Цёмны Лёс
421 subscribers
119 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Трымайце яшчэ адзін вельмі ўдалы трэк на беларускую народную песьню "Ой, рана, рана". Гэтым разам Dubstep, заўтра будзе на ўсіх музычных пляцоўках 😊

https://youtu.be/gwcKXCLVhq0
Хутка будзе калыханка, і навт не адна 😎
Як і абяцаў, два новых dubstep-трека Setivir - "Калыханка" і "Баю-бай", буду ўдзячны за падабайкі, каментары ды пашырэнні 😊

👉 "Калыханка" - https://youtu.be/Z_IGcV7Qhks
👉 "Баю-бай" - https://youtu.be/C7LJVlzOfws
Баю-бай ужо даступны на ўсіх музычных пляцоўках, а таксама ў Тыктоку і Інстаграме!

https://social.tunecore.com/linkShare?linkid=ZHgVHDHu4L9_RHYq8x6T2w
🔥 Новы выпуск падкаста Цёмны Лёс нечакана анлайн!

У гэтым выпуску мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Амерыцы. Саша дзеліцца гісторыямі пра допыты талібамі, сустрэчы з мусульманамі, беларусамі ў розных кутках свету — ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Арабскіх Эміратаў і Ганконга. Мы абмяркоўваем падрыхтоўку да падарожжаў, рызыкі і нечаканыя сітуацыі, культуру каўчсёрфінгу, а таксама разважаем, што значыць быць беларусам за мяжой і ці сапраўды наш лёс такі цёмны.

👉 https://youtu.be/FBGlCkU8z3w

А яшчэ сёння ў Сашы дзень народзінаў, таму не саромейцеся павіншаваць яго ў каментарах і пашыраць гэты выпуск 🥰
1
На выходных будзе два рэлізы круцецкіх адаптацый адное народнае песьні 🔥
Здагадаецеся якой? 😏

P.S. Калі хтосьці дўмае, што генерацыя праз ШІ выглядае як "напісаў і забыўся", то вось вам скрын постпрадакшана з Premier Pro.
2
Другая песьня таксама з'яўляецца dubstep-адаптацыяй "У нас сягодня Купала", але з больш цікавым гучаннем сола і інструмэнтаў, дый зь меньшым уплывам традыцыйных сьпеваў: https://youtu.be/RnCKxsvpIA8
🔥 Дзявяты выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння разбіраем Sora 2 ад OpenAI, дата-цэнтры на 17 ГВт, катастрофу ў Паўднёвай Карэі і бацькоўскі кантроль у ChatGPT. Глядзім, як Apple рыхтуе Veritas і абноўлены Siri, а Anthropic вяртае сабе трон з Claude Sonnet 4.5. Пагаворым пра YouTube Labs, API Tinker ад Міры Мураці, першую ШІ-актрысу і кітайскую візу для інжынераў.

Завяршаем робатам, нэўраімплантамі і «чырвонымі лініямі» ААН. А яшчэ, вучым беларускую лаянку 😊

https://youtu.be/BIKXejKRAzw
Пакуль рыхтую новую песьню, зрабіў Instagram-акаунт для Setivir: http://instagram.com/iamsetivir

Свой вялікі асабісты канал я выдаліў два гады таму, бо апошнім часам не люблю жыццё выстаўляць на агляд, дый не вельмі люблю тое, што Мета робіць з дадзенымі карыстальнікаў. Але аказалася, што аўдыторыя, якая слухае музыку беларускую, сядзіць у інсьце і трэдсе.

Карацей, калі вы ў інсце ё, то буду рады бачыць сярод падпісчыкаў, там з'яўляюцца амаль што толькі песьні 😊

І яшчэ, як думаеце, варта трэдс рабіць каб толькі песьны выкладаць? Бо па шчырасьці размоў мне ў VKL.world хапае 😎
🔥Новы рэліз ад Setivir - трэк "Бітая дарожанька"

Музыка ў жанры folktronica, створана з дапамогай ШІ на словы беларускае народнае песьні «Бітая дарожанька», версыя народнага калектыву "Гасцінец", што з Ракава.

https://www.youtube.com/watch?v=oDVmzlqKMuw

Трэк ужо даступны на ўсіх аўдыё-платформах, буду ўздячны за пашырэнні 😊
⚡️Новы выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем: як OpenAI дазволіла дарослы кантэнт у ChatGPT, што за Claude Skills і чаму Microsoft ператварае Windows у Copilot OS, слухаем як ElevenLabs і Suno гавораць па-беларуску, як чат-боты кіруюць рэальнымі грашыма, і што робіць AI у судах і школах. Абмяркуем роба-фабрыкі ў Кітаі, фестываль ШІ-фільмаў у Варшаве і скандал вакол «матэматычнага прарыву» GPT-5. А яшчэ робат-экскаватар, дзеці і deepfake-жарты, генерал, што даверыў ChatGPT жыццё салдат, і Андрэй Карпаты пра канец чалавечага мыслення.

👉 YouTube: https://youtu.be/4jv6QtE6KU4
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com/e/10/
⚡️Новы выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн, даўно не чуліся!

Сёння гаворым пра GPT-5.1 і новы, больш “чалавечны” ChatGPT, пра групавыя чаты і агент Aardvark, які палюе на ўразлівасці ў кодзе, разабрацца спрабуем і з тым, чаму Ян ЛеКун сыходзіць з Meta, а World Labs будуе прасторавы ШІ замест чарговай LLM. Паглядзім на вяртанне Сашчэпкі ў выглядзе Mico ў Copilot, на касмічныя датацэнтры Nvidia, на даследаванне, дзе польская мова раптам стала лепшай для промптаў, на дэцэнтралізаваны Cocoon Дурава, кітайскія правілы маркіроўкі AIGC, як ШІ-браўзеры пралазяць пад пейволамі і што там з “ударатрывалым” самалётам REBIRTH і паслабленнем GDPR у ЕС, заадно закранем беларускі PomogAI і яго прайвасі. У фінальным блоку — пра гуманоідаў Aidol, NEO і IRON, і ўсё гэта разам складаецца ў прыгожае, трывожнае і вельмі беларускае падарожжа ў блізкую будучыню.

👉 YouTube: https://youtu.be/W2TwufIrGwU
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com/e/11
20
🔥Дванаццаты выпуск падкаста Каласы пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем «забойцу ChatGPT» — Google Gemini 3 Pro з Dynamic View і Image Pro, глядзім на Claude Opus 4.5 і на тое, як нават Лінус Торвальдс кажа «так» вайб-кодзінгу, разбіраем ШІ-кансультанта па грантах, які разнёс Web Summit 2025, і кошыкі Waitrose з камп’ютарным зрокам. Гаворым пра плюшавага мядзведзя, продаж якога закрылі з-за «разгульнага» ШІ, Vine без ШІ-контэнту ад Джэка Дорсі, турыстаў у Кітаі на робанагах і дзіўную здзелку Suno з Warner Music. У культурным блоку — TED-прамова пра тое, як мадэлі крадуць творчыя работы, LegalTech-сэрвіс Kaucja365 для беларускіх рэлаканаў у Польшчы і ПВТ, дзе карову кормяць па алгарытме і бульбу вырошчваюць з дапамогай ШІ. Фінал — жорсткая этыка: ад размоў пра генетычна «спраектаваных» дзяцей да шлюбу з ШІ-персанажам і стартап, які абяцае вярнуць нам «лічбавых памерлых.

👉 YouTube: https://youtu.be/XPrRUvcxlf4
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com/e/12
20
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыходзьце заўтра ва Вроцлаве на Віталя aka ANGST - аднаго з найлепшых беларускамоўных рэпераў, глыба!

Паэт і хіп-хоп выканаўца выступіць 3 снежня ва Уроцлаве ў клубе PROZA а 19:00 з паэтычным стэндапам

Інфо & КВІТКІ: https://fienta.com/vital-ryzhko-paetychny-stendap-prezentacyya-152100