Ужо сёння адбудзецца канцэрт на Сепультуры Alive — для вас выступіць адна з самых таленавітых артыстак Беларусі, цудоўная Света Бень. Яна рыхтуе адмысловую праграму, а дапамагаць ёй будзе яшчэ адзін фантастычны беларускі музыкант — Яўген Кучмейна (.К). Гэта будзе вельмі круты канцэрт, і я ўпэўнены, што вы атрымаеце сапраўдную асалоду! Далучайцеся заўтра, 26 сакавіка, да трансляцыі ў 21:00 па Менску.
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
А яшчэ абавязкова падтрымлівайце праект і артыстку данатамі. Робім для вас❤️
https://buymeacoffee.com/sepulive

❤43🔥6❤🔥4👍2⚡1
Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Гэта быў чароўны канцэрт фантастычнай артысткі Светы Бень. Калі раптам вы прапусцілі гэты сеанс магіі, абавязкова паглядзіце запіс нашай трансляцыі
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
І абавязкова скажыце дзякуй музыкантам, якія зрабілі для вас усю гэтую прыгажосць!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Фота: Арцём Прыпісноў і Johnny Cosmic

❤82🔥14❤🔥10👍5👏1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15👌4👍2🔥2
Вы стопудова нешта чулі пра дуэт Angine de Poitrine, бо гэтыя ананімныя канадцы папросту паламалі інтэрнэт. Нехта называе іх выратаваннем сучаснай музыкі і анты-AI гуртом, нехта разбіраецца ў мікратанальнасці і вобразах музыкантаў.
Ніхто яшчэ не пісаў пра самы віральны гурт у свеце вось проста цяпер па-беларуску, ну а я напісаў. Залятайце чытаць і глядзець, тут шмат цікавага!
https://buymeacoffee.com/charnukha/angine
Гэты тэкст стаў магчымы дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры, якія падтрымліваюць праект штомесяц і даюць вам магчымасць чытаць гэтыя тэксты! Калі вы хочаце таксама далучыцца да нашага народнага міністэрства, то вось тут гэта можна зрабіць. Дзякуй вам за падтрымку, сябры!
https://buymeacoffee.com/charnukha/membership
А бонусам лавіце плэйліст сакавіка — амаль дзве гадзіны свежанькай музыкі з усяго свету. Слухайце і кайфуйце!
https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4633915
Цудоўнага вам дня і да сустрэчы ў міністэрстве. Наперадзе шмат-шмат-шмат цікавага!

🔥43❤8👍3
Спадарства, мы ўжо рыхтуем для вас наступны канцэрт на Сепультуры Alive! Гэта будзе сапраўднае шоў ад вядомага і яскравага беларускага гурта. Ужо праз тыдзень мы назавем імя артыста, а пакуль далучайцеся да трансляцыі, стаўце пад ёй лайк і званочак і паспрабуйце здагадацца, хто для вас выступіць гэтым разам!
https://youtube.com/live/bdaxrgBBeBY
https://youtube.com/live/bdaxrgBBeBY
🔥63❤7🤔3👍1
У гэтым выпуску Міністэрства сепультуры вас чакае вялікая гісторыя гурта Нейро Дюбель. Гісторыя, у якой шмат шаленства, драйву, болю і смерці. З чаго пачынаўся гурт і як даваў панк-рок на БТ, як Кулінковіч уцякаў ад смерці і біўся з руснёй, як трапляў пад забароны і выходзіў на сцэну з Ксюшай Сітнік. Чаму Паскуда атрымаў такую мянушку і чаму яго так часта выганялі з гурта. Шмат вясёлага, смешнага, сумнага і трагічнага.
https://youtu.be/T0muQUuTrVk
https://youtu.be/T0muQUuTrVk
🔥75❤20👍4😢3😭1
🔥З гонарам паведамляем! Гурт Irdorath выступіць са сваім містычным шоў на Сепультуры Alive. Музыканты пакажуць новую праграму Bestiarium і гэта будзе проста фантастычна! Чаму? Таму што кожны выступ гурта — сапраўдная магія і чарадзейства. А яшчэ таму што новы альбом прысвечаны беларускім міфічным істотам. Гэта будзе сапраўдны эксклюзіў: сёлета гурт плануе толькі сем канцэртаў, а анлайн-шоў на Сепультуры Alive стане восьмым. Абавязкова далучайцеся да трансляцыі 23 красавіка ў 20:00 (Менск)
https://www.youtube.com/live/bdaxrgBBeBY
і абавязкова падтрымлівайце праект і музыкантаў сімвалічнымі квіткамі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй і да сустрэчы!

1❤94🔥23👏4❤🔥2👍2⚡1🤝1
Сёння выйшаў вельмі цікавы і шматслойны альбом — Bestiarium ад гурта Irdorath. Праца, у якой поўна сімвалізму, спрадвечнага беларускага фэнтэзі і яскравых вобразаў. Аўтэнтычны бестыярый з фантастычнымі істотамі, балючымі ўспамінамі і магутнымі хукамі.
Bestiarium пачынаўся яшчэ ў Беларусі, калі музыканты гурта былі ў зняволенні — менавіта там нарадзіліся многія песні з гэтага альбома. Але канцэптуальна афармляцца альбом пачаўся ўжо ў Еўропе. Вы, напэўна ж, цудоўна памятаеце яскравыя сінглы «Зорамі» і «Ваўкалак», якія выходзілі з шыкоўным візуалам. Гэта і ёсць эмацыйныя пікі альбома — песні, у якіх гаворка вядзецца пра сучасны кантэкст, але праз міфалагічныя вобразы.
Сам альбом цудоўна пабудаваны драматургічна і кожная істота, пра якую тут спяваецца, мае глыбіню. Што шыкоўны Балотнік з энергічным рэфрэнам, што трагічны Вадзянік з выразная мелодыкай, што сярэднявечны метал з Русалкай у якасці галоўнай гераіні.
Для Irdorath гэты альбом новая прыступка і ў плане гучання, і ў плане змястоўнасці. Цудоўна пабудаваны канцэптуальна (разам з альбомам выйшаў яшчэ і арт-бук, у якім распавядаецца пра кожнага з персанажаў і тлумачыцца логіка яго ўчынкаў), густоўна заранжыраваны і выкананы (і Уладзімір, і Надзея выраслі як вакалісты) і вельмі разнастайны. Музыканты пражываюць кожнага персанажа і даюць нам цікавую метафару — шукаюць за злымі ўчынкамі сваіх герояў (ці антыгерояў) зразумелую, чалавечую трагедыю і матывацыю. Паспрабуйце зрабіць гэта таксама, калі будзеце слухаць альбом — ён для вас зайграе іншымі фарбамі.
Песня «Зорамі» тут акурат з’яўляецца эмацыйным пікам і трагічнай фантазіяй на тэму фірмовага слогана гурта «На драконах да зор», які мы ведаем яшчэ з першага альбома гурта. Хіба самае магутнае мастацкае выказванне ад былых палітвязняў, якое прабірае да дрыжыкаў.
Пасля яго фінальная (і адзіная англамоўная) песня альбома падаецца неабавязковай: гэта мог быць добры і якасны сінгл, але ў кантэксце Bestiarium песня падаецца з іншай планеты.
У любым выпадку, Irdorath запісалі цудоўны альбом — беларускае фэнтэзі, якога нам не хапала. Са сваімі героямі, пачварамі, трагедыяй і камедыяй.
https://open.spotify.com/album/6T9AdFwWrqpPrZn7gRk7rS?si=Qc3Wb-EZR9avEIKmiFeyPQ
Дарэчы, ужо на наступным тыдні музыканты пакажуць новую праграму ў эфіру Сепультуры Alive. Заклікаю вас далучацца да трансляцыі і падтрымаць цудоўны беларускі гурт данатамі
Да сустрэчы!

Spotify
Bestiarium - Album by Irdorath | Spotify
Irdorath · album · 2026 · 12 songs
❤46👍12🔥4✍1❤🔥1🥴1
Беларускамоўны хіп-хоп — вельмі цікавая ніша, у якой заўсёды былі свае героі. Зараз на ўздыме рэпер лайтовы і пра яго мы паразмаўляем у гэтым тэксце, але на самой справе гэта допіс пра новы альбом культавая постаці беларускага рэпу — Зэмана.
Сёння (на самой справе яшчэ ўчора) выйшаў яго новы альбом Kalektyŭny Zahad — складанка з тузіна тлустых олдскульных трэкаў пра нашу мазаічную рэчаіснасць. Олдфэшн рэп без аніякай спробы спадабацца масаваму слухачу і гульняў і модны саўнд, тэкстацэнтрычны матэрыял, упэўнены флоў, выразны беларускі кантэкст.
Zeman — сінонім беларускага олдскулу, ён чытае пра тое, што ў ягоным плэйлісце мяса, а не пластык, параўновае хіп-хоп са спіртам і распавядае гісторыі пра алкагольныя прыгоды мінулага. Ён разважае пра цяперашні дызайн рэчаіснасці, пра там і тут, пра той бок і пра новае пакаленне — лепшае за нас. Дарослы рэп дарослага чалавека, які назірае за працэсамі, ставіць дыягназы, але не ў рэжыме п’янага баці, а як артыст, які сам пражыў маладосць напоўніцу і цяпер глядзіцца ў люстэрка, спрабуе асэнсаваць тое, што было, і тое, што ёсць.
Дарэчы, пра лайтовага. Ён з’яўляецца на альбоме ў трэку Сублімацыя і гэта ідэальная калаба, каб паказаць старое і новае пакаленне беларускага рэпу. Гэта пра пераемнасць, якой так часта бракуе ў беларускай музыцы.
Kalektyŭny Zahad не пра вынаходлівыя музычныя хукі. Ён пра іншае. Альбом выдатна працуе з чаканнямі. Ты чакаеш ад яго старога добрага Зэмана і ўрэшце рэшт яго атрымліваеш. Тлусты флоў, олдскульныя біты і наш, адметны, беларускі рэп — пра нас, пра ўсё навокал. Бяжыце слухаць і дзяліцеся сваімі ўражаннямі!
https://open.spotify.com/album/1h1oM0fpn7lkK463wRbx9E?si=XeoPK29KSpW8fmlDkDXgGg

Kalektyŭny zachad - Album by Zeman | Spotify
Zeman · album · 2026 · 12 songs
🔥43👍11🫡3🥱1
Сёння на канале Міністэрства сепультуры выйшла відэа пад нумарам 100. Гэта гісторыя гурта Irdorath, які робіць сапраўднае беларускае фэнтазі і паказвае яго па ўсім свеце. У гэтай гісторыі шмат радасці і болю, кахання і музыкі. Паглядзіце відэа, паслухайце песні — занурыцеся ў гэты чароўны сусвет.
https://youtu.be/0HzqxXhnkN4
А калі хочаце павіншаваць канал Міністэрства сепультуры з юбілеем, то зрабіць гэта можна вось тут. Дзякуй, што вы побач!

5🎉45👍15🔥2👏1