Цёмны Лёс
422 subscribers
114 photos
16 videos
5 files
301 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Першаму Гікаўскаму хутка 4 гады!

За гэты час было рознае: і моманты, калі ўсё ляцела, і калі даводзілася цягнуць на чыстай упартасці. У любым выпадку нам ёсць што ўспомніць.
Але, магчыма, ёсць што сказаць і вам.

Мы зрабілі форму, куды можна даслаць усё, што захочацца:
— пытанні
— паведамленні
— крытыку (можна без фільтраў)
— пажаданні
— можа вы маеце свае гісторыі, звязаныя з падкастам

Усё самае цікавае возьмем у выпуск, адкажам, адрэагуем.

👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform


Хочам, каб гэты выпуск быў не толькі пра нас, а пра ўсіх, хто гэтыя 4 гады быў побач.
Forwarded from Denis
Пупупуў ☀️

Нашыя ў Варшаве (і не толькі), тут такая справа:
18 красавіка адбудзецца штосьці, чаго не было гадамі — беларускі TEDx.
Жывы. На сцэне. З чырвоным колам і ўсім як трэба 🔴

Канференцыя TEDxUlicaMińska – незалежна арганізаваная падзея па ліцэнзіі TED, якую робяць беларусы ў эміграцыі. Адбудзецца 12 выступаў пра навуку, бізнэс, культуру і тое, як выжываць і перамагаць, калі свет вакол трашчыць.

Вы хутчэй за ўсё бачылі гэтыя натхняльныя ролікі на сцэне з чырвоным колам. TEDx праходзіць па тых жа стандартах – нічога лішняга, толькі чысты сэнс – для лакальных супольнасцяў і ня толькі.

Паглядзіце, хто выступае:
— Аркадзь Добкін, чалавек, які заснаваў EPAM
— Аляксандр Смірноў, CTO CleverPoint, кандыдат мед. навук
— Сяргей Бесараб, хімік, CBRN-эксперт
— Рамі Дгхам, прадуктовік у AI і рабататэхніцы
— Наталля Хадзякова, архітэктарка і мастачка
І гэта толькі анансаваныя 🤌

Больш падрабязнасцяў аб праграме чытайце на сайце:
tedxulicaminska.com

У розных гарадах Беларусі такія падзеі праходзілі з 2009 года і вось пасля вымушанага перапынку беларускі TEDx перазапускаецца. Гэта адзіны беларускі TEDx зараз. Можа, адзіны ў эміграцыі наогул.
Наступнага можа не быць хутка — таму проста прыходзьце.

Калі: 18 красавіка, 12:00
Дзе: B'Fort (Racławicka 99/bud.07)

Квіткі тут:
https://link.relivent.eu/iTXBDaPaxLSKdvPn
Купляйце зараз, потым будзеце шкадаваць.

Спасылкі на сац.сеткі:
https://www.instagram.com/tedxulicaminska/
https://www.linkedin.com/company/tedx-ulica-mi%C5%84ska/
https://www.facebook.com/tedxulicaminska

І іншым перадайце абавязкова.
Да сустрэчы.
Абдыманкі 🫂
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ладзім "Мова Нанова" сёння ў Лодзі! 🎉
Forwarded from Kirył Mašninski
Вітаю, даражэнькія! Некалькі дзён таму размаўлялі пра неякаснае беларускае вымаўленне ў нейронках. А сёння мы нашым праэктам Holas запрашаем вас далучыцца да ініцыятывы па стварэнню беларускага датасэта

Уся інфа тут https://sonora.you/

І за рэпост вялікі дзякуй 💜
⚡️Новы выпуск з рубрыкі рубрыку «ШІ-лаба» ужо анлайн!

Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання!

https://youtu.be/4eZuNa4mysQ
🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!

Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.

Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс».

Налівайце гарбатку, уключайце падкаст і атрымлівайце асалоду, шаноўныя! ❤️

👉 YouTube:https://youtu.be/3GW29aVE138
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/45
Трымайце яшчэ адну версію "Бацька едзе па лучыну" ад Setivir, але гэтым разам у DnB-апрацоўцы - для рэйв-вечарын выдатна пасуе 🤗: https://youtu.be/y-A83fAaaak?is=GWy8_N4mDB9G523i
Новы элітарны ўжо на Patreon.

Калі вам адгукаецца тое, што мы робім, і захочаце падтрымаць у гэтыя цёмныя часы, то залятайце па спасылцы. У дадатак атрымаеце доступ да поўнай версіі і інвайт у нашу закрытую элітарную суполку.

https://www.patreon.com/posts/90-my-konchanyia-156735943
🔥 Першы афлайн-выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Запісвалі мы яго ў сапраўдным замку, з віном, мікрафонамі, жывымі эмоцыямі і шчыльнай порцыяй ШІ-навінаў: https://youtu.be/-H2B3QC_NdY

У выпуску гаворым пра эмоцыі ў нейрасетак, AI-сумоўі, звальненні дзеля дата-цэнтраў, кланаванне калег, робатаў, акуляры для спісвання, Мальера ад штучнага інтэлекту і пра тое, ці не час нам усім патроху рыхтавацца да вельмі дзіўнай будучыні.

Далучайцеся — будзе атмасферна, смешна, трошкі трывожна і вельмі па-нашаму ☺️
Forwarded from Alles@BeGood
“Undermensk” — зваротны бок Менска.

Двор, ноч, гвалт... І спорт, каб выжыць у цемры.
Я прайшоў праз усё гэта, каб падзяліцца з вамі.

Слухайце Undermensk
Spotify | YouTube Music | Youtube | Apple Music
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image 2.0 і моц кітайскага DeepSeek V4.

Таксама шмат размаўляем пра робатаў: ад гуманоідаў-марафонцаў і робасабак з кулямётамі да польскага робата, які палюе на дзікоў і рыбак. На заканчэнне аплікацыя для праваслаўных ад Аляксандра Кухты, хрысціянская этыкы для Claude, лічбавы клон Цукерберга і «ажыўленне» памерлых у Кітаі.

Далучайцеся, даражэнькія!☺️

👉 YouTube: https://youtu.be/y1yx8LkU3GM
👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/23/
Forwarded from Мой родны гук
🎙 Новы выпуск Майго роднага падкасту і ўжо чакае вашага праслухоўвання!

У 10-м выпуску адказваем на вашыя пытанні і крыху дзелімся сваімі планамі на будучыню.

Youtube: https://youtu.be/cK7asgnhYqo
Аўдыё: https://pc.st/e/2vJ2-gkQqEB

Падпішыцеся, каб паслухаць поўную версію (яна на 1,5 гадзіны даўжэй): patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на Марці Непаўторнага: ko-fi.com/mrh_trip/goal
Квіткі на білет Detroit Hills (гурт Валянціна), дзе мы з вамі зможам пабачыцца і пагаманіць пра ўсё на свеце (з прамакодам MRH15 зніжка 15 %): https://stage24.pl/wydarzenia/detroit-hills-harmonix-college-voodoo-club-7648?ref=mrh
Чарговы год “Мова Нанова” ва Уроцлаве быў плённы — сустрэчы, крутыя беларусы, розныя фарматы і, канешне, любімая беларуская мова ❤️

Адзначыць закрыццё сезона і сустрэць чароўнае лета запрашаем УСІХ ахвотных у замку ў Алясніцы.

У праграме:

🔸інтэрактыўныя заняткі па беларускай мове з адной з найлепшых выкладчыцаў Палінай Маслянковай (Pakrysie);
🔸міні-канцэрт арганнай музыкі ў старажытнай Базыліцы. Пачуем "Магутны Божа" на аргане — сапраўдным гістарычным скарбе. Яго найстарэйшая частка паходзіць з XVIII ст.;
🔸Ёга: мяккая рухальная практыка на свежым паветры;
🔸магчымасць заночыць у намётах проста пад замкам;
🔸руханка з трэнеркай Юлей Семчанкай;
🔸майстар-клас па стральбе з лука з Лёшам АйЦіБарадой Картыннікам;
🔸танцы на дзядзінцы;
🔸экскурсія па замку;
🔸 канцэрт Лявона ВОЛЬСКАГА 🎶
🔸ДЛЯ ДЗЕТАК: квэст па горадзе, майстар-клас па выцінанках у замку.

"Мова Нанова" ва Уроцлаве — некамерцыйная ініцыятыва, не мае фінансавай падтрымкі і існуе выключна як валанцёрскі праект.

📌Рэгістрацыя і ўмовы тут.
Паспрабаваў тутака згенернуць Ягора з Майго Роднага Гука новай мадэлькаю ад Google - Omni Flash. Вынік лепшы, чым Veo 3.1 і ўвесь опенсорс, скажу я вам. І па якасьці генерацыі відэа і па беларускаму вымаўленню - нэкст лэвэл, фэйкаробы будуць давольныя.

Промпт:
відэа з лёгкім гумарам і філасофскім настроем.
На экране — хлопец - фота хлопца прыкладаю - ажыві яго.
Ён кажа высокім, крыху здзіўленым і задуменным голасам, па-беларуску (не па украінску і не па руску!), без памылак і з правільным вымаўленнем беларускім (дзеканні і цеканні, глухое Ч - гэта павінна быць):
"Ну?.. Што там ваш штуczны інтэлект можа зрабіць у агучцы? Ці можа ён пракрычаць "Ты не про-ойдзеш!" як Гэндальф БАрлагу?"

Пасьля гэтага ён пачынае паказваць як крычаў Гэндальф, вельмі гучна громка і ўласна, як у кіно: "ТЫ НЕ ПРОЙДЗЕЕЕШ!!!"

Атмасфера — рэзкае анімэ анімэ, з лёгкім святлом, моцны хуткі рух камеры.
Кампазіцыя — shoulders-up shot, у кадры толькі хлопец і наваколле.

Стыль: кінематаграфічны, натуральны святло, рэалістычны тэкстуры скуры, лёгкі depth of field.

Выніковы хлопец не надта падобны да Ягора (рэферэнснае фота прыкладаю), але і я патраціў літаральна хвіліну на генерацыю і промпт, асабліва не разбіраючыся, як яго можна палепшыць.

Калі ў вас ёсьць падпіска Google AI Pro, т опаспрабаваць генерацыі можна самастойна тут.
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.

Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.

Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.

Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.

🎬 Глядзець:  https://youtu.be/QLUjwAjrE8E
►   Слухаць:  https://pc.st/e/2hq02sin8iw

Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy

Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
Вы ўжо бачылі гэтае хараство?
Аўтар - Віктар Малышчыц

"Самотны Месяц над самотным домам.

З’ездзіў да таго самага дома, што патанае ў бяскрайняй рапсавай квецені. Да бліжэйшага края поля - паўкіламетра, што адчуваецца, як бясконцасць. Можа і не самае горшае месца для жыцця, калі ад усяго стаміўся?

Усё неба было ў дымцы, а з усходу напаўзалі хмары з дажджом. Але праз невялікі прасвет на захадзе ўсё ж-такі да дома завіталі Месяц з Венерай. Што цікава, ярка-жоўты рапс пасярод начнога поля абсалютна рэальны! Побач была дарога з паваротам. І машына, праязджаючы паварот, фарамі дальняга святла “прасканавала” поле, асвятліўшы мільёны кветак".