Цёмны Лёс
420 subscribers
114 photos
16 videos
5 files
302 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
⬆️ І я там буду - прэзентую новы трэк па сусьвеце Уладара Пярьсёнкаў. І можа нават у касьцюме (калі даедзе!), таму запрашаю 😊
🔥 Новы выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дзіўны менскі мюзікл, дзе паштоўкі перамагаюць лічбавы вірус. Разбіраем новую афіцэрскую спецыяльнасць па ШІ ў арміі ЗША, поспехі Claude у вырошчванні памідораў і чарговы прарыў ад DeepSeek. Фінал — пра цёмны бок тэхналогій: псіхозы ад празмерных зносін з ботамі, махлярства з фота ежы дзеля вяртання грошай і хлопца, які натрэніраваў нейрасетку размаўляць са сваёй дзяўчынай замест сябе.

👉 https://youtu.be/HaMBeQEaC_c
20
Рабяты і дзяўчаты з Майго Роднага Гука зараз жа пракатваюць у тэставым рэжыме другую частку Уладара Пярсцёнкаў (агучаны фільм). Ну і мы ва Уроцлаве сёння паказ ладзілі. Прайшло файна, але я вам тутака хачу пакінуць песьню і кліп, якія рыхтаваў да паказу - кароткі зьмест першай часткі: https://youtu.be/TulkTzgy4SM

Прыемнага прагляду і праслухоўвання 🤗
93
Шаноўнае спадарства!
У мяне для вас добрая навіна - Цёмны Лёс узнаўляе працу на падкаст-пляцоўках: https://ciomnylos.itbeard.com
Хутка будзе больш падрабязнасцей, сачыце за абнаўленнямі на канале 😊
🔥 «Цёмны Лёс» вяртаецца пасля паўзы, каб зноў сагрэць вас цікавымі размовамі!

Пачнем з неверагодна ўтульнай і шчырай сустрэчы з Аляксандрам Клюевым, адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Разам мы зазірнем за кулісы «свабоднай энцыклапедыі»: даведаемся, як жыве супольнасць, хто такія сцюарды і як нарэшце вырашылася спрадвечная спрэчка «Беларусь vs Белоруссия» ў суседнім раздзеле. Шчыра пагаворым пра набалелае: навошта нам дзве Вікіпедыі і ці магчыма іх калі-небудзь аб’яднаць.

Але не Вікіпедыяй адзінай! Вас чакаюць гісторыі пра маляванне карт OpenStreetMap, пра пераклад гульняў і пра тое, паразважаем пра лёс лацінкі, пра тое, чаму за мяжой часам лягчэй гаварыць па-беларуску, і чаму наш лёс насамрэч поўны святла і надзеі.

👉 YouTube: https://youtu.be/_2k5HiDKbLU
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/42

Абдымаю, прыемнага праслухоўвання і да хуткай сустрэчы! 🤗
20
Цёмны Лёс pinned «🔥 «Цёмны Лёс» вяртаецца пасля паўзы, каб зноў сагрэць вас цікавымі размовамі! Пачнем з неверагодна ўтульнай і шчырай сустрэчы з Аляксандрам Клюевым, адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Разам мы зазірнем за кулісы «свабоднай энцыклапедыі»: даведаемся, як…»
Мне часам кажуць, што чатыры гадзіны падкаста гэта too much. Я думаю, што падкаст "чырвоны кут" дасць вам патрымаць сваё піва 😊
Шыкоўны падкаст пра музыку (з акцэнтам на беларускую), раю: @cyrvonykut

Можаце не шукаць на падкаст-пляцоўках, ён ё толькі у Тэлезе 😉

UPD: Таксама раю паслухаць песьні і самаго вядучага падкасту, Яўгена Булавы, вельмі файную музыку робіць хлопец: https://www.youtube.com/watch?v=LuT2JHs9Juc
⚡️Запускаю новую-старую рубрыку «ШІ-лаба», у межах якой я буду распавядаць пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту.

Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет!

👉 https://youtu.be/DlgHvoKWjE0
520
🔥 Новы выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё. Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога нейрасетцы забаранілі ствараць адкрытыя выявы людзей. Параўноўваем падыходы да чытання думак: «дзірка ў галаве» ад Neuralink супраць ультрагукавой «шапачкі» ад стартапа, у які інвестуе Сэм Альтман. Гаворым пра ШІ-пярсцёнкі, 3D-асістэнтаў ды лічбавізацыю ў Беларусі ў 2026–2030 гадах.

👉 https://youtu.be/vzW8IYHpHCs
20
Forwarded from Праз космас
🛰 Выпуск #102 — Падкаст «Праз космас».

Датэрміновае вяртанне Crew-11, Artemis II Rollout, найярчэйшая камета 2026, акіяны награваюцца рэкорднымі тэмпамі.

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

#падкаст
Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту.


Глядзець: https://youtu.be/nl3g71YiiZc
Слухаць: https://pc.st/e/1kGItajKaQc

Элітароная версія: https://www.patreon.com/posts/149076938?pr=true

Спасылкі на праэкты Гомзіка:

Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613
VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik
Праграмісцкі Кут на ютуб: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut
Мае сябры тутака ладзяць адну файную рэч - запрашаюць усіх у «Альтанку»! 🥰

Карацей, тэма такая: калі сэрца просіць паразмаўляць па-беларуску, а кампаніі няма - вам дакладна сюды.

Гэта ідэальны варыянт, каб:

Знайсці новых прыемных людзей і патусавацца;
Папрактыкаваць мову (нават калі вы толькі пачынаеце і саромеецеся - там усе свае!);
Проста крута правесці час у добрай атмасферы.

Пасуе ўсім: і навічкам, і аматарам нэтворкінгу, і тым, хто проста шукае движ.

🤝 Што рабіць? Трэба запоўніць вось гэтую форму.

Дэдлайн: паспявайце да 30 студзеня.

Далучайцеся! 😉
Пятніца - час запаволіцца і паслухаць нешта ўтульнае. Сённяшні вечар прапаную вам правесці разам са спадаром Вожыкам у сорак трэцім выпуску падкаста "Цёмны Лёс".

Мы зазірнулі за кулісы беларускай агучкі: ад дубляжу "Баброў-зомбі" да складаных стасункаў з Netflix і аўтарскім правам. Гэта шчырая размова пра тое, як настаўнік нямецкай і project manager становіцца голасам кіно, колькі каштуе хатняя студыя і чаму беларускі пераклад - гэта заўсёды пра любоў да свайго.

Беражыце сябе і прыемнага прагляду: https://youtu.be/QfXG9BocZho 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20
Прывітанне! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.

Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crustafarianism і нават адкрылі сайт для дарослых ШІ (так, вы правільна прачыталі!).

Таксама ў праграме: чаму OpenAI хоча сканаваць вашы вочы, як «ах» і «ох» у промптах паляпшаюць логіку нейрасетак, і чаму Сэм Альтман больш не верыць ва ўніверсітэты. Гаворым пра ШІ-міністарку ў Албаніі, якую злавілі на карупцыі, палёты кітайскіх ветрагенератараў-дырыжабляў і супер-цяпліцы пад Брэстам. На дэсерт — поспех стартапа Rainbow Weather Юрыя Мельнічака і захапляльная рэканструкцыя Мінска, які мы страцілі. Націскайце на плэй, будзе горача!

https://youtu.be/fui1wFvskEs?si=km0Q4OXVMbZX_1E7
20
Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны.

Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.

📹 Вось тут глядзець: https://youtu.be/4ESSsHlRfkQ
🔊 Вось тут слухаць: https://pc.st/e/5E4pY9w1GXp

Тупарылыя Карцінкі: @karcinki
Пераклады Арцёма: @PierakladyArcioma
Ютуб канал: https://youtube.com/@arciom_

Патрымаць Арцёма талерамі: https://www.patreon.com/arciom
Беларуская ШІ-музыка паціху набірае абароты: https://www.youtube.com/channel/UCJqNjFe47k2RSsuYX-EXPLQ

Тэкст аўтарскі, музыка і вакал - ШІ (suno)

Сацсеткі аўтара:
https://www.instagram.com/miryyada/
https://www.tiktok.com/@miriady0
Калі вы як і я любіце фантастыку па-беларуску, то падтрымайце праект па перакладзе і выданні шыкоўнай навуковай фанстастыкі "PROJECT HAIL MARY" - https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ
Forwarded from Aliaksei Smirnou
Зрабіў бясплатны інструмент для тых хто робіць кліпы з субцітрамі. ШІ-музыканты, жывыя музыканты — усім. Карыстайцеся.
SubStamper — ціскаеш прабел калі словы гучаць, адпускаеш калі спыняюцца. Атрымліваеш .srt файл. Усё.
Бясплатна. Без рэгістрацыі. Без сервера. Аўдыё не пакідае браўзер.

https://leplik.github.io/SubStamper/
10
Forwarded from Мой родны гук
🎙 Мой родны падкаст №8 — Усё пра ЛАРПы (LARP)

Размаўляем пра LARP – Live action role-playing games, альбо ролевыя гульні жывога дзеяння.
Расказваць пра гэта нам будуць нашыя госці: Тэгра і Пол!
Што гэта такое, з чым гэта ядуць і да чаго тут акцёрскае майстэрства наогул.

📺 YouTube: https://youtu.be/3qq2-s-2sbQ
📻 Аўдыё: https://pc.st/e/7BiNf1OhQc6


Пішыце нам свае пытанні: ngl.link/mojrodnypadkast
Падпісвайцеся на наш патрыён: patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на агучку Марці Непаўторнага: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410