Цёмны Лёс
422 subscribers
114 photos
16 videos
5 files
301 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Мы сабралі першую пілотную партыю нашых дэвайсаў — фізічна яны ўжо гатовыя да закрытага бэта-тэсту.
Працягваем дапілоўваць “мазгі” і софт.
А буслы ўжо вяртаюцца з выраю ў свае гнёзды — і разам з імі хутка паляцяць першыя дэвайсы да пілотных карыстальнікаў.

Асабістая падзяка Андрэю Капылаву ды Клубу беларускіх мецэнатаў за падтрымку на гэтым этапе.

Stay tuned 👀
Forwarded from Чылік
Вітанкі, шаноўныя! Падкаст "Каласы пад сярпом ШІ" на сувязі.

Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic.

👉 https://youtu.be/mNorPZWgMbg
20
Forwarded from Бел.Read
‼️ Запрашаем прыняць удзел ва ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову! 🎉

📆 Ніколі яшчэ гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прыгадаюць найчасцей 🔥

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform

👉 За развіццём падзей можна сачыць у суполцы BelRead 👈

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Складана, балюча, але неабходна…

З Днём Волі, даражэнькія! Нашу волю не адабраць нікому і ніколі — яна жыве ўнутры.

https://youtu.be/kCkrbLkc8hI

P.S. Дзякуй, паплечніца, дзякуй, Наста. За тое, што натхняеце дыхаць на поўныя грудзі і ствараць.
20
"Беларусь стварылі неафіты. І ў менавіта ў гэтым наша моц і надзея. Менавіта таму нас ніколі не знішчаць

Людзі, якія стваралі Беларусь, былі пераважна неафітамі. Луцкевічы, Езавітаў, Скірмунт, Бурбіс і многія-многія. Вядома, яны былі кроў і плоць гэтай зямлі, але з дзяцінства іх выхоўвалі ў расейскамоўнай або польскамоўнай традыцыі. Колас першы верш напісаў па-расейску, Купала – па-польску. І большасць нашых папярэднікаў маглі пайсці па жыцці зусім не беларускім шляхам.

Гэта бачна па прыкладзе сям’і Вацлава Іваноўскага, дзе тры браты абралі розныя ідэнтычнасці: беларускую, польскую і літоўскую. Для многіх стваральнікаў Беларусі беларускасць была іх свядомым выбарам ужо ў дарослым жыцці. На Ўсебеларускім з’ездзе 1917 года, дзе афармлялялася ідэя Беларусі, не ўсе ведалі беларускую мову, не ведалі, дзе на карце знайсці Беларусь, а бел-чырвона-белы сцяг упершыню ўбачылі там, бо яго толькі-толькі прыдумалі. Але праз лічаныя месяцы пра яго ўжо складалі вершы. Праз тры гады яго ўздымалі паўстанцы пад Слуцкам.

Беларускасць не была для многіх (а рызыкну сказаць, для большасці) натуральным асяроддзем ад калыскі. Яны мусілі не адкрываць яе для сябе, але і самі ствараць, называць і асэнсоўваць упершыню. А калі гэту беларускасць адкрыеш, то назад дарогі няма. Многія з нас прайшлі такі ж шлях і мы ведаем, што гэта дзейнічае як наркотык. Тое ж самае было і з імі. Гэта one-way ticket.

Беларуская справа трымаецца не на масах, і хіба што ніколі не будзе. Яна трымаецца на пасіянарнасці меншасці, на запале неафітаў, на навізне беларушчыны для кожнага чарговага пакалення, якое адкрывае для сябе яе прыгажосць.

Менавіта таму мы заўсёды прарастаем і будзем расці праз асфальт. Пасля Курапатаў, ГУЛАГу, падаўлення паўстанняў, русіфікацыі, здрадаў, мы заўсёды адновімся. Бо наша ідэя захоплівае нас саміх, мы жывем ёю самі, ніхто нас да гэтага не прымушае. Гэта наш маральны выбар, ніхто нам яго не навязвае і ў гэтым наша моц. І менавіта таму беларусаў не трэба прымушаць быць беларусамі. Ім трэба проста не перашкаджаць імі быць."

Дзмітрый Гурневіч
🔥 20 выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння разважаем пра тое, як Сэм Альтман хоча прадаваць нам ШІ па лічыльніку, нібы ваду ці святло, і што прынесла абнаўленне GPT 5.4 з кантэкстам у мільён токенаў. Гаворым пра «Macrohard» Ілана Маска і будучыню кампаній з аднаго чалавека, а таксама пра тое, чаму 98% беларускіх студэнтаў не могуць жыць без нейрасетак.

Абмяркоўваем беларускі «Беллегпрам» з яго нейрапрынтамі, айчынны стартап «Грай», які кідае выклік Suno, і фантастычныя дасягненні навукоўцаў па чытанні думак мышкі. У фінале — сур'ёзна (і не вельмі) пра этыку: чаму людзі закахваюцца ў ChatGPT, як не атупець ад тэхналогій па формуле «10-80-10» і ці патрэбныя свету вершы, напісаныя ШІ.

👉 https://youtu.be/AJTfBacjjtE
20
МОВА НАНОВА ў Лодзі
(Перадайце, калі ласка, сваім сябрам адтуль♥️).

Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную тэме штучнага інтэлекту!

Госці — Эмілія Гаўрус, вядоўца "Мова Нанова" ва Уроцлаве і Аляксей "АйЦіБарада" Картыннік, праграміст і блогер.

Будзе моўная частка пра сучасную беларускую мову ў IT, шмат карыснай інфармацыі пра нейрасеткі і тое, як з імі працаваць.
Пагаворым пра магчымасці і абмежаванні ChatGPT, а таксама пра этычныя пытанні і будучыню ШІ.

🎙️Што паглядзець-паслухаць перад сустрэчай (па жаданні:):
"Каласы пад сярпом ШІ"
"Цёмны лёс"
"АйЦіБарада"

📍 Miejsce Aktywności Lokalnej (MAL), Wólczańska 168
🕕 10 красавіка 19:00
🚪 Уваход вольны, данаты вітаюцца
Forwarded from Рэтранэсанс
Нарэшце паспрабаваў упершыню зрабіць відэа, а не тэкставы допіс.
Падтрымайце калі ласачка праглядамі ды падабайкамі!
🔥 21 выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння абмяркоўваем, чаму OpenAI нечакана закрывае Sora і ці канец гэта эпосе відэа-хайпу, разбіраемся з таямнічай мадэллю Claude Mythos ад Anthropic, зазіраем у закуліссе кітайскага ШІ, дзе заснавальнікам Manus забаранілі выезд з краіны, гаворым пра еўрапейскія дата-цэнтры за $10 млрд, беларускі кантэкст у ІТ і культурныя кропкі: ад Віктара Марціновіча да новага падкаста «Кропкі над ё».

На дэсерт — трохі экшну: робат-танцор учыняе вэрхал у рэстаране, людзі выходзяць на марш «Slow the Race», а навукоўцы са Стэнфарда тлумачаць, чаму чат-боты любяць нам падтакваць. Фіналім лінгвістычнымі спрэчкамі пра «вушы», легендарнай гісторыяй AlphaGo і Сяргеем Пясецкім.

https://youtu.be/iesST6rw1X4
Першаму Гікаўскаму хутка 4 гады!

За гэты час было рознае: і моманты, калі ўсё ляцела, і калі даводзілася цягнуць на чыстай упартасці. У любым выпадку нам ёсць што ўспомніць.
Але, магчыма, ёсць што сказаць і вам.

Мы зрабілі форму, куды можна даслаць усё, што захочацца:
— пытанні
— паведамленні
— крытыку (можна без фільтраў)
— пажаданні
— можа вы маеце свае гісторыі, звязаныя з падкастам

Усё самае цікавае возьмем у выпуск, адкажам, адрэагуем.

👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform


Хочам, каб гэты выпуск быў не толькі пра нас, а пра ўсіх, хто гэтыя 4 гады быў побач.
Forwarded from Denis
Пупупуў ☀️

Нашыя ў Варшаве (і не толькі), тут такая справа:
18 красавіка адбудзецца штосьці, чаго не было гадамі — беларускі TEDx.
Жывы. На сцэне. З чырвоным колам і ўсім як трэба 🔴

Канференцыя TEDxUlicaMińska – незалежна арганізаваная падзея па ліцэнзіі TED, якую робяць беларусы ў эміграцыі. Адбудзецца 12 выступаў пра навуку, бізнэс, культуру і тое, як выжываць і перамагаць, калі свет вакол трашчыць.

Вы хутчэй за ўсё бачылі гэтыя натхняльныя ролікі на сцэне з чырвоным колам. TEDx праходзіць па тых жа стандартах – нічога лішняга, толькі чысты сэнс – для лакальных супольнасцяў і ня толькі.

Паглядзіце, хто выступае:
— Аркадзь Добкін, чалавек, які заснаваў EPAM
— Аляксандр Смірноў, CTO CleverPoint, кандыдат мед. навук
— Сяргей Бесараб, хімік, CBRN-эксперт
— Рамі Дгхам, прадуктовік у AI і рабататэхніцы
— Наталля Хадзякова, архітэктарка і мастачка
І гэта толькі анансаваныя 🤌

Больш падрабязнасцяў аб праграме чытайце на сайце:
tedxulicaminska.com

У розных гарадах Беларусі такія падзеі праходзілі з 2009 года і вось пасля вымушанага перапынку беларускі TEDx перазапускаецца. Гэта адзіны беларускі TEDx зараз. Можа, адзіны ў эміграцыі наогул.
Наступнага можа не быць хутка — таму проста прыходзьце.

Калі: 18 красавіка, 12:00
Дзе: B'Fort (Racławicka 99/bud.07)

Квіткі тут:
https://link.relivent.eu/iTXBDaPaxLSKdvPn
Купляйце зараз, потым будзеце шкадаваць.

Спасылкі на сац.сеткі:
https://www.instagram.com/tedxulicaminska/
https://www.linkedin.com/company/tedx-ulica-mi%C5%84ska/
https://www.facebook.com/tedxulicaminska

І іншым перадайце абавязкова.
Да сустрэчы.
Абдыманкі 🫂
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ладзім "Мова Нанова" сёння ў Лодзі! 🎉
Forwarded from Kirył Mašninski
Вітаю, даражэнькія! Некалькі дзён таму размаўлялі пра неякаснае беларускае вымаўленне ў нейронках. А сёння мы нашым праэктам Holas запрашаем вас далучыцца да ініцыятывы па стварэнню беларускага датасэта

Уся інфа тут https://sonora.you/

І за рэпост вялікі дзякуй 💜
⚡️Новы выпуск з рубрыкі рубрыку «ШІ-лаба» ужо анлайн!

Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання!

https://youtu.be/4eZuNa4mysQ
🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!

Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.

Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс».

Налівайце гарбатку, уключайце падкаст і атрымлівайце асалоду, шаноўныя! ❤️

👉 YouTube:https://youtu.be/3GW29aVE138
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/45