Цёмны Лёс
421 subscribers
119 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Прывітанне! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.

Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crustafarianism і нават адкрылі сайт для дарослых ШІ (так, вы правільна прачыталі!).

Таксама ў праграме: чаму OpenAI хоча сканаваць вашы вочы, як «ах» і «ох» у промптах паляпшаюць логіку нейрасетак, і чаму Сэм Альтман больш не верыць ва ўніверсітэты. Гаворым пра ШІ-міністарку ў Албаніі, якую злавілі на карупцыі, палёты кітайскіх ветрагенератараў-дырыжабляў і супер-цяпліцы пад Брэстам. На дэсерт — поспех стартапа Rainbow Weather Юрыя Мельнічака і захапляльная рэканструкцыя Мінска, які мы страцілі. Націскайце на плэй, будзе горача!

https://youtu.be/fui1wFvskEs?si=km0Q4OXVMbZX_1E7
20
Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны.

Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.

📹 Вось тут глядзець: https://youtu.be/4ESSsHlRfkQ
🔊 Вось тут слухаць: https://pc.st/e/5E4pY9w1GXp

Тупарылыя Карцінкі: @karcinki
Пераклады Арцёма: @PierakladyArcioma
Ютуб канал: https://youtube.com/@arciom_

Патрымаць Арцёма талерамі: https://www.patreon.com/arciom
Беларуская ШІ-музыка паціху набірае абароты: https://www.youtube.com/channel/UCJqNjFe47k2RSsuYX-EXPLQ

Тэкст аўтарскі, музыка і вакал - ШІ (suno)

Сацсеткі аўтара:
https://www.instagram.com/miryyada/
https://www.tiktok.com/@miriady0
Калі вы як і я любіце фантастыку па-беларуску, то падтрымайце праект па перакладзе і выданні шыкоўнай навуковай фанстастыкі "PROJECT HAIL MARY" - https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ
Forwarded from Aliaksei Smirnou
Зрабіў бясплатны інструмент для тых хто робіць кліпы з субцітрамі. ШІ-музыканты, жывыя музыканты — усім. Карыстайцеся.
SubStamper — ціскаеш прабел калі словы гучаць, адпускаеш калі спыняюцца. Атрымліваеш .srt файл. Усё.
Бясплатна. Без рэгістрацыі. Без сервера. Аўдыё не пакідае браўзер.

https://leplik.github.io/SubStamper/
10
Forwarded from Мой родны гук
🎙 Мой родны падкаст №8 — Усё пра ЛАРПы (LARP)

Размаўляем пра LARP – Live action role-playing games, альбо ролевыя гульні жывога дзеяння.
Расказваць пра гэта нам будуць нашыя госці: Тэгра і Пол!
Што гэта такое, з чым гэта ядуць і да чаго тут акцёрскае майстэрства наогул.

📺 YouTube: https://youtu.be/3qq2-s-2sbQ
📻 Аўдыё: https://pc.st/e/7BiNf1OhQc6


Пішыце нам свае пытанні: ngl.link/mojrodnypadkast
Падпісвайцеся на наш патрыён: patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на агучку Марці Непаўторнага: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
🔥 18 выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і кулоны ад Apple і тое, як кітайскія мадэлі пачынаюць «наступаць на пяткі» амерыканскім.

Не абышлося і без роднага, беларускага: абмяркоўваем ШІ-песні ад Акадэміі навук, чакаем кнігу пра ШІ ад Уладзіміра Някляева і распавядаем пра касмічны альбом праекта «Мірыяда». На дэсерт — трохі жудасці: патэнт Meta на імітацыю памерлых і праўда пра тое, як ШІ ператварае нас у машыны для выгарання. Чакаем на вашыя каментары!

👉 https://youtu.be/O_K-ZKYT2h8
20
Forwarded from Мой родны гук
❗️ШУКАЕМ АКЦЁРАЎ АГУЧВАННЯ!

Для дубляжу Марці Непаўторнага нам спатрэбіцца шмат мужчынаў акцёраў з галасамі сталага веку.
Прыкладаем 8 урыўкаў (можаце падацца на кожнага персанажа за раз). Нас цікавяць персанажы: Эзра, Суддзя, Клецкі, Сал, Рам Сэці, Галаніс, Джымі, Лоўрэнс. Гэта толькі частка персанажаў, якіх мы шукаем. Калі вам цікава паўдзельнічаць у агучванін фільма па-беларуску, дасылайце свае пробы нам у тг.

⁉️ Як выслаць пробу?
Напішыце ў паведамленні суполкі. У паведамленні ўкажыце:
1. Вашае імя (можна псеўданім)
2. Аўдыёфайл з агучаным урыўкам (можна 8 розных файлаў, але дасылайце адну пробу на адзін урывак). Падрабязней пра файл напішам ніжэй.
3. Ці ёсць магчымасць запісацца самому? Калі так, то апішыце на што запісваецеся. Прыярытэт будзем аддаваць тым, хто можа.
4. Калі няма, то напішыце вашае месцазнаходжанне (горада будзе дастаткова).
5. Ці ёсць у вас досвед агучвання? Апішыце яго ў 1-2 сказы.

⚠️ Тэхнічныя патрабаванні да аўдыёфайла з агучкай:
1. Чысты аўдыёфайл на якім будзе толькі ваш голас, пажадана адтаймлены (каб рэплікі па часе знаходзіліся там, дзе і асноўныя рэплікі).
2. Для проб можна запісацца на што заўгодна, хоць на тэлефон, але калі ёсць нешта лепшае, то выкарыстайце гэта.
3. Фармат файла можа быць любы, але для зручнасці просім выкарыстаць flac/mp3 у mono
4. У назве файла мусіць пазначана вашая імя/псеўданім і персанаж на каго вы падаваліся. Прыклады: Якуб-Эзра.mp3, Aleh-Halanis.flac і гд.
У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.

Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ.

Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO.

🎬 Глядзець: https://youtu.be/QGm2CdavbN0
► Слухаць: https://pc.st/e/.Wfr7prGzFa
Forwarded from Yanka
🚀 Хто дапаможа “падключыць” беларускі голас да BigTech?

Мы запускаем SONORA — праект беларускай супольнасці, дзе запісваем адкрыты беларускі датасэт для TTS, каб беларуская гучала натуральна ў сучасных AI-сэрвісах.

Шукаем цёплыя інтры / прамыя кантакты у:
• Google
• OpenAI
• ElevenLabs
• Speechify
• Meta

Мэта: каб гэты датасэт маглі рэальна выкарыстаць у прадуктах BigTech.

👉 Сайт: https://sonora.you
(Мы толькі што яго запусцілі, таму будзем вельмі ўдзячныя за фідбэк: ці зразумела напісана, чаго не стае, што лішняе.)
(пакуль у паблік не ідзем, толькі шукаем кантакты, але вы ўжо можаце падтрымаць)

Калі ведаеце каго-небудзь у гэтых кампаніях і можаце зрабіць інтра — напішыце, калі ласка, у лс, альбо напішыце зварот ад нас самі. Тэкст звароту тут. 🙏
Forwarded from janka kolas
вітаю! я ўжо нейкі час вяду блог пра AI па-беларуску - распавядаю пра архітэктуру розных кампанентаў (deep research, context management, tools discovery), таксама часам разьбіраю пэйперы (напрыклад пра chain of thought controllability).

калі вам цікава, то далучайцеся :)

https://t.me/niaspiesny_ai