аўтараў. Такім чынам Ютуб дазваляе лепей прасоўваць ролікі на аўдыторыю адразу некалькіх каналаў.
Але мой допіс не пра гэта. Вядома, адразу як гэтая функцыя зьявілася, я пачаў у калабаратары да ўсіх відэа, у якіх я ёсьць і дзе размова ідзе пра тэхналёгіі, дадаваць свой буйны расейскамоўны канал «АйЦіБарада». І ведаеце што? Яно працуе, трафік падымаецца даволі значна. Але справа ў тым, што акрамя «АйЦіБарады» ды падкасту «на Вайбе» ў мяне больш няма расейскамоўных Ютуб-праектаў. Пераважная большасьць кантэнту з маім удзелам цяпер выходзіць на беларускамоўных каналах (у прыватнасьці ў падкасте «Каласы пад сярпом ШІ» і на канале «Цёмны Лёс»).
Дык вось. На «Цёмным Лёсе» адсотак дызлайкаў супэрнізкі, літаральна 1 дызлайк на выпуск. На КПСШІ наогул кожны новы выпуск набірае 100% лайкаў. Чаму так? Відавочна, таму што мы - беларусы - коцікі, якія падтрымліваюць адно аднаго. І як толькі я дадаю ў калабаранты «АйЦіБараду», адразу зь'яўляецца купка дызлайкаў, а адсотак лайкаў/дызлайкаў падае са 100% і 99% да ~80%. Чаму? Таму што імпэрыялізаваным дупкам не падабаецца, што «наш парень» робіць кантэнт на «смешном языке» (не жарт, літаральныя меркаванні з заблакаваных каментароў). Пры гэтым адсотак гэтых імпэрскіх доўдняў сярод трафіку, што прыходзіць з «АйЦіБарады», невялікі, а калабарацыя дадае да праглядаў 100% і больш.
І вось дылема:
1️⃣ працягваць ставіць калабарацыю, нягледзячы на ёлупняў, якіх прыносяць алгосы Ютуба?
2️⃣ забіць на калабарацыю й спадзявацца, што беларусы самі знойдуць наш кантэнт?
3️⃣ ці, можа, пачаць выкладаць і на АйЦіБараду відэа па-беларуску, каб імпэрскія дупкі проста згарэлі й больш ніколі не вярталіся ні на АйЦіБараду, ні на іншыя відэа з маім удзелам?
Напішыце вашыя думкі ў камэнтарах, калі ласачка 🤗

Hell Grind - першы паўнавартасны цалкам сгенераваны ШІ фільм (які яшчэ і на Каннскім фестывали пауказалі): https://www.youtube.com/watch?v=CVzfQuC0aMU. Бюджэт - 500 тысяч даляраў, тэрміны вытворчасьці - два тыдні. Ачмурэць, не думаў, што мы так шутка дойдзем да такога...
YouTube
Hell Grind | Official Trailer | Higgsfield Original Series
Watch the official trailer for Hell Grind — the world's first 90 minute sci-fi heist feature film produced entirely using Higgsfield AI, now screening at the Cannes Film Festival.
Watch Higgsfied Original Series: https://higgsfield.ai/original-series
Hell…

Forwarded from Białystok Music Club — Беластоцкі музычны клуб
🎧 ШІ і музыка: як гучыць будучыня / Нядзеля, 31.05
Ужо ў гэтую нядзелю ў Беластоку сустракаемся, каб пагаварыць пра тое, што цяпер адбываецца на скрыжаванні музыкі і штучнага інтэлекту.
Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік раскажа, як ШІ ўжо змяняе стварэнне музыкі, што сёння ўмеюць сучасныя інструменты і куды ўсё рухаецца.
А напрыканцы паспрабуем разам згенераваць музыку з нуля — ад ідэі да гатовага выніку!
📍 Дзе: Беласток, паб Beer4U / Legionowa 14–16
🗓 Калі: нядзеля, 31 траўня
🕕 Час: 18:00
🎙 Спікер: Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік, які робіць ШІ-музыку пад псеўданімам Setivir
Уваход вольны!
🔥 Паглядзім, што ў гэтым сапраўды цікавага для музыкаў, слухачоў і ўсіх, каму цікавая будучыня творчасці.

Дзякуй спадарыня Кацярына за шыкоўны выпуск: https://youtu.be/TGBPARAAOjI?is=0W_WH0M2AjESGqQF
YouTube
Сямейнае дрэва: навошта яго складаць, дзе шукаць продкаў і як за мяжой. Як не спазніцца?
Падтрымай наш канал і новыя выпускі
💌 данаты https://ko-fi.com/budzma
💌 супердзякуй, спонсарства https://www.youtube.com/c/TheBudzma/join
💌 https://www.paypal.com/paypalme/budzma
💌 рахунак/картка, іншае https://budzma.org/news/budzma-prosits-padtrymki.html…

Шукаю айцішнікаў, у якіх быў досьвед працы ў камандах ці на праектах, дзе ў якасьці камунікацыі/у працэсах выкарыстоўвалася беларуская мова. Калі вы такі чалавек, ці ведаеце такіх - напішыце мне, калі ласка, HTTPS://t.me/iamitbeard
Telegram
Lex Kartynnik
Sponsors of the Russian|Belarusian regime - GFYS. More info here: itbeard.com
Распавёў тутака Сашу Івуліну пра стан ШІ на сённяшні момант: https://youtu.be/SpVWn1oxzKE
YouTube
Мы будем жить вечно? Азаренка и Солодуху заменит ИИ? Угарная песня про Соболенко! / АЙТИБОРОДА
🔥Лукашенко стоял у истоков ИИ? Почему в Беларуси не работают самые популярные ИИ-сервисы? Заменят ли нейросети Азарёнка, Макса Коржа и Славу Комиссаренко? Гимн ябатек написал ChatGPT? Скоро БЧБшников начнут гонять роботы, а Тайвань захватят собаки с автоматами?…
Цікавая вакансія для аматараў ШІ і беларускіх лінгвістаў: https://job-boards.eu.greenhouse.io/agency/jobs/4660179101
job-boards.eu.greenhouse.io
Belarusian Language Specialist - Freelance AI Trainer Project
Poland
✨ Новы трэк ад Setivir ужо анлайн!
«Калі каліна не цвіла» — арыгінал з такой назвай зьяўляецца беларускай народнай песьняй пра каханьне, разьвітаньне і памяць.
Viečar toj — гэта яе сучасная адаптацыя ў прасторы melodic dubstep / future garage: сумная і цяжкая электронная балада пра хлопца і дзяўчыну, пра вечар, які не адпускае, і сэрца, што «то млела, то балела».
У мястэчку Ракаў гэтую песьню традыцыйна сьпявалі ад імя хлопца — і менавіта гэты мужчынскі погляд на страчаную любоў стаў эмацыйным цэнтрам трэка.
Песьня ўжо даступная на ўсіх аўдыё-пляцоўках: https://music.youtube.com/watch?v=HRoorhU2r4U

Viečar Toj
Provided to YouTube by DistroKid
Viečar Toj · Setivir · Aliaksei Kartynnik
Viečar Toj
℗ itbeard prod.
Released on: 2026-05-29
Auto-generated by YouTube.

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Айцібарада пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі
ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.
https://www.youtube.com/watch?v=P_v8yM0B7GU

АЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі
#радыёсвабода #Канапа #АйЦіБарада
ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта…

Forwarded from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.
У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту.
Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім.
Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️
Глядзець: https://youtu.be/wnFjMmO5eEA
Слухаць: https://pc.st/e/0CMRS4eBfJn
Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy

Forwarded from Сябар з Кепкай
Гэта мой першы досвед стварэння кантэнту на беларускай мове, але спадзяюся, што вас гэта ўсё адно зацікавіць.
https://youtu.be/quCOF1yAeOs?i
Прыемнага прагляду!
https://youtu.be/quCOF1yAeOs?i
Прыемнага прагляду!
YouTube
Што такое НРГ і чаму мільёны людзей па ўсім свеце праводзяць за імі сотні гадзін?
У гэтым відэа я простымі словамі распавяду, што такое настольна-ролевыя гульні (НРГ), як яны працуюць і чаму гэта значна больш, чым проста кіданне кубікаў.
Вы даведаецеся:
⚔️ што адбываецца падчас гульні ў НРГ;
🎲 навошта патрэбныя кубікі і правілы;
📖 чаму…
Вы даведаецеся:
⚔️ што адбываецца падчас гульні ў НРГ;
🎲 навошта патрэбныя кубікі і правілы;
📖 чаму…
Выпусьціў два новыя трэкі ад імя майго ШІ-выканаўцы Setivir - «Мова Нанова» і «Мов-Маці».
Гэта музычныя адаптацыі верша Рыгора Барадуліна, які паэт адмыслова напісаў да адкрыцьця курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». З часам гэты верш стаў для курсаў амаль гімнам - цёплым, пазнавальным і вельмі шчырым тэкстам пра вяртаньне да роднай мовы, да сябе і да сваіх вытокаў.
Я зрабіў гэтыя трэкі як маленькі падарунак да закрыцьця сэзону «Мова Нанова» - і з удзячнасьцю ўсім, хто вучыцца, гаворыць, сьпявае, падтрымлівае і вяртае мову нанова.
Адна вэрсія атрымалася больш цёплая, начная і інтымная, другая - гімнавая, рэйвавая і варушняковая: з хорам, арганам, саб-басам і дабстэп-дропам.
Паслухайце, калі хочацца беларускага слова ў нечаканай электроннай прасторы ⬇️
P.S. Абодва трэкі хутка з’явяцца на ўсіх аўдыяпляцоўках 😊

«Мова Нанова» — https://youtu.be/S9V3HrY-Z28
YouTube
Setivir — Mova Nanova (Мова Нанова)
«Мова Нанова» — музычная адаптацыя верша Рыгора Барадуліна, які паэт адмыслова напісаў да адкрыцця курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». З часам гэты верш стаў неафіцыйным гімнам курсаў — цёплым, шчырым і вельмі пазнавальным тэкстам пра вяртаньне да роднай…
«Мов-Маці» — https://youtu.be/XHW8MhUsCck
YouTube
Setivir — Mova-Maci (Мова-Маці)
«Мов-Маці» — музычная адаптацыя верша Рыгора Барадуліна, які паэт адмыслова напісаў да адкрыцьця курсаў беларускай мовы «Мова Нанова».
Шэпт. Арган. Хор. Саб-бас. Дабстэп-дроп. Драм-н-бэйсавая энэргія. Беларускае слова тут гучыць як рытуал у кібэркатэдры —…

Forwarded from łokar - беларуская лакалізацыя
🎉 Сябры, гэты дзень настаў! Даўгачаканая (спадзяёмся) лакалізацыя для Slay the Spire 2 выходзіць у свет. Каментуйце, абмяркоўвайце, рэпосціце, дзяліцеся з сябрамі – нам будзе вельмі прыемна. Далей – болей! 🚀
Спасылка на мадыфікацыю на NexusMods
Спасылка на дапаможнік у Steam
Mega
🌐 Вядома ж, яна адразу ж ёсць на belarusian.games, разам з больш чым сотняй іншых перакладаў.
Падтрымаць нас, як і заўжды, можна на Boosty ці Patreon.
📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Сайт

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Мова Нанова Уроцлаў
Pieršy Raz: Хакатон ва Уроцлаве. 48 гадзін, каб ператварыць ідэю ў бізнес
Гэты момант настаў!
Ты пройдзеш усе ключавыя этапы: ад ідэі і мэтавай аўдыторыі да эканомікі праекта, маркетынгу і выхаду на рынак. З падтрымкай ментараў і з выкарыстаннем AI-інструментаў.
✦ хочаш пачаць бізнес у Польшчы;
✦ маеш ідэю, але адкладаеш;
✦ не ведаеш, з чаго пачаць;
✦ хочаш перазапусціць існуючы праект;
✦ шукаеш каманду.
📅 27–28 чэрвеня, 9:30–21:00.
📍 Уроцлаў, афлайн.
💸 Бясплатна.
🔗 Рэгістрацыя.

Даўгачаканае вяртанне Рудзіка ў ВІДЗІК!
https://youtu.be/ZHlfTPNF0Xc?si=nwxwiDpF-2lWkDQw
https://youtu.be/ZHlfTPNF0Xc?si=nwxwiDpF-2lWkDQw
YouTube
Такога відзіка вы не бачылі даўно: Дзед вярнуўся і зноў пра футбол. | #відзік 74
💠 Падтрымаць Рудзі: https://www.patreon.com/rudzi_game
🔶 Падтрымаць Віталя: https://www.aliakhnovich.com/about/
🎮 Telegram-канал "Рудзі / Відэагульні": https://t.me/rudzi_game
🥸 Telegram-канал "Аляхновіч": https://t.me/aliakhnovich
🦾 Telegram-канал "Бу-бу…

🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Крыху спазьніўся, але ад таго не менш файны выпуск, у якім вас чакае насычаны ШІ-мікс: абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які дапамагае ратаваць сэрцы.
Разьбіраемся са злівам ад Цукерберга пра тое, як ШІ-агентаў вучаць на працы супрацоўнікаў Meta, і глядзім на новы факультатыў па ШІ ў беларускіх школах. Таксама гаворым пра біблейскі серыял ад Amazon і пластычных хірургаў, якія перарабляюць твары па ШІ-рэфэрэнсах.
А ў фінале - першы афіцыйны дыягназ ШІ-залежнасьці і энцыкліка Папы Рымскага.
Далучайцеся! 🤗
👉 YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=0HBTfYQK13A
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/25

ШІ-светлафоры ў Беларусі, працэсар-пластыр, Gemini Omni, Claude Opus 4.8, гаўно і трэскі / КПСШІ #25
Сёння абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, гаворым пра забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які ратуе сэрцы. Разбіраемся…
Наступныя тры тыдні тутака будзе шмат кружэлак і паходных допісаў, бо я лячу ў ЗША, таму загадзя прабачце. Сапраўды важныя допісы буду пеніінэсіць (новыя выпускі напрыклад).
Што я забыўся ў ЗША? Патлумачыць складана, таму проста загугліце "International Visitor Leadership Program Freedom 250". Лячу па накірунку "AI Innovation & Security", таму спадзяюся, што будуць амерыканскія індайды аб тым, у якую цьмутаракань мы кацімся з ШІ.
Як будуць пытанні, то сьмела залятайце ў каментары, буду адказваць 🤗