https://www.youtube.com/watch?v=hGAa6Htamp0 - першыя секунды нашага інтэрвью "Якім ты сябе бачыш у старасьці"...
YouTube
Мікіта Мелказёраў пра таямніцы журналістыкі дый пра беларускую самасвядомасць / Цёмны Лёс #12
У гэтым выпуску размаўляем пра творчасць Мікіты Мелказёрава, пра тыпы журналістыкі і як становяцца журналістамі, пра "жыццё-маліна", пра беларускі блогінг ды беларускую самасвядомасць.
Тры гадзіны асалоды, таму прыемнага прагляду! 😊
СПАСЫЛКІ
🔸 Падтрымаць…

🔥 ФІНАЛЬНЫ ў гэтым годзе выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Сёння абмяркоўваем GPT-5.2, інтэграцыі ChatGPT з Adobe і працу з PDF, разбіраем навуковыя даследаванні пра тое, ці сапраўды працуе ролевы промцінг і навошта дубляваць запыты да нейрасетак. Глядзім на крыху жудасную ШІ-рэкламу McDonald's, тэсцім праграму для карэкцыі паставы і нават «псіхадэлікі» для ботаў, каб змяніць іх успрыманне.
Не прайшлі міма скандалаў: як навуковец напісаў 113 артыкулаў за год з дапамогай LLM і што кітайскія мадэлі ведаюць пра хрысціянства. Гаворым пра «суперслух» у акулярах Meta, беларускага робата-даяра і месца нашай краіны ў сусветным рэйтынгу гатоўнасці да ШІ.
Фінал - людзі года па версіі TIME, прагнозы на 2026 год, карысныя рэкамендацыі і асабістыя вынікі года.
👉 YouTube
👉 Падкаст-пляцоўкі

Псіхадэлікі для ШІ, Adobe у ChatGPT, беларускі робат-даяр і людзі года / КПСШІ #12
Сёння абмяркоўваем GPT-5.2, інтэграцыі ChatGPT з Adobe і працу з PDF, разбіраем навуковыя даследаванні пра тое, ці сапраўды працуе ролевы промцінг і навошта дубляваць запыты да нейрасетак. Глядзім на крыху жудасную ШІ-рэкламу McDonald's, тэсцім праграму для…
20
Forwarded from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Гэта што, падкаст з вынікамі года пад нарэзку салатаў?
Глядзець: https://youtu.be/GLWfeaHTmoM?si=ew3Z82BL_PMKBG-e
Слухаць: https://pc.st/e/6vwFwkCAqKm

Forwarded from Мой родны гук
ЗБІРАЕМ БРАТЭРСТВА!
"Валадар пярсцёнкаў: Дзве вежы" па-беларуску ва Уроцлаве 🎥
Будзем глядзець культавы фільм у беларускай агучцы
ад студыі "Мой родны гук" ❤️
Дрэс-код - пажаданы, але не абавязковы:
прыходзьце ў любых касцюмах або з атрыбутамі персанажаў трылогіі -
эльфійскія вушы, мантыі, лукі, магічныя пярсцёнкі…
Можна быць хобітам з пляшкай піва,
Гэндальфам з доўгай барадой,
Арагорнам з мячом
ці нават Голумам - нічога не забаронена! 😁
🏆 Найбольш адметныя і крэатыўныя вобразы атрымаюць каштоўныя падарункі.
💰 Удзел: данат на пакрыццё коштаў арэнды памяшкання
🍕 З сабой можна прыносіць напоі і ежу!
10 студзеня, 17:00
📍 Клуб PROZA, вул. Przejście Garncarskie 2
“One does not simply miss this party!” ;)
Абавязковая рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/1Ob26zhJupIFjj58Ru-A_8-um5zhN30l8iIyUvtupGjI/edit?chromeless=1

⬆️ І я там буду - прэзентую новы трэк па сусьвеце Уладара Пярьсёнкаў. І можа нават у касьцюме (калі даедзе!), таму запрашаю 😊
🔥 Новы выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дзіўны менскі мюзікл, дзе паштоўкі перамагаюць лічбавы вірус. Разбіраем новую афіцэрскую спецыяльнасць па ШІ ў арміі ЗША, поспехі Claude у вырошчванні памідораў і чарговы прарыў ад DeepSeek. Фінал — пра цёмны бок тэхналогій: псіхозы ад празмерных зносін з ботамі, махлярства з фота ежы дзеля вяртання грошай і хлопца, які натрэніраваў нейрасетку размаўляць са сваёй дзяўчынай замест сябе.
👉 https://youtu.be/HaMBeQEaC_c

Бот замест хлопца, памідоры ад Claude, псіхоз ад ChatGPT і шунты ў галаву ад Маска / КПСШІ #15
Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft…
20
Рабяты і дзяўчаты з Майго Роднага Гука зараз жа пракатваюць у тэставым рэжыме другую частку Уладара Пярсцёнкаў (агучаны фільм). Ну і мы ва Уроцлаве сёння паказ ладзілі. Прайшло файна, але я вам тутака хачу пакінуць песьню і кліп, якія рыхтаваў да паказу - кароткі зьмест першай часткі: https://youtu.be/TulkTzgy4SM
Прыемнага прагляду і праслухоўвання 🤗
Прыемнага прагляду і праслухоўвання 🤗
YouTube
Setivir — Źviaz Piarścionka (Зьвяз Пярсьцёнака)
This is the ideal recap of the first book of The Lord of the Rings: from a cozy inn in the Shire and the Council in Rivendell, through the darkness of Moria and the flame of the Balrog, to the tragic breaking of the Fellowship. If you were planning to re…
93
Шаноўнае спадарства!
У мяне для вас добрая навіна - Цёмны Лёс узнаўляе працу на падкаст-пляцоўках: https://ciomnylos.itbeard.com
Хутка будзе больш падрабязнасцей, сачыце за абнаўленнямі на канале 😊

Itbeard
Цёмны Лёс | ciomnylos
<span>Тутэйшыя зразумеюць</span></p>
Нічога сабе што знайшоў! Падкаст-студыя з файнымі беларускамоўнымі праектамі: https://belarus.fm/play/audio-in-belarusian/
Belarus FM
Аўдыё па-беларуску
Тут сабраныя ўсе падкасты і аўдыёкнігі Belarus FM на беларускай мове. Нават калі апісальны тэкст быў перакладзены на іншую мову – вы заўсёды зможаце знайсці менавіта той кантэнт, які гучыць па-беларуску.
🔥 «Цёмны Лёс» вяртаецца пасля паўзы, каб зноў сагрэць вас цікавымі размовамі!
Пачнем з неверагодна ўтульнай і шчырай сустрэчы з Аляксандрам Клюевым, адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Разам мы зазірнем за кулісы «свабоднай энцыклапедыі»: даведаемся, як жыве супольнасць, хто такія сцюарды і як нарэшце вырашылася спрадвечная спрэчка «Беларусь vs Белоруссия» ў суседнім раздзеле. Шчыра пагаворым пра набалелае: навошта нам дзве Вікіпедыі і ці магчыма іх калі-небудзь аб’яднаць.
Але не Вікіпедыяй адзінай! Вас чакаюць гісторыі пра маляванне карт OpenStreetMap, пра пераклад гульняў і пра тое, паразважаем пра лёс лацінкі, пра тое, чаму за мяжой часам лягчэй гаварыць па-беларуску, і чаму наш лёс насамрэч поўны святла і надзеі.
👉 YouTube: https://youtu.be/_2k5HiDKbLU
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/42
Абдымаю, прыемнага праслухоўвання і да хуткай сустрэчы! 🤗

Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі / Цёмны Лёс #42
Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия»…
20
Мне часам кажуць, што чатыры гадзіны падкаста гэта too much. Я думаю, што падкаст "чырвоны кут" дасць вам патрымаць сваё піва 😊
Шыкоўны падкаст пра музыку (з акцэнтам на беларускую), раю: @cyrvonykut
Можаце не шукаць на падкаст-пляцоўках, ён ё толькі у Тэлезе 😉
UPD: Таксама раю паслухаць песьні і самаго вядучага падкасту, Яўгена Булавы, вельмі файную музыку робіць хлопец: https://www.youtube.com/watch?v=LuT2JHs9Juc

https://www.youtube.com/live/qGk_tAGJ2iY?si=w4Y-Yc5fjYDXErSK о, заўтра ўвечары будзе што паглядзець!
YouTube
Соболенко про Беларусь нечего сказать, Азаренок 10 лет на СТВ, Доктор Хаусс пробил дно | Хаданович
💥 СБОР в поддержку шоу "Обычный вечер" – https://buymeacoffee.com/obychnoe_utro
Как поддержать "Обычный вечер" в криптовалюте:
BTC: bc1q0nlz7jyfhz2razz0qg2pz99guvtazmvflurwl5
USDT (ERC20): 0x1762f3e3c846B21DC4F87D583A87191e6446f5Cc
USDT (TRC20): TWEa…

⚡️Запускаю новую-старую рубрыку «ШІ-лаба», у межах якой я буду распавядаць пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту.
Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет!
👉 https://youtu.be/DlgHvoKWjE0

Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след / ШІ-лаба #3
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты…

520
🔥 Новы выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!
Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё. Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога нейрасетцы забаранілі ствараць адкрытыя выявы людзей. Параўноўваем падыходы да чытання думак: «дзірка ў галаве» ад Neuralink супраць ультрагукавой «шапачкі» ад стартапа, у які інвестуе Сэм Альтман. Гаворым пра ШІ-пярсцёнкі, 3D-асістэнтаў ды лічбавізацыю ў Беларусі ў 2026–2030 гадах.
👉 https://youtu.be/vzW8IYHpHCs

Цяжарнасць ад ChatGPT, лічбавізацыя Беларусі, Вайфу ў слоіку і Google ведае пра цябе ўсё/ КПСШІ #16
Прывітанне, сябры! Гэта 16-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя вар’яцкія і значныя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.
Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube)…

Forwarded from Праз космас
🛰 Выпуск #102 — Падкаст «Праз космас».
Датэрміновае вяртанне Crew-11, Artemis II Rollout, найярчэйшая камета 2026, акіяны награваюцца рэкорднымі тэмпамі.
Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс
Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee
Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok
#падкаст
Датэрміновае вяртанне Crew-11, Artemis II Rollout, найярчэйшая камета 2026, акіяны награваюцца рэкорднымі тэмпамі.
Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс
Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee
Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok
#падкаст
Forwarded from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту.
Глядзець: https://youtu.be/nl3g71YiiZc
Слухаць: https://pc.st/e/1kGItajKaQc
Элітароная версія: https://www.patreon.com/posts/149076938?pr=true
Спасылкі на праэкты Гомзіка:
Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613
VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik
Праграмісцкі Кут на ютуб: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut

Мае сябры тутака ладзяць адну файную рэч - запрашаюць усіх у «Альтанку»! 🥰
Карацей, тэма такая: калі сэрца просіць паразмаўляць па-беларуску, а кампаніі няма - вам дакладна сюды.
Гэта ідэальны варыянт, каб:
✨ Знайсці новых прыемных людзей і патусавацца;
✨ Папрактыкаваць мову (нават калі вы толькі пачынаеце і саромеецеся - там усе свае!);
✨ Проста крута правесці час у добрай атмасферы.
Пасуе ўсім: і навічкам, і аматарам нэтворкінгу, і тым, хто проста шукае движ.
🤝 Што рабіць? Трэба запоўніць вось гэтую форму.
⏰ Дэдлайн: паспявайце да 30 студзеня.
Далучайцеся! 😉

Google Docs
Альтанка - клуб знаёмстваў па-беларуску!
Што такое Альтанка?
Альтанка гэта клуб знаёмстваў па-беларуску :)
Кожны тыдзень вы атрымліваеце новага суразмоўцу!
Сустракаецеся з ім/ёй афлайн ці анлайн, знаёміцеся, гутарыце па-беларуску, файна бавіце час!
Такім чынам, за месяц ваша кола людзей, якія…

Мы зазірнулі за кулісы беларускай агучкі: ад дубляжу "Баброў-зомбі" да складаных стасункаў з Netflix і аўтарскім правам. Гэта шчырая размова пра тое, як настаўнік нямецкай і project manager становіцца голасам кіно, колькі каштуе хатняя студыя і чаму беларускі пераклад - гэта заўсёды пра любоў да свайго.
Беражыце сябе і прыемнага прагляду: https://youtu.be/QfXG9BocZho 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку з @vozh_voice / Цёмны Лёс #43
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры.…
20
Прывітанне! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.
Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crustafarianism і нават адкрылі сайт для дарослых ШІ (так, вы правільна прачыталі!).
Таксама ў праграме: чаму OpenAI хоча сканаваць вашы вочы, як «ах» і «ох» у промптах паляпшаюць логіку нейрасетак, і чаму Сэм Альтман больш не верыць ва ўніверсітэты. Гаворым пра ШІ-міністарку ў Албаніі, якую злавілі на карупцыі, палёты кітайскіх ветрагенератараў-дырыжабляў і супер-цяпліцы пад Брэстам. На дэсерт — поспех стартапа Rainbow Weather Юрыя Мельнічака і захапляльная рэканструкцыя Мінска, які мы страцілі. Націскайце на плэй, будзе горача!
https://youtu.be/fui1wFvskEs?si=km0Q4OXVMbZX_1E7

Molt-манія, падлеткам забараняюць ШІ, канец універсітэтаў і дзіўны беларускі ШІ-стартап / КПСШІ #17
Прывітанне! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.
Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw…