Цёмны Лёс
421 subscribers
119 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
🔥 Чацвёрты выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн! (на гэты раз з гукам і Эміліяй😊)

На гэты раз пагружаемся ў бурлівы свет тэхналогій і маральных дылем, ад Netflix да Baby Grok, што робіцца з журналістыкай, калі газету піша ШІ, чаму Meta дазваляе ШІ на суразмоўях, і ці сапраўды нарвежцы больш не наймаюць людзей з-за Claude і Copilot.

Разважаем, як ШІ мяняе адукацыю, працу, псіхіку і... рукапісныя лісты. Ці можа бот напісаць табе віншаванне лепш, чым стрыечны брат? А ці можа стаць тваім духоўным настаўнікам? Мы разбіраем выпадкі «ШІ-псіхозу», deepfake-цяжарнасці Леброна і падарожжаў у месцы, якіх не існуе.

👉 https://youtu.be/ATidXxr0vrE

Будзем вельмі ўдзячныя за каментары, падабайкі ды пашырэнні, падкаст робіцца цалкам на энтузіязме вядоўцаў, беларусамі для беларусаў 😊
9
Нечакана і для вас, і для самога сябе, я зарэлізіў рэп-трэк ды кліп да яго. Паслухаць і паглядзець можна ўжо зараз на Цёмным Лёсе, а хутка трэк з’явіцца і на ўсіх аўдыёпляцоўках: https://youtu.be/NhXtu1ftRSA

Буду вельмі ўдзячны за каментары, лайкі і пашырэнні!

Цягам месяца на Цёмным Лёсе планую зрабіць вялікі выпуск пра тое, як ствараўся трэк ды кліп - ёсць што вам распавесьці. Калі коратка, на яго стварэнне пайшло: тыдзень працы, чатыры ШІ-сэрвісы, каля $60 і шмат натхнення.

Два гады таму я заканчваў свае лекцыі пра ШІ паказам беларускамоўнага рэпа і словамі: "Пакуль ШІ так не можа - нам няма чаго хвалявацца". Падаецца, час пачынаць хвалявацца.
15
🔥 Пяты выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння абмяркоўваем GPT-5, Stargate Norway на 100 тыс. GPU і Study Mode у чате GPT, што такое «кантэкст», як Perplexity Chrome купіць хоча, гаворым пра адмову навукоўца ад $1 млрд ад Цукерберга, пра востраў пад кіраваннем ШІ, роба-сабак, лятаючых робатаў і «суперслухавыя» акуляры, новыя правілы YouTube, брытанскі Online Safety Act, беларускі стартап на Times Square і ШІ-кліп Крамбамбулі.

Фінал — пра этыку: «пахаванне» старой Claude і спрэчнае інтэрв’ю з AI-аватарам. Прыгожае, трывожнае і вельмі беларускае падарожжа ў будучыню.

👉 https://youtu.be/rAU-fGlcNtQ

А яшчэ ў нас добрыя навіны: мы паціху з’яўляемся на падкаст-пляцоўках! Выпуск ужо можна паслухаць на Apple Podcasts або спампаваць па прамой спасылцы тут: https://kalasyai.podbean.com

Будзем вельмі ўдзячныя за каментары, падабайкі ды пашырэнні 😊
👍7
Родны Флоў нарэшце з’явіўся на ўсіх аўдыёплатформах у стэрэаякасці: https://social.tunecore.com/linkShare?linkid=Ha1NYNbgArry_Yn3YAclDg

Буду ўдзячны за падабайкі ды даданне ў плэйлісты 😊
🔥9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тутака NotebookLM навучыліся рабіць відэа-падкасты па-беларуску. Якасць яшчэ не найлепшая, але вельмі добра што да мяне.

Навіна пра якую ідзе размова ў падкасце (рэкурсія!)
🔥10
Channel name was changed to «Цёмны Лекс»
Нарэсце змяніў назву канала ды апісанне, бо ён ужо даўно ператварыўся ў маю асабістую стужку. Таксама, прыбраў рэакцыі, бо апошнім часам не бачу ў іх сэнсў, акрамя зорачак, якія лічу прамой падтрымкай аўтара.

Калі хочацца паставіць рэакцыю, а яе няма, то лепей прыходзьце ў каментры, яны ізноў з'явіліся, дый наяўнасць каментароў лепш за ўсё паказвае гарачасць навіны! 😊
paca-electrychnasc.pdf
42 MB
Яшчэ з цікавага ды прыемнага - Google Gemini выкаціў гем Storybook, і ён падтрымлівае беларускую! Літаральна за адзін промпт ды невялічкі відарыс-рэферэнс яно згенеравала выдатную pdf-гісторыю для дзяцей пра атамную энэргетыку ды станцыі - вельмі крута https://g.co/gemini/share/ea869eb6f57e!

Увесь дыялог з прамптамі тут: https://g.co/gemini/share/b244408cd513
Зьвярніце ўвагу, што яно не з першага раза малюе відарысы, часам трэба папрасіць перагенерыць try regenerate images

Таксама, я не стаў выкарыстоўваць дакладны здымак Пацы-Вацы і яго імя, каб на ўсялякій выпадак не трапіць на памылкі генерацыі, звязаныя з аўтарскім правам. Анімэ-здымак Пацы (які ў самым пачатку) зроблены праз ChatGPT.
Бляха, я хачу поўную версыю!⬇️
Сёння будзе два рэліза на Цёмным Лёсе.

Першы - нарэшце верш Янкі Купалы з ШІ (дабстэп!), які я два гады як абяцаю на сваіх лекцыях, і вось, зрабіў: https://youtu.be/2fU6GJlxBV0

Хутка з'явяцца ў споціфаях, эппл музыках і іншых аўдыёплатформах 😊

Другі рэліз крыху пазней і крыху даўжэй - 4 гадзіны 😁
Як і абяцаў, зрабіў вялікі выпуск пра тое, як рабіць музыку з ШІ: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo

У выпуску я распавяду і пакажу, як ствараць якасную музыку цалкам праз ШІ, без музычнай адукацыі і за невялікія грошы. На прыкладзе гурта DunkelSaga (нямецкі фэнтэзі-метал) пабачым як стварыць уласны гурт на мове, якой мы не валодаем. Паглядзім, як нараджаўся і рабіўся «Родны Флоў» на беларускай мове, даведаемся, як рабіць тэксты, музыку і нават відэакліпы, цалкам выкарыстоўваючы магчымасці ШІ і ўласную фантазіюю

Нягледзячы на тое, што для выкарыстання інструментаў з відэа не патрэбуе музычнай адукацыі, музыкам яно таксама будзе карыснае. Даражэнькія, з вашым бэкграўндам і такімі інструментамі вы здольныя ствараць сапраўды неверагодныя рэчы - я ў гэтым упэўнены!

Прыемнага прагляду, з вас падабайка, каментар ды пашырэнне, як заўсёды 😊
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!

Сёння абмяркоўваем OpenAI і крызіс GPT-5, новыя магчымасці Claude і праблемы Grok, як Google запускае AI-фітнес-трэнера і эксперыментуе з відэа па-беларуску. Разбіраем Нанабанана, беларускія стартапы і першы бэнчмарк па беларускай мове BelarusianGLUE. Гаворым пра дроны з пярцовым газам у школах Фларыды, міжнародныя гульні гуманоідных робатаў ды важкую этыку.

👉 YouTube: https://youtu.be/mBFkv3XpivE
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com/e/6/
Пакіну тутака проста каб не забыцца, што калісьці я быў топавым народнікам 😁

- http://beraginya.gomel.by/index19_winners_2006.html
- https://kamunikat.org/beraginya-kozenka-mikalay-awtar-ukladalnik

Пасьля такога я думаю, што не паўстане пытання аб маім музычным мінулым, хаха 😅
"Мужык-беларус" цяпер дасяжны на ўсіх музычных платформах: https://social.tunecore.com/linkShare?linkid=yNWeoQ54Ydg7LZSwCqD67w

P.S. Хутка будуць новыя трэкі 😊
І адразу трымайце новы трэк ад Setivir - "Ляцелі": https://youtu.be/NHNfpEfZOqQ?si=-UD_KsAgUyDp_bos

Гэтым разам прапаноўваю вам пераасэнсаванне беларускага фальклору - сучасную рэп-апрацоўку народнай беларускай песні "Ой, ляцелі гусі" 😎

Буду ўдзячны за каментары, падабайкі і пашырэнні!
Трымайце яшчэ адзін вельмі ўдалы трэк на беларускую народную песьню "Ой, рана, рана". Гэтым разам Dubstep, заўтра будзе на ўсіх музычных пляцоўках 😊

https://youtu.be/gwcKXCLVhq0
Хутка будзе калыханка, і навт не адна 😎