Forwarded from МЕНСКРАЗАМ!
Forwarded from Экономика Беларуси
❗️❗️❗️Российская Федерация - failed state
Что это значит для Беларуси?
С вечера вчерашнего дня список недееспособных государств пополнился нашим восточным соседом, спонсором и основным военным союзником.
Крупные вооруженные формирования вышли из под контроля властей РФ и начали наводить "порядок".
Чего ждать населению Беларуси:
1. Обвал российского рубля - дополнительные комментарии не нужны. Можно быть уверенным, что беларусский рубль будет падать почти синхронно с российским;
2. Топливный кризис - уже можно говорить о локальных логистических коллапсах и угрозе полного логистического паралича РФ;
3. Остановка беларусского экспорта через порты РФ - причина та же что и в пункте 2;
4. Остановка международного авиа-сообщения. В РФ идут активные бои с применением авиации как правительственными силами, так и повстанцами. В таких условиях полёты гражданской авиации над территориями России (или уже Бывшей России) смертельно опасны;
5. Остановка импорта из РФ - грузы будут перехватываться воюющими сторонами.
Что делать?
Быть готовым к тяжёлым временам.
Готовить запасы продуктов, вещей первой необходимости и топлива.

Вось, што гавораць беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы з нагоды смуты ў Расіі.
Зварот прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай да арміі, чыноўнікаў і сілавікоў і спасылкі на расшыфроўку тут. Зварот прэзідэнткі да народа Беларусі тут.
Рашэнне Аб'яднанага Пераходнага Кабінета тут.
Зварот Валерыя Сахашчыка тут.
Зварот Палка Каліноўскага тут.

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Радкі з яго чароўнага летняга верша пра каханне нечакана зрабіліся адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.
Гэты малюнак даслала нам мастачка, што вымушана была з'ехаць, але яе сэрца, як і сэрцы тысяч беларусаў замежжа, засталося на Радзіме.
І нас, беларусаў, не падзеляць адлегласці і межы. У розных гарадах і краінах мы смуткуем, смяемся, кахаем, чытаем вершы, малюем, дыхаем, змагаемся і маем агульную мару і агульную мэту на ўсіх: Беларусь будзе вольнай.
Пахне чабор!
Пахне вечна, для кожнага беларуса.
Файл для друку тут.

109.pdf
1.1 MB
Выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць, сябры😏
Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – пра дыслакацыю ПВК Вагнер у Беларусі
«Нам, беларусам, не патрэбныя ні прыгожынскія галаварэзы, ні расійскія ядзерныя ракеты, ні моцная рука. Пуцін і Лукашэнка ператвараюць нашую краіну ў ізгоя і ваенны палігон. Хоць яны папсавалі ўсім нам шмат крыві, але гэта не нагода скласці рукі. Ні мне, ні вам.
Сёння я еду ў Брусель, дзе буду абмяркоўваць стратэгію ЕС па Беларусі, якая прадугледжвае захады па спыненні пераўтварэння Беларусі ў расійскую калонію.
Таксама мы з Кабінетам актыўна рыхтуемся да Саміту НАТА, дзе будзем абмяркоўваць механізмы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, супрацьдзеяння размяшчэнню ядзернай зброі, стратэгію бяспекі нашага рэгіёна.
Я хачу яшчэ раз паўтарыць – я не саступлю ніводнай пазіцыі, што тычыцца нашых нацыянальных інтарэсаў, бяспекі і незалежнасці Беларусі».

Апасля гучнага жабагадзюкінга ў Расіі людзі расчараваныя: кажуць, хацелі працягу, купілі папкорну на тыдзень, а скончылася нічым. Але з гэтага цырку з танкамі ўсе зрабілі высновы.
Расійскія "эліты" даведаліся, што пуцін надакучыў нават самым-самым ватнікам. Хоць людажэр з кувалдай, хоць чорт лысы - усё для "глыбіннага народа" лепш за крамлёўскую моль. Украінцы і натаўцы зразумелі, што дайсці да Масквы можна за адзін дзень, а беларускія добраахвотнікі - што да Мінска атрымаецца нават хутчэй. Беларускія дэмсілы мелі добрую трэніроўку, а людзі ў трох краінах - цудоўны настрой.
А галоўны пацук шчаслівы, бо пранесла. Хваліцца, што ўсіх выратаваў і цяпер атрымае прыватную армію, ды яшчэ задарма. Голуб міру ты наш! Задарма найміты не працуюць.
Так што няхай фанабэрыцца. Яго чакае шмат сюрпрызаў у бліжэйшай будучыні. І не толькі ад новага сябра 😏
Жыве Беларусь!

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✊«Упэўнены, што турма не зможа зламаць Насту». Моцная прамова падчас уручэння ўзнагароды «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ Насце Лойцы
Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады.
«Наста — бясспрэчна жанчына-легенда. Калі б усе прэміі міру можна было памяняць на свабоду Насты — я б абавязкова гэта зрабіла. Дзякуй тым, хто намінаваў яе. Дзякуй усім, хто прагаласаваў за Насту.
Хай хутчэй наступіць лепшы час, у якім не будзе навін, у якіх паміраюць мігранты з Сірыі, Афганістана, Ірана, Ірака, Чачні, спрабуючы перабрацца праз памежныя бар'еры. Свабоду ўсім зняволеным па палітычных матывах у свеце!
Слава Украіне! Жыве Беларусь!».
🔹Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка завочна стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ

Тут на хвалі барацьбы супраць ўсяго беларускага хлопчыкі з дубінкамі прыходзяць у аграсядзібы. Самы гучны выпадак адбыўся ў "Стулах", калі амапаўцы зладзілі маскі-шоў на спектаклі лялечнага тэатра "Батлейка".
Таварыш маёр, вы ведаеце, што такое батлейка? Калі не, то вось: гэта традыцыйны лялечны тэатр, які існуе ажно з пачатку 16 стагоддзя. Пачыналася батлейка са сцэнак на рэлігійную тэматыку. Але потым дадалася і сацыяльная сатыра (што скажаце наконт драўлянага лялечнага экстрэмізму з чатырохсотгадовай гісторыяй, таварыш маёр?)
Дык вось. Як бы пачвары ні вынішчалі ўсё беларускае, як бы ні змагаліся з налепкамі з арнаментам, кнігамі пра Вялікае Княства і з лялечным тэатрам, беларушчына жыве. І жыве батлейка. І смяецца з пацука ў кароне, і з касманаўтаў без ракет, і з папоў у пагонах. Пачварам, вядома ж, не смешна. Але яно і зразумела - у іх усё дрэнна з пачуццём гумару.
Жыве Беларусь!
Жыве вечна!

А паглядзіце, што даслаў чытач з Гданьску! Экспазіцыя ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці, прысвечаная Беларусі. Дарэчы, там сёння сустракаліся, знаёміліся і гулялі ў настолкі беларускія дзеткі.
Мы дзякуем нашаму чытачу, беларусам замежжа, а таксама Польшчы, якая не толькі дае прытулак уцекачам, але і стварае вось такія пляцоўкі для сустрэч і сяброўства.

Forwarded from Historyja
Са святам вызвалення Менска! 💥 3 ліпеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі.
3 ліпеня, калі ўзгадаць гісторыю, адбыліся ажно некалькі знакавых для нас падзей. У 1660 г Мінск вызвалілі ад маскавітаў (дарэчы, ён быў захоплены імі роўна за 5 гадоў да таго), а ў 1944 г - ад нацыстаў (і пачалася, фактычна, савецкая акупацыя). Але хунта любіць апаганьваць значныя гістарычныя даты.
Прыстойнаму чалавеку нават у горад немагчыма было выйсці, бо горад стаў увесь чырвона-зялёны, а ад рускай папсы можна было аглухнуць. Гулялі брсмаўцы, цёткі з начосамі і мянты. На шчасце, іх было не шмат. Нажаль, яны былі.
Што ж яны святкавалі? Дзень незалежнасці ад каго? Ад народа? Ад адэкватнасці?
Не, святкавалі яны дзень залежнасці. Залежнасці ад пуціна. Ад акупантаў. І ім нават падаецца, што залежнасць - гэта нармальна, і вайна - не страшна, і ядзерная зброя - крута, і іншаземныя гопнікі-найміты - найлепшыя сябры, і можна не думаць пра кроў, злачынствы, палонных.
Але панядзелак скончыўся. Назаўтра сцяжкі апынуцца ў сметніцах, а сумныя ябацькі пойдуць на працу.
І як скончылася ўвечары чырвона-зялёная вакханалія ў цэнтры Мінска, так скончыцца аднойчы яна ў маштабах краіны. Увесь гэты фальшывы, танны, недарэчны, варты жалю фанерны макет для БТ рассыплецца ў парахню і смецце. Знікне ўсё страшнае і агіднае, што яго трымала. Беларусы зноў здабудуць незалежнасць, гэтым разам - ад нашчадкаў тых самых маскавітаў, што перанялі гістарычны вопыт тых самых нацыстаў. І ад лукі, вядома ж!
Застанецца толькі сапраўднае, прыгожае, жывое, як трава і кветкі ўвесну прабіваюць пакладзены абы-як асфальт.
Мы абавязкова адсвяткуем наш Дзень незалежнасці разам, сябры.
Беларусь будзе вольнай!

110.pdf
926.6 KB
Сябры, выйшаў новы нумар газеты. Не забывайцеся дзяліцца з суседзямі ☺️
Што робяць акупанты ў першую чаргу ў новым захопленым горадзе? Правільна, узнімаюць свае сцягі. Калі акупанты ў сабе ўпэўненыя, то дастаткова сцягоў на адміністрацыйных будынках. Калі не вельмі, то сцягі з'явяцца на кожным начніку, туалеце і аўтазаку. Як бы такі сімвал непахіснасці.
І амаль кожны дзень у навінах нашай акупаванай краіны мільгае: там сарвалі чырвона-зялёны сцяг, тут спалілі. Кожны тыдзень за "сцягапад" кідаюць кагосьці за краты, а людзі ўсё адно не могуць стрымацца.
Чырвона-зялёная непахіснасць чамусьці добра ірвецца і гарыць, і сама раздзіраецца аб калючы дрот, якім яе імкнуцца абараніць ад усялякіх замахаў, а часам выцвітае да неазначана- карычневага колеру. Вось яна, ваша стабільнасць, пацукі: брыдкая, брудная і з дзіркамі ад калючага дроту.
Балюча бачыць яе зараз паўсюль, так. Але давайце ўзгадаем, што найперш робяць жыхары вызваленага горада? Здзіраюць сцягі акупантаў і ўзнімаюць свае, родныя, доўгачаканыя! Прыйдзе час, і мы ачысцім нашыя гарады і вёскі і мястэчкі ад гэтай брыдоты, і разам падымем сцягі мілых сэрцу кожнага беларуса колераў, сцягі, якія мы бераглі ўсе гэтыя гады.

Купалле - чароўнае свята, якое прыйшло да нас з глыбіні стагодзяў.
Мы шануем нашу культуру і продкаў, таму штогод адзначаем гэты дзень. У купальскую ноч пашанцуе таму хто знойдзе Папараць-кветку.
Жадаем усім беларусам здзяйснення нашай самай галоўнай мары. ❤
#МыРазам

Хто зараз у Літве, далучайцеся!
https://t.me/motolkohelp/30056
https://t.me/motolkohelp/30056
Telegram
МотолькоПомоги
❤️ Беларусы Літвы! Вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах! Давайце разам нагадаем пра сябе!
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будзе закранутая…

500 дзён - гэта шмат ці не? Для гісторыі, для краіны? Памятаеце, была ў падручніках такая стогадовая вайна? Сто гадоў вайны, нават уявіць немагчыма. А самая кароткая вайна скончылася за 38 хвілін (але забрала шмат жыццяў).
А 500 дзён для чалавека? Шмат ці не? Вось немаўля толькі нарадзілася. Праз 500 дзён будзе вымаўляць нават не словы, а фразы. А можа, і не будзе. Некаторыя дзеці ўжо ніколі не пачнуць размаўляць. Некаторыя дзеці ніколі не народзяцца. Некаторыя дзеці ніколі не ўбачаць зноў сваіх бацькоў. Некаторыя дзеці сталі дзецьмі герояў. Некаторыя дзеці сталі дзецьмі забойц.
Кожны дзень вайна нішчыць, ламае, разбурае, забівае. Пачвара з мінулага, на музейных танках, з іржавай ядзернай зброяй, з імперскімі марамі, з сярпом і з молатам, з іконамі, з пуціным, са сталіным, і з гітлерам (куды ж без яго) імкнецца зжэрці будучыню мільёнаў дзяцей. Пачала з украінскіх, але ёй патрэбныя ўсе дзеці ў свеце, і нават уласныя дзеці.
І тысячы звычайных людзей, бацькоў, сталі ваярамі, і кожны дзень робяць усё магчымае і немагчымае, каб спыніць рашысцкую пачвару. Яны б'юцца не за тэрыторыі. Яны б'юцца за будучыню. 500 бясконцых дзён. І да перамогі. Так няхай яна прыйдзе хутчэй.
Слава Україні!

тыдзень беларускай культуры - добрая нагода, каб узгадаць класіку❤️
111.pdf
910.2 KB
Сябры, выйшаў новы нумар газеты. Не забывайцеся дзяліцца з суседзямі! ☺️