Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец звяртаецца з адмысовай адозвай да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб дапамозе ў адбудове будслаўскай святыні.
Любыя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі!
Раніцай 11 мая нашу краіну ўскалыхнула сумная навіна аб пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Пажар знішчыў дах, моцна пашкоджаны скляпенні святыні і іншыя будаўнічыя канструкцыі.
Гэта бяда не толькі для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але для ўсяго нашага народа.
У гэтую цяжкую хвіліну я як Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні нашай агульнай нацыянальнай каштоўнасці — базылікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
Распачаты збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай пажарам святыні.
Ужо цяпер ахвяраванні праз сістэму разлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП):
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
Сістэма «Разлік» (Аріп) (па нумары паслугі 4349831)
Благотворительность и общественные объединения->
Помощь детям, взрослым
Каритас МинскПожертвования
2. Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання БУДСЛАЎ.
3. Увядзіце суму ахвяравання.
4. Праверце карэктнасць інфармацыі.
5. Завяршыце плацёж.
Рэквізіты для ахвяраванняў:
Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
Тел/факс +375 17 515 31 08
УНП 101131305
223058 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с PJCB30150531141000000933
«Приорбанк» ОАО, БИК PJCBBY2X
Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь 8
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666
Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу.
З малітвай,
Біскуп Казімір Велікаселец

Catholic.by
Біскуп Велікаселец просіць усіх людзей добрай волі дапамагчы ў аднаўленні Будслаўскай святыні (рэквізіты для ахвяраванняў)
Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец звяртаецца з адмысовай адозвай да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб дапамозе ў адбудове будслаўскай святыні.
Беларускі Калегіюм запрашае:
Віртуальная кавярня "Зно"
"Навошта ў секулярны век патрэбныя багаслоўе і багасловы"
Гутарка з Наталляй Васілевіч
Для сучаснай Беларусі багаслоўе як акадэмічная дысцыпліна і як публічны дыскурс мае маргінальны характар. Ці мае хрысціянства сказаць штосьці пра гэты свет і для гэтага свету, што, якімі словамі і чыімі вуснамі яно гаворыць? Хочацца паразважаць пра сучасную Беларусь, пра міжканфесійны дыялог, інтэлектуальную прастору і месца багаслоўя ў ёй, пра царкву і палітыку, асабліва ў сувязі з падзеямі беларускай рэвалюцыі, а таксама памарыць пра будучую Беларусь.
Наталля Васілевіч пра сябе:
Я паліталагіня і юрыстка, якая патрапіла ў багаслоўе і вывучае самую занудную ягоную частку — царкоўныя дакументы. Дапісваю дысертацыю пра перадсаборны працэс Святога і Вялікага сабору Праваслаўнай Царквы (Крыт, 2016), з фокусам на развіццё самаразумення царквы ў свеце. Галоўны рэдактар навуковага тэматычнага зборніка "Збожжа", выйшла два нумары — "Царква, рэформы і Рэфармацыі" (2019) і "Царква і гвалт" (2020). Дырэктар культурна-асветніцкай установы Цэнтр "Экумена" (Менск), а таксама адна з мадэратарак працоўнай групы Каардынацыйнай рады "Хрысціянская візія”.
З поўным спісам даступных публікацый можна азнаёміцца на маёй старонцы на Акадэміі: https://ecumena.academia.edu/NatalliaVasilevich
13.05.2021 (чацвер)
19:00
ZOOM
Рэгістрацыя: https://forms.gle/pMU2DRdmjtYzodjY9

ecumena.academia.edu
Natallia Vasilevich | Centre Ecumena - Academia.edu
Natallia Vasilevich, Centre Ecumena, Theology and History Department, Department Member. Studies Political Culture, Orthodox Theology, and Belarusian Studies. Theology, political science, constitutional law and human rights
Светлана Тихановская призвала беларусов помочь в восстановлении Будславского костела, поврежденного пожаром.
❤1
Вольга Севярынец піша перад пачаткам працэса ў Магілёве:
"Калі б суд быў адкрыты, то, відаць, адных Севярынцаў было б паўзалі.
Чакаем пачатку “суда” з надзеяй, што хоць на пару хвілін зможам убачыць Пашу.
Паша ў лістах пісаў што ніякія паказанні па хадзе справы ён не даваў і на “судзе” будзе маўчаць. Ісус Хрыстос на неправедным судзе маўчаў, то Паша, як хрысціянін, таксама будзе гэтага трымацца.
Веру, што ўсё, што зараз адбываецца, у адну хвіліну можа перамяніцца на дабро. Бог так умее."
Пазней сваякоў і іншых людзей, што прыйшлі падтрымаць Паўла Севярынца, прымусілі адысці ад будынка суда, адбыліся затрыманні журналістаў.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разважае пра пажар у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе:
«Бог прамаўляе да нас праз розныя падзеі, праз свае знакі. Сёння наша краіна знаходзіцца ў вельмі вялікім крызісе. І гэта не толькі грамадска-палітычны, але і маральны крызіс. Гэтае сумнае здарэнне — заклік Бога да таго, каб мы асэнсавалі сваё жыццё з пункту гледжання маральнага закону, духу Евангелля, і стараліся ўпарадкаваць сваё жыццё праз малітву, пакаянне, прабачэнне і імкненне да міру ў нашым грамадстве.
Калі згарэў Нотр-Дам у Парыжы, Францыя стала на калені. Перад абліччам будслаўскай трагедыі станем і мы на калені, перапросім Бога за нашыя асабістыя грахі і грахі нашага народа, паяднаемся адзін з адным. Мы розныя, але мы — адзін беларускі народ.
Сёння нам усім трэба ўзяць адказнасць на сябе за адбудову святыні. Маці Божая Будслаўская заслугоўвае мець годнае месца, дзе беларускі народ і надалей будзе ўшаноўваць Яе. Наша Апякунка, узглянь міласціва на свой народ, як Ты гэта рабіла ў часы шматлікіх выпрабаванняў на працягу апошніх 400 гадоў і асабліва ў час атэістычных ганенняў. Дапамагай нам і сёння, у час новага выпрабавання».
Як паведамляе TUT.BY, за суткі беларусы сабралі ўжо больш за 40000 рублёў на адбудову Будслаўскага касцёла.
З'явіўся тэлеграм-канал @budslau для каардынацыі працаў па аднаўленні касцёла. Цяпер ідзе пошук прафесійных альпіністаў.
Таксама актуальная інфармацыя будзе публікавацца ў Instagram дабрачыннага таварыства "Карытас".

На канале "Белсат" выйшла скандальнае ток-шоў у фармаце "ябацькі супраць змагароў". Гэта поўны неадрэдагаваны запіс перадачы.
Тэлеканал каментуе: "Праграма не адпавядае этычным нормам «Белсату», але яна выходзіць у эфір як гістарычны дакумент, каб гледачы маглі ацаніць аргументацыю бакоў і ў каторы раз адчуць подых неспакойнага часу, у які мы жывём".
Сярод удзельнікаў размовы - Тацьцяна Севярынец і ксёндз Вячаслаў Барок.

YouTube
Лукашысты счапіліся з прыхільнікамі пераменаў | Лукашисты сцепились со стронниками перемен
Праграма дае магчымасць выказацца і быць пачутымі людзям з рознымі поглядамі і меркаваннямі. Прыхільнікі Лукашэнкі замест дыялогу абралі абразы, бясконцыя абвінавачванні, крыкі, маніпуляцыі ды крайне спрэчную аргументацыю, каб данесці сваю думку https://…
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
«З тых тэрмінаў, якія я адбываў на сутках, гэты — самы ідыёцкі»
«Маньякаў у зонах не катуюць так, як арыштаваных па палітычных артыкулах». Актывіст Зьміцер Дашкевіч сёньня выйшаў з жодзінскай турмы, дзе адбываў 20-дзённы арышт, і расказаў нам пра ўмовы ўтрыманьня.

Дашкевіч пасьля 20 сутак арышту / Дашкевич после 20 суток ареста
Зьміцер Дашкевіч выйшаў з жодінскай турмы, дзе ён адбываў 20-дзённы арышт.📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак: http://bit.ly/SVABODA
Ксёндз Вячаслаў Барок разважае з нагоды пажара ў Будславе:
"Апошні год паказаў, наколькі мы, беларусы, здольныя быць салідарнымі, але невырашаныя праблемы далей падкрэсліваюць, як нам усцяж салідарнасці не хапае. Мы занадта разрозненыя. Недастаткова бачым праблем адзін аднаго.
Пералічу некалькі прыкладаў, яны як тыя знакі часу, якія патрабуюць ад нас асэнсавання. Напрыканцы мінулага года праваслаўны мітрапаліт прамаўчаў, калі каталіцкі мітрапаліт апынуўся ў выгнанні. Гэта па-хрысціянску? Не.
Пару месяцаў таму праваслаўныя і католікі на афіцыйным узроўні прамаўчалі, калі хрысціянская царква “Новае жыццё” апынулася без даху над галавой, бо ўлада забрала будынак. Гэта па-хрысціянску? Не.
Можа цяпер, калі пасля пажару без даху апынулася галоўная святыня католікаў у Будславе і ў самім касцёле забаронены збор на малітву, мы, католікі, хучэй зразумеем тую ж Царкву, якая ў адзін момант пазасталася без царквы.
Хрысціянскія цэрквы ў Беларусі афіцыйна, калі не маўчаць, то гавораць занадта ціха, тады, калі сёння добрыя людзі церпяць пераслед. І зняволеным няма магчымасці сустрэцца са святарамі. Гэта па-хрысціянску? Не.
Узгадваючы грахі нашых цэркваў, гаворка не ідзе аб тым каб сказаць хто лепшы, а хто горшы, але каб мы задумаліся над тым, што мы маем зрабіць, каб садзейнічаць “перамяненню свету”. Хто ведае, можа Бог дапусціў, каб згарэў дах над святыняй у Будславе, дзеля таго, каб мы паднялі свае галовы? Каб праз полымя паглядзелі на неба і прыгадалі сабе, што ўсе пад адным Богам ходзім. І тут у гэтым свеце трэба заўважаць адзін аднаго. Бачыць несправядлівы гвалт, бачыць несправядлівы суд, бачыць несправядліва зняволеных людзей. А як убачым боль бліжняга, Бог убачыць і Беларусь."

Пажар у Будславе - знак часу? І калі ж будуць перамены?| #костёл_Будслав | #перемены_Беларусь
Калі ж ужо адбудуцца перамены? Калі прыдзе перамога дабра?
Разважаючы пра гэтае пытанне, я прыгадваю размову Апосталаў з Ўваскрослым Хрыста. Яна адбывалася ў кантэксце прадказанай Ісусам Пяцідзесятніцы на напярэдадні Ўнебаўшэсця. Вучні спыталіся: “Госпадзе…

Піша пратаярэй Георгій Рой:
"Судзяць Паўла Севярынца. Ён наш брат у Хрысце Іісусе. Суд закрыты. Што там за страшныя тайны хаваюць? Не разумею я такіх судоў.... Як бы там ні было, але трэба маліцца за Паўла і за справядлівы суд! Божа, няхай здейсніцца Тваё правасуддзе!"

Forwarded from Фемгруппа Беларусь
Дети - не разменная монета для репрессий!
Заявление Фемгруппы КС от 14.05.2021
В Беларуси усиливается давление на матерей и семьи через детей: постановка на учёт СОП (социально опасное положение), отобрание детей, угрозы признать семью неблагополучной или лишить родительских прав из-за гражданской позиции и политической активности.
Известные истории политических заключенных Елены и Сергея Мовшуков из Пинска, брестской активистки Полины Шарендо-Панасюк, гомельской журналистки Ларисы Щиряковой, семьи отца Сергия Мельянца, когда социальные службы оказывали давление, угрожая постановкой в СОП, отобранием детей или вовсе сразу забирали несовершеннолетних детей в социально-педагогический центр без ведома родителей – только малая часть подобных случаев протестного периода.
Фемгруппа КС выступает против незаконных действий государства с применением института СОП по отношению к гражданским и политическим активисткам и активистам. Мы считаем, что давление на их семьи через детей недопустимо ни при каких обстоятельствах. Также как давление на детей из-за деятельности или взглядов их родителей.
Хотим отметить, что проблема незаконной постановки в СОП остается актуальной в Беларуси долгое время. На протяжении последних десяти лет женщин-активисток постоянно вызывают на заседание комиссий по СОП, от них необоснованно требуют улучшений условий проживания, которые не являются необходимыми. Матери несовершеннолетних детей целенаправленно подвергаются психологическому давлению и стрессу. Мы разделяем важность существования такого института как учёт СОП-семей в интересах защиты прав детей. Однако реальность показывает, что СОП из института защиты превратился в устрашающий и карательный инструмент против активных гражданок и граждан.
Мы призываем международное сообщество обратить внимание на репрессии государственных органов в Беларуси против детей из-за гражданской позиции их родительниц и родителей. Мы призываем социальные службы действовать в рамках закона и исключительно в защиту прав ребенка в ситуациях выявления неблагополучных семей.
Мы просим всех неравнодушных и заинтересованных заполнить и распространить гугл-форму. На основании ответов будет подготовлено исследование о проблеме репрессий против активисток и активистов с использованием методов давления на них и их семьи через несовершеннолетних детей.
Ссылка на анкету: https://forms.gle/zx9u32W57R3bkUrV6

Навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы. Гутарка з Наталляй Васілевіч у "Беларускім калегіюме"
Для сучаснай Беларусі багаслоўе як акадэмічная дысцыпліна і як публічны дыскурс мае маргінальны характар. Ці мае хрысціянства сказаць штосьці пра гэты свет і для гэтага свету, што, якімі словамі і чыімі вуснамі яно гаворыць? Хочацца паразважаць пра сучасную Беларусь, пра міжканфесійны дыялог, інтэлектуальную прастору і месца багаслоўя ў ёй, пра царкву і палітыку, асабліва ў сувязі з падзеямі беларускай рэвалюцыі, а таксама памарыць пра будучую Беларусь.
Пра суразмоўцу:
Наталля Васілевіч — паліталагіня, юрыстка, галоўны рэдактар навуковага тэматычнага зборніка “Збожжа”, дырэктар культурна-асветніцкай установы Цэнтр “Экумена” (Менск), а таксама адна з мадэратарак працоўнай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”.

Навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы. Гутарка з Наталляй Васілевіч
Для сучаснай Беларусі багаслоўе як акадэмічная дысцыпліна і як публічны дыскурс мае маргінальны характар. Ці мае хрысціянства сказаць штосьці пра гэты свет і для гэтага свету, што, якімі словамі і чыімі вуснамі яно гаворыць? Хочацца паразважаць пра сучасную…
Forwarded from Ксёндз Барок
У Беларусі цягам апошняга чвэрць стагоддзя католікі збудавалі як мінімум дзесяткі новых храмаў. На іх дзяржава не выдаткавала ні капейкі. Адрамантавалі за людзкія азвяраванні дзесяткі храмаў, якія дзяржава вяртала ў аварыйным стане. Да таго ж дзяржава валодае дзесяткамі аб’ектаў нерухомасці, што мае прыналежыць Касцёлу, бо раней дзяржава проста незаконна адабрала гэтую маёмасць і ўлада не аддае яе.
І пры гэтым усім хтосьці будзе казаць што “без государства они ничего не сделают все равно”. А менавіта так пракаментаваў А. Лукашэнка намаганні вернікаў і людзей добрай волі, сабраць грошы на рамонт пасля пажару касцёла ў Будславе.
У Расонах збудаваны новы касцёл і без фінансавай падтрымкі дзяржавы. Больш за тое ўлады выпісвалі 3 разы штрафы пры будове святыні.
Так што хацелася б, каб"государство" перш павяртала маёмасць Касцёлу, а пасля і паглядзём, хто і што можа зрабіць.
А калі раней дзяржава калісьці і дапамагла рамантаваць Будслаўскі касцёл, то таксама трэба ўлічваць тое, што католікі плоцяць падаткі так, як і ўсе грамадзяне, а таму маюць права і на бюджэтныя грошы! Бо не толькі ж лядовыя палацы будаваць коштам падаткаплацельшчыкаў.

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
За год доўг Чырвонага касцёла перад дзяржавай вырас да 350 тысяч рублёў.
Адна з галоўных каталіцкіх святынь Мінска і ўсёй Беларусі працягвае настойваць, што — як культавае збудаванне — павінна быць вызвалена ад падаткаў. У КУП "Мінская спадчына" лічаць па-іншаму. Доўг расце. @euroradio разбіралася ў сітуацыі.
https://euroradio.pl/za-god-doug-chyrvonaga-kascyola-perad-dzyarzhavay-vyras-da-350-tysyach-rublyou

Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.
«Маці мне перадала лямінаваны абразок трох Віленскіх пакутнікаў. Я думаў, куды яго падзець. Пастаўлю на палічку — будзе вельмі крыўдна, калі яго скінуць адтуль падчас шмону. Пакладу сабе ў штаны — але яны ўсё правяраюць і могуць выкінуць на калідор. Урэшце паклаў яго ў торбу. Дарэчы, усё робіцца функцыянальнай рэччу ў турме. Абразком я спрабаваў парэзаць грушу.
Абразок страшна ўсіх інтрыгаваў, бо людзі тэкстаў даўно ня бачылі, бо ўжо перачыталі ўсе надпісы на туалетнай паперы, на дакумэнтах, што выдалі ў турме (пра аплату харчаваньня і арыштаваныя тэлефоны). Хтосьці адразу выхапіў абразок і пачаў чытаць малітву.
Пасьля чарговага шмону абразок ляжаў пасярод пакоя на падлозе. Адзін малады чалавек спытаўся: «Пэўна, яны ня веруючыя?». Я яму сказаў: «Абсалютна ня важна, вернікі яны ці не. Яны проста прафэсійна выконваюць сваю працу, а потым спакойна могуць хадзіць у царкву».
«На першым радыёканале Вялікадня не было, толькі зранку віншаваньне Веньяміна. Я не чакаў, што ў камэры будуць сьпяваць рэлігійныя песьні або імітаваць біцьцё яек, але было відаць, што людзям усё роўна.
У нядзелю Ён не ўваскрос, гэта адбылося пазьней, калі мне выдалі перадачу і калі я ўжо выйшаў на волю. Тады мы ў сям’і пахрыстосаваліся».

Наша Ніва
«Я не веру ў добрых і злых дзяжурных»: музыкант Аляксей Крукоўскі пра 11 сутак у Жодзіне і на Акрэсціна
Аляксей Крукоўскі — былы выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, філёзаф, праваслаўны вернік, музыка, акардэаніст гурту «На таку», які грае музыку да традыцыйных вясковых і гарадзкіх побытавых танцаў. Яму 49 гадоў.
Гэтымі днямі ў Магілёве адбываецца суд над адным з лідэраў "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі", вязнем сумлення Паўлам Севярынцам.
Шмат нашых чытачоў памятаюць перапіску Паўла з мітрапалітам Веніямінам пра бчб-сцяг. Прапануем узгадаць:
Мітрапаліт Веніямін: Хрыстос не меў свайго сцяга
"Мне... проста сорамна". Рэакцыя святароў і тэолагаў на ліст мітрапаліта
Павел Севярынец: Бойцеся Бога - і больш нікога!
Стаў здабыткам грамадскасці і першы ліст Паўла да мітрапаліта, дзе палітвязень прапануе іерарху ўзвысіць голас у абарону бчб-сцяга. Азнаёміцца з тэкстам можна тут.

Протоиерей Андрей Яворец пишет по поводу "дела студентов":
"Судят молодую Беларусь.
За то, что красивы и умны. За то, что свободны и активны. За то, что верят в добро и свет. За то, что ищут правду и не согласны жить в мире, где кончилась справедливость. За то, что оказались лучше, благороднее и порядочнее трусливых взрослых, прекрасно знающих арифметический счёт, но вечно трындящих свою жалкую мантру: "ну вы же понимаете..."
А они, взяли, да и отказались понимать! Понимать, почему они должны жить с ложью и во лжи?! Ну вот, почему?!
И теперь их за это судят... Я понимаю, что мой вопрос тоже в пустоту, но всё же: люди в мантиях и в погонах - ВАМ НЕ СТЫДНО?!
И как бы вы не ответили, мне уже стыдно за вас!!!"

"Бог кажа злачыннай сістэме «досыць», іх ужо нічога не ўратуе".
Зміцер Дашкевіч распавядае гісторыю свайго зняволення і дзеліцца высновамі.
Зміцер Дашкевіч распавядае гісторыю свайго зняволення і дзеліцца высновамі.
Наша Ніва
Зміцер Дашкевіч пра тое, чаму рэжыму засталося нядоўга: У РУУСе сядзіць амапавец і рохкае па-парсючынаму
Ад моманту прэзідэнцкіх выбараў гэта ўжо трэці адміністрацыйны арышт Змітра, агулам ён адсядзеў за гэты час 50 сутак. Сваімі ўражаннямі ад зняволення, а таксама аб бягучай палітычнай сітуацыі Дашкевіч падзяліўся з «Нашай Нівай».
Католическая служба новостей (CNS), официальный информационный портал Конференции Католических епископов США, снова пишет о Беларуси. Новая статья посвящена нарушениям религиозных прав заключённых. Автор упоминает случаи Павла Северинца, Ирены Бернацкой, Ольги Золотарь и Вадима Гурмана, ссылается на материалы "Христианского видения", а также берёт дополнительные комментарии у ксендза Юрия Санько и Игоря Барановского.
Ксёндз Юрий Санько, пресс-секретарь Католической церкви в Беларуси: «Коронавирус - это очень хорошая возможность для разного рода отказов. У нашей церкви нет подписанного договора с МВД, поэтому священник может прийти только по просьбе заключенного. Однако даже если такая просьба поступает, власти принимают решение, пускать ли священника. Так как нет никаких юридических условий, тюремные чиновники сами решают, может ли кто-либо видеть священника или принимать таинства. Поскольку мы не можем требовать права посещать кого-либо, это значительно усложняет задачу даже в случае чисто индивидуальных пастырских просьб».
Игорь Барановский, редактор интернет-портала Белорусской греко-католической церкви "Царква": «Священники готовы строго соблюдать меры безопасности при посещении заключенных, но для властей Лукашенко COVID - всего лишь повод наказать их и еще больше ограничить их права. Людей задерживают всего лишь за ношение флажков, наклеек или символов или за критические высказывания в социальных сетях; суровые, несправедливые приговоры суда по сфабрикованным делам могут привести к потере работы или к отправке детей в детские дома, поэтому многие политические заключенные даже не просят удовлетворить их религиозные потребности, чтобы не усугублять своё положение».
Полная статья на английском языке

Политзаключенный Денис Марусевич из Бреста в своем последнем слове на суде: Всё, о чем я сейчас мечтаю, о чем каждый вечер молю Господа Бога — чтобы этот ужас, происходящий в нашей стране закончился. Чтобы люди, которые находятся сейчас в местах лишения свободы по политическим мотивам, вернулись домой, к своим семьям. Чтобы наши любимые родители, мамы и папы, дождались своих детей домой, целыми и невредимыми, с неполоманной психикой. Чтобы люди, гонимые беларусы, которые находятся за границей в связи с уголовным преследованием, спокойно вернулись на Родину, и чтобы мы все жили в мире, добре и трудились на благо нашей страны. Верю, что в скором времени все изменится в лучшую сторону, и Беларусь будет жить. Жыве Беларусь!
Читать полностью:
https://t.me/viasna_brest/895
Читать полностью:
https://t.me/viasna_brest/895
Telegram
Вясна | Брэст
⚡️ Последнее слово политзаключенного Дениса Марусевича на суде
12 мая в Ленинском суде Бреста прокуроры запросили сроки для 2й части обвиняемых по делу о брестских "беспорядках". Сегодня подсудимые выступали с последним словом. Приводим полностью речь…

ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 9-15 ТРАЎНЯ
Група "Хрысьціянская візія" прадстаўляе пятую падборку самых значных падзеяў тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі.
❓"Вы принимали гражданина Лукашенко для исповеди или для покаяния за преступления против человечности?" Павел Латушка зьвярнуўся да мітрапаліта Веніяміна.
❤️ "Бог абудзіў Беларусь не для таго, каб яна зноў заснула". Вольга Севярынец чытае зварот яе мужа перад судом.
🔥 Адбыўся пажар у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Ідзе збор ахвяраваньняў, працуюць валанцёры.
🙏 Тадэвуш Кандрусевіч разважае з нагоды пажара ў Будславе: "Перапросім Бога за грахі нашага народа".
✝️ Ксёндз Вячаслаў Барок разважае з нагоды пажара ў Будславе: "Як убачым боль бліжняга, Бог убачыць і Беларусь".
😡 Праз тры дні пасьля пажару Лукашэнка заявіў наконт збору сродкаў, што "без дзяржавы яны ні чарта ня зробяць усё роўна".
👀 На "Белсаце" выйшла скандальнае ток-шоў у фармаце "ябацькі супраць змагароў" з удзелам ксяндза Вячаслава Барка.
🕯 На Радаўніцу беларусы ўшанавалі ахвяраў палітычных рэпрэсій, у тым ліку забітага паўгады таму Рамана Бандарэнку.
⚖️ Праваслаўныя сьвятары Георгі Рой і Андрэй Яварэц выказваюцца ў падтрымку Паўла Севярынца і фігурантаў "справы студэнтаў".
☦️ Натальля Васілевіч разважае ў "Беларускім калегіюме" пра тое, навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы.
⛪️ Працягваецца канфлікт паміж супольнасьцю Чырвонага касьцёла і "Мінскай спадчынай".
⛓ Музыка Аляксей Крукоўскі пра турэмшчыкаў: "Яны проста прафэсійна выконваюць сваю працу, а потым спакойна могуць хадзіць у царкву".
🇺🇸 Канферэнцыя Каталіцкіх біскупаў ЗША занепакоеная рэлігійнымі правамі вязьняў у Беларусі.
🚫 "Бог кажа злачыннай сістэме «досыць», іх ужо нічога не ўратуе". Зміцер Дашкевіч распавядае гісторыю свайго зьняволеньня і дзеліцца высновамі.
#хв_тыднёвік