Цёмны Лёс
422 subscribers
120 photos
16 videos
5 files
303 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пачытаць пра мяне і ўсе мае праекты можна тут: itbeard.com
Download Telegram
Forwarded from Супер Мова
Пачынаецца жнівеньскі набор у Альтанку — клуб знаёмстваў па-беларуску!

Як працуе Альтанка:

Кожны тыдзень вы атрымліваеце беларускамоўнага суразмоўцу з розных куткоў сьвета🌍
Вы сустракаецеся афлайн ці анлайн, знаёміцеся, размаўляеце па-беларуску і файна бавіце час🌝

🤝 Такім чынам, за месяц ваша кола сяброў і сябровак, якія размаўляюць па-беларуску, павялічыцца на некалькі чалавек!
👯‍♂️Арганізатары ўлічваюць ваш узрост, асабістыя пажаданні і ўзровень беларускай мовы пры размеркаваньні суразмоўцаў.

Пачатак: 01.08.23

Запоўніце гугл-анкетку, каб далучыцца да Альтанкі🏛:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdYOL5AUAlc88IKMfyC1byEQuTmPkMO2mVkphqO0tyyvgr8nw/viewform
У шапцы тамака ж уся неабходная інфармацыя для ўдзелу

Дэдлайн рэгістрацыі: 30 ліпеня, 22:00 Менск
17
Прывітанне, нашы верныя слухачы! Мы тут, каб падзяліцца нашай невялікай гісторыяй аб тым, як падступны Літоўскі інтэрнэт спрабаваў перашкодзіць нам выпусціць чарговы захапляльны эпізод нашага падкасту. Так-так, той самы падкаст, пра які мы так доўга казалі і які павінен быў выйсці на мінулым тыдні!

Такім чынам, мы, Лёша, АйЦі Барада і Малаток, сабраліся, каб пагаварыць аб гарачай тэме - новай The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom. Мы гарэлі жаданнем падзяліцца нашымі думкамі, аналізамі і захапленнем наконт гэтай гульні. Але вось няўдача - Літоўскі інтэрнэт вырашыў, што не сёння, сябры!

Як толькі мы паспрабавалі выкласці падкаст, на нас абрынуўся цэлы арсенал інтэрнет-праблем. Спачатку наш правайдэр вырашыў задаволіць нас невялікім выпрабаваннем з падлучэннем, затым хуткасць загрузкі стала такой, быццам мы спрабуем правесці стрым праз палку і вяроўку. А калі мы нарэшце дабіліся прымальнай хуткасці, з'явіліся таямнічыя збоі, нібы хтосьці нябачны вырашыў пагуляць з намі ў хованкі.

Мы вырашылі не здавацца! Лёша пабег да суседа, які пагадзіўся падзяліцца сваім стабільным Wi-Fi, АйЦі Барада пачаў даследаваць цёмныя куткі Літоўскай сеткі ў пошуках спосабаў абысці перашкоды, а Малаток, як праўдзівы воін, вырашыў перацягнуць усю сваю запісвальную апаратуру да бліжэйшай інтэрнэт-кавярні.

Пасля нядоўгіх бітваў і хвалюючых момантаў мы, нарэшце, перамаглі Літоўскі інтэрнэт і ганарліва прадстаўляем вам наш новы падкаст, прысвечаны The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom! Мы спадзяемся, што вы атрымаеце асалоду ад нашых абмеркаванняў і падзяліцеся сваімі меркаваннямі.

Дзякуй за ваша цярпенне, сябры, і памятайце - нават самыя падступныя інтэрнэт-перашкоды не могуць спыніць нас у нашым запале да гульняў!

https://www.youtube.com/watch?v=BELWGi_sRQA&t=3702s&ab_channel=%231%D0%93%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96
🔥15
Сёння прачытаў валізарны артыкул пра жыццё Маска і як да яго ставіцца яго асяроддзе. Вельмі добры артыкул, паказвае Маска з крыху іншага боку, чым мы звыклі яго бачыць (ці не).

Карацей, зрабіў аматарскі пераклад на беларускую, пачытаць можна у маім блозе на Letapis.VKL: https://letapis.vkl.world/itbeard/tseniavoe-pravila-ilana-maska

Буду удзячны за пашырэнне, артыкул здаравенны але насамрэч цікавы 😊
🔥33
Даражэнькія, тут мой добры знаёмы і выдатны актор Ігар Шугалеў трапіў у непрыемныя абставіны, і зараз шукае нашае дапамогі. Хлопец шукае сродкі на чарговую аперацыю на каленным суставе, каб мець магчымасць ізноў хадзіць.

Ігар - беларускі акцёр, танцор і перформер, з 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі і цяпер жыве ў Варшаве, бо не мае магчымасці жыць і працаваць на радзіме, у Беларусі. Яго працы былі прадстаўлены на найважнейшых еўрапейскіх фестывалях тэатра і сучаснага мастацтва - дзякуючы яго спектаклям свет даведваецца пра падзеі ў Беларусі. Напрыклад, праект «Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» (https://marinadashuk.art/body) быў запар прэзентаваны 38 разоў у 10 краінах Еўропы. Сродкі, сабраныя ад выступаў, былі накіраваныя на дапамогу пазбаўленым волі ў Беларусі. На гэты раз нашая дапамога патрэбная Ігару, каб вярнуцца на сцэну і працягнуць змаганне за свабоду і справядлівасць.

Самы цяжкі этап лячэння ўжо па-за плячыма. Дзякуючы падтрымцы Беларускага Свабоднага тэатра, Інстытута тэатра ў Варшаве і нашых надзейных сяброў, летам гэтага года была паспяхова праведзена першая аперацыя. Аднак у снежні 2023 года яго чакае яшчэ адна аперацыя, а затым доўгая рэабілітацыя, якая працягнецца да ліпеня 2024 года. У цяперашні час ён можа перасоўвацца на мыліцах і кожны дзень змагаецца, каб вярнуцца да нармальнага жыцця і прафесійнай дзейнасці.

Каб працягваць лячэнне, трэба сабраць 38 тысяч злотых. Буду вельмі удзячны вам за падтрымку і веру ў перамогу Ігара. Хай з Ігарам будзе сіла і воля!

Старонка са зборам (засталося зусім трохі, даражэнькія): https://pomagam.pl/76bw97?fbclid=IwAR12_2RMnJTqQ7dHj5w36IJ0Kyqtzd8uW0Se5PWMprrOF_9s95wT9vC87X0_aem_ARYo917dogXAtXGtpHu4CMIhsWSjg3Hvy8i0Oo7Z58I__e6jkefNF4amj59AmD4-kqk
👍16
Калі вам зручна сачыць за выхадам новых выпускаў Цёмнага Лёсу ў Твітары, то падпісвайцесь: https://twitter.com/ciomnylos
Толькі навіны канала, ніякага асабістага меркаванні, срачаў і ўсёй гэтай твітарсскай багны 😊
👍6
Дадаў у сваю мерч-краму багата новых рэчаў, з большага на беларускую тэматыку. Глядзець тут: https://streamlabs.com/itbeard/merch 😊
👍8
Forwarded from Kastuś
🎧 Шукаю транскрайбераў беларускай мовы, для ўдзелу ў маштабным аўдыяпраекце!

💼 Патрабаванні:

- выдатнае валоданне беларускай мовай (будзе тэст)
- англійская будзе плюсам
- досвед у транскрыпцыі будзе плюсам
- здольнасць прытрымлівацца зададзеных рэкамендацый па фармаце для стварэння канчатковых файлаў
- навыкі працы з камп'ютарам
- наяўнасць навыкаў пошуку ў Інтэрнэце
- наяўнасць верыфікаванага рахунку PayPal, Wise ці Payoneer

💰 Плюшкі:

- магчымасць працаваць аддалена
- канкурэнтаздольная аплата 2.10$ за аўдыяхвіліну
🔥13
💥 25 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!

Сёння размаўляем пра фэнтэзійны сусвет пісьменніка Роберта Джордана - сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Некалькі гадоў таму Amazon пачаў рабіць серыял па першых кнігах Роберта, але ён вельмі сціпла перадае грандыёзнасць твора. Па памерах і дасканаласці сусвет WoT параўноўваюць з Дзюнай і нават Міжзем'я з Уладара Пярсцёнкаў! А распавядзе нам пра ўсё гэта праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка.

👉 YouTube: https://youtu.be/GN9RTWj5Dk0
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/25

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
14
Калі вы марылі рабіць пераклады праграм на беларускую мову, але вам нешта перашкаджала, ці вы не ведалі з чаго пачаць, то вось вам спіс праектаў: https://gnulinuxbe.notion.site/fbbd6bd31a634027b9d579ad91790d3e

А гэта чацік аматараў перакладу на беларускую: https://t.me/+g1eJo84zFn9hZDgy

А гэта невялічкі артыкул ад стваральніка рэсурсу @gnulinuxbe: https://devby.io/news/amatar
17
Мапы сусвету Кола Часу
👍9
💥 26 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!

Сёння працягваем размову пра фэнтэзійны сусвет Кола Часу (The Wheel of Time)! Будзем знаёміцца з геаграфіяй і з асноўнымі падзеямі сусвету, паглыбімся ў гісторыю старажытных народаў і артэфактаў. А распавядаць нам пра ўсё гэта будзе праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка.

👉 YouTube: https://youtu.be/2OWyeJb05io
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/26

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🎉10
Дажджы, холад, восеньская маркота.. Што ж можа прынесці праменьчык святла і хатняга цяпла ў гэты лістапад? Вядома ж 49 выпуск нашага падкасту!

Patreon: https://www.patreon.com/piersy

Аўдыё: https://pc.st/e/3txthIpWK50
Відэа: https://youtu.be/XZ0ToxmvH-E?si=rs9fS91JzMSHyOC-
8
Калі вы яшчэ не глядзелі новы эксперыментальны трэш-фармат пра сучасныя праблемы беларусаў па-беларуску, то вельмі раю, гэта нешта новае ў нашым YouTube-асяродзі: https://youtu.be/vNtBOsJD4xU?si=oKG5ImUdnKvy0fIU

Ну і не пасаромейцеся пасля прагляду ўляпіць хлапцамі лайк ці дызлайк і абавязкова пашырце відэа ў сацсетачках 😊
🔥8