Адданыя ваяры беларускага андэграўнда гурт Ковельские псы сёння выдаў новый альбом «Ужас бессмертия» — ультралаканічную складанку з нігілістычных хуткіх трэкаў для максімальна інтэнсіўнага воркаўта пад сцэнай. Цынічныя тэксты, таксічны кіслотны саўнд і толькі адзін кароценькі перапынак на лірычную баладу пра сяброўства — формула, якая мусіць працаваць ідэальна ва ўмовах шалёнага спаборніцтва за ўвагу слухача.
З іншага боку, Ковельские псы за гэтую ўвагу ніколі не змагаліся, у гурта зусім іншыя мэты і задачы: часам шокавая тэрапія, часам імклівая дыягностыка, часам дэзінфекцыя свежай раны распаленым да чырвани лязом. Гэта творчы почырк і метад, які не прадугледжвае папулізма і зразумелых формул — ён проста вось такі, і па-іншаму наўрад ці будзе.
Песні-трыгеры на альбоме «Ужас бессмертия» працуюць, калі іх паслухаць уважліва і за плакатнасцю заўважыць боль разгубленага чалавека, у жыцці якога папросту няма арыенціраў і зразумелых формул ментальнага выжывання. Хіба гэта не мы з вамі?
Ну і вось — атрымліваецца ці не споведзь, ад якой не варта чакаць нейкага яскравага сонграйтарства ці эфектыўных хукаў. Яна проста такая, якая ёсць. Бярыце, думайце, што з ёй рабіць і для чаго яна вам патрэбная: магчыма, вы таксама «ощущаете себя, как второй из ляписов».
https://music.youtube.com/watch?v=cbvFXXt3NhY&si=XRBNioOHpWdrcVaI

1❤27👍17🔥7👌3🦄3
📢 Сябры, пакуль мы рыхтуем для вас эпічны канцэрт гурта Volski, хачу нагадаць пра вельмі важны момант.
Праект Сепультура Alive існуе без фінансавай падтрымкі. Увогуле. Нуль. Зэро.
💔 Канцэрты адбываюцца толькі дзякуючы вам — гледачам. І мы шчыра ўдзячныя за падтрымку праекта і музыкантаў, якія бяруць у ім удзел. Кожны ваш данат дапамагае планаваць дзейнасць Сепультуры Alive і рабіць новыя канцэрты: асабліва важна гэта для людзей, якія жывуць у Беларусі і не маюць іншай магчымасці трапіць на выступы любімых гуртоў і артыстаў. Але, я спадзяюся, важна і для кожнага з вас.
👻 Таму хачу нагадаць, што вы можаце падтрымаць Сепультуру Alive не толькі праз разавы данат, але і праз падпіску на штомесячную падтрымку. Чаму гэта важна? Таму што мы зможам планаваць выдаткі, адчуваць пэўную стабільнасць праекта і рабіць для вас новыя канцэрты.
Ва ўмовах, калі падтрымка гледачоў — гэта ці не адзіны варыянт існавання медыяпраектаў, вы можаце стаць інвестарам у беларускую інфармацыйную прастору. Такую, якой вы б хацелі яе бачыць.
❤️ Вы можаце выбраць адзін з варыянтаў штомесячнай падпіскі вось тут
https://buymeacoffee.com/sepulive/membership
❤️ Ці можаце зрабіць ваш данат рэгулярным па гэтай спасылцы
https://buymeacoffee.com/sepulive
Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за падтрымку праекта. І ўсе людзі, якія глядзяць Сепультуру Alive і не маюць магчымасці яе падтрымаць, таксама будуць вам удзячныя.
🏠 Давайце разам ствараць наш беларускі сусвет!

❤32💔13👍5👏3
Ужо больш за год я пішу тэксты пра сусветную музыку па-беларуску.
👻Была гісторыя пра кангалезкі гурт, які збірае смецце на вуліцах Кіншасы і робіць з яго музыку.
👻Была гісторыя пра мангольскіх металістаў, якіх мясцовы прадусар зрабіў сусветнымі зоркамі.
👻Была гісторыя пра малодзенькіх дзяўчат з Кіёта, якія нібыта нарадзіліся з гітарамі ў руках.
👻Была гісторыя пра даследчыцу Холі Херндан, якая бясконца эксперыментуе са штучным інтэлектам.
💀У пэўны момант я пачаў баяцца, што гэтыя тэксты проста нікому не патрэбныя і папросту знікнуць у бясконцай інфармацыйная плыні і іншых спасылках. Таму пачаў збіраць іх на адмысловую старонку — і вось што з гэтага атрымалася.
👻Дзевятнаццаць тэкстаў. Безліч фантастычнай музыкі. Амаль упэўнены: больш вы нідзе не знойдзеце гэтую інфармацыю па-беларуску. А тут знойдзеце!
Гэты сайт будзе абнаўляцца раз на месяц, на ім будуць з’яўляцца іншыя тэксты. Ну хочаце пачытаць пра італьянскі прог-рок гурт Goblin? Калі ласка! А можа заўсёды хацелі даведацца пра венесуэльскі пост-панк? А вось вам!
Залятайце, чытайце, слухайце, кайфуйце і распаўсюджвайце. Не для сябе раблю, для вас раблю!
https://minsepultury.tilda.ws/music

minsepultury.tilda.ws
Міністэрства сепультуры
Аўтарскія тэксты Аляксандра Чарнухі пра сусветную музыку
🔥47❤27👍13🥰1
Гэты гурт вы дакладна ведаеце, калі жылі ў нулявыя. Бессмяротны хіт пра старэйшага брата гучаў адусюль і нават цяпер пад яго топчуць медлячкі на настальгічных дыскатэках. Вы моцна здзівіцеся: калектыў існуе дагэтуль, а яшчэ ў яго магутная трэш-гісторыя. Офіс Красок накрываў АМАП, вакалістку выкрадалі ў расеі, а бясконцыя суды за права называцца Красками цягнуцца дзесяцігоддзямі. Глядзіце, будзе цікава!
https://youtu.be/cDOKmiA8ah8
https://youtu.be/cDOKmiA8ah8
😱27❤19🥱4👍3🤔1🥴1
Ужо сёння сустракаемся на Сепультуры Alive!
Гурт Volski падрыхтаваў магутную драйвовую праграму, таму рыхтуйцеся танчыць і спяваць разам. Трансляцыя вось тут, пачынаем а 21:00 па Менску
https://youtube.com/live/5RcsJD2And0
І не забывайцеся набываць сімвалічныя квіточкі на канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў. Мы па-ранейшаму робім Сепультуру Alive толькі дзякуючы вам

🔥45❤9👍7💩1
🔥Больш за дзве гадзіны сапраўднай класікі беларускага року!
👻Дзякуй, сябры, што былі ўчора з намі. Гэта было сапраўды ле-ген-дар-на! 18 песень, хіты і неспадзяванкі, больш за 800 паведамленняў у чаце і беларусы і беларусачкі з усяго свету!
📢Калі раптам прапусцілі гэты канцэрт анлайн, то абавязкова паглядзіце запіс
https://www.youtube.com/live/5RcsJD2And0
❤️І не забывайцеся падтрымліваць Сепультуру Alive і музыкантаў данатамі

❤108👍6👏4❤🔥1🐳1
❤️ The Blue Nile — адзін з маіх самых любімых поп-гуртоў. І, на мой погляд, адзін з самых недаацэненых у гісторыі. У гэтай музыцы столькі меланхалічнай прыгажосці, павагі да цішыні і густу, што яна працягвае натхняць сусветных зорак нават цяпер.
📢 Напісаў для вас тэкст пра геніяльны шатландскі гурт, які запісаў усяго толькі чатыры альбомы. Але якія!
https://buymeacoffee.com/charnukha/bluenile
👻 Гэты тэкст стаўся магчымы дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры. Гэта чальцы першага ў гісторыі Беларусі народнага міністэрства вырашылі, што вам таксама абавязкова трэба чытаць пра сусветную музыку па-беларуску і адкрываць для сябе яе чароўны свет.
📢 А яшчэ вы можаце слухаць штомесячныя плэйлісты з цікавай сусветнай музыкай. І кайфаваць.
https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4540677
👻 Дзякуй вам за ўвагу і падтрымку!
❤️ Калі вы таксама хочаце стаць часткай нашага міністэрства, можаце падтрымаць праект праз Buy me a coffee
https://buymeacoffee.com/charnukha
👻 Ці вось яшчэ адна опцыя
USDT (TRC20):
TRAWTekEPXUuKNgqneY27Loa4tmZkcCENT

Buy Me a Coffee
З Шатландыі з любоўю і меланхоліяй. Гісторыя самага «непапсовага» поп-гурта — Aliaksandr Charnukha
Post by Aliaksandr Charnukha
❤25👍2🤝1
👻 Тры гады таму я нават не думаў, што стану міністрам. Што ў нас з вамі з’явіцца першае ў гісторыі Беларусі народнае Міністэрства сепультуры!
❤️ Сёння ў нашага міністэрства народзіны. 4 сакавіка 2023 года я стварыў канал на YouTube. Праз амаль 100 выпускаў і 2,3 мільёна праглядаў магу сказаць толькі адно. Самае галоўнае — сумленна рабіць тое, што любіш і ў што верыш. А яшчэ круцей, калі вераць у цябе.
😍 Дзякуй вам, сябры, за тое, што вы побач. Глядзіце, слухаеце, адкрываеце для сябе беларускую музыку. Міністэрства працягвае сваю працу і ў хуткім часе вас чакаюць цудоўныя навіны!
А пакуль — можаце павіншаваць праект
🥁Buy me a coffee:
https://buymeacoffee.com/charnukha
🎸USDT (TRC20):
TRAWTekEPXUuKNgqneY27Loa4tmZkcCENT
🎤Pay Pal:
pigsareok@gmail.com
Дзякуй і да сустрэчы ў міністэрстве!

🔥84❤30❤🔥10👍8🎉4👏3
🥁 Та-дааааам!
На гэты раз на Сепультуры Alive плануецца магутная прэм'ера! Мы рыхтуем для вас эксклюзіўны канцэрт, які адбудзецца 26 сакавіка ў 21:00 па менскім часе. Праграма, якую вы ўбачыце, прагучыць упершыню і гэта будзе проста ваў! 😍 Абяцаем.
https://youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
📢 Запісвайце дату, стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб нічога не прапусціць. Сустракаемся роўна праз тры тыдні. А ў наступны чацвер мы абвесцім імя артыста!
❤️Купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт, падтрымлівайце праект і артыста. Мы сапраўды рыхтуем нешта вельмі асаблівае!

❤60⚡11🔥4👍2
Беларускі метал ведаюць па ўсім свеце і кайфуюць ад яго. А вы кайфуеце? Сёння праверым! Я прынёс вам дзесяць найкруцейшых альбомаў у гісторыі Беларусі. Паглядзіце, паслухайце, зацаніце! Магчыма, у вас ёсць і свой топ? Тады залятайце ў каментары і будзем спрачацца!
https://youtu.be/dvw9K9dPClg
https://youtu.be/dvw9K9dPClg
1❤64👍12😈8🤯1
📢 З гонарам паведамляем! Света Бень выступіць у Сепультуры Alive 26 сакавіка.
🎤 У гэтым канцэрце прагучаць як вядомыя песні артысткі, так і некалькі зусім новых кампазіцый, якія яшчэ нідзе не гучалі. Частка матэрыялу атрымае новае гучанне дзякуючы нечаканым музычным калабарацыям — гледачоў чакаюць сюрпрызы і асаблівая атмасфера жывога эксперыменту.
💔 Кранальныя, глыбокія і вельмі асабістыя песні ад адной з самых адметных беларускіх артыстак — у жывой онлайн-падзеі, якую нельга прапусціць.
🔥 Абавязкова далучайцеся да анлайн-трансляцыі на канале Сепультура Alive
https://youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
👻 і падтрымлівайце праект і Свету Бень сімвалічнымі квіткамі на канцэрт праз сервіс Buy me a coffee.
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы 26 сакавіка ў 21:00 па Менску на канале Сепультура Alive!

🔥75❤26❤🔥11👍9😍3👏1
Зміцер Гурневіч запрасіў на канапу. Паразмаўлялі з ім пра музыку, літаратуру і асабістае. Будзьце асцярожныя з гэтай спасылкай, калі вы ў Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=pFilYZ0EkMI

YouTube
ЧАРНУХА. Чаму беларусы слухаюць чужое? Пра музыку, густ і гвалт
Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа» гаворым з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку насуперак…
❤43👍16🔥5👎2
📢 Ужо зусім хутка адбудзецца канцэрт Светы Бень! Гэта будзе шыкоўная праграма для беларусаў і беларусачак па ўсім свеце.
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
❤️ І цяпер мы заклікаем падтрымаць праект і артыстку данатамі, калі ў вас ёсць такая магчымасць. Гэта важна, каб пакрыць выдаткі на арганізацыю трансляцыі і выказаць сваю падзяку камандзе Сепультуры Alive і Свеце Бень.
🎤 Вы можаце набыць сімвалічны квіток на гэты канцэрт
https://buymeacoffee.com/sepulive
💔 Ці стаць сталым спонсарам праекта, бо мы рыхтуем для вас яшчэ шмат цікавостак
https://buymeacoffee.com/sepulive/membership
😍 Калі вы падтрымліваеце Сепультуру Alive, вы падтрымліваеце беларускую музыку. Мы шчыра ўдзячныя вам за дапамогу і ўвагу да праекта! Беларусь там, дзе мы!

❤54👍8🔥6
Гэты гурт пачынаў з кавераў на Deep Purple, а стаў адным з самым пазнавальных у беларускай музыцы. Іх любілі за мяжой, а ў Беларусі яны ладзілі сапраўдныя рэйвы па БТ і спявалі пра сексуальныя прыгода рандомнага беларуса. Палац - сапраўдныя легенды беларускай музыкі, якіх варта было б шанаваць на дзяржаўным узроўні. Але лёс склаўся зусім па-іншаму. Глядзіце выпуск, там будзе шмат цікавага! І сумнага.
https://youtu.be/9IY_P66kUXc
https://youtu.be/9IY_P66kUXc
❤65👍5🕊3🔥2👏1💯1
У беларускім панк-року здарылася ідэальнае комба! Справа вось у чым: Стас Пачобут з гурта Deviation і музыканты з Contra la contra аб’ядналіся, каб запісаць бескампрамісны, сыры, злы матэрыял. Дэма праекта Taren уже можна паслухаць на Bandcamp.
Калі вам раптам вельмі не хапала Deviation і Contra la contra, стары матэрыял ужо заслуханы да такой ступені, што ведаеш усе песні напамяць, то Taren — акурат тое, чаго вы так доўга чакалі.
Па энергетыцы гэты запіс нагадвае класічныя альбомы Deviation — Guerilla Urbana і «Чарговы дзень пад акупацыяй». Выкручаная на максімум агрэсія, ніякіх намёкаў на мелодыку — чысты хардкор-панк на тэмы, якія ўсім баляць, але менавіта ў такім ключы мала хто іх прамаўляе.
Тут знайшлося месца і рэальным сюжэтам з нашага жыцця (песня «Стрэл»), і дыялогу з гуртом Ulis («Імперыя мусіць здохнуць»), а ёсць песня на верш Віктара Жыбуля («Пашанцавала»).
Хуткі. Злы. Шчыры. Менавіта за гэта мы любім Deviation і Contra la contra. Менавіта за гэта мы палюбім Taren. Канцэнтраваная эмоцыя і нерв для сапраўдных аматараў беларускага панк-року.
https://taren.bandcamp.com/album/--2

тарэн
дэма, by тарэн
6 track album
🔥84❤10👍8🫡5💯1
Ужо сёння адбудзецца канцэрт на Сепультуры Alive — для вас выступіць адна з самых таленавітых артыстак Беларусі, цудоўная Света Бень. Яна рыхтуе адмысловую праграму, а дапамагаць ёй будзе яшчэ адзін фантастычны беларускі музыкант — Яўген Кучмейна (.К). Гэта будзе вельмі круты канцэрт, і я ўпэўнены, што вы атрымаеце сапраўдную асалоду! Далучайцеся заўтра, 26 сакавіка, да трансляцыі ў 21:00 па Менску.
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
А яшчэ абавязкова падтрымлівайце праект і артыстку данатамі. Робім для вас❤️
https://buymeacoffee.com/sepulive
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
А яшчэ абавязкова падтрымлівайце праект і артыстку данатамі. Робім для вас❤️
https://buymeacoffee.com/sepulive
❤43🔥6❤🔥4👍2⚡1
Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Гэта быў чароўны канцэрт фантастычнай артысткі Светы Бень. Калі раптам вы прапусцілі гэты сеанс магіі, абавязкова паглядзіце запіс нашай трансляцыі
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
І абавязкова скажыце дзякуй музыкантам, якія зрабілі для вас усю гэтую прыгажосць!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Фота: Арцём Прыпісноў і Johnny Cosmic

❤82🔥14❤🔥10👍5👏1