Цёмны Лёс
423 subscribers
120 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Forwarded from Kastuś
🎧 Шукаю транскрайбераў беларускай мовы, для ўдзелу ў маштабным аўдыяпраекце!

💼 Патрабаванні:

- выдатнае валоданне беларускай мовай (будзе тэст)
- англійская будзе плюсам
- досвед у транскрыпцыі будзе плюсам
- здольнасць прытрымлівацца зададзеных рэкамендацый па фармаце для стварэння канчатковых файлаў
- навыкі працы з камп'ютарам
- наяўнасць навыкаў пошуку ў Інтэрнэце
- наяўнасць верыфікаванага рахунку PayPal, Wise ці Payoneer

💰 Плюшкі:

- магчымасць працаваць аддалена
- канкурэнтаздольная аплата 2.10$ за аўдыяхвіліну
🔥13
💥 25 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!

Сёння размаўляем пра фэнтэзійны сусвет пісьменніка Роберта Джордана - сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Некалькі гадоў таму Amazon пачаў рабіць серыял па першых кнігах Роберта, але ён вельмі сціпла перадае грандыёзнасць твора. Па памерах і дасканаласці сусвет WoT параўноўваюць з Дзюнай і нават Міжзем'я з Уладара Пярсцёнкаў! А распавядзе нам пра ўсё гэта праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка.

👉 YouTube: https://youtu.be/GN9RTWj5Dk0
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/25

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
14
Калі вы марылі рабіць пераклады праграм на беларускую мову, але вам нешта перашкаджала, ці вы не ведалі з чаго пачаць, то вось вам спіс праектаў: https://gnulinuxbe.notion.site/fbbd6bd31a634027b9d579ad91790d3e

А гэта чацік аматараў перакладу на беларускую: https://t.me/+g1eJo84zFn9hZDgy

А гэта невялічкі артыкул ад стваральніка рэсурсу @gnulinuxbe: https://devby.io/news/amatar
17
Мапы сусвету Кола Часу
👍9
💥 26 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!

Сёння працягваем размову пра фэнтэзійны сусвет Кола Часу (The Wheel of Time)! Будзем знаёміцца з геаграфіяй і з асноўнымі падзеямі сусвету, паглыбімся ў гісторыю старажытных народаў і артэфактаў. А распавядаць нам пра ўсё гэта будзе праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка.

👉 YouTube: https://youtu.be/2OWyeJb05io
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/26

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🎉10
Дажджы, холад, восеньская маркота.. Што ж можа прынесці праменьчык святла і хатняга цяпла ў гэты лістапад? Вядома ж 49 выпуск нашага падкасту!

Patreon: https://www.patreon.com/piersy

Аўдыё: https://pc.st/e/3txthIpWK50
Відэа: https://youtu.be/XZ0ToxmvH-E?si=rs9fS91JzMSHyOC-
8
Калі вы яшчэ не глядзелі новы эксперыментальны трэш-фармат пра сучасныя праблемы беларусаў па-беларуску, то вельмі раю, гэта нешта новае ў нашым YouTube-асяродзі: https://youtu.be/vNtBOsJD4xU?si=oKG5ImUdnKvy0fIU

Ну і не пасаромейцеся пасля прагляду ўляпіць хлапцамі лайк ці дызлайк і абавязкова пашырце відэа ў сацсетачках 😊
🔥8
💥 27 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!

Сёння размаўляем пра IT і ў прыватнасці пра такую галіну як Site Reliability Engineering. Таксама пагаворым пра жыццё ў Крэмніевай Даліне і ці насамрэч праца ў Google - гэта праца мары. Госць выпуску ex-SRE Engineer з Google Аляксей Кандраценка.

👉 YouTube: https://youtu.be/BwVKVCb87Vk
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/27

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🔥13
Сёння ў нас абмеркаванне вынікаў TGA (вы ж іх нідзе акрамя нас не чулі, ага), ОpenAI абасраліся, Bethethda абасраліся, Ubisoft абасраліся, E3 абасраліся, Twitch абасраліся. Толькі ў The Legends of Zelda: Tears of the Kingdom усё добра.

Patreon: https://www.patreon.com/piersy

Аўдыё: https://pc.st/e/H3w.TvtU9p
Відэа: https://youtu.be/5ewVi8k5d0c?si=kpA7cevaBlVRYRW0
👍7
Сябры, дзякуй усім, хто быў са мной увесь гэты год!

Спадзяюся, што наступны будзе лепей, лёс будзе святлейшым, а якаснага ды разнастайнага беларускага кантэнта стане больш!❤️🍾
43
Прывітанне, кацяняты

Нас амаль 1.3к чалавек. Ніколі не думаў, што атрымаецца прыцягнуць такую колькасць людзей чытаць пра статыстыку па-беларуску. Але вось мы тут.

Ужо па традыцыі сабраў для вас 20 пастоў за год, якія мне падаюцца цікавымі. Дзякуй за вашую падтрымку, падтрымку беларускай мовы, жадаю вам усім шчаслівага 2024.

Ура 🎄🎄🎄

1. Бялок, рост мышцаў і вавёркі
2. Як наш суайчыннік зрабіў магчымым ChatGPT
3. Пра IQ і заробак
4. Бег як сродак ад дэпрэсіі
5. Амерыканцы з самым высокім заробкам — тыя, у каго продкі з Беларусі
6. Як ужываць нейронныя сеткі ў народнай гаспадарцы
7. ChatGPT як інструмент этычных ацэнак
8. Моўная сітуацыя ў чатах беларускай эміграцыі
9. Спроба беларускіх сацыялогаў перамагчы працэнты (няўдалая)
10. Фальсіфікацыя даных у даследаваннях пра фальсіфікацыі даных
11. Пра вашую бабулю як інструмент эпістэмалагічнай фільтрацыі
12. Як спроба змагацца з падлеткавай цяжарнасцю прывяла да яе росту
13. Хуткасць шпацыру і IQ
14. Пра стан (сумны) псіхалогіі як навукі
15. Як эканамісты дапамагаюць шукаць згубленыя старажытныя гарады
16. Мой артыкул на devby пра аналіз даных
17. ChatGPT выступае супраць псіхолагаў і перамагае
18. Пра візуалізацыю даных і беларуска-польскае братэрства
19. Пра палітэканоміку "штучнага інтэлекту", лабізм і карупцыю
20. Эканоміка навуковых падкастаў пра здароўе і праблемы з ёй
15
Ровно через неделю! Новый специальный сезон подкаста «Закат империи», посвященный Беларуси — с историями про социалистов, национальную интеллигенцию, аристократов и художников, с таинственными убийствами и путешествиями через весь мир.

Слухайце кожны панядзелак пра тое, чаго няма ў падручніках па гісторыі.
👍19
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!!

Спасылка: https://t.me/belaiplatform
👍17
Тут падкаст Першы Гікаўскі распачаў трэці сэзон, я яго чакаў бадай што больш за іх 😊

Нарэшце хлопцы зрабілі выпуск даўжэй за паўтары гадзіны, таму падтрымайце іх падабайкай ды каментаром 🥰
https://youtu.be/RVe1fdo5C-w

P.S. Неўзабаве і на Цёмным Лёсе распачнецца другі сэзон, і ён будзе гікаўскі, навал нердскі 😁
14
Пачынаю другі сезон Цёмнага Лёсу з серыі эпізодаў па сусвету Warhammer 40k!

Гэта найбуйнейшы фантастычны сусвет, які інтэнсіўна развіваецца больш за 30 гадоў. Разам з маім госцем Міхаілам мы паспрабуем паслядоўна распавесці вам аб усіх галоўных падзеях ды героях Warhammer 40k. Задача складаная, але спадзяюмся, што вынік вам спадабаецца!

У першай частцы мы пазнаёмімся с Міхаілам, і адразу скокнем у скарочаны аповед аб асноўных паняццях сусвету, крыху пагаворым пра скарочаны змест і пра гісторыю стварэння Warhammer 40k.

👉 YouTube: https://youtu.be/B304YcdDylc
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/28

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры і сяброўукі! 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13