Цёмны Лёс
422 subscribers
119 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Заўтра буду распавядаць пра ШІ для праграмавання ў Кракаве на Летуцені а 13:00, запрашаю 😊
https://ltcn.pl/be/
👍10
Ніхто не чакаў, нават я не чакаў, а тут бац - і новы выпуск Цёмнага Лёсу!

Сёння размаўляем з інструктарам па першай дапамозе аб тым, што трэба рабіць калі чалавек не дыхае ці ляжыць у лужы крыві, чаму дэфібрылятар спыняе сэрца і ці ёсць юрыдычная адказнасць за дзеянні па дапамозе.

👉 YouTube: https://youtu.be/UmpnV0H4eT0
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/35

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры і сяброўкі! 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥20
Цёмны Лёс pinned « Ніхто не чакаў, нават я не чакаў, а тут бац - і новы выпуск Цёмнага Лёсу! Сёння размаўляем з інструктарам па першай дапамозе аб тым, што трэба рабіць калі чалавек не дыхае ці ляжыць у лужы крыві, чаму дэфібрылятар спыняе сэрца і ці ёсць юрыдычная адказнасць…»
Тут стаў даступны пераклад кітайскага фэнтэзійнага рамана "Дабраславенне Нябёс" на беларускай мове - гісторыя пра
багоў і духаў, якія жывуць у нябёсах і на зямлі.

Падтрымайце беларускамоўную літаратуру і сачыце за выхадам новых частак у канале @Dabraslaviennie_niabios ❤️
👍20
Пра што жадаеце бачыць наступны выпуск Цёмнагв Лёса?
Anonymous Poll
47%
Тэлескоп Эйнштэйна
17%
Вархамер Фэнтазібатлл
36%
Анастэзіялогтя
Цёмны Лёс pinned Deleted message
Вітаем, шаноўныя слухачы, слухачкі і небінарныя беларускамоўныя андроіды! 64-ы выпуск нашага падкасту ўжо тут, і мы падрыхтавалі для вас нешта сапраўды захапляльнае. Як змяніўся ШІ за апошні год, чаму Еўропа ў праблемах праз Акт пра ШІ, каго з нас зволяць з працы, як зрабіць добра, націснуўшы адну кнопку, і з’яўленне новых карпарацый зла.

Глядзець відэа: https://youtu.be/kK83Lpw_8kI
Слухаць у адўдыё: https://pc.st/e/8nOdMnMxjJQ

Элітарны патрыён з пашыранай версіяй падкасту: https://www.patreon.com/posts/aktualnyia-ale-114355647
8
Цёмны Лёс pinned Deleted message
🏆 ГУЛЬНЯ ГОДА 🏆

Шаноўнае спадарства, мы запускаем галасаванне за лепшыя гульні года! Вы зможаце абраць сваіх фаварытаў і паказаць, што ў 2024 годзе ўсё ж такі былі добрыя гульні!

Таксама, вы можаце аддаць свой голас за вашага любімага беларускамоўнага кантент-мейкера!

Галасаванне будзе ісці да 10 снежня, а ўжо вечарам 12 снежня мы абвесцім пераможцаў!

Прымайце ўдзел, распавядзіце сябрам!

#гульнягода
🫡7
Сёння будзе калядны падаруначак на чатыры гадзіны 😊
🔥22
Forwarded from Siarhey S
Вітаю сябры!
Мы стварылі нейрамадэль агучкі беларускай мовы. З яе дапамогай можна рабіць агучку тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі. Паспрабаваць можна тут https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts
А таксама пачынаем рабіць праект па пераагучцы відэа
вось напрыклад так
Каму цікава, далучайцеся!
🔥16
А вы ўжо галасавалі за найлепшага беларускага навукоўца на прэміі "Бізон Хігса"?

Тут чытаць пра кожнага: https://pamylka-zin.github.io/bison_2024_nominees

Тут галасавалка: https://next.falanster.info/index.php/apps/forms/s/rL7Z2t6qZ9WHCnsEdBE87G2A

Я з задавальненнем прагаласаваў, го і вы! Падтрымаем першую беларускую незалежную навуковую прэмію!
10
💥 МОВА НАНОВА: Штучны інтэлект, ChatGPT і Купала ў металкоры!

Чарговая сустрэча "Мова Нанова" будзе проста агонь! Гэтым разам паглыбімся ў свет штучнага інтэлекту разам з незвычайнымі гасцямі!

👨‍💻 У нас у гасцях — Аляксей "АйЦіБарада" Картыннік — праграміст, блогер і вядоўца падкаста "Цёмны Лёс".

Пагаворым пра:
- адкуль узяўся ШІ і што такое нейрасеткі,
- як максімальна выкарыстоўваць ChatGPT,
- ці сапраўды гэта інтэлект — і што з гэтым рабіць у будучыні.

🎤 Бонус: Янка Купала ў металкор версіі! 🤘

І, вядома ж, моўная частка па тэме — як заўсёды цікавая і карысная!

💜 Да нас на яе завітае Кацярына Сакалоўская — лінгвістка, перакладчыца і сапраўдны эксперт у беларускай IT-тэрміналогіі.

⏰️Субота, 29 сакавiка, а 17:00
📍Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska, 49 (3 паверх)

💸 Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Прыходзьце, будзе інтэлектуальна, натхняльна і па-беларуску!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10