Люблю Пукста за яго непрадказальнасць. Сёння ён можа быць карыкатурным шансанье Георгіем Дабро, заўтра — чытаць фэйсбук-рэп True Litvin Beat. Часам гэта дзіўны і невытлумачальны авангард, а калі-нікалі — амаль поп-песні. У кожным праекце ён розны, але аднолькава шчыры.
Аднойчы я глядзеў вельмі дзіўны музычны праект, які выходзіў на дзяржаўным беларускім тэлебачанні. Нешта кшталту «музычнага рынгу». Там Пукст «спаборнічаў» з Віцем Калінай, і гэта было вельмі смешна: спачатку «пацанскія» прамовы былога барысаўскага дворніка, а потым — «Я люблю тебя» і Сергея, якому нібыта не хапае паветра. Арт-хаўс у кубе, дзіўнае і авангарднае відовішча, якое можна дасылаць асобным файлам на Sundance і потым атрымаць за яго гран-пры.
Пукстава экспрэсія — гэта вельмі шчырая і нават унікальная праява: у ім жыве дзіцё і гэтае дзіцё вельмі любіць гуляць не па правілах. Калі цябе гэта раздражняе, то, напэўна, ты сам ужо дзед і гэта не пытанне лічбаў у пашпарце.
«Последний альбом» — гэта складанка з песен рознага ўзросту, якую Пуксту дапамог выдаць Сяргей Міхалок. Вось такая легенда. Тут ёсць гранжавая атанальнасць і прыгожыя лірычныя нумары. Сур’ёзны і ўдумлівы Пукст і наэлектрызаваны камяк энэргіі: уся супярэчлівасць асобы Сяргея цудоўна адлюстроўваецца ў гэтай скаладанцы. Галоўнае — слухаць гэта не сумна ні секунды!
https://soundcloud.com/pukstband/sets/gdrifokpjbay

SoundCloud
Последний альбом
Listen to Последний альбом by Pukstband #np on #SoundCloud
Akute мусілі стаць вельмі модным гуртом, бо для гэтага ў хлопцаў з Магілёва былі ўсе складнікі. Ад самага пачатку яны рабілі класную беларускую рок-музыку: манерны вакал, прыгожыя мелодыі, загадкава-меланхалічны вайб і максімальна абстрактные тэксты, каб кожны сам змог прыдумаць сабе сэнс.
Кожны альбом Akute па-свойму круты — тут ёсць стоадсоткавыя хіты для максімальна шырокай аўдыторыі, запамінальныя хукі і цікавыя рашэнні. Слухаешь — і большасць песен адразу адбіваецца ў свядомасці: потым пяеш іх тыдзень і думаешь, як увогуле гэта адбылося. Гэта талент!
Мой фаварыт — Płastyka. Альбом без слабых месцаў: з выдатным гукам, з хітамі кшталту «Усё павернецца», «Яшчэ адзін шпіталь» ці «Гаспадар» — з такім матэрыялам можна разлічваць на камерцыйны поспех у краіне, дзе ёсць музычны бізнэс. Але, натуральна, не ў Беларусі. Ні тады, ні, тым больш, цяпер. Кульгалі тут толькі тэксты — самае слабое месца Akute.
Пасля «Пластыкі» быў даволі нехарактэрны, але таксама цікавы альбом «V», на якім музыкі змянілі гучанне і эксперыментавалі з інструментарыем: тэхнічна не самы дасканалы запіс, але круты ў плане ідэй.
Цяпер Akute плануюць выдаць новы альбом, на якім, калі меркаваць па сінглах, вернуцца да больш традыцыйнага гучання. Тое, што слухаў я, вельмі спадабалася: хлопцы вяртаюцца праз тры гады ў выдатнай форме!
https://soundcloud.com/akute/sets/plastyka

Płastyka
AKUTE (Mogilev, Belarus)
Akute was formed in 2008 in Mogilev, Belarus. Music side of the band is influenced by New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Lyrical side – under impression fro

Воўка Плюмбум — цікавы і таленавіты персанаж ці то з віцебскага, ці то з брэсцкага андэграўнду. У яго ёсць свой «цыганскі» аркестр Plum Bum — вясёлы, нават шалёны калектыў, якіх у Беларусі ўвогуле няшмат (ну не карпанава ж слухаць). Але сёння я вам раскажу пра іншы калектыў Воўкі — N.A.B.R.. Гэта зусім іншы па настроі гурт, які выдаў вельмі мала студыйнага матэрыялу, але які я вельмі люблю.
Воўку тут спрабуе быць такім Грышкаўцом са знакам якасці: гурт спалучае мастацкае прачытанне вершаваных радкоў і шчыльную, гучную альтэрнатыву. Атрымліваецца даволі ўдала, бо і Воўка на сваім месцы і цудоўна выконвае задачу мастацкага кіраўніка, і астатнія музыкі крута ўпісваюцца ў гэты даваолі таталітарны канцэпт і ствараюць якасныя музычныя дэкарацыі.
Тут ёсць і даволі бадзёрыя, іранічныя нумары «О лётчике», і кранальная лірыка «Частота» — кожны трэк па-свойму хітовы і мог бы класна прагучаць на буйных фестывалях. Але ў выніку музыкі далі некалькі нешматлюдных канцэртаў і вырашылі, што гэтага дастаткова. Яшчэ некаторы час гурт праіснаваў у студыйным фармаце і самаліквідаваўся. Такая гісторыя.
https://soundcloud.com/34magnet/sets/nabr-nasha-avtonomnaya-boevaya-raketa
Паслухайце абавязкова. Калі вы хочаце якаснай альтэрнатывы, то гэта той самы выпадак. Ну і кліп «О лётчике» таксама паглядзіце, бо ён вельмі вясёлы.
https://www.youtube.com/watch?v=E1aJRhmiZkg

NABR - Наша Автономная Боевая Ракета
Дэбютная плытка NABR – з тых рэдкіх выпадкаў, калі новы альбом хочацца слухаць не ўрыўкамі (скажам, першы, пяты і восьмы трэк), а з пачатку да канца. У гэтым амаль 50-хвілінным унутраным маналогу, па-
Ніколі не слухайце гэты альбом на дрэннай апаратуры, бо сапсуеце ўсё ўражанне ад яго. «Зімачку» трэба смакаваць — слухаць так, каб уся ваша ўвага была накіравана толькі на музыку, каб проста трапіць у гэты космас і зразумець усе нюансы.
Шмат ад каго чуў, што «Троіца» ну зусім міма. Потым пачыналі размаўляць — высвятлялася, што чалавек слухаў альбом фонам ці з дынамікаў свайго ноўтбука, таму не заўважыў шмат дробязяў, не змог паглыбіцца ў гэты чароўны свет. Музыкі трыа разам з аўтарытэтным гукарэжысерам з Польшы Томашам Рагуляй выдатна папрацавалі ў студыі, каб «Зімачка» гучала проста ідэальна.
Гэта акустычны этна-прог-фольк альбом, у якім аўтэнтычныя песні пераўтвараюцца ў складаныя і вельмі багатыя п’есы: слухаць іх трэба ўважліва, але не бойцеся нешта не зразумець — гэты запіс не толькі для дасведчаных меламанаў і аўдыёфілаў, яго можа зразумець і палюбіць кожны. Але ён патрабуе вашай увагі і цалкам гэтага заслугоўвае. Тут шмат чароўных мелодый і проста фантастычных аранжыровак. Тут арыгінальнае выкананне, у якім спалучаецца традыцыя і шырокі музычны досвед удзельнікаў «Троіцы». Тут — багацце беларускай архаічнай культуры.
На жаль, гурт «Троіца» перастаў існаваць. Музыкі цяпер у такіх абставінах, калі немагчыма рэгулярна даваць канцэрты, гастраляваць і запісваць новы матэрыял. Але ў нас ёсць запісы этна-трыа — аднаго з найлепшых гуртоў у гісторыі Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=PHfLDhm5lb0&list=OLAK5uy_nzoxrYRA8Fgxv2MVr-7vViXZUGaF4wxe4

YouTube
Zimachka
Provided to YouTube by Kontor New Media
Zimachka · Troitsa
Zimachka
℗ Nordic Notes
Released on: 2015-03-16
Artist: Troitsa
Composer: Ivan Kirchuk
Composer: Yuri Dzmitryeu
Composer: Yury Paulouskia
Music Publisher: Copyright Control
Auto-generated by…
Zimachka · Troitsa
Zimachka
℗ Nordic Notes
Released on: 2015-03-16
Artist: Troitsa
Composer: Ivan Kirchuk
Composer: Yuri Dzmitryeu
Composer: Yury Paulouskia
Music Publisher: Copyright Control
Auto-generated by…
Калі цяпер паглыбляцца ў кантэкст, адчуваеш своечасовасць гэтага альбома. За год да яго выйшаў эпічны Merriweather Post Pavilion, а ў тым жа 2010 дэбютны альбом выдаў пад шыльдай Tame Impala Кэвін Паркер. У больш спрыяльных абставінах і «Миллиард желтых птиц» змог бы стаць заўважнай падзеяй, але ён выйшаў ва Ўсходняй Еўропе 12 год таму.
Цяпер, калі слухаеш гэты запіс, атрымліваеш сапраўдную асалоду ад таго, з якім майстэрствам і непасрэднасцю Антон Крывуля ствараў усе гэтыя яскравыя і дзіўную мелодыі: тут ёсць сапраўдныя поп-хіты кшталту «Кукушки», «Самолет» і «Кидай бобы», а ёсць неверагодныя псіхадэлічныя рэтрафутурыстычныя нумары «Вдоль синих лесов» ці «Господствующие устрицы».
Цяпер гэты альбом стаў бы сапраўднай падзеяй, але 12 год таму атрымаў на арэхі шмат ад каго з беларускіх крытыкаў. Крывуля бег надта хутка і паспець за яго ідэямі было складана, але нават у 2010 годзе было зразумела, што «Миллиард желтых птиц» — вельмі таленавітая праца: тут ёсць неверагодна прыгожыя мелодыі і такія крутыя аранжыроўкі, што нават тэкставыя дзівацтвы падаваліся натуральнай часткай гэтага псіхадэлічнага падарожжа ў чароўны свет будучыні сучаснай поп-музыкі.
Абавязкова паслухайце «Миллиард желтых птиц», бо гэта адзін з галоўных поп-альбомаў у беларускай музыцы: сапраўдны шэдэўр, які стварыў адзін чалавек.
http://www.experty.by/content/mokh-milliard-zheltykh-ptits-audio

http://experty.by
Мох "Миллиард желтых птиц" (+аудио)
Дебютный полноформатный альбом альт-поп-проекта Антона Кривули (он же Жан Дирижабль), известного по группе "Солнцецветы".
Пра гэты альбом варта было б напісаць хаця б з-за песні «Умываю руки» — змрочнага, філасофскага рэгі пра нашу рэчаіснасць і спробы жыць па-за сістэмай. Гэта шыкоўная кампазіцыя, якую варта паслухаць кожнаму перад тым, як пісаць чарговы камент у сацсетках. Але гэта далёка не адзіная крутая песня на альбоме «Механизм».
Гэты запіс гурта Аддис-Абеба вельмі розны па настроі: тут ёсць наркаманская боса-нова «Растаман», хуліганскі даб «Собака», кранальная лірыка «Детка» — музыка на любы густ, для кожнага слухача, няхай нават не вялікага аматара рэгі. У гэтым і свойасаблівасць Аддис-Абебы: гэта пазажанравы гурт, які проста рабіў якасную, прыгожую музыку.
Некаторыя трэкі на гэтым альбоме існавалі і дагэтуль і былі перааранжаваныя і перазапісаныя — нібы зажылі новым жыццём і зайгралі новымі фарбамі. У выніку «Механизм» — наймацнейшы альбом у дыскаграфіі галоўнага рэгі-гурта Беларусі: складанка вельмі прыгожых і сакавітых песен для ўсіх нас.
Паспрабуйце слухаць яго часткамі і ўлічваючы настрой. Калі весела, то вось вам гарэзлівы саксафон, калі сумна — панурая рытм-секцыя, калі ўвогуле накрывае і немагчыма з гэтым жыць, галоўны пацыфісцкі гімн — «Умываю руки». «В спорах рождается истина — думают лишь дураки. Ведь главная истина — это любовь, а много ли споров в любви?»
https://www.youtube.com/watch?v=9SZXZ3Jujeo

Даўно хацеў вам расказаць пра цудоўны беларускі гурт «Союз» — і вось, нарзшце, ёсць цудоўная нагода: хлопцы выдалі новы альбом «Сила ветра». Гэта вельмі прыгожая музыка, якую трэба слухаць вельмі ўважліва і лавіць настрой.
«Союз» існуе ўжо даволі даўно: хлопцы супрацоўнічалі з лэйблам Masterskaya Івана Дорна, выпусцілі два выдатных альбома і, праз паўзу, запісалі трэці — натхнёны чароўнымі бразільскімі музыкамі мінулага стагоддзя. Я вельмі люблю лацінаамерыканкую поп-музыку таго часу, таму гэты альбом адразу запісаў у галоўныя рэлізы 2022.
Так, асноўная крыніца натхнення тут — бразільскія музыкі 70-х: летуценныя, крыху меланхалічныя мелодыі з крыху нязвыклай для усходнееўрапейскага слухача мелодыкай і вайбам. Тут шмат джазу, складаных момантаў, якія, магчыма, не адразу заўважыш, але калі ўжо расслухаў, дык атрымаеш яшчэ больш задавальнення. Але агульнае ўражанне ад «Силы ветра» — гэта непасрэднасць, з якой хлопцы ствараюць свой музычны свет.
Зараз «Союз» на тым узроўні, калі кампазіцыі гурта трапляюць у тэматычныя падборкі Bandcamp, а ў Instagram да хлопцаў можа прыйсці Tyler The Creator і напісаць, якую крутую музыку яны робяць. Я спадзяюся, што альбом «Сила ветра» — гэта пачатак новай, цікавай гісторыі ў беларускай музыцы. Паслухайце абавязкова!
https://gruppasoyuz.bandcamp.com/

СОЮЗ / SOYUZ
II (Remastered), by СОЮЗ / SOYUZ
11 track album
У мяне заўсёды былі даволі складаныя адносіны з творчасцю гурта Neuro Dubel. Бывае так, што ну вось зусім не твой гурт і ты не можаш з гэтым нічога зрабіць. Па той жа прычыне я аднойчы пайшоў з канцэрта Foo Fighters праз тры песні. Пры гэтым я цалкам разумею, чаму «дзюбелей» так любяць і чаму гэты гурт настолькі важны для беларускай рок-музыкі.
Але ёсць цудоўнае выключэнне — гэта альбом «Ромашка»: шалёны diy, абсурдная эклектыка, жывая энэргія. Вельмі люблю гэты запіс і часта да яго звяртаюся, бо менавіта ў ім, на мой погляд, ёсць шчырая і непасрэдная, жорсткая і па-дзіцячаму першародная эмоцыя.
Я разумею, што гэта не самы папулярны выбар, але для мяне і галоўны хіт Neuro Dubel — песня «Отобью голову»: дзіўная плынь свядомасць, брутальная і пяшчотная адначасова: калі табе хочацца адначасова і плакаць, і рагатаць. «Перекосоёбилася жизнь» — гэта фраза, якая цудоўна апісвае эмацыйны стан чалавека, калі ўсё пайшло некуды не туды.
«Ромашка» — вельмі шчыры запіс, у якім адразу чуваць сапраўдных людзей: са сваімі бзікамі, са сваёй энэргетыкай і харызмай. Паслухайце яго ўважліва: праз гэтую «хатнюю» атмасферу прабіваецца зусім іншы маштаб.

Я абяцаў, што аднойчы яшчэ вярнуся да тэмы гарадзенскага андэграўнда. Гэтым разам хачу расказаць вам пра два выдатныя гурты «Демонтаж характера» і Earworm— праекты, які нарадзіўся недзе ў гаражным кааператыве Гародні і, на жаль, там жа памёрлі.
У гэтых праектаў ёсць шмат агульнага: яны цалкам адмовіліся ад стандартнай структуры кампазіцыі, шмат эксперыментавалі з формай і саўндам і нават мелі агульных удзельнікаў. Але «Демонтаж характера» усё ж больш падыходзіць пад вызначэнне «рок-музыка», хоць і цалкам эксперыментальная. А Earworm больш пра гітарны нойз і псіхадэліку.
У гурта «Демонтаж характера» я раю паслухаць міні-альбом «Конец разговора» — вельмі цікавы матэрыял, у якім нейкім дзіўным чынам спалучаюцца гаражная гітара, віяланчэль і абстрактныя тэксты пра «Курочку-жук». Гэта не тая рок-музыка, якую мы прызвычаіліся ўспрымаць па формуле «куплет-прыпеў»: тут больш складаная форма, больш эксперыментаў з гучаннем — ты проста разумееш, наколькі самім музыкам цікава граць гэты матэрыял разам. https://demontazh.bandcamp.com/album/-
А вось у Earworm абавязкова паслухайце альбом Amber, які выйшаў у 2014 годзе. Шчыра кажучы, я не вельмі люблю, калі гітарную музыку аздабляе струнная секцыя, але тут віяланчэль гучыць проста фантастычна. Сапраўдны андэграўдны шэдэўр! https://earworm.bandcamp.com/album/amber

Демонтаж Характера
Конец разговора, by Демонтаж Характера
5 track album
Хлопцы з гурта Relikt прайшлі складаны эвалюцыйны шлях ад гранжавай тусоўкі і кавераў на Alice in chains да беларускамоўнага пост-металу з фальклорным ухілам. Гэта даволі цікавы прыклад беларускага гурта, які не толькі не знік за больш чым дваццаць год існавання, але і пераўтварыўся ў аднаго з лідараў сцэны.
Сёння я прапаную вам паслухаць альбом «Дрэва жыцця» — яскравы і магутны, цалкам заснаваны на фальклорным матэрыяле. Мне падабаецца, як хлопцы папрацавалі з аўтэнтычнымі песнямі, бо яны быццам гучаць блізка да першакрыніцы, але пры гэтым аздобленыя фантастычнымі аранжыроўкамі: іх можна слухаць як самастойныя, аўтарскія творы — так якасна і прыгожа гэта ўсё перапрацавана. Дарэчы, навуковымі кансультантамі рэлізу выступілі гісторык, даследчыца традыцыйнай культуры Алена Ляшкевіч і этнограф, спецыялістка ў этнічным спеўным выкананні Ірына Мазюк.
Relikt вельмі якасна папрацавалі з гучаннем гэтага альбома. Ён запісваўся і зводзіўся на легендарнай кансолі SSL 4000 з лос-анджэлескай студыі кампаніі Yamaha, з якой працавалі Motorhead, Стыві Уандэр, Чэт Аткінс ды іншыя зоркі. А яшчэ тут можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі этнічных інструментаў: глюкафон ручной работы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.
Карацей, альбом «Дрэва жыцця» — гэта вельмі крутая праца, ад якой вы атрымаеце сапраўдную асалоду!
https://soundcloud.com/relikt_belarus/sets/dreva-zyccia

Дрэва Жыцця
Re1ikt is a Belarusian band, which harmoniously combines hard-hitting energy with innovative sound.
The band is stylistically kindred to such genres as progressive rock, post metal, art rock and al

Я атрымаў сапраўдную асалоду, калі слухаў гэты альбом. Ён настолькі трапіў у настрой, што затрымаўся ў навушніках на месяц а то і больш. Я і без гэтага вельмі любіў «Краму», але «Зацьменны блюз» стаў сапраўдным упрыгожванем дыскаграфіі гурта.
«Крама» — гэта прыклад звышпрафесійнага калектыву, дзе кожная дэталь на сваім месцы. Але гэта і жывы арганізм, бо прафесіяналізм без эмоцыі пераўтвараецца ў нешта нерухомае — балванку, якая існуе выключна як прыклад добрасумленнай працы. Тут іншае: кожна песня — шчырая размова з сябрам пра важныя рэчы. У іх — душа.
Альбом «Белая вада» стаў для мяне расчараваннем, бо там гэтая душа нібы некуды знікла. Песні сталі выпусташанымі, саўнд — вельмі правільным. Слухаеш і не разумееш, навошта. «Зацьменны блюз» зусім іншы. Гэта класічная «Крама»: шчырая размова, пранізлівыя тэксты і цёплая музыка. Ад яе не чакаеш нейкіх сюрпрызаў ці надзвычайна тэхнічнага выканання: блюз — гэта душа. І тут душа лірычнага героя, душа творцы цалкам раскрываецца перад слухачом.
«Крама» мусіла збіраць у Беларусі вялікія пляцоўкі і ладзіць юбілейныя канцэрты на арэнах. Гэта гурт, які могуць слухаць і нашыя бацькі і мы з вамі, бо ён існуе па-за часам. Спадзяюся, мы яшчэ трапім на гэты вялікі канцэрт генералаў айчыннага року.
https://www.youtube.com/watch?v=2QKfzNhsQh0&list=OLAK5uy_lNQfMKvFCAhu7rjPkQYioUTHE93X5rUYQ

Facebook Man
Provided to YouTube by Media Cube Music
Facebook Man · КРАМА
Зацьменны блюз
℗ MediaCube Music
Released on: 2021-05-12
Auto-generated by YouTube.
Facebook Man · КРАМА
Зацьменны блюз
℗ MediaCube Music
Released on: 2021-05-12
Auto-generated by YouTube.
Сёння мы з вамі зладзім шпацыр па слізкай сцежцы і пагаворым пра рэпера Сярогу, якога шкаматала на хвалях поп-музыкі ў розныя бакі і ў выніку выкінула на сметнік гісторыі ў якасці эксперта па ўсіх пытаннях. Цяпер былы малец з гомельскіх двароў і аўтар пацанскага хіта пра чорны бумер — спецыяліст па харчаванні і фітнэсе, мадэльер і гуру ў геапалітыцы з, мякка кажучы, вельмі спецыфічнымі перакананнямі.
Але была ў творчай біяграфіі «маэстра» светлая старонка, пра якую ён цяпер не вельмі любіць узгадваць. А я люблю. Гэта творчая калаба з ТТ-34 пад дзіўнай назвай «Туфли гну». Суворы, мужчынскі рэпкор з пратэстнымі тэкстамі і анімаванымі кліпамі па настроі і драйву адназначна пераўзыходзіў свежанькіх тады Brutto з панылым саўндам і дзіцячымі тэкстамі. Тут была моц, агрэсія, сапраўдныя хіты.
Паслухайце трэк «Вата», потым уключыце «Катэйль Молатава», пасля — «Кирпич». Пазнаеце у гэтых кампазіцыях Сярогу? Я таксама. На хвалі украінскіх падзей 2014 года Пархоменка запісаў свой лепшы матэрыял, а потым… Ну, вы самі ведаеце: далей быў шлях ад стваральніка фітнэс-праграмы для маскоўскіх мільянераў і брэнду адзення да хэдлайнерства на «Славянскім базары» і інтэрв’ю на БТ.
Дарэчы, можа год таму Сярога выдаў новы трэк пад шыльдай «Туфли Гну». Кампазіцыя называецца «Харлей» і гучыць так, нібыта яе запісваў Кіпелаў. Здагадваецеся, для каго напісаная гэтая песня?
Але, як кажуць, бог яму суддзя. Я прапаную пераслухаць выдатны і адзіны альбом праекта «Туфли Гну» — адзіную светлую пляму ў дыскаграфіі гомельскага блазна.
https://www.youtube.com/watch?v=6Goa2jAPeT0&list=OLAK5uy_n0o-pcKPscuMLWjw3b7ZlSj4_p26wTW9I

Кирпич
Provided to YouTube by Moon Vinyl s.r.o.
Кирпич · Туфли Гну · S. Parhomenko · S. Parhomenko
Готов к труду и обороне
℗ Moon Records
Released on: 2014-06-13
Auto-generated by YouTube.
Кирпич · Туфли Гну · S. Parhomenko · S. Parhomenko
Готов к труду и обороне
℗ Moon Records
Released on: 2014-06-13
Auto-generated by YouTube.
Хіба толькі Вольскага цытуюць часцей, чым гурт Разбітае сэрца пацана. Хлопцы стварылі аўтэнтычна-меметычны праект, у якім цэнтральнае месца займае трасяначная тэкстацэнтрычнасць, а музычны складнік часам мае другуснае значэнне, бо ўся ўвага слухача накіраваная менавіта на сюжэт і дакладныя цытаты.
РСП часам выклікалі неадназначныя рэакцыі, бо, маўляў, прасоўвалі нешта не тое, што хацелася б прасоўваць у беларускую павестку. Але так маглі меркаваць толькі людзі з асбалютным дэфіцытам пачуцця гумару ў арганізме, бо РСП — гэта вясёлы, а часам не вельмі цырк: свята, якога так не хапае шматпакутніку-беларусу. Ён сядзіць у сваёй хаце і ўвесь час шукае нагоду, каб прыняць на сябе яшчэ адну порцыю негатыву і жыць з гэтым ажно да труны.
Тэрыторыя бязглуздага свята, навука смяяцца нават тады, калі сумна, гэта надзвычайнае майстэрства — і дзякуй гурту Разбітае сэрца пацана за тое, што ён паволі вучыць нас гэта рабіць.
Мой фаварыт у дыскаграфіі РСП — культавы міні-альбом Ч/Б, у якім цудоўным чынам спалучаюцца класны музычны складнік, іронія і рэчаіснасць адначасова. Кожны асаобны трэк — хіт, які ведаюць напамяць і цытуюць на сяброўскіх сустрэчах і п’яных карпаратывах. Усё тут класна, весела і крыху сумна, бо за гэтай іроніяй — суворая рэчаіснасць і чарговая нагода для рэфлексіі і фрустрацый. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя, а мы будзем весяліцца нягледзячы на абставіны. Магчыма, толькі гэта нас і выратуе.
https://34audio.bandcamp.com/album/2012

34audio
Ч/Б (2012), by Разбітае Сэрца Пацана
7 track album
Мне вельмі падабаецца тое, што зараз адбываецца з Naviband. Скажу шчыра, не з першай спробы ўпадабаў творчасць гурта: першыя запісы мне падаваліся надта салодкімі і штучнымі. Але прайшоў час, музыкі правялі вялікую і дасканалую працу над сабой і шмат у чым змянілі падыход да стварэння песен і іх аранжыровак. Атрымалася крута!
Аднаіменны альбом Naviband, які гурт выдаў амаль тры гады таму, цудоўна адлюстроўвае канцэпцыю, якой гурт прытрымліваецца цяпер: гэта класная поп-музыка з яскравымі мелодыямі і вельмі якасным гучаннем — усё на сваіх месцах, без прахадных трэкаў і недапрацаваных момантаў. Тут можна спрачацца хіба пра вельмі стандартныя абстрактныя тэксты, уласцівыя для поп-музыкі, але і тут музыкі дапрацоўваюць падыход — і новыя сінглы гурта ўжо пазбаўленыя гэтых недахопаў.
https://www.youtube.com/watch?v=Bd0iyp7fPvw&list=PLSdrHIOSAEXliP_d5htBXjXz7SvF7MiGM
Вельмі класна усе гэта гучыць на канцэртах Naviband: калі не былі, абавязкова завітайце пры нагодзе — вельмі шчыра, утульна і якасна. Гэта цудоўна прыклад таго, як можа гучаць беларуская поп-музыка, калі яе не ствараць згодна з распараджэннем па факсе.
Ну і калі хочацце адчуць актуальны вайб, абавязкова паслухайце новую песня гурта «Печаль» — вельмі прыгожую і сумную баладу, ад якой дрыжыкі ідуць па скуры.
https://www.youtube.com/watch?v=CDi8TFGDyDs

NAVIBAND - Неуловимы (official audio)
Слушать альбом целиком | Full Album
https://www.youtube.com/playlist?list=PLSdrHIOSAEXliP_d5htBXjXz7SvF7MiGM
На цифровых площадках + график концертов | Digital Platforms + GIGs Schedule
https://music.mediacube.network/NBNB
МИНК - PRIME HALL - Презентация…

Гэта была самая ўдалая спроба аб’яднаць беларускую аўтэнтыку і сучасная электроннае гучанне. У праекта Shuma сапраўды атрымалася здзейсніць акустычны цуд і зрабіць цікавы матэрыял на падставе бабуліных спеваў: тут ёсць і пяшчотны падыход да першакрыніцу і нават фанетыкі, вельмі якасная і густоўная праца з аранжыроўкамі і саўнддызайнам і, нарэшце, класнае выкананне.
Не трэба казаць, наколькі такія праекты важныя для таго, каб захоўваць традыцыю і перадаваць новым пакаленням досвед продкаў. Сучаснае гучанне, адаптацыю аўтэнтычнага матэрыялу — гэта спроба гаварыць на вечныя тэмы актуальнай мовай, але пры гэтым захоўваць, архіваваць такім чынам архаічны матэрыял.
Класна, што гэты матэрыял сапраўды атрымаўся модным, як кажуць, і вакол яго згуртавалася даволі вялікая аўдыторыя. Shuma збірала ў свой час даволі вялікія клубныя пляцоўкі ў Беларусі і, пры нармальным, паслядоўным развіцці, магла б пераўтварыцца ў аднаго з хэдлайнераў. Цяпер ужо іншыя часы і іншы кантэкст, у якім трэба ўпісваць усё тое, што існавала ў Беларусі раней, і існуе цяпер, але ўжо за яе геаграфічнымі межамі.
Спадзяюся, праект яшчэ будзе выдаваць новы матэрыял і знойдзе ў сабе сілы на канцэртную дзейнасць, бо ён вельмі крута гучыць і ў студыйным варыянце, і на сцэне. Пакуль жа паслухайце дэбютную працу Shuma пад назвай Žnivo.
https://www.youtube.com/watch?v=DEABcrN5vIs&list=OLAK5uy_lPCUn-1r3uN08TzGMj__dpQVfDI2ggo7k

Pojdu Zhy V Les
Provided to YouTube by National Digital Aggregator LLC
Pojdu Zhy V Les · Shuma
Zhnivo
℗ 2019 Ketama Records
Released on: 2015-07-13
Auto-generated by YouTube.
Pojdu Zhy V Les · Shuma
Zhnivo
℗ 2019 Ketama Records
Released on: 2015-07-13
Auto-generated by YouTube.
Калі выбіраць з альбомаў «ляпісаў», то няхай гэта будуць «Веселые картинки»: альбом, які паставіў кропку ў другой фазе развіцця гурта. Пікавы альбом з хітамі і трыб’ютамі, на якім з’яўляецца галоўная беларускамоўная кампазіцыя гурта — «Грай».
Міхалок заўсёды быў блазнам, і праблемы пачыналіся менавіта тады, калі яго пачыналі ўспрамыць сур’ёзна. Таму менавіта першы «ляпісаўскі» этап пасаваў яму больш за ўсё і звяртаецца ён да яго дагэтуль. Але менавіта чароўная метамарфоза, якую здзейсніў Міхалок, працягнула творчае жыццё праекта і дала яму новую аўдыторыю. Аўдыторыя гэтая заўсёды знаходзілася ў рэжыме чакання новых акцый з боку Сяргея — гэта ўжо пераўтварылася ў сапраўдную залежнасць.
Але ў тыя часы Міхалок выдаваў хіт за хітом: колькасць яскравых песен, якія ўвайшлі ў «залатую калекцыю» гурта, у гэты перыяд была проста фенаменальная. І вось — «Веселые картинки». Альбом, пасля якога былі цяжкія і наўпроставыя «Рабкор» і «Матрешка», а пасля Brutto, Drezden і, у выніку, кавер-бэнд імя самога сябе.
«Веселые картинки» — гэта класны альбом з цудоўнымі каверамі і ўласным матэрыялам. У ім ёсць нейкая свойасаблівая шчырасць і натуральнасць, якой проста не стане потым. Не ведаю, з чым гэта звязана: творчы крызіс, тэстастэрон ці яшчэ нейкая навала — але потым Міхалок паступова пераўтварыўся ў свой цень. Нават не гледзячы на тое, што напісаў свой хіт «Воины света» ужо пасля «Веселых картинок».

Веселые Картинки
Ляпис Трубецкой
Apple Spotify YouTube YouTube Music Deezer TIDAL Amazon SoundCloud Yandex

Памідораў — гэта адзін з галоўных сімвалаў беларускай музыкі, бо ён не толькі вельмі таленавіты музыкант, але яшчэ і валодае энцыклапедычнымі ведамі пра тое, што адбывалася ў нефармальнай тусоўцы нашай краіны і за яе межамі. Слухаць Сашу заўсёды цікава: і калі гэта рэп, і калі гэта рок, і калі гэта проста ўспаміны.
Я вельмі люблю альбом «Патас/Попс/Прапаганда», які выйшаў у 2011 годзе, але праца над ім вялася шмат год запар. Гэта запіс цудоўна адлюстроўвае тое, як можа Памідораў ствараць песні — эмацыйныя, шчымлівыя, дакладныя. Тут ёсць хіты, якія стоадсоткава трапілі ў складанку лепшых песен беларускага року, а ёсць проста бязлітасныя нумары, у якіх цудоўна адлюстраваная асоба Памідорава.
Слухайце жорсткае «Порна» ці «Шабаны», панкавае «Нічога» ці «Ну і што?», шчымлівыя «Адзін» ці «Радыё». А потым пераходзьце да галоўных хітоў альбома «Дыска» і «Дым». Гэта настолькі насычаны эмоцыямі альбом, што пасля яго цяжка ачуняць: ён круціцца на рэпіце ў галаве, нават калі не гучыць у навушніках. Выдатная, таленавітая праца чалавека, якому ўвогуле заўсёды было цяжка прымусіць сябе сістэматызаваць і выдаць матэрыял.
Памідораў — гэта чалавек-эмоцыя, аголены нерв. Паслухайце яго песню «Я выхожу», напісаную пасля забойства Рамана Бандарэнкі, — самі гэта зразумееце.
http://www.experty.by/content/pomidoroff-pataspopsprapaganda-dye

Я выхажу
Provided to YouTube by FreshTunes
Я выхажу · Pomidor/OFF
Я выхажу
℗ 2021 Pomidor/OFF
Released on: 2020-11-20
Auto-generated by YouTube.
Я выхажу · Pomidor/OFF
Я выхажу
℗ 2021 Pomidor/OFF
Released on: 2020-11-20
Auto-generated by YouTube.
Зараз будзе важная цытата! Як казаў мой любы сябра і паплечнік Вячаслаў Радзівонаў, без Black Sabbath не было б нічога. Я з ім цалкам згодны, бо спадчына гурта настолькі вялікая, што дагэтуль натхняе музыкаў па ўсім свеце.
Таму сёння хачу вам расказаць пра круты, але малавядомы беларускі гурт Rowan, які выдаў у жніўні 2021 года феерычны аднайменны лайв-альбом. У ім толькі дзве кампазіцыі па 17 хвілін кожная. Тут шмат зацыкленых манатонных рыфаў, уласцівых для дума і сладжа: пясочак, павольны тэмп, вельмі цяжкое гучанне, атмасферныя сола — усё вельмі кананічна і цалкам адпавядае класічным канонам.
Увесь гэты матэрыял запісваўся жыўцом на менскай студыі цягам снежня 2020 - траўня 2021, і ў выніку ў хлопцаў атрымаўся адзін з лепшых альбомаў мінулага года — настолькі якасна ён гучыць. Негледзячы на таймінг кожнага трэка, яны не надакучваюць: магутны стоўнер, брудны сладж, эпічны дум — такі мікс прымушае цябе слухаць гэтыя песні зноў і зноў.
Я не ведаю, ці працягваюць хлопцы сваю справу і ці рыхтуюць новы матэрыял, але вельмі б хацелася, бо Rowan — гэта сапраўды з’ява, і я іх галоўны фэн!
https://rowanisslowlygoingtohell.bandcamp.com/

Rowan
Rowan, by Rowan
2 track album
Адзін з самых яскравых гуртоў эпохі росквіту беларускага індзі-рока Clover Club пражыў кароткае, але насычанае жыццё. Музыкі з абсалютна розным бэкграўндам і вайбам аб’ядналіся, каб стварыць цікавы па настроі альбом «Random Mood Jukebox».
Ён сапраўды вельмі пярэсты і неаднастайны. Хітовыя і даволі вясёлыя песні змяняюцца больш павольнымі і псіхадэлічнымі нумарамі, а агулам пераўтвараюць гэты запіс у адзін з самых моцных ангельскамоўных альбомаў, запісаных у Беларусі.
Потым былі яшчэ некалькі сінглаў і міні-альбомаў, на адным з іх нават я засвяціўся (вось тут гучыць мой акардыён). Гурт эвалюцыянаваў і мог пераўтварыцца ў сапраўды цікавую з’яву ў беларускай музыцы, але, на жаль, беларуская рэчаіснасць шмат каго вымушае прымаць складаныя рашэнні.
Кожны з музыкаў гурта пайшоў сваёй сцежкай. Наташа Куніцкая шмат гастралявала з «Серебряной свадьбой» і стварыла свой круты праект Mustelide, Дзіма Кацяшоў робіць атмасферны эмбіент Life on Marx. Але варта памятаць пра іх супольны гурт Clover Club — ён сапраўды таго варты.
https://soundcloud.com/cloverclub/sets/random-mood-jukebox