Цёмны Лёс
421 subscribers
114 photos
16 videos
5 files
302 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
🔥 18 выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і кулоны ад Apple і тое, як кітайскія мадэлі пачынаюць «наступаць на пяткі» амерыканскім.

Не абышлося і без роднага, беларускага: абмяркоўваем ШІ-песні ад Акадэміі навук, чакаем кнігу пра ШІ ад Уладзіміра Някляева і распавядаем пра касмічны альбом праекта «Мірыяда». На дэсерт — трохі жудасці: патэнт Meta на імітацыю памерлых і праўда пра тое, як ШІ ператварае нас у машыны для выгарання. Чакаем на вашыя каментары!

👉 https://youtu.be/O_K-ZKYT2h8
20
Forwarded from Мой родны гук
❗️ШУКАЕМ АКЦЁРАЎ АГУЧВАННЯ!

Для дубляжу Марці Непаўторнага нам спатрэбіцца шмат мужчынаў акцёраў з галасамі сталага веку.
Прыкладаем 8 урыўкаў (можаце падацца на кожнага персанажа за раз). Нас цікавяць персанажы: Эзра, Суддзя, Клецкі, Сал, Рам Сэці, Галаніс, Джымі, Лоўрэнс. Гэта толькі частка персанажаў, якіх мы шукаем. Калі вам цікава паўдзельнічаць у агучванін фільма па-беларуску, дасылайце свае пробы нам у тг.

⁉️ Як выслаць пробу?
Напішыце ў паведамленні суполкі. У паведамленні ўкажыце:
1. Вашае імя (можна псеўданім)
2. Аўдыёфайл з агучаным урыўкам (можна 8 розных файлаў, але дасылайце адну пробу на адзін урывак). Падрабязней пра файл напішам ніжэй.
3. Ці ёсць магчымасць запісацца самому? Калі так, то апішыце на што запісваецеся. Прыярытэт будзем аддаваць тым, хто можа.
4. Калі няма, то напішыце вашае месцазнаходжанне (горада будзе дастаткова).
5. Ці ёсць у вас досвед агучвання? Апішыце яго ў 1-2 сказы.

⚠️ Тэхнічныя патрабаванні да аўдыёфайла з агучкай:
1. Чысты аўдыёфайл на якім будзе толькі ваш голас, пажадана адтаймлены (каб рэплікі па часе знаходзіліся там, дзе і асноўныя рэплікі).
2. Для проб можна запісацца на што заўгодна, хоць на тэлефон, але калі ёсць нешта лепшае, то выкарыстайце гэта.
3. Фармат файла можа быць любы, але для зручнасці просім выкарыстаць flac/mp3 у mono
4. У назве файла мусіць пазначана вашая імя/псеўданім і персанаж на каго вы падаваліся. Прыклады: Якуб-Эзра.mp3, Aleh-Halanis.flac і гд.
У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.

Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ.

Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO.

🎬 Глядзець: https://youtu.be/QGm2CdavbN0
► Слухаць: https://pc.st/e/.Wfr7prGzFa
Forwarded from Yanka
🚀 Хто дапаможа “падключыць” беларускі голас да BigTech?

Мы запускаем SONORA — праект беларускай супольнасці, дзе запісваем адкрыты беларускі датасэт для TTS, каб беларуская гучала натуральна ў сучасных AI-сэрвісах.

Шукаем цёплыя інтры / прамыя кантакты у:
• Google
• OpenAI
• ElevenLabs
• Speechify
• Meta

Мэта: каб гэты датасэт маглі рэальна выкарыстаць у прадуктах BigTech.

👉 Сайт: https://sonora.you
(Мы толькі што яго запусцілі, таму будзем вельмі ўдзячныя за фідбэк: ці зразумела напісана, чаго не стае, што лішняе.)
(пакуль у паблік не ідзем, толькі шукаем кантакты, але вы ўжо можаце падтрымаць)

Калі ведаеце каго-небудзь у гэтых кампаніях і можаце зрабіць інтра — напішыце, калі ласка, у лс, альбо напішыце зварот ад нас самі. Тэкст звароту тут. 🙏
Forwarded from janka kolas
вітаю! я ўжо нейкі час вяду блог пра AI па-беларуску - распавядаю пра архітэктуру розных кампанентаў (deep research, context management, tools discovery), таксама часам разьбіраю пэйперы (напрыклад пра chain of thought controllability).

калі вам цікава, то далучайцеся :)

https://t.me/niaspiesny_ai
"ТРОН" на беларускай мове ў ДУБЛЯЖЫ

Франшыза "Тронаў" падабалася мне даўно, з дзяцінства. "Трон" заўсёды чапляў мяне, дзіцёнкам, сваёй лёгкасцю да ўспрыяцця, саўндтрэкам і візуалам. Менавіта таму, амаль чатыры гады таму я так ці інакш арганізавала пераклад гэтай франшызы з двух фільмаў. Калі выйшаў трэці фільм я выйшла на кантакт з перакладчыцай Savavožyk, і яна дазволіла мне ўзяць на сябе агучку ейнага перакладу (якая потым стала дубляжом).
Жадаю прыемнага прагляду.

Агучвалі:
GomZik
Spravavy
Arciom
Atruta
duckling
kiryla
Ягор Цюкін
ENA

Таксама хутка на Кінакіпе і Скрынцы.
Forwarded from Watermelon
Мінская Венецыя: Як сталіцу зносіла ў Свіслач 🌊😱

Сто гадоў таму мінчукі баяліся вясны больш за пажары. Гэта быў сапраўдны апакаліпсіс: бурлівая вада зносіла дамы, па вуліцах плавалі жывёлы, а людзі ратаваліся на дахах. 🏠🛶

Вы думаеце, гэта прыродная стыхія? Не! Сёння гэта гучыць як абсурд, але горад тапілі... два звычайныя млыны. 🥨🤯

Як прагнасць і млынары ледзь не знішчылі цэнтр Мінска? Чаму Плябанскія млыны сталі праклёнам для губернскага горада? Як з-за млыноў знялі з пасады цэлага губернатара?

👇 Глядзіце шакавальную гісторыю мінскіх паводак тут:
https://www.youtube.com/watch?v=bbp7FYQo5W8
Мы сабралі першую пілотную партыю нашых дэвайсаў — фізічна яны ўжо гатовыя да закрытага бэта-тэсту.
Працягваем дапілоўваць “мазгі” і софт.
А буслы ўжо вяртаюцца з выраю ў свае гнёзды — і разам з імі хутка паляцяць першыя дэвайсы да пілотных карыстальнікаў.

Асабістая падзяка Андрэю Капылаву ды Клубу беларускіх мецэнатаў за падтрымку на гэтым этапе.

Stay tuned 👀
Forwarded from Чылік