Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
1.92K subscribers
1.79K photos
148 videos
4 files
2.42K links
Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".

Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info
Download Telegram
Адстаўка Завальнюка – умова вяртання Чырвонага касцёла

Выданне «Белсат» раней паведамляла са спасылкай на звесткі ад каталіцкіх святароў, што адной з умовай вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года, калі святыню перадалі вернікам пасля савецкай канфіскацыі.

У Чырвоным касцёле выданню паведамілі, што ксяндза Уладзіслава ўжо спрабавалі нядаўна перавесці пробашчам у парафію Ракава каля Менску. Але ён здолеў упэўніць, што «гэта будзе непрыгожа адносна нашай парафіі – пакінуць яе цяпер, у такі цяжкі момант». Тым не менш ракаўскую парафію пасля смерці мясцовага пробашча перадалі пад «шэфства» Чырвонага касцёлу.

Крыніцы «Хрысціянскай візія» пацвярджаюць інфармацыю і паведамляюць што кіраўніцтва Каталіцкага касцёла ужо шукае новага пробашча на замену кс. Завальнюку.

Нагадаем, што Чырвоны касцёл закрыты для вернікаў з 26 верасня 2022 года пасля падазронага інцыдэнту з нібыта пажарам у сакрыстыі.
«Гэта злачынства супраць Бога». Якое вучэнне Каталіцкага касцёла адносна ядравай зброі 💣💣💣

У сувязі з рашэннем рэжымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі размясціць у Беларусі ядравую зброю, аўтар тэлеграм-каналу Rerum Novarum згадаў, што кажа Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла адносна ядравай зброі.

У прыватнасці, адзначаецца,

💬«палітыка ядзернага запалохвання, тыповая для перыяду г. зв. халоднай вайны, павінна быць заменена канкрэтнымі мерамі па раззбраенні».

💬«Прынцып нераспаўсюджвання ядзернай зброі разам з працэдурамі раззбраення, як і забарона правядзення ядзерных выпрабаванняў, — гэта цесна звязаныя паміж сабой мэты, якія павінны быць дасягнуты як мага хутчэй шляхам эфектыўнага кантролю на міжнародным узроўні».

💬«Усе ваенныя дзеянні, скіраваныя без выключэння на знішчэнне цэлых гарадоў ці большых рэгіёнаў краіны з іх жыхарамі, — гэта злачынства супраць Бога і самога чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння”,
- цытуе тэлеграм-канал Кампендый.
Пабудаваў два касцёлы, сабраў дзве тысячы вернікаў — і вымушаны быў пакінуць Беларусь. Гісторыя ксяндза Анджэя Бульчака

Радыё «Свабода» пагутарыла з ксяндзом з Пастаў Анджэем Бульчакам, які з'ехаў з Беларусі праз пару дзён пасля допыту ў сакавіку мінулага года. Яго вінавацілі ў тым, што ён не маўчаў пра расейскую агрэсію і запісаў відэаролік у падтрымку беларусаў, у якім расказваў, што беларусы — не расейцы, яны не акупанты.

Як праходзіў яго беларускі шлях святарства, дзе ён зараз і як маецца — у артыкуле «Свабоды».
Список христианских служителей, погибших в Украине во время войны. Среди них есть и белорусский капеллан.

В рамках одного из своих проектов, «Христиане против войны», в сотрудничестве с партнёрским проектом «Рождественская декларация российских христиан миротворцев» группа Христианская визия ведет мониторинг погибших в результате военных действий в Украине христианских служителей различных церквей.

Среди погибших не только украинцы. В августе 2015 года на Донбассе погиб евангельский христианин из Бреста Алесь Черкашин, который служил капелланом в тактической группе «Беларусь» с позывным «Тарас».

По ссылкам можно послушать песни в исполнении Алеся Черкашина "Не здавайся!" и "Між белых камлёў".

@christianvision
​​"Жывуць з фігай у кішэні". Сучасная БПЦ вачыма дзеючага святара

Праваслаўны святар з Мінска, вядомы "Хрысціянскай візіі", дзеліцца назіраннямі за тым, як змянілася паўсядзённае прыходскае жыццё з пачатку 2020 года.

Чытаць: https://belarus2020.churchby.info/belaruski-pravaslauny-svyatar-z-czarkvy-syhodzyacz-pryhadzhane-svyatary-znahodzyaczcza-pad-cziskam-i-shukayucz-bolshaj-nezalezhnasczi/
Белорусская греко-католическая церковь получила от Рима новый статус

Апостольский нунций в Беларуси архиепископ Анте Йозич сообщил, что Папа Римский Франциск основал Апостольскую Администратуру для католиков византийского обряда в Беларуси и назначил архим. Сергия Гаека М.І.С. на должность ординария - об этом сообщает канал “Грэка-каталікі Беларусі”. Данное решение было объявлено в Риме 30 марта 2023 года.

Это означает повышение статуса Белорусской греко-католической церкви, которая уже несколько десятилетий ожидает назначения епископа для своего управления. Решение Папы Франциска - это шаг на пути к обретению статуса диоцезии.

@christianvision
​​У Зэльве знік помнік паэтцы Ларысе Геніюш. Каментуе Валерыя Чарнаморцава, былая палітзняволеная:

«Сёлета спаўняецца 75 год з часу арышту Ларысы і Янкі Геніюшаў. Адбылося гэта 5 сакавіка 1948 года, а роўна праз 5 год, дзень у дзень, памёр Сталін. Напэўна і яго наступнікам, сталіназаўрам, ужо нядоўга засталося:

Сьвітае. Нявінныя ўсталі з калень,
А мёртвыя выйшлі па ляўры.
І толькі ад праўды схаваліся ў цень
Апошнія сталіназаўры.


Як немагчыма было пеклу ўмясьціць уваскрослага Хрыста, так пекла ГУЛАГу не пераварыла Ларысу Геніюш і шматлікіх іншых праведнікаў.

Так і зараз духоўныя нашчадкі тых сталіністаў бяснуюцца, бачачы ў царкве, на царкоўнай тэрыторыі, ўшанаваньне такой прынцыпова антысавецкай асобы.

Нязломная беларуская паэтка, пакутніца сталінскага ГУЛАГу Ларыса Геніюш яшчэ з часоў жыцця ў Празе была шчырай праваслаўнай хрысьціянкай. Дапамагала праваслаўным бацюшкам. Была хроснай маці для паловы дзетак Зэльвы. Ахвяравала для зэльвенскай царквы нешматлікія свае каштоўныя рэчы. Дарагая аксамітная сукенка, дасланая Геніюш з-за мяжы, па яе волі пайшла на вокладку богаслужбовага Евангельля.

Менавіта таму ў Зэльве так захоўваецца памяць пра знакамітую прыхаджанку. Раней на дзень народзінаў Ларысы Геніюш штогод служылася беларускамоўная Літургія і паніхіда, а пасля адбываліся паэтычныя сустрэчы і канцэрты.

Я веру, што помнік хутка ўжо вернецца на сваё месца, а таксама паўстануць шматлікія іншыя помнікі, шыльды, музеі, назвы вуліцаў ды іншае побач з помнікамі сучасных сапраўдных герояў Беларусі.

А ўсім прыслужнікам самаагалошанай улады, якія дамагаліся і такі часова дамагліся дэмантажу помніка, адказала ўжо сама Ларыса Антонаўна:

О, акупанты, жах народных мук!
Мы ў сябе — пчолы, вы заўсёды — трутні.
З крывавых вашых і праклятых рук
і Божы хлеб становіцца атрутны.

О акупанты, з цемры вы і зла,
вы ў нашых слёзах, у крыві па вушы,
без праўды розум, сэрцы без цяпла,
без дабрыні шакалавыя душы!

* * *

...Нялёгкі шлях, ды я з яго не збочу,
і халадку да сэрца не дастаць.
Прайду адна бязбоязна і ноччу,
я дачакаюся — пачне світаць!
»

Помнік у гонар Ларысы Геніюш стаяў на тэрыторыі Троіцкай праваслаўнай царквы ў Зэльве — гарадскім пасёлку, дзе паэтка пражыла апошнія гады. Ён быў усталяваны з блаславення Мінскага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) у 2003 годзе.

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава вяла агрэсіўную інфакампанію за дэмантаж помніка, але ўлады пастанавілі яго не зносіць. Тым не менш, у ноч на 30 сакавіка помнік знік, хто яго прыбраў, невядома.

@christianvision
Гомельских школьников используют для почтения памяти Владлена Татарского

Издание Штодзень Гомель сообщает, что в официальных каналах Российского центра науки и культуры (отделение Россотрудничества) в Гомеле, школьников заставляют участвовать в мероприятиях в память об убитом вчера в результате взрыва в Санкт-Петербурге военкора Владлена Татарского (настоящее имя Максим Фомин), российского пропагандиста войны и боевика.
Віншаванне палітвязняў з Вялікаднем - запрашэнне для жыхароў у Вільні

Праваабарончая арганізацыя "Вясна" запрашае тых, хто жыве ў Вільні, далучыцца да акцыі віншавання беларускіх палітвязняў з Вялікаднем - далаць ім паштоўкі.

Ахвочых чакаюць тут:

✍️ 6 красавіка (чацвер), 18:00-20:00
📍Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20), другі паверх
Каталічка Анджаліка Борыс вызвалена з хатняга арышту, крымінальная справа спыненая

Каталіцкая верніца, старшыня Саюза палякаў Беларусі была вызваленая з-пад хатняга арышту, а ейная крымінальная справа была спыненая “у связі з адсутнасцю складу злачынства” - пра гэта паведамляе “Белсат”.
⚡️ Белорусские священники Александр Кухта и Георгий Рой приняты во Вселенский Патриархат

Протоиерей Георгий Рой (фейсбук) и иерей Александр Кухта (телеграмм, фейсбук) - священники Белорусской Православной Церкви, вынужденные уехать от преследований властей в Литву в связи с позицией, заявленной ими в контексте белорусского политического кризиса и российской агрессии против Украины, обратились к Патриарху Константинопольскому Варфоломею с просьбой принять их под свой омофор, поскольку по соображениям совести они не могут продолжать находиться в юрисдикции Московского Патриархата.

Накануне Благовещения, на основании 10 канона VII Вселенского собора, а также 17 и 18 правил Трулльского собора, Вселенский Патриарх рассмотрел прошения белорусских священников и принял их под свой омофор.

На Пасху 2023 года в Вильнюсе состоится первое богослужение для православных беларусов, которое совершат белорусские священники Вселенского Патриархата. Детали о месте и времени совершения богослужения будут сообщены позже.
«Эван не единственный. Тысячи людей находятся в тюрьмах России и Беларуси»

Бывший главный раввин Москвы Пинхас Гольдшмидт в пасхальный седер призвал помнить о политзаключенных в России и Беларуси.

Так он прокомментировал обращение к евреям главы корпункта WSJ на Ближнем Востоке Шейнди Райса. Тот просил вспомнить во время праздничной трапезы журналиста Эвана Гершковича, арестованного в России по обвинению в шпионаже. На что иудейский лидер сказал, что тех, о ком следует вспомнить в праздник Освобождения, очень много.

Сам Пинхас Гольдшмидт покинул Россию из-за оказываемого на него давления по поддержке российской агрессии.
Былы галава беларускага Касцёла ў вялікоднай казані тройчы ўзгадаў рэвалюцыю — і кожны раз станоўча

Па-першае
, уваскрасэнне Госпада, якое і святкуецца Вялікднем, «спарадзіла адну з найпрыгажэйшых рэвалюцый у гісторыі, якая змяніла свет».

Па-другое, жыццё хрысціяніна, перажыўшага радасць ад усведамлення пра уваскрасенне Госпада, немагчыма без рэвалюцыі — штодзённай «рэвалюцыі любові».

У трэцяе ўжыванне слова мітрапаліт узгадаў навуковую рэвалюцыю — адкрыццё ў мінулым годзе кантраляванага тэрмаядзернага сінтэзу, што дае надзею на выраб штучнага сонца. Святар прывёў аналогію с Духоўным сонцам — невычэрпнай крыніцай духоўнай моцы, якой з'яўляецца ўваскрэслы Госпад.

💬 Таму трэба звяртацца да яго, каб у час духоўнага крызісу не замерзнуць у холадзе граху і не заблукаць у яго цемры. Гэта імператыў свята Уваскрасення Хрыста.
Уголовное дело возбуждено против Александра Тарасенко

Известный в гомельском православном сообществе Александр Тарасенко, который был задержан 23 марта и получил 14 суток ареста, не вышел на свободу. Он был взят под стражу и помещен в СИЗО-3 г. Гомеля по обвинению в оскорблении президента (ч. 1 ст. 368 УК РБ).

45-летний Александр Тарасенко - бывший православный иеромонах Гомельского Свято-Никольского монастыря, до своего ареста работал водителем-дальнобойщиком.

Ему можно написать письмо по адресу:
Тарасенко Александру Михайловичу,
СИЗО №3, г. Гомель, ул. Книжная, 1А, 246003.

@christianvision
Католического верующего, адвоката Александра Данилевича осудили на 10 лет

Адвокат Александр Данилевич, прихожанин костела св. Симеона и Елены в г. Минске (Красный костел), многодетный отец, был задержан 20 мая 2022 года.

Незадолго до задержания подписал антивоенное обращение белорусских адвокатов и юристов против войны в Украине, мотивировав это своей верой в Бога и желанием исполнять Божьи заповеди. После чего у Данилевича начались проблемы в адвокатуре — на него завели дисциплинарное производство. Также его уволили из БГУ, где он более 20 лет преподавал на факультете международных отношений.

Сегодня ему был вынесен приговор по ч. 3 ст. 361 УК (Призывы к мерам ограничительного характера (санкциям), иным действиям, направленным на причинение вреда национальной безопасности Беларуси). Верующий юрист получил 10 лет колонии.
Пра што казалі каталіцкія біскупы ў велікодных пасланнях?

Шмат пра надзею, важнасць адмовы ад гвалту і нянавісці. Мітрапаліт Станеўскі як заўжды дзякаваў “уладам” і асабіста Лукашэнку.

Акрамя тэалагічных развагаў, іерархі звярталі ўвагу на сучасныя грамадска-палітычныя катаклізмы. Біскупы не казалі наўпрост пра беларускія праблемы, аднак многія іх думкі відавочна адносяцца да лакальнага кантэксту. Нунцый Ёзіч у сваім лісце задае рытарычнае пытанне: “Колькі зняволеных усё яшчэ не могуць вярнуцца дадому і сустрэцца са сваімі блізкімі"? Віцебскі біскуп Буткевіч заклікаўперастаць пагражаць і адмовіцца ад насілля і гвалту”. Гродзенскі біскуп Кашкевіч таксама казаў пра неабходнасць адмовіцца ад нянавісці і абуджэнні жадання бачыць у іншым чалавеку брата, а не ворага “якога трэба перамагчы“.

Арцыбіскуп Кандрусевіч традыцыйна падрыхтаваў найбольш грунтоўны ліст. Іерарх звяртае ўвагу, што ад роспачы і безвыходнасці “людзі замыкаюцца ў сабе” і ў выніку ўпадаюць у “безвыходнасць і адчай”. Мітрапаліт эмерыт працытаваў вядомае выказванне “мы не выбіраем часу, у які нам выпала жыць, але выбіраем спосаб таго, як жыць у ім” і заклікаў “ні ў якім выпадку не ісці на кампраміс за злом, але жыць у праўдзе”. Акрамя іншага арцыбіскуп заклікаў да “нацыянальнага духоўнага ўваскрашэння”.

Арцыбіскуп Станеўскі напрыканцы Пасхальнай Вігіліі ўжо традыцыйна дзякаваў “дзяржаўным уладам”. Сёлета акрамя Лукашэнкі, ён выразіў падзяку таксама і Наталлі Качанавай.

@christianvision
Пояснительная бригада по кейсу перешедших во Вселенский Патриархат священников Г. Роя и А. Кухты

1. Что значит «перешли во Вселенский Патриархат»?

Это значит изменили свое подчинение — перестали подчиняться одному руководителю и стали подчиняться другому (применяя аналогию — перешли из одного филиала компании в другой).

2. А что, так можно было?

В нормальной церковной ситуации переход из одной юрисдикции в другую, например, при смене места жительства, это обычная практика, и для нее разработана каноническая процедура, которая позволяет избегать злоупотреблений. Чем-то напоминает смену гражданства. Процедура такая: священнослужитель испрашивает у своего епископа документ - "отпускную грамоту", которая подтверждает, что священник не находится под каноническими наказаниями, к нему нет претензий со стороны прошлого руководства. На основании предоставленной отпускной грамоты священника принимает новый архиерей. В РПЦ при переходе в другую поместную церковь требуется решение Св. Синода, даже экзарх БПЦ такое решение принять не может.

3. Почему священники не пошли по этой процедуре?

Потому что ситуация, в которой оказалась Белорусская Православная Церковь, не является нормальной ни с политической, ни моральной точки зрения. Если бы священники могли оставаться в Беларуси и не подвергались бы серьёзным рискам в плане своей физической безопасности или ограничениям продолжать служение в соответствии со своими христианскими и моральными убеждениями, им бы вообще не нужно было никуда переходить, шаг смены церковной юрисдикции являлся нравственно вынужденным. Руководство РПЦ открыто поддерживает войну, и для многих людей это создает проблему для совести и не позволяет и дальше оставаться в юрисдикции Московского Патриархата и ассоциировать себя с ним.

Не является нормальной и церковная ситуация — Московский Патриархат находится в затяжном конфликте со Вселенским Патриархатом, вплоть до того, что Москва прекратила евхаристическое общение с Константинополем, поэтому в рамках обычной процедуры перейти из одной юрисдикции в другую в данный момент невозможно.

4. Если нельзя, то почему всё-таки можно?

Вселенский Патриархат — первый среди равных в структуре поместных православных церквей — выступает как высшая апелляционная инстанция, поэтому в исключительных случаях, разобравшись в ситуации, может воспользоваться своим правом принимать их в свою юрисдикцию без отпускной грамоты. Такие прецеденты есть, а в контексте российской агрессии против Украины, в рамках которой Московский Патриархат выступает идеологическим инструментов для оправдания агрессии, они участились. Священники Г. Рой и А. Кухта обратились ко Вселенскому Патриарху именно в рамках этой исключительной процедуры — и Вселенский Патриарх принял решение, что основания для смены юрисдикции у священников достаточно серьёзные. Фактически, это как предоставление канонического убежища.

5. А за что запрет в священнослужении?

Поскольку РПЦ в принципе оспаривает исключительное право Константинополя, то считает незаконной любую смену юрисдикции без соблюдения формальной процедуры с отпускной грамотой. Поэтому вчерашние указы о запрещении Роя и Кухты в священнослужении — это обычная реакция в подобных случаях. БПЦ таким образом лишает священников права совершать богослужения от её имени. Это также значит, что в храме в юрисдикции РПЦ им могут запретить совершать богослужение.

6. Так священники могут служить или нет?

Для Константинополя и всех, кто признает его (все поместные церкви кроме РПЦ), — они являются действующими священниками. С 6 апреля 2023 г. священники Г. Рой и А. Кухта были приняты во Вселенский Патриархат, находятся в прямом подчинении Патриарха Варфоломея. Значит, он теперь и является их непосредственным церковным руководителем, награждает их или наказывает. Решения епископов БПЦ о запрете на перешедших священников не распространяются — ни канонически, ни фактически. Они могут продолжать совершать богослужения и осуществлять пастырское окормление верующих — в полном соответствии со своей православной верой и христианской совестью.

@christianvision
У СМІ выйшлі некалькі інтэрв'ю з пастарамі, які былі вымушаныя пакінуць Беларусь

Калі прапусцілі гэтыя інтэрв'ю, раім азнаёміцца.

📰 Hrodna.life: «Быў бы ў Беларусі — мусіў бы маўчаць». Гродзенскі святар Георгій Рой — пра сыход з Маскоўскага патрыярхату, пакліканне і крызіс царквы

📰 Наша Ніва: Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

📰 Радыё Свабода: Былы лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Хведарук стаў пратэстанцкім пастарам у Варшаве. Расказвае пра свой шлях ад атэізму да веры