Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
179 subscribers
1.43K photos
330 videos
231 files
588 links
Информация для "чикагцев" - местный гугл.

Хочешь обсудить?
Наш чат: https://t.me/joinchat/UeGa7Bqc1LS5WoTm

Наши каналы обьеденений
https://t.me/menskrazam_info


Есть новость?
Бот для обращений: @SemChizei_bot
Download Telegram
Forwarded from М4
Рытм сэрца Менску

Ішоў 2022 год...
17 чэрвеня.
Акупаваная краіна. Мая родная Беларусь...

З навінаў за ўчора: дваіх дзяўчат вызваляюць, семярых чалавек (як мінімум) затрымліваюць, некаторым выносяць надуманыя прысуды, кагосьці змяшчаюць у ШІЗА, а кагосьці ў псіхіятрычны стацыянар. Страшны няспынны рух рэпрэсій. Мая любая краіна зараз за кратамі, за высокім калючым дротам🥺

Але ж я адчуваю, што пратэст беларусаў жыве у кожным сэрцы. Я абдымаю цябе ўсю цалкам, мая Беларусь❤️


Дзякуй партызанам
@mog_drive_chat
68-гадовы Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету на тэму зменаў у канстытуцыю.

Турэмны тэрмін за пазіцыю ў Беларусі не здзіўляе, і гэтая навіна магла б патануць сярод іншых сумных навінаў. Але ж які чалавек Мікалай Герасімавіч! Ужо калі было зразумела, што термін можна атрымаць нават за стыкер у тэлеграме, чалавек напісаў ліст у газету. Ведаў, што не апублікуюць, але напісаў ўсё роўна. Бо ёсць сітуацыі, калі прыстойныя людзі не могуць маўчаць.

Пачварам патрэбна нашае маўчанне, і той, хто не маўчыць, ламае іх сістэму. Мабыць, рэдактарка газеты 'Маяк', нейкая цётка з начосам, апошнія 27 гадоў публікавала навіны пра надоі і візіты лукашэнкі ў калгасы, і сэнс усіх гэтых тэкстаў быў адзіны: не будзе вам перамен, ніколі не будзе. Але ж аднойчы пенсіянер з Церухі дасылае ліст у газету, і цётка разумее, што перамены не спыніць, бо яны ўжо пачаліся.

Свабоду Мікалаю Віцікаву!
Перамены непазбежныя дзякуючы такім, як ён.
Жыве Беларусь!
Два гады прайшло са дня затрымання Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда.

Мабыць, лукашэнка думаў, што ўсё будзе лёгка: банкір, бізнэсмэн, чалавек, звыклы да камфорту, яшчэ і з сынам у закладніках. Адступіцца, адкупіцца, здрадзіць народу, напіша пакаяльны ліст, выйдзе праз месяц і з'едзе...

Але Віктар Бабарыка не адступіўся, і з яго арышту пачаліся акцыі салідарнасці, якіх Беларусь яшчэ не бачыла.

Прайшло два гады. Шмат чаго змянілася, але Віктар і Эдуард такія ж, як і былі - мужныя, няскораныя. Не бачна ланцужкоў салідарнасці, але салідарнасць засталася.

Бо не мае значэння, хто ты: банкір ці блогер, рабочы ці айцішнік, вернік ці атэіст. Мы беларусы, і мы зразумелі, што наша краіна і наш народ заслугоўваюць будучыні, а не бясконцага паўтарэння мінулага. І дзеля гэтай будучыні мы гатовыя рызыкаваць.

Дзякуй, Віктар і Эдуард! Дзякуй за тое, што паверылі ў Беларусь і беларусаў. Дзякуй за тое, што працягваеце верыць. Беларусь будзе вольнай. Яна заслугоўвае волі.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Сёння - дзень медработніка.

Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на фронце, толькі ва ўмовах недахопу боепрыпасаў і пад пагрозай здрады камандавання.

Прыватную медыцыну абрабавалі, дзяржаўная разбураецца. Не хапае лекаў ва усіх сферах (аспірын яшчэ ёсць, але ж знікаюць, напрыклад, рэчывы для хіміятэрапіі), не хапае дактароў, бо хто сядзіць, а хто з'ехаў пад пагрозай турмы.

І не гледзячы ні на што, медыкі працягваюць працаваць. Бо медыцына - гэта не палітыка, гэта жыцці людзей. І як салдаты, што абараняюць мірных жыхароў, медыкі не могуць скласці зброю.

Шаноўныя медыкі! Мы віншуем вас і жадаем, каб хутчэй надыйшлі перамены, пра якія ўсе мы марым, і на працы вы б маглі проста дапамагаць людзям, атрымліваючы за гэта грошы і павагу ад дзяржавы.

Дзякуй медыкам!
Жыве Беларусь!
Суседзі, невялічкая аб'ява. Мы прыпыняем свой удзел у Кааліцыі Пратэсных Двароў. Нажаль, чалавек, што быў нашым прадстаўніком, больш не мае магчымасці працягваць. Мы дзякуем удзельнікам КПД за сумесную работу, і па-ранейшаму падтрымліваем іх інфармацыйна. Бо мы маем агульную мэту і будзем працаваць дзеля яе. Беларусь будзе вольнай!
Добры вечар усім, акрамя таварыша маёра.

Чыжоўка перадае прывітанне Бараўлянам! Няхай вашыя акцыі і вашыя сцягі і стужачкі на дрэвах будуць заўсёды такімі ж яркімі, як і зараз.
🤍♥️🤍

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!
25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Радкі з яго чароўнага летняга верша пра каханне нечакана зрабіліся адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.

Гэты малюнак даслала нам мастачка, што вымушана была з'ехаць, але яе сэрца, як і сэрцы тысяч беларусаў замежжа, засталося на Радзіме.

І нас, беларусаў, не падзеляць адлегласці і межы. У розных гарадах і краінах мы смуткуем, смяемся, кахаем, чытаем вершы, малюем, дыхаем, змагаемся і маем агульную мару і агульную мэту на ўсіх: Беларусь будзе вольнай.

Пахне чабор!
Пахне вечна, для кожнага беларуса.

Файл для друку тут.
57.pdf
1 MB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты! Дзяліцеся з роднымі, сябрамі ды суседзямі!
Хто хадзіў на маршы - той, мабыць, памятае адзін асаблівы тып людзей, звычайна гэта сталыя жанчыны. Яны не спяшаюцца і ніколі не бягуць, і не таму, што ўзрост ці абутак на абцасах. Ну не пасуе ім бегаць, прыйшлі - значыцца, трэба спакойна ісці наперад.

Алена Гнаўк атрымала тры з паловай гады калоніі. Цяжка падлічыць, колькі разоў Алену Пятроўну затрымлівалі за апошнія два гады (Вясна кажа, сямнаццаць), але яна працягвае барацьбу - заўсёды з усмешкай, бо гумару пачвары баяцца як чорт ладана. Падараваць ІЧУ сметніцу - лёгка! Атрымаць пратакол падчас суда па іншаму пратаколу - чаму не? Усё гэта - спадарыня Алена, жанчына, што ніколі не бяжыць і ніколі не спыняецца.

"Мне хочацца плакаць ад радасці - так змяніўся наш народ. Нашым народам можна ганарыцца", - сказала аднойчы Алена Пятроўна. А мы ганарымся такімі людзьмі, як Алена Гнаўк.

Свабоду нязломнай Алене Гнаўк!
Жыве Беларусь!
Вось, дарэчы, учора мы пісалі пра Алену Гнаўк. Яна на адным са сваіх шматлікіх "судоў" заўважыла, што "9 жніўня ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек". Мяркуем, шмат хто ўзгадаў гэтыя словы у дзень вынясення прысуду Марыі Успенскай.

Што тут можна сказаць? Няхай гэты "не зусім здаровы чалавек" ведае: хутка мы яго вылечым. А потым пасадзім.

Свабоду Марыі Успенскай!
Жыве Беларусь!
Дваццацігадовую Дануту Пярэдня ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў".

Пачынаеш думаць, да якога абсурду дайшлі рэпрэсіі, што статус "экстрэміста" і "тэрарыста" перастаў запалохваць народ, а зрабіўся нечым звычайным. Але ж хочацца сказаць пра іншае.

Нашу моладзь катавалі на Акрэсціна, выключалі з універсітэтаў, запалохвалі, давалі тэрміны, вымушалі слухаць выступы качанавай і іншых, хто вішчыць, што вайна - гэта мір, а свабода - гэта няволя... Што хлусня - гэта праўда.

Але ж моладзь не падмануць, не загнаць у прытхлае мінулае. Мінулае - гэта доля злачыннай улады. А за моладдзю, за такімі, як Данута, - будучыня, і будучыня заўсёды перамагае. Як казалі бабулі на маршах пенсіянераў, нашы дзеці лепш за усіх.

Свабоду Дануце Пярэдня!
Жыве маладосць, жыве будучыня, жыве Беларусь!
Калісьці ў самыя кароткія ночы нашы продкі шукалі чароўную папараць-кветку, што выконвае жаданні. А сёння нас аб'яднала адно жаданне, агульнае для ўсіх беларусаў. Няхай жа яно хутчэй спраўдзіцца.

Жыве Беларусь!
Жыве вечна!

Файл для друку тут.
fern.pdf
2.1 MB
Файлы для друку. Няхай папараць квітнее ў кожным двары!
Паважаныя бацькі, беражыце дзяцей, раскажыце пра небяспеку. Нагадайце, што нельга размаўляць з незнаёмцамі.

Злачынцы бываюць рознымі: ёсць тыя, хто прапануе цукерку, каб завабіць у падвал, іншыя апранутыя ў форму, якая калісці нават выклікала давер. Але зараз, пры гэтай уладзе, дзяцей ніхто не абароніць, акрамя бацькоў.

А злачынцам з пагонамі і без нагадаем: час, калі "не да законаў", скончыцца. Усіх вас знойдуць.
Два гады у зняволенні нязломны Ігар Лосік. Два гады за яго змагаецца жонка Дар'я - сама яна на волі, а сэрца разам з Ігарам, за кратамі. Без бацькі расце маленькая Паўлінка.

Ведаеце, часам кажуць пра нашых герояў: ён ці яна выходзяць, рызыкуюць, ахвяруюць сабою дзеля будучыні краіны. І будучыня для Ігара і Дар'і - гэта не проста прыгожае слова. Будучыня - гэта іх дачка. Паўлінка будзе жыць у вольнай, шчаслівай Беларусі, за якую сёння змагаюцца яе бацькі.

Свабоду Ігару Лосіку!
Жыве Беларусь!
Жыве каханне!
І ўкраінцы, і беларусы маюць пытанне - тэст на сяброўства. На ўкраінскае пытанне адказалі бадай што ўсе: простыя людзі самі для сябе, а лідары дзяржаў - публічна. З беларускім пытаннем, як заўжды, некаторыя марудзяць.

Мы жадаем палітыкам, якія яшчэ не зрабілі выбар, хутчэй вызначыцца, каго яны падтрымліваюць: пуціна, што прызнаў лукашэнку, ці народ Беларусі, што абраў свабоду.

Прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўчора звярнулася да Ўладзіміра Зяленскага. "Нашыя народы зараз падтрымліваюць адно аднаго, і задача палітыкаў - дапамагчы ім у гэтым. Не раз'яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой – беларусамі," - кажа спадарыня Прэзідэнт.

Дзякуй Вам, Святлана Георгіеўна. Вы выказалі тое, што зараз на сэрцы ў кожнага сумленнага беларуса. Мы ганарымся Вамі! Працягвайце верыць у сябе і нас!

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!
58.pdf
691.7 KB
А вось і новы нумар нашай газеты! Дзяліцеся з роднымі, сябрамі ды суседзямі!
Цікавая тэндэнцыя. Раней у спіс тэрарыстаў траплялі людзі вядомыя. Ну, Святлана Георгіеўна - з ёй усё зразумела, звяржэнне ўлады шляхам выбараў, вось гэта вось усё. Жах! Са Сцяпанам Пуціла таксама відавочна, на маршы народ заклікаў. Жах, які ж жах!

Але зараз у тэрарысты запісваюць людзей за каментары ў інтэрнэце. Гэта што ж атрымліваецца, каментары палохаюць пацукоў не меньш за сумленны падлік галасоў ці нядзельныя маршы?!

А вось і каментар ад нас: нешаноўныя таварышы пры ўладзе, вашыя жахі абавязкова скончацца, у турме гэтага жахлівага інтэрнэту ў вас не будзе😏

Жыве Беларусь!
Нашыя чыжыкі завіталі на гарачы канцэрт J:Mors у Варшаве! Дзякуй чытачу! Нас вельмі натхняе такая падтрымка♥️

Дарэчы, цікава: а як далёка яны ўвогуле могуць даляцець? У якія гарады ці краіны? Дасылайце вашыя фота ў бот @SemChizei_bot!

Выявы чыжыкаў - тут.
А што за свята, чаму салюты? Здаецца, няма чаго святкаваць (нават перамогу над маскавітамі ад 3 ліпеня 1660 г не адсвяткуеш, бо нашчадкі тых маскавітаў ходзяць па Мінску, як гаспадары).

І людзі, дарэчы, праігнаравалі гэты агра-трэш.

Здаецца, пацукі як могуць імкнуцца стварыць "ашчушчэніе празніка", але нешта не атрымліваецца.

Але не сумуем! Уявіце лепш, як будзем святкаваць сапраўдны дзень незалежнасці! Пад сапраўднымі сцягамі, з кветкамі, усмешкамі, абдымкамі! З песнямі, што зараз забаронены. Побач з тымі, хто зараз за кратамі - яны будуць на волі. Разам з тымі, хто зараз далёка - яны вернуцца.

Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!