Цёмны Лёс
421 subscribers
119 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
А вы ўжо галасавалі за найлепшага беларускага навукоўца на прэміі "Бізон Хігса"?

Тут чытаць пра кожнага: https://pamylka-zin.github.io/bison_2024_nominees

Тут галасавалка: https://next.falanster.info/index.php/apps/forms/s/rL7Z2t6qZ9WHCnsEdBE87G2A

Я з задавальненнем прагаласаваў, го і вы! Падтрымаем першую беларускую незалежную навуковую прэмію!
10
💥 МОВА НАНОВА: Штучны інтэлект, ChatGPT і Купала ў металкоры!

Чарговая сустрэча "Мова Нанова" будзе проста агонь! Гэтым разам паглыбімся ў свет штучнага інтэлекту разам з незвычайнымі гасцямі!

👨‍💻 У нас у гасцях — Аляксей "АйЦіБарада" Картыннік — праграміст, блогер і вядоўца падкаста "Цёмны Лёс".

Пагаворым пра:
- адкуль узяўся ШІ і што такое нейрасеткі,
- як максімальна выкарыстоўваць ChatGPT,
- ці сапраўды гэта інтэлект — і што з гэтым рабіць у будучыні.

🎤 Бонус: Янка Купала ў металкор версіі! 🤘

І, вядома ж, моўная частка па тэме — як заўсёды цікавая і карысная!

💜 Да нас на яе завітае Кацярына Сакалоўская — лінгвістка, перакладчыца і сапраўдны эксперт у беларускай IT-тэрміналогіі.

⏰️Субота, 29 сакавiка, а 17:00
📍Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska, 49 (3 паверх)

💸 Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Прыходзьце, будзе інтэлектуальна, натхняльна і па-беларуску!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10
🔤 PORTAL ЦЯПЕР І НА ЛАЦІНЦЫ, І НА ТАРАШКЕВІЦЫ! 💻

Нарэшце завершана адаптацыя беларускага перакладу Portal на два дадатковыя правапісы:

✒️ Тарашкевіца
✒️ Łacinka

📌 Асноўныя моманты:

Усе тэксты скарэктаваныя згодна з адпаведнымі правапіснымі нормамі

Захаваны гумар і стыль арыгінальнага перакладу

👨‍💻 Адаптацыяй займаўся: @odzirydzidzina

🔜 Што далей?

Паступова будуць дададзены Łacinka і тарашкевіца для:

- Half-Life 2
- Black Mesa
- Garrysmod
- DEATHMATCH


📥 Спампаваць адаптаваныя версіі можна на:

👉 Google drive
👉 Nexusmod
👉 Steam

💚 Гуляйце па-беларуску! 🌍
🔥18
5 мая 2025 — восьмыя заняткі чацвёртага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку!

Як з'явіўся штучны інтэлект? Што такое нейрасеткі? Як выціснуць максімум з ChatGPT і ці сапраўды гэта ШІ? Як стварыць музыку і нават падкасты з дапамогай ШІ? З нашым госцем Аляксеем Картыннікам, таксама вядомым як АйЦіБарада, мы знойдзем адказы на гэтыя пытанні, а таксама паразмаўляем пра этыку і пра наступствы карыстання ШІ.

Калі: панядзелак, 5 мая 2025, 19:00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх)
Уваход вольны, данаты вітаюцца :)

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
11
Forwarded from Мой родны гук
Нам выдалілі патрыён 😥

Пакуль незразумела, якім чынам мы парушылі правілы платформы, бо фактычна не распаўсюджвалі на ёй кантэнт. Ніякіх відэа ці спасылак на фільмы там няма. Мы як праект увогуле не хосцім тое, што агучваем на заказ іншых людзей. Магчыма, нехта падаў скаргу, але спраўдзіць гэта немагчыма. Мы падалі апеляцыю, але шчыра кажучы, надзеі мала.

Як нам можна дапамагчы?

У нас пакуль жывы Buy me a coffee там магчыма як аднаразовая патрымка, гэтак і штомесячная.

Таксама можна заданаціць напрамую праз крыпта-гаманец:
USDT:
0xa55c7716edc244eee95493485ae5611fa16dd1fe (erc20)
TNbBP96wavMufb1MLyBuvkppg19Piz6q5H (Tron - trc20)
Па іншыя валюты і гаманцы пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot

Альбо напрамую праз revolut: revolut.me/mrh_dub

Будзем удзячныя за рэпост і распаўсюд 🙏
💔13
Forwarded from АйТиБорода
В пятницу в Сопоте (Польша) буду рассказывать про ИИ: история, способы применения и проблемы.

Лекция широкими мазками расскажет про состояние ИИ сегодня. Язык - беларуский. Заскакивайте, если будет время 😊

UPD: фотка на афише жесть, делал не я😁
😁10
Рана ці позна гэта павінна было здарыцца - разам з сябрамі запускаем беларускамоўны падкаст пра навіны штучнага інтэлекту для ўсіх, без айтішнай спецыфікі - "Каласы пад сярпом ШІ"!

👉 Першы выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=1hepJBvdwc8

Будзем удзячныя за пашырэнні, каментарыі ды падабайкі 😊
20
Гэты канал пара перайміноўваць у персанальны, бо Цёмны Лёс выходзіць пакуль што зусім не рэгулярна, ды навіны тутака ну зусім не аб тым апошнім часам :)
3
🔥 Новы выпуск "Каласоў пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Гэтым разам Жэня і Лёша паглыбляюцца ў самыя дзіўныя і актуальныя навіны з сусвету штучнага інтэлекту: Grok ад xAI спрабуе быць «праўдзівым», але сыходзіць у антысемітызм і MechaHitler, а для яго працы Ілон Маск заводзіць газавыя турбіны ў Мемфісе. Мы таксама абмяркоўваем, як беларускія распрацоўшчыкі ствараюць аватараў для інтэлектуальных вайфаў, як Perplexity запускае новы ШІ-браўзер, і чаму нават Ernst & Young (не) хоча вучыць сваіх супрацоўнікаў працаваць з ШІ. А таксама: інтымныя функцыі чат-ботаў, машыны, што самі прыязджаюць да ўладальніка, ШІ-рэклама газіроўкі, Барбі з OpenAI, фэйкавыя інды-гурты, і нейрасеткі, што падчас трыпа — "лепшыя" за тэрапеўта.

👉 https://youtu.be/WRzMGaBAA40
🔥12
Штучны інтэлект у Познані! 🤖🔥

Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную тэме штучнага інтэлекту!

Наш госць — Аляксей "АйЦіБарада" Картыннік, вядомы праграміст, блогер і вядоўца падкаста "Цёмны Лёс" і "Каласы пад сярпом ШІ".

Разбяромся, як з’явіўся штучны інтэлект, што такое нейрасеткі і як з імі працаваць. Пагаворым пра магчымасці і абмежаванні ChatGPT, а таксама пра этычныя пытанні і будучыню ШІ. Не саромейцеся прыносіць свае пытанні!

🎶 У якасці бонуса — Янка Купала ў металкор-выкананні!

📍 Poznań, Kramarska 32 (Fundacja Kut)
🕕 13 жніўня 18:00
💸 Уваход вольны, данаты вітаюцца
🔥10
🔥 Чацвёрты выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн! (на гэты раз з гукам і Эміліяй😊)

На гэты раз пагружаемся ў бурлівы свет тэхналогій і маральных дылем, ад Netflix да Baby Grok, што робіцца з журналістыкай, калі газету піша ШІ, чаму Meta дазваляе ШІ на суразмоўях, і ці сапраўды нарвежцы больш не наймаюць людзей з-за Claude і Copilot.

Разважаем, як ШІ мяняе адукацыю, працу, псіхіку і... рукапісныя лісты. Ці можа бот напісаць табе віншаванне лепш, чым стрыечны брат? А ці можа стаць тваім духоўным настаўнікам? Мы разбіраем выпадкі «ШІ-псіхозу», deepfake-цяжарнасці Леброна і падарожжаў у месцы, якіх не існуе.

👉 https://youtu.be/ATidXxr0vrE

Будзем вельмі ўдзячныя за каментары, падабайкі ды пашырэнні, падкаст робіцца цалкам на энтузіязме вядоўцаў, беларусамі для беларусаў 😊
9
Нечакана і для вас, і для самога сябе, я зарэлізіў рэп-трэк ды кліп да яго. Паслухаць і паглядзець можна ўжо зараз на Цёмным Лёсе, а хутка трэк з’явіцца і на ўсіх аўдыёпляцоўках: https://youtu.be/NhXtu1ftRSA

Буду вельмі ўдзячны за каментары, лайкі і пашырэнні!

Цягам месяца на Цёмным Лёсе планую зрабіць вялікі выпуск пра тое, як ствараўся трэк ды кліп - ёсць што вам распавесьці. Калі коратка, на яго стварэнне пайшло: тыдзень працы, чатыры ШІ-сэрвісы, каля $60 і шмат натхнення.

Два гады таму я заканчваў свае лекцыі пра ШІ паказам беларускамоўнага рэпа і словамі: "Пакуль ШІ так не можа - нам няма чаго хвалявацца". Падаецца, час пачынаць хвалявацца.
15
🔥 Пяты выпуск падкаста "Каласы пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Сёння абмяркоўваем GPT-5, Stargate Norway на 100 тыс. GPU і Study Mode у чате GPT, што такое «кантэкст», як Perplexity Chrome купіць хоча, гаворым пра адмову навукоўца ад $1 млрд ад Цукерберга, пра востраў пад кіраваннем ШІ, роба-сабак, лятаючых робатаў і «суперслухавыя» акуляры, новыя правілы YouTube, брытанскі Online Safety Act, беларускі стартап на Times Square і ШІ-кліп Крамбамбулі.

Фінал — пра этыку: «пахаванне» старой Claude і спрэчнае інтэрв’ю з AI-аватарам. Прыгожае, трывожнае і вельмі беларускае падарожжа ў будучыню.

👉 https://youtu.be/rAU-fGlcNtQ

А яшчэ ў нас добрыя навіны: мы паціху з’яўляемся на падкаст-пляцоўках! Выпуск ужо можна паслухаць на Apple Podcasts або спампаваць па прамой спасылцы тут: https://kalasyai.podbean.com

Будзем вельмі ўдзячныя за каментары, падабайкі ды пашырэнні 😊
👍7
Родны Флоў нарэшце з’явіўся на ўсіх аўдыёплатформах у стэрэаякасці: https://social.tunecore.com/linkShare?linkid=Ha1NYNbgArry_Yn3YAclDg

Буду ўдзячны за падабайкі ды даданне ў плэйлісты 😊
🔥9