Цёмны Лёс
422 subscribers
120 photos
16 videos
5 files
304 links
Аўтарскі канал Лёхі Картыньніка @iamitbeard. Пішу пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку дый усё такое.

⚠️ Канал зьяўляецца «экстрэмісцкім» матэрыялам на думку беларускае АПГ

Пра мяне і мае праекты: itbeard.com
Падзякаваць: itbeard.com/support
Download Telegram
Вітаем сябры, у 37 выпуск да нас завітаў Ягор Камбэг. Яго вы можаце ведаць праз агучку фільмаў, серыялаў ды анімэ на беларускую мову. У гэтым выпуску вы даведаецесь як пачаць агучаваць тайтлы, ці існуе чыстая беларуская мова і што рабіць з аўтарскім правам.

Слухаць аўдыё: https://pc.st/e/2GEniFlyY4W
Глядзець на yt: https://youtu.be/n5ERUj1-3RU
👍13
6га траўня ў Варшаве адбылася першая канферэнцыя беларускіх блогераў суполкі "Siabry.Tube", якая сабрала больш за 20 актыўных ютубераў, падкасцераў ды тыктокераў, якія вырабляюць кантэнт для беларусаў.

Я там быў адным з арганізатараў ды запісваў выступы, чым сёння з самі падзялюся:

🔸 Штучны інтэлект у дачыненні да стварэння кантэнту / Аляксей АйЦіБарада з "Цёмнага Лёсу": https://youtu.be/af1YRfHdoW0
🔸 Паспяховыя ролікі ў ціктоку на беларускай мове / Данііл з "Нашай Нівы": https://youtube.com/live/wAGY2PAaCoY
🔸 Сварэнне Shorts у Ютубе / Сяргей з "Маяка Беларускага": https://youtube.com/live/vlvq4Q8pd20
🔸 Маркетынг, статыстыка, фічэрынг і сістэма рэкамендацый у падкастах / Аляксей з "Першага Гікаўскага": https://youtube.com/live/Q46-DA-ZDyM
🔸 Літаратурнае вымаўленне паводле Андрэя Каляды / Усяслаў з "Тутэйшага Шляхцічу": https://youtube.com/live/lAEUS8zuYtY
🔸 Фізыка: тэорыя ўсяго / Света з "PAMYLKA ZIN": https://youtube.com/live/KNEDm9FX0cA

Спадзяюся кантэнт будзе для вас карысным 😊
19
Пакуль рыхтую чарговы выпуск, хачу расказаць вам пра нешта незвычайнае, пра арт-куратарскую платформа Maramora, створаную маімі сябрамі для беларусаў.

Maramora – гэта не вітрына для прыгожых творчых практык, а паўнавартасны адукацыйны праект. Тут выпускаюць арыгінальныя экспертныя курсы, лекцыі, гайды ды іншыя карыснякі для артыстаў у розных галінах. Курсы дапамагаюць набыць важныя скілы і атрымаць інспірацыю. Іх можна глядзець, слухаць і аналізаваць у любы час, калі тое зручна.

«На працягу некалькіх гадоў наша каманда даследавала ўплыў мастацтва на дабрабыт (well-being) грамадства. Мы стваралі адукацыйныя фарматы для невялікіх суполак у часы крызісу і знайшлі, што адукацыя ў галіне мастацтва з'яўляецца моцным інструментам для падтрымкі ў перыяды нявызначанасці», – кажуць у Maramora.

Тым, у каго ёсць ідэя ўласнага курса, прапаную адразу грукаць на пошту maramora.info@gmail.com. Кожны новы курс праходзіць рэдактуру, адаптацыю, рэцэнзію. Пра ўмову з адукатарамі дамаўляюцца індывідуальна.


👉 Падрабязней па спасылцы: https://34mag.net/post/maramora
18
На канале Жыццё Маліна ў Мікіты Мелказёрава выйшла цудоўнае інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў дастаткова знакамітай беларускай IT-кампаніі Gurtam - Аляксандрам Куўшынавым.

Раю да прагляду, нечакана Аляксандар паказаў сябе як яскравы айцішнік з вельмі добрай пазіцыяй па жыцці. Асобны лайк Сашы за шыкоўную беларускую мову 😊

Глядзець тут: https://youtu.be/Mh2EFM4pz5k
👍30
Воля-да-жыцьця.mobi
1.6 MB
Вітаю шаноўнае спадарства! Кніга "Воля да жыцьця"  у вольным доступе. Прыемнага i карыснага чытаньня.
🔥14
Вельмі нечакана для сябе дазнаўся, што аўтар, кнігай якога я захапляюся з год, з'яўляецца выдатным беларусам. Шыкоўная кніга пра тое, як працуе наша цела. Раю.
👍8
Дарэчы, у суботу буду чытаць лекцыю пра ШІ для беларусаў Кракава 😊

👉 Калі што, рэгістрацыя па спасылцы.

🗓 10 чэрвеня, субота
🕡 18:00
📍 вул. Кракаўская 19, 2 паверх (1 piętro)
🔥14
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Новы выпуск на Цёмным Лёсе будзе незвычайным ды вясёлым 😅
Ужо на гэтым тыдні!
👍15
Пакуль рыхтаваў выпуск пра штучны інтэлект, прыйшла думка зрабіць беларускамоўную суполку для прафесіяналаў ды аматараў ШІ. Таму, далучайцеся, калі тэма вас цікавіць: https://t.me/belarusai
🔥10
🔥 Спешыял-выпуск пра Штучны Інтэлект ужо на канале!

Вас чакае падарожжа ў мір сучаснага штучнага інтэлекту і яго магчымасцяў. Вы даведаецеммя пра тое, як ён з'явіўся, што такое нейрасеткі, як вырабляць кантэнт з дапамогай ChatGPT, Midjourney і другімі ШІ-інструментамі. Апрыканцы мы паразважаем на тэму будучыні ды этычных пытанняў, і паслухаем Янку Купалу ў выкананні Эмінема.

🔸 YouTube: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8
🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/sp1

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
20
Зрабіў спіс з кароткімі апісаннямі усіх сэрвісаў з відэа пра ШІ:

🔸 ChatGPT - самы выбухны чатбот у свеце, менавіта ён бліжэй за ўсіх да сапраўднага ШІ
🔸 Poe - агрэгатар тэкставых ботаў
🔸 Perplexity - ШІ-пашукавік повага пакалення
🔸 Midjourney - нейрасетка, якая можа намаляваць што заўгодна
🔸 Photoshop Generative Fill - ШІ-рэдактар відарысаў
🔸 Uncrop - пашырае відарысы
🔸 Enhance Speech - паляпшае якасць запісу размовы
🔸 Adobe Podcast - рэдагаванне аудыё праз тэкст
🔸 Cleanvoice - добра паляпшае якасць запісу размовы
🔸 AIVA - генератар музыкі
🔸 Riffusion - генератар музыкі праз відарысы
🔸 Neurodub - ШІ-пераагучка вашых відэа
🔸 Synthesia - ваш лічбавы аватар ды акцёр
🔸 Opus Clip - робіць тыктокі за вас
🔸 Runway - ШІ, які робіць відэа з тэксту
🔸 Wonder Dynamics - ШІ, які зменіць Галівуд
🔸 Uberduck - агучка текстаў і стварэнне рэпа
🔥14
Глядзіце які цуд - карта Беларусі аж ад 1613 года і да 1944 з накладаннем на сучасную: https://www.belpast.com
👍12
Forwarded from adu.place
Канспект лекцыі: ці Chat-GPT — штучны інтэлект? Як выціснуць з яго максімум?

На анлайн-інтэнсіве Цэнтра новых ідэй выступаў Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік — YouTube-блогер, праграміст, вядучы падкасту «Цёмны Лёс». У першым канспекце лекцый @aduplace расказвае ўсё самае цікавае з прамовы Аляксея

🔸 ChatGPT — гэта не штучны інтэлект (ШІ)

Гэта вялікая моўная мадэль (large language model) — адзін з відаў генерацыйных нейрасетак. Мадэль займаецца падборам кожнага наступнага слова ў сказе. Яна разумее сутнасць размовы, асэнсавана адказвае і добра падбірае словы, бо навучылася на гіганцкай базе тэкстаў з інтэрнэту

Яшчэ два трэнды ў развіцці ШІ — гэта Diffusion Models (таксама генерацыйная нейрасетка, але яна працуе не з тэкстам, а з данымі — Midjourney і DALL-E як прыклады генерацыі выяваў) і агенты (аплікацыі, якія за вас камунікуюць адразу з некалькімі відамі нейрасетак, прыклад Transformers Agent)

🔸 Усё не абмяжоўваецца толькі генерацыяй тэксту і малюнка

Ёсць і іншыя тыпы ШІ. Вось шэсць папулярных і зразумелых: text-to-text (прыклад — ChatGPT), text-to-image (Midjourney), text-to-video (Runway), image-to-image (Midjourney), image-to-video (Runway), video-to-video (Opus Clip стварае кароткія відэа для TikTok з доўгага відэа для YouTube)

Таксама ўжо з’яўляюцца інструменты для працы з гукам: аўтаагучка тэксту на розных мовах (Neurodub), паляпшэнне якасці гуку (Adobe Enhance), генерацыя музыкі (AIVA). Асобна адзначым Synthesia — сэрвіс па стварэнню лічбавых ШІ-аватараў з аўтаматычнай агучкай, але беларуская мова там пакуль што не падтрымліваецца

🔸 ChatGPT не зробіць вам кантэнт з нуля

Важна разумець, з чым ChatGPT добра спраўляецца. Гэта ў першую чаргу пераклады, адаптацыя тэкстаў пад розныя сацсеткі, брэйнштормінг, стварэнне чарнавіка, планаў навучання па любых тэмах, выпраўленне памылак, фідбэк. Вы не атрымаеце якасны сцэнар відэа за адзін запыт «Падрыхтуй сцэнар відэа па тэме Х», але робат хаця бы накідае ідэй, якія разам з ім можна дапрацаваць да файнага выгляду

🔸 Галоўнае — якасны запыт

Менавіта таму ўжо з’яўляецца прафесія промпт-інжынера, а на форумах прысвячаюць асобныя раздзелы абмеркаванню самых якасных запытаў. Вельмі добра пачынаць з пазначэння ролі ChatGPT у гэтай задачы: «Уяві, што ты …». Ідэальны запыт можа быць па памерах як асобны тэкст, але гэта таго вартае. Патлумачце робату яго канкрэтную задачу, у якой форме ён павінен даць вынік, калі магчыма — на якіх каштоўнасцях ці ідэях мусіць грунтавацца яго адказ

🔸 Яшчэ некалькі цікавостак для самастойнага вывучэння тэмы

— Сайт futurepedia.io, дзе сабраны велічэзны каталог праектаў у сферы ШІ — мы ўпэўнены, што некаторыя з іх будуць карысныя і для вас! А таксама паштовая рассылка The Rundown з навінамі пра свет ШІ

— У бясплатнай версіі даступны толькі ChatGPT 3.5, але карыстацца новай і больш якаснай мадэллю можна праз іншыя аплікацыі: чат-бот Poe, пошукавы сэрвіс Bing

— Відэа Аляксея «Штучны інтэлект і як з ім працаваць». Чатыры гадзіны, насычаныя якаснай інфармацыяй, уся база

— Беларускамоўная суполка аматараў ШІ ў Telegram, далучайся

Гэта першы пост з серыі канспектаў лекцый анлайн-інтэнсіваў Цэнтра новых ідэй, прысвечаных стварэнню і запуску праектаў. Там, дарэчы, ідзе набор на «Хакатон натхняльных праектаў» для маладых беларусаў і беларусак — вось тут усе падрабязнасці
🔥13
Выглядае так, што Твітар праз "інавацыйныя" змяненні ад Маска ў хуткім часе зачыніцца назаўжды. Калі вы не ведаеце куды перайсці з яго, то нагадваю, што ў нас ёсць утульная беларускамоўная суполка ў сеціве Mastadon: https://vkl.world

VKL.world - гэта як Твітар, але без Маска і з вялікай колькасцю выдатных беларусаў 😊

А яшчэ, у нас з'явіўся Патрыён, таму калі вы ўжо з намі і жадаеце дапамагчы развіццю сервера, то зараз самы час: https://www.patreon.com/vklworld

Цалую ды абдымаю, даражэнькія!❤️
🔥17