Цёмны Лёс
421 subscribers
119 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
🔥 Трынаццаты выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем, як ChatGPT вучыцца «каяцца» ў памылках і адначасова падсоўвае рэкламу, а Grok ад Ілона Маска злівае адрасы і ўбудоўвае брэнды прама ў кіно. Гаворым пра кітайскі прарыў DeepSeek, вялікае аб'яднанне пад сцягам Linux Foundation і «нейрасеткавы кансіліум» ад Андрэя Карпаты. Вы даведаецеся, чаму вершы сталі хакерскай зброяй, як нейрасеткі ратуюць калядны настрой беларусаў і ці варта баяцца беспрацоўя паводле Эндру Янга. Таксама ў праграме: робаты, якія бегаюць, жартуюць і... зноў кіруюцца людзьмі (Tesla, ну колькі можна?). І на дэсерт — фестываль фэйкаў: ад робата-цырульніка да стральбы ў блогераў.

Слухаем, аналізуем, рыхтуемся: https://www.youtube.com/watch?v=bFzP-q7b05M

Прыемнага прагляду ды праслухоўвання і будзем удзячыя за падпіску, пашырэнні, лайкі ды каментары 😊

P.S. А яшчэ, прайдзіце апытанку ад нашых сяброў, дапамажыце ШІ разумець беларускае: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10!
20
А Сецівіра трохі дый слухаюць!
ЗБІРАЕМ БРАТЭРСТВА!

"Валадар пярсцёнкаў: Дзве вежы" па-беларуску ва Уроцлаве 🎥

Будзем глядзець культавы фільм у беларускай агучцы
ад студыі "Мой родны гук" ❤️

Дрэс-код - пажаданы, але не абавязковы:
прыходзьце ў любых касцюмах або з атрыбутамі персанажаў трылогіі -
эльфійскія вушы, мантыі, лукі, магічныя пярсцёнкі…

Можна быць хобітам з пляшкай піва,
Гэндальфам з доўгай барадой,
Арагорнам з мячом
ці нават Голумам - нічога не забаронена! 😁

🏆 Найбольш адметныя і крэатыўныя вобразы атрымаюць каштоўныя падарункі.

💰 Удзел: данат на пакрыццё коштаў арэнды памяшкання
🍕 З сабой можна прыносіць напоі і ежу!

10 студзеня, 17:00
📍 Клуб PROZA, вул. Przejście Garncarskie 2

“One does not simply miss this party!”
;)

Абавязковая рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/1Ob26zhJupIFjj58Ru-A_8-um5zhN30l8iIyUvtupGjI/edit?chromeless=1
Хоць я амаль не карыстаюся інстою і не маю трэдса, але беларускі інтэрфейс тамака - гэта важна. Падпішыце петыцыю: https://c.org/fBwrDvkY7t
Які жах. Вечная памяць выдатнаму чалавеку і шчыраму беларусу...
🔥 ФІНАЛЬНЫ ў гэтым годзе выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем GPT-5.2, інтэграцыі ChatGPT з Adobe і працу з PDF, разбіраем навуковыя даследаванні пра тое, ці сапраўды працуе ролевы промцінг і навошта дубляваць запыты да нейрасетак. Глядзім на крыху жудасную ШІ-рэкламу McDonald's, тэсцім праграму для карэкцыі паставы і нават «псіхадэлікі» для ботаў, каб змяніць іх успрыманне.

Не прайшлі міма скандалаў: як навуковец напісаў 113 артыкулаў за год з дапамогай LLM і што кітайскія мадэлі ведаюць пра хрысціянства. Гаворым пра «суперслух» у акулярах Meta, беларускага робата-даяра і месца нашай краіны ў сусветным рэйтынгу гатоўнасці да ШІ.

Фінал - людзі года па версіі TIME, прагнозы на 2026 год, карысныя рэкамендацыі і асабістыя вынікі года.

👉 YouTube
👉 Падкаст-пляцоўкі
20
Гэта што, падкаст з вынікамі года пад нарэзку салатаў?

Глядзець: https://youtu.be/GLWfeaHTmoM?si=ew3Z82BL_PMKBG-e

Слухаць: https://pc.st/e/6vwFwkCAqKm
Forwarded from Мой родны гук
ЗБІРАЕМ БРАТЭРСТВА!

"Валадар пярсцёнкаў: Дзве вежы" па-беларуску ва Уроцлаве 🎥

Будзем глядзець культавы фільм у беларускай агучцы
ад студыі "Мой родны гук" ❤️

Дрэс-код - пажаданы, але не абавязковы:
прыходзьце ў любых касцюмах або з атрыбутамі персанажаў трылогіі -
эльфійскія вушы, мантыі, лукі, магічныя пярсцёнкі…

Можна быць хобітам з пляшкай піва,
Гэндальфам з доўгай барадой,
Арагорнам з мячом
ці нават Голумам - нічога не забаронена! 😁

🏆 Найбольш адметныя і крэатыўныя вобразы атрымаюць каштоўныя падарункі.

💰 Удзел: данат на пакрыццё коштаў арэнды памяшкання
🍕 З сабой можна прыносіць напоі і ежу!

10 студзеня, 17:00
📍 Клуб PROZA, вул. Przejście Garncarskie 2

“One does not simply miss this party!”
;)

Абавязковая рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/1Ob26zhJupIFjj58Ru-A_8-um5zhN30l8iIyUvtupGjI/edit?chromeless=1
⬆️ І я там буду - прэзентую новы трэк па сусьвеце Уладара Пярьсёнкаў. І можа нават у касьцюме (калі даедзе!), таму запрашаю 😊
🔥 Новы выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дзіўны менскі мюзікл, дзе паштоўкі перамагаюць лічбавы вірус. Разбіраем новую афіцэрскую спецыяльнасць па ШІ ў арміі ЗША, поспехі Claude у вырошчванні памідораў і чарговы прарыў ад DeepSeek. Фінал — пра цёмны бок тэхналогій: псіхозы ад празмерных зносін з ботамі, махлярства з фота ежы дзеля вяртання грошай і хлопца, які натрэніраваў нейрасетку размаўляць са сваёй дзяўчынай замест сябе.

👉 https://youtu.be/HaMBeQEaC_c
20
Рабяты і дзяўчаты з Майго Роднага Гука зараз жа пракатваюць у тэставым рэжыме другую частку Уладара Пярсцёнкаў (агучаны фільм). Ну і мы ва Уроцлаве сёння паказ ладзілі. Прайшло файна, але я вам тутака хачу пакінуць песьню і кліп, якія рыхтаваў да паказу - кароткі зьмест першай часткі: https://youtu.be/TulkTzgy4SM

Прыемнага прагляду і праслухоўвання 🤗
93
Шаноўнае спадарства!
У мяне для вас добрая навіна - Цёмны Лёс узнаўляе працу на падкаст-пляцоўках: https://ciomnylos.itbeard.com
Хутка будзе больш падрабязнасцей, сачыце за абнаўленнямі на канале 😊
🔥 «Цёмны Лёс» вяртаецца пасля паўзы, каб зноў сагрэць вас цікавымі размовамі!

Пачнем з неверагодна ўтульнай і шчырай сустрэчы з Аляксандрам Клюевым, адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Разам мы зазірнем за кулісы «свабоднай энцыклапедыі»: даведаемся, як жыве супольнасць, хто такія сцюарды і як нарэшце вырашылася спрадвечная спрэчка «Беларусь vs Белоруссия» ў суседнім раздзеле. Шчыра пагаворым пра набалелае: навошта нам дзве Вікіпедыі і ці магчыма іх калі-небудзь аб’яднаць.

Але не Вікіпедыяй адзінай! Вас чакаюць гісторыі пра маляванне карт OpenStreetMap, пра пераклад гульняў і пра тое, паразважаем пра лёс лацінкі, пра тое, чаму за мяжой часам лягчэй гаварыць па-беларуску, і чаму наш лёс насамрэч поўны святла і надзеі.

👉 YouTube: https://youtu.be/_2k5HiDKbLU
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/42

Абдымаю, прыемнага праслухоўвання і да хуткай сустрэчы! 🤗
20
Цёмны Лёс pinned «🔥 «Цёмны Лёс» вяртаецца пасля паўзы, каб зноў сагрэць вас цікавымі размовамі! Пачнем з неверагодна ўтульнай і шчырай сустрэчы з Аляксандрам Клюевым, адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Разам мы зазірнем за кулісы «свабоднай энцыклапедыі»: даведаемся, як…»
Мне часам кажуць, што чатыры гадзіны падкаста гэта too much. Я думаю, што падкаст "чырвоны кут" дасць вам патрымаць сваё піва 😊
Шыкоўны падкаст пра музыку (з акцэнтам на беларускую), раю: @cyrvonykut

Можаце не шукаць на падкаст-пляцоўках, ён ё толькі у Тэлезе 😉

UPD: Таксама раю паслухаць песьні і самаго вядучага падкасту, Яўгена Булавы, вельмі файную музыку робіць хлопец: https://www.youtube.com/watch?v=LuT2JHs9Juc
⚡️Запускаю новую-старую рубрыку «ШІ-лаба», у межах якой я буду распавядаць пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту.

Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет!

👉 https://youtu.be/DlgHvoKWjE0
520
🔥 Новы выпуск падкаста пра навіны ШІ "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё. Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога нейрасетцы забаранілі ствараць адкрытыя выявы людзей. Параўноўваем падыходы да чытання думак: «дзірка ў галаве» ад Neuralink супраць ультрагукавой «шапачкі» ад стартапа, у які інвестуе Сэм Альтман. Гаворым пра ШІ-пярсцёнкі, 3D-асістэнтаў ды лічбавізацыю ў Беларусі ў 2026–2030 гадах.

👉 https://youtu.be/vzW8IYHpHCs
20