Forwarded from Мова Нанова — Беласток
5 мая 2025 — восьмыя заняткі чацвёртага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку!
Як з'явіўся штучны інтэлект? Што такое нейрасеткі? Як выціснуць максімум з ChatGPT і ці сапраўды гэта ШІ? Як стварыць музыку і нават падкасты з дапамогай ШІ? З нашым госцем Аляксеем Картыннікам, таксама вядомым як АйЦіБарада, мы знойдзем адказы на гэтыя пытанні, а таксама паразмаўляем пра этыку і пра наступствы карыстання ШІ.
Калі: панядзелак, 5 мая 2025, 19:00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх)
Уваход вольны, данаты вітаюцца :)
Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

❤11
Forwarded from Мой родны гук
Нам выдалілі патрыён 😥
Пакуль незразумела, якім чынам мы парушылі правілы платформы, бо фактычна не распаўсюджвалі на ёй кантэнт. Ніякіх відэа ці спасылак на фільмы там няма. Мы як праект увогуле не хосцім тое, што агучваем на заказ іншых людзей. Магчыма, нехта падаў скаргу, але спраўдзіць гэта немагчыма. Мы падалі апеляцыю, але шчыра кажучы, надзеі мала.
Як нам можна дапамагчы?
У нас пакуль жывы Buy me a coffee там магчыма як аднаразовая патрымка, гэтак і штомесячная.
Таксама можна заданаціць напрамую праз крыпта-гаманец:
USDT:
0xa55c7716edc244eee95493485ae5611fa16dd1fe (erc20)
TNbBP96wavMufb1MLyBuvkppg19Piz6q5H (Tron - trc20)
Па іншыя валюты і гаманцы пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot
Альбо напрамую праз revolut: revolut.me/mrh_dub
Будзем удзячныя за рэпост і распаўсюд 🙏

💔13
Forwarded from АйТиБорода
В пятницу в Сопоте (Польша) буду рассказывать про ИИ: история, способы применения и проблемы.
Лекция широкими мазками расскажет про состояние ИИ сегодня. Язык - беларуский. Заскакивайте, если будет время 😊
UPD: фотка на афише жесть, делал не я😁

😁10
Рана ці позна гэта павінна было здарыцца - разам з сябрамі запускаем беларускамоўны падкаст пра навіны штучнага інтэлекту для ўсіх, без айтішнай спецыфікі - "Каласы пад сярпом ШІ"!
👉 Першы выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=1hepJBvdwc8
Будзем удзячныя за пашырэнні, каментарыі ды падабайкі 😊

YouTube
Каханне з ШІ, баі робатаў, ШІ-фэйкі, атамная энергетыка і пытанні этыкі / Каласы пад сярпом ШІ #1
Сардэчна запрашаем на прэм'ерны выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ"! У гэтым эпізодзе нашы вядучыя Жэня, Эмілія і Лёша акунаюцца ў захапляльны і часам трывожны свет штучнага інтэлекту.
Мы пачынаем з самага пачатку – з абмеркавання глыбокага сэнсу назвы…

❤20
Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
https://www.youtube.com/watch?v=ARQsPYdr_mY
Буду ўдзячны за падабайкі, каментары ды пашырэнні 😊

Беларусы, якіх баіцца Google / Кантэнт 18+, жывыя фота і залежнасць ад ШІ / Каласы пад сярпом ШІ #2
Сардэчна запрашаем у новы эпізод падкаста «Каласы пад сярпом ШІ»! На гэты раз Жэня, Эмілія і Лёша разбіраюцца, як Цукерберг «падсякае» навуковы каласок OpenAI, прапаноўваючы мільённыя бонусы, і што робіцца ў кулуарах кампаній, як Perplexity, дзе працуе CTO…
🔥12
Гэты канал пара перайміноўваць у персанальны, бо Цёмны Лёс выходзіць пакуль што зусім не рэгулярна, ды навіны тутака ну зусім не аб тым апошнім часам :)
❤3
🔥 Новы выпуск "Каласоў пад сярпом ШІ" ужо анлайн!
Гэтым разам Жэня і Лёша паглыбляюцца ў самыя дзіўныя і актуальныя навіны з сусвету штучнага інтэлекту: Grok ад xAI спрабуе быць «праўдзівым», але сыходзіць у антысемітызм і MechaHitler, а для яго працы Ілон Маск заводзіць газавыя турбіны ў Мемфісе. Мы таксама абмяркоўваем, як беларускія распрацоўшчыкі ствараюць аватараў для інтэлектуальных вайфаў, як Perplexity запускае новы ШІ-браўзер, і чаму нават Ernst & Young (не) хоча вучыць сваіх супрацоўнікаў працаваць з ШІ. А таксама: інтымныя функцыі чат-ботаў, машыны, што самі прыязджаюць да ўладальніка, ШІ-рэклама газіроўкі, Барбі з OpenAI, фэйкавыя інды-гурты, і нейрасеткі, што падчас трыпа — "лепшыя" за тэрапеўта.
👉 https://youtu.be/WRzMGaBAA40

Маск, Grok 4, вайфы, сэксцінг і пры чым тут беларусы? / ШІ з традыцыйнымі каштоўнасьцямі / КПСШІ #3
Гэтым разам Жэня і Лёша паглыбляюцца ў самыя дзіўныя і актуальныя навіны з сусвету штучнага інтэлекту: Grok ад xAI спрабуе быць «праўдзівым», але сыходзіць у антысемітызм і MechaHitler, а для яго працы Ілон Маск заводзіць газавыя турбіны ў Мемфісе. Мы таксама…
🔥12
Forwarded from Познань | Беларускі размоўны клуб (Юлёся)
Штучны інтэлект у Познані! 🤖🔥
Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную тэме штучнага інтэлекту!
Наш госць — Аляксей "АйЦіБарада" Картыннік, вядомы праграміст, блогер і вядоўца падкаста "Цёмны Лёс" і "Каласы пад сярпом ШІ".
Разбяромся, як з’явіўся штучны інтэлект, што такое нейрасеткі і як з імі працаваць. Пагаворым пра магчымасці і абмежаванні ChatGPT, а таксама пра этычныя пытанні і будучыню ШІ. Не саромейцеся прыносіць свае пытанні!
🎶 У якасці бонуса — Янка Купала ў металкор-выкананні!
📍 Poznań, Kramarska 32 (Fundacja Kut)
🕕 13 жніўня 18:00
💸 Уваход вольны, данаты вітаюцца

🔥10
🔥 Чацвёрты выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн! (на гэты раз з гукам і Эміліяй😊)
На гэты раз пагружаемся ў бурлівы свет тэхналогій і маральных дылем, ад Netflix да Baby Grok, што робіцца з журналістыкай, калі газету піша ШІ, чаму Meta дазваляе ШІ на суразмоўях, і ці сапраўды нарвежцы больш не наймаюць людзей з-за Claude і Copilot.
Разважаем, як ШІ мяняе адукацыю, працу, псіхіку і... рукапісныя лісты. Ці можа бот напісаць табе віншаванне лепш, чым стрыечны брат? А ці можа стаць тваім духоўным настаўнікам? Мы разбіраем выпадкі «ШІ-псіхозу», deepfake-цяжарнасці Леброна і падарожжаў у месцы, якіх не існуе.
👉 https://youtu.be/ATidXxr0vrE
Будзем вельмі ўдзячныя за каментары, падабайкі ды пашырэнні, падкаст робіцца цалкам на энтузіязме вядоўцаў, беларусамі для беларусаў 😊

ШІ для дзяцей, deepfake‑цяжарнасць, ШІ-псіхоз ды Netflix без людзей / КПСШІ #4
На гэты раз Жэня, Эмілія і Лёша пагружаюцца ў бурлівы свет тэхналогій і маральных дылем, ад Netflix да Baby Grok, што робіцца з журналістыкай, калі газету піша ШІ, чаму Meta дазваляе ШІ на суразмоўях, і ці сапраўды нарвежцы больш не наймаюць людзей з-за Claude…
❤9
Нечакана і для вас, і для самога сябе, я зарэлізіў рэп-трэк ды кліп да яго. Паслухаць і паглядзець можна ўжо зараз на Цёмным Лёсе, а хутка трэк з’явіцца і на ўсіх аўдыёпляцоўках: https://youtu.be/NhXtu1ftRSA
Буду вельмі ўдзячны за каментары, лайкі і пашырэнні!
Цягам месяца на Цёмным Лёсе планую зрабіць вялікі выпуск пра тое, як ствараўся трэк ды кліп - ёсць што вам распавесьці. Калі коратка, на яго стварэнне пайшло: тыдзень працы, чатыры ШІ-сэрвісы, каля $60 і шмат натхнення.
Два гады таму я заканчваў свае лекцыі пра ШІ паказам беларускамоўнага рэпа і словамі: "Пакуль ШІ так не можа - нам няма чаго хвалявацца". Падаецца, час пачынаць хвалявацца.

Setivir — "Rodny Fłoŭ" (Родны Флоў)
This track is a rallying ode to Belarusian identity, fusing a hard-hitting rap flow with references to poets, saints, and rebels to trace a living lineage from folklore to the present.
"Родны Флоў" - песьня-заклік да беларускасьці, што спалучае магутны рэп…

❤15
🔥 Пяты выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!
Сёння абмяркоўваем GPT-5, Stargate Norway на 100 тыс. GPU і Study Mode у чате GPT, што такое «кантэкст», як Perplexity Chrome купіць хоча, гаворым пра адмову навукоўца ад $1 млрд ад Цукерберга, пра востраў пад кіраваннем ШІ, роба-сабак, лятаючых робатаў і «суперслухавыя» акуляры, новыя правілы YouTube, брытанскі Online Safety Act, беларускі стартап на Times Square і ШІ-кліп Крамбамбулі.
Фінал — пра этыку: «пахаванне» старой Claude і спрэчнае інтэрв’ю з AI-аватарам. Прыгожае, трывожнае і вельмі беларускае падарожжа ў будучыню.
👉 https://youtu.be/rAU-fGlcNtQ
А яшчэ ў нас добрыя навіны: мы паціху з’яўляемся на падкаст-пляцоўках! Выпуск ужо можна паслухаць на Apple Podcasts або спампаваць па прамой спасылцы тут: https://kalasyai.podbean.com
Будзем вельмі ўдзячныя за каментары, падабайкі ды пашырэнні 😊

GPT-5, што такое кантэкст, востраў пад кіраўніцтвам ШІ, вершы і робаты якія нас уразілі / КПСШІ #5
Сёння абмяркоўваем GPT-5, Stargate Norway на 100 тыс. GPU і Study Mode у чате GPT, што такое «кантэкст», як Perplexity Chrome купіць хоча, гаворым пра адмову навукоўца ад $1 млрд ад Цукерберга, пра востраў пад кіраваннем ШІ, роба-сабак, лятаючых робатаў …
👍7
Родны Флоў нарэшце з’явіўся на ўсіх аўдыёплатформах у стэрэаякасці: https://social.tunecore.com/linkShare?linkid=Ha1NYNbgArry_Yn3YAclDg
Буду ўдзячны за падабайкі ды даданне ў плэйлісты 😊

Родны флоў
🔥9
Тутака Камбэг з Вальсам запусцілі падкаст пра беларускую агучку, серыялы і кіно: https://youtu.be/toY8a83y-A0
Вельмі файна, раю!
Вельмі файна, раю!
YouTube
Пілот: Што не так з беларускай агучкай? Памылкі, міскасты і абыякавасць у дубляжы
Мы звыклі глядзець якасны дубляж у кіно і серыялах, але даволі часта, калі гутарка заходзіць пра беларускую агучку, мы там гэта чуем радзей, чым хацелася б. Чаму так? У пілотным выпуску Майго роднага падкасту абмяркоўваем рэальныя праблемы беларускай агучкі.…
🔥11
Знайшоў тутака яшчэ адзін падкаст-скарб беларускі: https://www.youtube.com/watch?v=zN5qnrkbkZI
YouTube
TrashSmash. Арыентацыя, гэндар і раса зь гледзішча біялёгіі
Запрашаем паглядзець новы выпуск Ласкатух з біёлягам Вінцуком пра мужчынскія й жаночыя рысы, гэндар, арыентацыю й расы з пункту гледжаньня навукі.
Падтрымаць Ласкатух https://buymeacoffee.com/laskatuchi
Інстаграм Ласкатух https://www.instagram.com/laskatuchi/…

❤5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тутака NotebookLM навучыліся рабіць відэа-падкасты па-беларуску. Якасць яшчэ не найлепшая, але вельмі добра што да мяне.
Навіна пра якую ідзе размова ў падкасце (рэкурсія!)

Нарэсце змяніў назву канала ды апісанне, бо ён ужо даўно ператварыўся ў маю асабістую стужку. Таксама, прыбраў рэакцыі, бо апошнім часам не бачу ў іх сэнсў, акрамя зорачак, якія лічу прамой падтрымкай аўтара.
Калі хочацца паставіць рэакцыю, а яе няма, то лепей прыходзьце ў каментры, яны ізноў з'явіліся, дый наяўнасць каментароў лепш за ўсё паказвае гарачасць навіны! 😊

paca-electrychnasc.pdf
42 MB
Яшчэ з цікавага ды прыемнага - Google Gemini выкаціў гем Storybook, і ён падтрымлівае беларускую! Літаральна за адзін промпт ды невялічкі відарыс-рэферэнс яно згенеравала выдатную pdf-гісторыю для дзяцей пра атамную энэргетыку ды станцыі - вельмі крута https://g.co/gemini/share/ea869eb6f57e!
Увесь дыялог з прамптамі тут: https://g.co/gemini/share/b244408cd513
Зьвярніце ўвагу, што яно не з першага раза малюе відарысы, часам трэба папрасіць перагенерыць
Таксама, я не стаў выкарыстоўваць дакладны здымак Пацы-Вацы і яго імя, каб на ўсялякій выпадак не трапіць на памылкі генерацыі, звязаныя з аўтарскім правам. Анімэ-здымак Пацы (які ў самым пачатку) зроблены праз ChatGPT.
Увесь дыялог з прамптамі тут: https://g.co/gemini/share/b244408cd513
Зьвярніце ўвагу, што яно не з першага раза малюе відарысы, часам трэба папрасіць перагенерыць
try regenerate imagesТаксама, я не стаў выкарыстоўваць дакладны здымак Пацы-Вацы і яго імя, каб на ўсялякій выпадак не трапіць на памылкі генерацыі, звязаныя з аўтарскім правам. Анімэ-здымак Пацы (які ў самым пачатку) зроблены праз ChatGPT.