6га траўня ў Варшаве адбылася першая канферэнцыя беларускіх блогераў суполкі "Siabry.Tube", якая сабрала больш за 20 актыўных ютубераў, падкасцераў ды тыктокераў, якія вырабляюць кантэнт для беларусаў.
Я там быў адным з арганізатараў ды запісваў выступы, чым сёння з самі падзялюся:
🔸 Штучны інтэлект у дачыненні да стварэння кантэнту / Аляксей АйЦіБарада з "Цёмнага Лёсу": https://youtu.be/af1YRfHdoW0
🔸 Паспяховыя ролікі ў ціктоку на беларускай мове / Данііл з "Нашай Нівы": https://youtube.com/live/wAGY2PAaCoY
🔸 Сварэнне Shorts у Ютубе / Сяргей з "Маяка Беларускага": https://youtube.com/live/vlvq4Q8pd20
🔸 Маркетынг, статыстыка, фічэрынг і сістэма рэкамендацый у падкастах / Аляксей з "Першага Гікаўскага": https://youtube.com/live/Q46-DA-ZDyM
🔸 Літаратурнае вымаўленне паводле Андрэя Каляды / Усяслаў з "Тутэйшага Шляхцічу": https://youtube.com/live/lAEUS8zuYtY
🔸 Фізыка: тэорыя ўсяго / Света з "PAMYLKA ZIN": https://youtube.com/live/KNEDm9FX0cA
Спадзяюся кантэнт будзе для вас карысным 😊

YouTube
Штучны інтэлект у дачыненні да стварэння кантэнту / Аляксей АйЦіБарада з "Цёмнага Лёсу"
Гэта састарэлы выступ. Новая і больш дасканалая версія тут: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8
Што такое Штучны Интэлект, як карыстацца ChatGPT у дачыненні да кантэнту, як рабіць агучку праз тэкст, як вырабляць музыку з ШІ і як маляваць неверагодныя відарысы з…

❤19
Пакуль рыхтую чарговы выпуск, хачу расказаць вам пра нешта незвычайнае, пра арт-куратарскую платформа Maramora, створаную маімі сябрамі для беларусаў.
Maramora – гэта не вітрына для прыгожых творчых практык, а паўнавартасны адукацыйны праект. Тут выпускаюць арыгінальныя экспертныя курсы, лекцыі, гайды ды іншыя карыснякі для артыстаў у розных галінах. Курсы дапамагаюць набыць важныя скілы і атрымаць інспірацыю. Іх можна глядзець, слухаць і аналізаваць у любы час, калі тое зручна.
«На працягу некалькіх гадоў наша каманда даследавала ўплыў мастацтва на дабрабыт (well-being) грамадства. Мы стваралі адукацыйныя фарматы для невялікіх суполак у часы крызісу і знайшлі, што адукацыя ў галіне мастацтва з'яўляецца моцным інструментам для падтрымкі ў перыяды нявызначанасці», – кажуць у Maramora.
Тым, у каго ёсць ідэя ўласнага курса, прапаную адразу грукаць на пошту maramora.info@gmail.com. Кожны новы курс праходзіць рэдактуру, адаптацыю, рэцэнзію. Пра ўмову з адукатарамі дамаўляюцца індывідуальна.
👉 Падрабязней па спасылцы: https://34mag.net/post/maramora

www.maramora.co
Art Education and Support | Maramora - Сurated Educational Platform
Discover a curated educational platform that offers art courses, guides and articles. Find support, inspiration in photography, design, dance and art business. Join Maramora.
❤18
На канале Жыццё Маліна ў Мікіты Мелказёрава выйшла цудоўнае інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў дастаткова знакамітай беларускай IT-кампаніі Gurtam - Аляксандрам Куўшынавым.
Раю да прагляду, нечакана Аляксандар паказаў сябе як яскравы айцішнік з вельмі добрай пазіцыяй па жыцці. Асобны лайк Сашы за шыкоўную беларускую мову 😊
Глядзець тут: https://youtu.be/Mh2EFM4pz5k

КУЎШЫНАЎ – IT-бізнэс на 25 млн $, выйшаў з ПВТ, Ціханоўская ў эканоме, Лукашэнка і перасадка мазгоў
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і у нас новае @malina_by. Госць – топ-менеджар IT-кампаніі Gurtam Аляксандр Куўшынаў, які выйшаў з ПВТ, вывез кампанію з Беларусі, каб не плаціць падаткі рэжыму Лукашэнкі. Дададзім: гэта той самы айцішнік на ровары, здымкі якога…
👍30
Forwarded from Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця. (Andrew Belaveshkin)
Воля-да-жыцьця.mobi
1.6 MB
Вітаю шаноўнае спадарства! Кніга "Воля да жыцьця" у вольным доступе. Прыемнага i карыснага чытаньня.
🔥14
Вельмі нечакана для сябе дазнаўся, што аўтар, кнігай якога я захапляюся з год, з'яўляецца выдатным беларусам. Шыкоўная кніга пра тое, як працуе наша цела. Раю.
👍8
Трапіўся цікавы канал пра беларускую міфалогію: https://youtu.be/4fRah2xm4vs
Асобная асалода ад крыху дзіўнай падачы аўтара 😊
Асобная асалода ад крыху дзіўнай падачы аўтара 😊
YouTube
Ваўкалак - Праўда аб ваўкалаках. З першых вуснаў.
Ваўкалак - адзін з самых вядомых персанажаў нашай міфалогіі. У 1 серыі 1 сезону вы даведаецеся, што вядома пра ваўкалакаў. А я асабіста буду перакідвацца ў воўка па старажытнаму абраду. Падпішыцеся, каб не прапусціць наступныя серыі.
Спасылкі на іншыя сац.…
Спасылкі на іншыя сац.…
🔥15
Forwarded from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
9
anibel.net/cinema/9?tg
Агучка: 1 з 1
Даберы: #kambeg #nenia #spite #tokage
Данат:
https://patreon.com/kambeg
https://boosty.to/nenia9
#9 #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by
anibel.net/cinema/9?tg
Агучка: 1 з 1
Даберы: #kambeg #nenia #spite #tokage
Данат:
https://patreon.com/kambeg
https://boosty.to/nenia9
#9 #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by
❤9
Глядзіце, якую прыгажосць намаляваў Midjorney па промпце: "Dark desteny of Belarus traditional Ivan Kupala holiday v5.1 style raw": https://vkl.world/@itbeard/110532610654854495
Cуполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
АйЦіБарада :bash: (@itbeard@vkl.world)
Дадаткі: 4 выявы
Даўно не гуляў я з Midjourney, а яны яшчэ і 5.1 выпусцілі! Глядзіце, якая прыгажосць: "Dark desteny of Belarus traditional Ivan Kupala holiday v5.1 style raw"

🔥17
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Новы выпуск на Цёмным Лёсе будзе незвычайным ды вясёлым 😅
Ужо на гэтым тыдні!
Ужо на гэтым тыдні!
👍15
Пакуль рыхтаваў выпуск пра штучны інтэлект, прыйшла думка зрабіць беларускамоўную суполку для прафесіяналаў ды аматараў ШІ. Таму, далучайцеся, калі тэма вас цікавіць: https://t.me/belarusai
Telegram
Беларускі ШІ
Суполка беларускіх аматараў штучнага інтэлекту 🤗
🔥10
🔥 Спешыял-выпуск пра Штучны Інтэлект ужо на канале!
Вас чакае падарожжа ў мір сучаснага штучнага інтэлекту і яго магчымасцяў. Вы даведаецеммя пра тое, як ён з'явіўся, што такое нейрасеткі, як вырабляць кантэнт з дапамогай ChatGPT, Midjourney і другімі ШІ-інструментамі. Апрыканцы мы паразважаем на тэму будучыні ды этычных пытанняў, і паслухаем Янку Купалу ў выкананні Эмінема.
🔸 YouTube: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8
🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/sp1
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊

ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ і як з ім ПРАЦАВАЦЬ / Інструкцыя для аўтараў кантэнту / Спецыяльны выпуск
🔸 Беларускамоўная суполка аматараў ШІ: https://t.me/belarusai
Вас чакае падарожжа ў мір сучаснага штучнага інтэлекту і яго магчымасцяў. Вы даведаецеся пра тое, як ён з'явіўся, што такое нейрасеткі, як вырабляць кантэнт з дапамогай ChatGPT, Midjourney і другімі…

❤20
Зрабіў спіс з кароткімі апісаннямі усіх сэрвісаў з відэа пра ШІ:
🔸 ChatGPT - самы выбухны чатбот у свеце, менавіта ён бліжэй за ўсіх да сапраўднага ШІ
🔸 Poe - агрэгатар тэкставых ботаў
🔸 Perplexity - ШІ-пашукавік повага пакалення
🔸 Midjourney - нейрасетка, якая можа намаляваць што заўгодна
🔸 Photoshop Generative Fill - ШІ-рэдактар відарысаў
🔸 Uncrop - пашырае відарысы
🔸 Enhance Speech - паляпшае якасць запісу размовы
🔸 Adobe Podcast - рэдагаванне аудыё праз тэкст
🔸 Cleanvoice - добра паляпшае якасць запісу размовы
🔸 AIVA - генератар музыкі
🔸 Riffusion - генератар музыкі праз відарысы
🔸 Neurodub - ШІ-пераагучка вашых відэа
🔸 Synthesia - ваш лічбавы аватар ды акцёр
🔸 Opus Clip - робіць тыктокі за вас
🔸 Runway - ШІ, які робіць відэа з тэксту
🔸 Wonder Dynamics - ШІ, які зменіць Галівуд
🔸 Uberduck - агучка текстаў і стварэнне рэпа

Глядзіце які цуд - карта Беларусі аж ад 1613 года і да 1944 з накладаннем на сучасную: https://www.belpast.com
👍12
Forwarded from adu.place
Канспект лекцыі: ці Chat-GPT — штучны інтэлект? Як выціснуць з яго максімум?
На анлайн-інтэнсіве Цэнтра новых ідэй выступаў Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік — YouTube-блогер, праграміст, вядучы падкасту «Цёмны Лёс». У першым канспекце лекцый @aduplace расказвае ўсё самае цікавае з прамовы Аляксея
🔸 ChatGPT — гэта не штучны інтэлект (ШІ)
Гэта вялікая моўная мадэль (large language model) — адзін з відаў генерацыйных нейрасетак. Мадэль займаецца падборам кожнага наступнага слова ў сказе. Яна разумее сутнасць размовы, асэнсавана адказвае і добра падбірае словы, бо навучылася на гіганцкай базе тэкстаў з інтэрнэту
Яшчэ два трэнды ў развіцці ШІ — гэта Diffusion Models (таксама генерацыйная нейрасетка, але яна працуе не з тэкстам, а з данымі — Midjourney і DALL-E як прыклады генерацыі выяваў) і агенты (аплікацыі, якія за вас камунікуюць адразу з некалькімі відамі нейрасетак, прыклад Transformers Agent)
🔸 Усё не абмяжоўваецца толькі генерацыяй тэксту і малюнка
Ёсць і іншыя тыпы ШІ. Вось шэсць папулярных і зразумелых: text-to-text (прыклад — ChatGPT), text-to-image (Midjourney), text-to-video (Runway), image-to-image (Midjourney), image-to-video (Runway), video-to-video (Opus Clip стварае кароткія відэа для TikTok з доўгага відэа для YouTube)
Таксама ўжо з’яўляюцца інструменты для працы з гукам: аўтаагучка тэксту на розных мовах (Neurodub), паляпшэнне якасці гуку (Adobe Enhance), генерацыя музыкі (AIVA). Асобна адзначым Synthesia — сэрвіс па стварэнню лічбавых ШІ-аватараў з аўтаматычнай агучкай, але беларуская мова там пакуль што не падтрымліваецца
🔸 ChatGPT не зробіць вам кантэнт з нуля
Важна разумець, з чым ChatGPT добра спраўляецца. Гэта ў першую чаргу пераклады, адаптацыя тэкстаў пад розныя сацсеткі, брэйнштормінг, стварэнне чарнавіка, планаў навучання па любых тэмах, выпраўленне памылак, фідбэк. Вы не атрымаеце якасны сцэнар відэа за адзін запыт «Падрыхтуй сцэнар відэа па тэме Х», але робат хаця бы накідае ідэй, якія разам з ім можна дапрацаваць да файнага выгляду
🔸 Галоўнае — якасны запыт
Менавіта таму ўжо з’яўляецца прафесія промпт-інжынера, а на форумах прысвячаюць асобныя раздзелы абмеркаванню самых якасных запытаў. Вельмі добра пачынаць з пазначэння ролі ChatGPT у гэтай задачы: «Уяві, што ты …». Ідэальны запыт можа быць па памерах як асобны тэкст, але гэта таго вартае. Патлумачце робату яго канкрэтную задачу, у якой форме ён павінен даць вынік, калі магчыма — на якіх каштоўнасцях ці ідэях мусіць грунтавацца яго адказ
🔸 Яшчэ некалькі цікавостак для самастойнага вывучэння тэмы
— Сайт futurepedia.io, дзе сабраны велічэзны каталог праектаў у сферы ШІ — мы ўпэўнены, што некаторыя з іх будуць карысныя і для вас! А таксама паштовая рассылка The Rundown з навінамі пра свет ШІ
— У бясплатнай версіі даступны толькі ChatGPT 3.5, але карыстацца новай і больш якаснай мадэллю можна праз іншыя аплікацыі: чат-бот Poe, пошукавы сэрвіс Bing
— Відэа Аляксея «Штучны інтэлект і як з ім працаваць». Чатыры гадзіны, насычаныя якаснай інфармацыяй, уся база
— Беларускамоўная суполка аматараў ШІ ў Telegram, далучайся
Гэта першы пост з серыі канспектаў лекцый анлайн-інтэнсіваў Цэнтра новых ідэй, прысвечаных стварэнню і запуску праектаў. Там, дарэчы, ідзе набор на «Хакатон натхняльных праектаў» для маладых беларусаў і беларусак — вось тут усе падрабязнасці

🔥13
Выглядае так, што Твітар праз "інавацыйныя" змяненні ад Маска ў хуткім часе зачыніцца назаўжды. Калі вы не ведаеце куды перайсці з яго, то нагадваю, што ў нас ёсць утульная беларускамоўная суполка ў сеціве Mastadon: https://vkl.world
VKL.world - гэта як Твітар, але без Маска і з вялікай колькасцю выдатных беларусаў 😊
А яшчэ, у нас з'явіўся Патрыён, таму калі вы ўжо з намі і жадаеце дапамагчы развіццю сервера, то зараз самы час: https://www.patreon.com/vklworld
Цалую ды абдымаю, даражэнькія!❤️

Mastodon hosted on vkl.world
Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
Першы беларускамоўны сервер у сеціве Mastodon. Размовы з тымі, хто разумее 😏
Server only for Belarusian-language users.

Forwarded from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Тры тыдні не бачыліся. Абгаварылі ўсё што прапусцілі, ну амаль усё.
тут глядзець: youtu.be/rptWNfG1A2A
тут слухаць: https://t.co/4V1b2H5Yd3
тут глядзець: youtu.be/rptWNfG1A2A
тут слухаць: https://t.co/4V1b2H5Yd3
YouTube
Viartańnie Futuramy, Makron dy videahulni i novy Nintendo Switch
PADTRYMAĆ NA PATRYJON:
https://www.patreon.com/piersy
TELEHRAM KANAŁ
https://t.me/piershy_hikauski
Pryvitańnie, siabry! My znoŭ viartajemsia ŭ vašy padkastapryjomniki z novym, 43 vypuskam!
[05:09]Pakazali trejler viartańnia "Futuramy
[09:17] Viadźmar…

👍13
💥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!
Сёння размаўляем пра сацыялінгвістыку, пра станаўленне моў, пра адзінасць мовы ў дзяржаве, каланізацыі і пытанні вывучэння замежных моў і пра Master's degree у Еўропе. А распавядзе нам аб гэтым выдатная дзяўчына, мовазнаўца, ц'ютарка ангельскай мовы ды блогерка - Іна Мезенцава!
🔸 YouTube: https://youtu.be/h1-6AWUA5CY
🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/22

Сацыялінгвістыка і псіхалінгвістыка / Адзіная дзяржаўная і праблемы вывучэння моў / Цёмны Лёс #22
Сёння размаўляем пра сацыялінгвістыку, пра станаўленне моў, пра адзінасць мовы ў дзяржаве, каланізацыі і пытанні вывучэння замежных моў і пра Master's degree у Еўропе. А распавядзе нам аб гэтым выдатная дзяўчына, мовазнаўца, ц'ютарка ангельскай мовы ды блогерка…
🔥11
Forwarded from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Мы нагулялі 100 гадзін у Зэльду каб запісаць вам гэты падкаст.
Прывітанне, сябры! На сувязі Першы, у сённяшнім выпуску Леша аб'яднаўся з АйЦі Барадой і стрымерам Малатком каб распавесці вам усе ўражанні ад Zelda Tears of the Kingdom. Так, вы нас не прасілі, вы гэтага не чакалі, але мы гэта зрабілі.
⚡️⚡️⚡️https://www.patreon.com/posts/86458225