Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
1.9K subscribers
1.8K photos
148 videos
4 files
2.45K links
Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".

Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info
Download Telegram
Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску

5 кастрычніка адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела РПЦ епіскапа Лухавіцкага Яўфімія з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі.

Сустрэча была прымеркавана да “місіянерскага хрэснага ходу” у памяць пра 600-годдзе аб’яўлення Гадзенаўскага крыжа. Прэзідыум узначаліў мітрапаліт Веніямін, таксама ў прэзідыуме прысутічаў святар Віталь Малішэўскі, які ў разгар пратэстаў 2020 года заявіў: “Аўтазакаў трэба баяцца тым, хто робіць зло”. Адным з галоўных спікераў быў расійскі акцёр Мікалай Бурляеў — ён правёў для беларускіх святароў палітінфармацыю, адзначыўшы, што Расія заклікана “выразаць пухліну фашызма з цела Украіны”.

Падчас сустрэчы мітрапаліт Веніямін вынес на павестку пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў на беларускай мове. Ён скептычна выказаўся пра труды протаіерэя Сергія Гардуна — спачылага ў 2022 г. перакладчыка Пісання на беларускую мову.

Таксама мітрапаліт паставіў пытанне пра місіянерскую эфектыўнасць беларускай мовы на галасаванне сярод прысутных (“Як вы лічыце: ці садзейнічае беларуская мова павелічэнню колькасці прыхаджан ці гэта штосьці штучнае?”).

Каля траціны ўзнялі рукі ў падтрымку беларускай мовы, вельмі малая частка выступіла супраць, большасць устрымалася. Некалькі асобаў адкрыта выказаліся ў падтрымку беларускай мовы як богаслужбовай.

@christianvision
​​Арестована Зорина Канапацкая, исследовательница беларусcких татар, представительница этого национального меньшинства Беларуси

Сегодня приближенный к ГУБОПиК телеграмм-канал опубликовал с ней «покаянное» видео.

На момент данной публикации Зорина являлась старшей научной сотрудницей отдела истории Беларуси IX-XVIII вв. и археографии Института истории Национальной академии наук Беларуси, где работала с недавнего времени. Как отметила сама Канапацкая в принудительном видео, работать там она уже, скорее всего, не будет.

Зорина в 2005 году защитила кандидатскую диссертацию на тему «Татары Беларуси и их культура (XIV-XVIII века)», 11 лет, до июня 2023 г., работала преподавательницей в Белорусском государственном педагогическом университете, на факультете социокультурных коммуникаций Белгосуниверситета, в 2011 г. получила ученое звание доцента.

Канапацкая долгие годы исследовала историю, культуру, религию, рукописи беларусских татар, опубликовала более 100 научных работ. Ее отец, Ибрагим Борисович Канапацкий, представитель шляхетского рода беларусских татар, был также известным исследователем беларусских татар, преподавателем БГПУ, культурным и религиозным деятелем исламского меньшинства в Беларуси.

С 2006 г. Зорина Канапацкая является членом Ассоциации Исламских рукописей, членом Комитета по сохранению и реставрации рукописей при Центре изучения Среднего Востока Университета Кембриджа.

Ученая удостоена множества наград, среди которых — юбилейная медаль «625-летие поселения татар на землях Беларуси, Литвы и Польши» Мусульманского религиозного объединения в Республике Беларусь, а также грамота Комитета по работе с татарскими краеведами Исполкома Всемирного конгресса татар, РОО «Общества татарских краеведов» Республики Татарстан, которые Канапацкая получила в 2023 г.

Исследовательница готовила к защите докторскую диссертацию.

📷: фейсбук Зорины Канапацкой
Новый законопроект о религии. Комментарий «Зеркала»

«Зеркало» также изучило и прокомментировало законопроект, который поступил в Палату представителей. В новшествах проглядывается попытка все большего ужесточения контроля в религиозной сфере, подчинения религиозных организаций государству.

— Видимо, «зачистив» большинство сфер общественной жизни, власти наконец добрались до религии и решили не ограничиваться точечными мерами вроде ареста «неправильных» священников, поэтому церквей теперь тоже станет меньше.
Задержана за пение гимна "Магутны Божа"

Сегодня в каналах силовиков было опубликовано т.наз. "покаянное" видео с задержанной женщиной, которая говорила, что в 2020 года исполняла белорусский религиозный гимн "Магутны Божа" на ступенях филармонии.

Пользователи сети Интернет узнали в женщине сотрудницу Белорусской филармонии Екатерину Шаповалову.
​​Аб'яўлены сбор на рэстаўрацыю славутага абраза ў Ваўкалаце — аднаго з арыгіналаў Езуса Міласэрнага

Збор ладзіць кс. Анджэй Бульчак, які пасля 14 год служэння у Віцебскай дыяцэзіі быў аштрафаваны за антываенны ролік і быў вымушаны выехаць з Беларусі, у якога выклікае занепакоенасць стан іконы.

Абраз, які знаходзіцца ў вёсцы Ваўкалта на Докшыншчыне, унікальны. Гэта адзін з эскізаў абраза Езуса Міласэрнага, які выяўляе Хрыста паводле аб'яўленняў, якія атрымала с. Фаўстына Кавальская. Стан іконы выклікае занепакоенасць, таму пачаў збор на яго рэстаўрацыю.

Ён знаходзіцца ў Ваўкалаце з 1939 г. Яго гісторыя такая. С. Фаўстына, атрымаўшы аб'яўленні Хрыста, замовіла абраз Езуса Міласэрнага ў мастака Яўгена Казіміроўскага. Гэты твор стаў вядомы ва ўсім свеце і цяпер ён знаходзіцца ў алтары санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Вільні. Мастак да стварэння канчатковай версіі іконы зрабіў яшчэ два эскізы, якія не задаволілі с. Фаўстыну. Адзін з іх у выніку паехаў у дом Кангрэгацыі сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Варшаве, дзе быў знішчаны ў пажары падчас вайны. А другі — апынуўся ў касцёле ў невялічкай, схаванай ад вялікіх дарог, на некалькі соцень жыхароў вёсцы Ваўкалата.

Эскіз абраза Езуса Міласэрнага трапіў туды з ініцыятывы кс. Міхала Сапоцькі, спаведніка с. Фаўстыны. Ён ахвяраваў абраз свайму сябру, тагачаснаму пробашчу кс. Рамуальду Дронічу ў 1939 г. са словамі: «Калі будзеце маліцца каля гэтага абраза малітвай, якой вас навучу, то савецкія ўлады касцёл не зачыняць». Так і атрымалася. Парафіяне падтрымлівалі культ і святыня няспынна дзейнічала ў абставінах савецкага пераследу. Амаль заўсёды там нёс служэнне святар.

Гэтую гісторыю пацвердзіла і найстарэйшая парафіянка ў Ваўкалаце спадарыня Валянціна Францаўна Штура. Жанчына адзначыла, што гэты абраз сапраўды быў прывезены з Вільні напрыканцы 1930-ых гадоў, і што з пасляваенных часоў у парафіі моляцца Вяночак да Божай Міласэрнасці (прадыктаваны с. Фаўстыне падчас аб’яўленняў).

У сваю чаргу кс. Кшыштаф Пажарскі, які шмат гадоў нясе пастырскую паслугу ў краінах былога Савецкага Саюза, адмыслова наведаўшы Ваўкалату, падкрэсліў, што знаходжанне там эскіза знакамітай іконы з’яўляецца «таямніцай Божага Провіду і патрабуе дапаўнення гісторыі культа Божай Міласэрнасці». Святар дадаў, што «для Касцёла на Беларусі гэта сапраўдны схаваны скарб, які трэба дастаць на паверхню».

Пра тое, што абраз патрабуе аднаўлення, яшчэ ў 2020 г. казаў пробашч парафіі ў Ваўкалаце кс. Алег Півавар. Сёння пасадзейнічаць рэстаўрацыі можна з дапамогай ініцыятывы zrzutka.pl, праз якую ўжо сабрана 2150 злотых з патрэбных 10 тысяч. Магчыма, рэнавацыя ваўкалацкага абраза стане пачаткам пашырэння яго культу, які ў сваю чаргу прынясе цудоўны плён.

Фота: абраз Езуса Міласэрнага ў Ваўкалаце, ave-maria.by
Гродзенская епархіяльная канцылярыя: іконы з кафедральнага сабора перамешчаны з-за рэмонтна-рэстаўрацыйных прац

Дзмітрый Карняенка апублікаваў адказ прадстаўніцтва епархіі БПЦ на пытанне, куды падзеліся выявы навамучанікаў з Пакроўскага сабора ў Гродна.

“В настоящее время в кафедральном соборе города Гродно проводятся ремонтно-реставрационные работы. В связи с этим иконы и другая церковная утварь перемещается по храмовому комплексу по производственной необходимости. Подобные работы неоднократно проводились в соборе с 2006 г. и не вызывали никаких недоумений и вопросов”.

@christianvision
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з мэрам Вільнюса размаўляла пра патрэбы беларускіх вернікаў

Сёння адбылася сустрэча лідэркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай з мэрам Вільнюса Валдасам Бянскунскасам. Сярод шэрагу іншых пытанняў, Ціханоўская закранула патрэбы беларускіх вернікаў.

Нагадаем, што ў Вільнюсе с вясны 2023 года дзейнічае беларускі праваслаўны прыход у гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, з лета богаслужэнні праходзяць у памяшканні на вул. Бокшто, у капліцы ў гонар св. Лявонція Карповіча.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папа Францішак звярнуўся да беларусаў

Біскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў.

“Вітаю ўсіх вас. Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”, - сказаў папа.

Магілёўскі біскуп апублікаваў відэа ў сваім інстаграме.
🎤 «Ёсць палітыка і палітыка. Тая палітыка, у якой Лукашэнка хацеў бы, каб цэрквы ўдзельнічалі, — гэта ягоная палітыка, дзяржаўная палітыка, прапаганда. У такой палітыцы цэрквы нават абавяжуць удзельнічаць. А вось усё, што знаходзіцца па-за межамі абшару “начальства хоча”, будзе пераследавацца».

У Беларусі змяняюць закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Каардынатарка «Хрысціянскай візіі», тэалагіня і юрыстка Наталля Васілевіч распавяла «Свабодзе», як гэтыя змены паўплываюць на цэрквы і вернікаў.

https://youtu.be/JjN7AMizVlE?si=Su9wwzUGxdnHPOlq
Рудкоўскі: У Беларусі на месца павярхоўнай рэлігійнасці прыходзіць асэнсаваная

У рубрыцы “Эфата” на Ватыканскім Радыё, тэолаг і філосаф Пётр Рудкоўскі паразважаў пра сучасную рэлігійнасць беларусаў. На аснове дадзеных сусветнага агляду каштоўнасцей ён паспрабаваў акрэсліць актуальныя тэндэнцыі без адмысловага канфесійнага падзелу.

“Па-першае ўпершыню за 30 год знізілася колькасць людзей якія лічаць, што Бог важны ў іх жыцці. Да 2010-11 гг. адбываўся рост тых, хто надаваў важнасць веры ў Бога. Напрыканцы апошняй дэкады гэты паказнік знізіўся. Па другое - ўпершыню пачала зніжацца колькасць людзей якія вераць у Бога ўвогуле. Напрыканцы 2020 г. 74% беларусаў лічылі сябе веруючымі. Разам з гэтым, што праўда нязначна, вырасла доля перакананых атэістаў - з 14 да 18%. Таксама знізілася агульная колькасць наведвальнікаў набажэнстваў”, - сказаў Рудкоўскі.

Даследчык аздначыў, што адначасова ўзрасла доля глыбока веруючых людзей. Гэта праяўляецца ў росце колькасці тых, хто моліцца некалькі разоў у дзень. Па дадзеных сусветнага агляду каштоўнасцей група такіх беларусаў вырасла з 6% да 14%.

Пётр Рудкоўскі падсумаваў, што на яго думку на месца павярхоўнай рэлігійнасці прыходзіць асэнсаваная, больш паслядоўная пазіцыя. "Раней расла доля намінальных вернікаў, але ці расла колькасць рэальна веруючых? Хутчэй за ўсё не. Рост колькасці вернікаў быў хутчэй за ўсё звязаны з тэндэнцыяй быць як усё - большасць лічаць сябе ахрышчанымі, большасць належыць да дзвюх вялікіх канфесій, большасць лічаць сябе веруючымі, дык чаму я буду выдзяляцца?”, - падкрэсліў філосаф.
Скончылася паседжанне “суда” на якім разглядалася справа аб ліквідацыі Царквы “Новае Жыццё”

Рашэнне будзе абвешчана сёння ў 14.30. Пастар Вячаслаў Ганчарэнка падзякаваў усім за малітвы і прасіў працягваць іх. “Идём за Иисусом, стоим в вере”, - сказаў ён.

Нагадаем, што нядаўна нарвежскія праваабаронцы пацікавіліся ў чыноўнікаў, чаму ім спатрэбілася ліквідаваць супольнасць з 30-гадовай гісторыяй.
Пастор Церкви "Новая Жизнь" Вячеслав Гончаренко прокомментировал решение суда: "Не унываем!"

Пастор Вячеслав Гончаренко записал видеообращение, в котором прокомментировал сегодняшнее решение суда о ликвидации Церкви "Новая Жизнь", пастором которой он служит уже более тридцати лет.

Гончаренко обратил внимание на то, что в силу решение суда вступит только через пятнадцать дней, а если община будет продолжать обжаловать его вышестоящие инстанции, весь процесс ликвидации может занять несколько месяцев. Поэтому он призвал членов своей церкви продолжать собираться и молиться вместе.
Александр Шрамко делится воспоминаниями о том, что связывало его с церковью «Новая жизнь», ныне ликвидированной судом режима.

«В области моих интересов всегда был вопрос свободы религии, и скандал вокруг здания церкви, разгоревшийся в 2006 году, никак не мог пройти мимо моего внимания. Ситуация с этим «экзотическим» зданием, перестроенным из коровника, была целиком спровоцирована властью, принявшейся по мере укрепления диктатуры «зачищать» религиозное поле», – пишет Александр Шрамко.

Он рассказывает, что его первый запрет в священнослужении в 2007 году был напрямую связан с выступлением в здании этой церкви, где проходила презентация кампании по сбору подписей за пересмотр репрессивного закона «о свободе совести».

Кроме того, местом его последнего служения в Минске был православный приход в том же районе, где стояло ныне уже снесенное здание «Новой жизни».
Выстава пра беларускіх палітвязняў у Ольштыне

У польскім Ольштыне сёння адкрылася выстава "Мартыралог Беларусі", прысвечаная беларускім палітвязням.

Арганізатаркі выставы даследчыца - Наталля Гарковіч і мастачка Ксіша Анёлава з “Хрысціянскай візіі”. Суарганізатарам выступіў Факультэт гуманістыкі Варміньска-Мазурскага універсітэта ў Ольштыне.

На выставе прадстаўлены 90 з 600 партрэтаў палітвязняў, якія іканапісіца Ксіша Анёлава пачала маляваць у 2020 г., пасля забойства Рамана Бандарэнкі. Мастачка распавядала пра сваю дзейнасць у інтэрвію.

У межах выставы праходзіць аўтарскі перфоманс Наталлі Гарковіч “Беларускія палітвязні гавораць”: чытанне іх лістоў і словаў у судах.

На сёння праваабарончыя арганізацыі ведаюць імёны больш як 1697 палітвязняў.

Выстава ў мясцовым універсітэце працягнецца да 4 лістапада. Яна адбываецца на III паверсе Факультэта гуманістыкі (Wydział Humanistyczny) вул. Курта Обіца, 1 у Ольштыне.

“Хрысціянская візія” пачала каталагізацыю партрэтаў беларускіх палітвязняў на сваім сайце.
Касцёл рыхтуецца да новай рэдакцыі закона аб рэлігіях

У інтэрв’ю газеце «Слова Жыцця» кс. Андрэй Зноска, юрысконсульт Гродзенскай дыяцэзіі, канстатаваў: «Вядома, што калі рыхтуецца праект, то будзе і прыняцце новага закона». Святар анансаваў правядзенне І Усебеларускага форуму касцёльнага права. На ім будзе «ўсталёўвацца супрацоўніцтва паміж беларускімі дыяцэзіямі ў прававых пытаннях».

Патрэба падобнага фармату супрацы паміж каталіцкімі дыяцэзіямі выспявала ўжо даўно. Відавочна, што новая рэдакцыя закона аб рэлігіях была апошнім штуршком для Касцёла ў Беларусі. На яго думку «хутчэй за ўсё будзе праходзіць перарэгістрацыя парафій, якая стане добрай нагодай да перагляду і ўнясення паправак у парафіяльныя статуты». «Думаю, што пытанне мэтазгоднасці падрыхтоўкі адзіных парафіяльных статутаў для ўсёй Беларусі будзе ўдзелена асаблівая ўвага таксама і на будучым Усебеларускім форуме касцёльнага права», - падкрэсліў юрысконсульт Гродзенскай дыяцэзіі.

«Не магу сказаць, што праект новай рэдакцыі закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” выклікаў у мяне як у юрыста захапленне», - сказаў кс. Зноска, - «На мой погляд, праект вельмі сыры, да таго ж змяшчае шмат супярэчнасцей як з нормамі Канстытуцыі, так і з міжнародным заканадаўствам».
Рэжым абяцае скарачэнне колькасці рэлігійных аб’яднанняў

Прыняцце новай версіі закону аб рэлігіі прадугледжвае перарэгістрацыю ўсіх рэлігійных арганізацый цягам года. Нават галоўны чыноўнік у пытаннях рэлігіі Аляксандр Румак мяркуе, што яе пройдуць не ўсе.

«Можна прагназаваць, што колькасць гэтых рэспубліканскіх аб’яднанняў зменшыцца», – заявіў ён.

Святар Аляксандр Шрамко ў гэтым плане больш катэгарычны:

«Перарэгістрацыя – гэта нагода для чысткі».

Агулам ужо цяпер можна прагназаваць, якія канкрэтна рэспубліканскія рэлігійныя аб’яднанні могуць быць ліквідаваныя ў Беларусі. Падрабязнасці – у матэрыяле «Белсату».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Я спадзяюся, хутка будуць Каляды, а раптам выйдуць усе?"

Праваслаўную верніцу Валерыю Чарнаморцаву затрымалі роўна год таму. Яна правяла за кратамі тры месяцы і была асуджаная на "хатнюю хімію", аднак выехала ў Літву. Сёння, у гадавіну свайго затрымання, яна апранула тое самае адзенне, якое у якім яе затрымалі і ў якім яна паехала за краты.

З дому, апроч вопраткі, Валерыі дазволілі ўзяць з сабой маленечкае Евангелле, якое ёй вярнулі ў т.зв. "адстойніку" пры пераводзе з Акрэсціна на Валадарку. Валерыя расказала кранальную гісторыю пра тое, як яна хвалявалася за свой лёс, але пасля чытання Евангелля атрымала надзею на тое, што хутка выйдзе на свабоду.

Што ж яна прачытала ў Евангеллі? На што яна спадзяецца сёння? Бог вялікі, Ён творыць неверагодныя цуды і разбурае муры турмаў, а таксама муры грэшных сэрцаў.
Дать знать миру о деятельности Свято-Елисаветинского монастыря. Статьи на разных языках

Собрали воедино разные скандальные истории, связанные с деятельностью минской обители, чтобы облегчить знакомство с ней несведущего человека.

И сделали переводы на разных языках:
▪️русском
▪️
английском
▪️французском