Беларуская музыка
2.54K subscribers
154 photos
299 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
📢 Сябры! Мы вяртаемся з навінамі. Канцэрт гурта Biaz Nazvy адбудзецца 13 студзеня ў 21:00 па Менску. Пачынаем 2026 год драйвовым канцэртам. Запісвайце новую дату і рыхтуйцеся. Будзе крута!

🔥 Стаўце лайк пад відэа, цісніце на званочак і да сустрэчы ў наступны аўторак — https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI
47🔥13👍8
Два гады таму Міністэрства сепультуры запусціла прэстыжную прэмію Бульбяны Боўдзіла, каб адзначыць дасягненні беларускай эстрады. Сёлета была неверагодная канкурэнцыя, але мастацкі савет міністэрства зрабіў свой выбар. Зацаніце, хто па выніках 2025 года стаў боўдзілам!

👻 Глядзець выпуск — https://youtu.be/nmzupWrxaUA

❤️ Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
58👍19❤‍🔥5🔥4😁3🤡1
🔥Ужо сёння на канале Сепультура Alive адбудзецца вялікі канцэрт гурта :B:N: Далучайцеся да гэтай трансляцыі, бо гэта канцэрт для беларусаў і беларусак па ўсім свеце — ніхто не зможа забраць у нас права танчыць і спяваць на выступах любімых гуртоў!

Трансляцыя пачнецца ў 21:00 па Менску. Будзе шмат драйву, энергіі, сюрпрызаў — мы спрабуем зрабіць так, каб вы сапраўды адчувалі сябе на канцэрце.

https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI

Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце праект і музыкантаў данатамі, бо іншых крыніц фінансавання ў Сепультуры Alive няма і ён можа скончыцца ў любы момант

https://buymeacoffee.com/sepulive

❤️Дзякуй вам, дарагія сябры, і да сустрэчы сёння ў 21:00 па менскім часе!
45👍10👌4
Дзякуй усім, хто глядзеў канцэрт! Гэта было вельмі крута — столькі рэакцый, падтрымкі і эмоцый🔥

👻 Калі вы прапусцілі трансляцыю, абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе — https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI

❤️ І не забывайцеся падтрымліваць праект Сепультура Alive. Ён існуе толькі дзякуючы вам, без вашай падтрымкі нічога не будзе — https://buymeacoffee.com/sepulive

Фота: Johnny Cosmic
74👍15🔥11❤‍🔥2
У 1968 годзе ў мінскім РТІ адбыўся першы ў Савецкім Саюзе біт-фестываль. Там прысвячалі песні Марціну Лютэру Кінгу, спявалі свежыя кампазіцыі The Beatles і ўпершыню выканалі «Касіў Ясь канюшыну». Як такое стала магчымым? І чым усё гэта скончылася? Глядзіце выпуск — там будзе шмат цікавага!

👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/qUFnFl1Witc

❤️Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
1🔥5712👍2
🔥 Сабраў для вас у адзін спіс беларускія альбомы студзеня (і часткова снежня 2025), на якія варта звярнуць увагу. Забірайце сабе, слухайце, кайфуйце і дзяліцеся з сябрамі!

👻 Ктырь — Second Coming

https://open.spotify.com/album/5R0LFVWOJ6DGgwj7ygfLOU?si=8HDc1gi6SCGO4FZgRKOm0w

Панк-рок, які здольны закахаць у сябе адразу. Імклівы таймінг у 13 хвілін, вельмі смешныя тэксты, шалёны драйв і ніякіх табе кампрамісаў. Чыстая энергія, іронія і самаіронія і песні, якія адразу заляцяць у вашы галовы. Я б з вялікім задавальненнем зарваўся на канцэрт Ктырь і мяне б там было не спыніць. Выключна дэфіцытны прадукт у беларускай музыцы, які адразу залятае ў мае асабістыя фаварыты.

👻 Camel Private Club — Summer Misadventures Of Camel Private Club

https://open.spotify.com/album/2kKn3akXXqialV6YZE4vgd?si=n8SJVzPMRQKIv1JZWWgxuA

Старарэжымны індзі-рок ад гурта, які ўжо не першы год з’яўляецца ў спісах галоўных надзей лакальнай сцэны. У хлопцаў хапае цікавых ідэй і імпэту, але хіба яшчэ шмат праблем з аўтарскім матэрыялам: ён папросту невыразны. У першую чаргу гэта тычыцца мелодый і харызмы вакаліста — баюся, з такім падыходам гурт так і застанецца ў спісах перспектыўных на ўсё сваё музычнае жыццё.

👻 Eximperitus — Meritoriousness of Equanimity

https://open.spotify.com/album/3bk4w8z0zhMzA3RWh4XB81?si=hi7OyrkcQpuqKZX1bzC4VA

Брутальны метал для сапраўдных аматараў. Насычанае, тлустае гучанне, разнастайны матэрыял з цікавымі паходамі — не наўпроставае мяса, а больш тонкі кампазітарскі падыход. Беларускі метал ва ўсіх сваіх праявах сапраўды трымае планку на сусветным узроўні.

👻 Дзёня Жывіца — Сьвятая Заруба

https://siniegory.bandcamp.com/album/--6

Максімальна хатні запіс ад хлопца, якога вы можаце ведаць па праекце Sinie Gory. Сьвятая Заруба — складанка песень у лоўфайным сэт-апе. Часам нервовых і няўтульных, часам выразных і па-свойму далікатных. Плынь свядомасці, надрыўная паэзія і інтуітыўная творчасць.

Слухайце і пішыце, які альбом вам спадабаўся больш за ўсё! А ўжо зусім хутка, мы пачнем падрыхтоўку да новага канцэрту на Сепультуры Alive📢
🔥309👍1
🔥🔥🔥Прынёс вам фантастычную гісторыю з аднаго з маіх самых любімых рэгіёнаў — Андалусіі. У часы дыктатарскага рэжыму Франка тут з’явіўся чароўны гурт Triana, які зміксаваў модны тады псіхадэлічны і прагрэсіўны рок з фламенка. Божачкі, што гэта за прыгажосць атрымалася!

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha/baxoyenaku

У гэтым тэксце вы прачытаеце пра Triana, навучыцеся адрозніваць розныя гатункі фламенка. Ды і ўвогуле, вы нідзе больш не прачытаеце пра гэта па-беларуску!

👻Гэты тэкст стаў магчымы дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры, якія падтрымліваюць канал. Я буду вельмі ўдзячны, калі і вы падтрымаеце гэту справу. Чаму гэта важна? Таму што разам мы ствараем першае ў гісторыі Беларусі народнае міністэрства і даем адзін аднаму магчымасць адкрываць для сябе беларускую музыку, чытаць пра сусветную музыку па-беларуску і пашыраць такім чынам наш сусвет!

❤️ ПАДТРЫМАЦЬ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha

Калі вам і гэтага мала, то вось адмысловы плэйліст з самай цікавая музыкай студзеня.

📢 СЛУХАЦЬ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4446692

Яго я таксама зрабіў дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў Міністэрства сепультуры. Дзякуй вам, сябры!
28🔥9👍6
Relikt з тых гуртоў, што заўсёды знаходзяцца ў стане творчага пошуку, але пры гэтым не губляюць свайго адметнага творчага почырку. Так, натуральна, хлопцы прайшлі доўгі і пакручасты шлях да гэтай адметнасці — ад гранжавай тусоўкі і постметалічнага манументальнага гучання праз пераасэнсавання беларускай традыцыі і рок-класікі да альбома Ramantyzm, які ўжо зусім неабавязкова аздабляць тэгамі, настолькі ён самадастатковы.

Канешне, у гэтым запісе ёсць усе шматлікія крыніцы натхнення ўдзельнікаў беларускага гурта — ад Tool да Neurosis, — але яны ідуць фонам да выдатных песень.

Ramantyzm — праца, у якой нарэшце ў поўнай ступені раскрываецца талент кампазітарскі. Песні, якія пабудаваныя не на пераасэнсаваннях, а ўласным, індывідуальным падыходзе, дэманструюць нам найлепшую форму Relikt за ўвесь час існавання гурта. Шматслойныя, складаныя, але не перагружаныя кампазіцыі — нібыта кавалачак пазла, якога дагэтуль не хапала музыкантам.

Мы ўжо чулі да выхаду альбома некалькі сінглаў з альбома Ramantyzm, але, на мой погляд, у якасці лід-сінгла можна было б выкарыстоўваць якую заўгодна песню з лонгплэя: тут хіба няма слабых месцаў, і кожная песня цэментуе агульнае ўражанне ад запісу.

Трэба адзначыць і яшчэ адзін моцны бок альбома — лірыку. Галоўны аўтар гурта, бубнач Аляксандр Дземідзенка, пабудаваў канцэптуальна вельмі моцную гісторыю, у якой лірыка мае амаль аптэчную дазіроўку рок-пафасу, трагізму і змястоўнасці. «У нашых кнігах няма герояў, толькі закладкі з зайчыкаў, вавёрак. Мы паказалі, што нас многа на алтары ёлупа бога» — пераканаўча, трапна, прыгожа.

Ramantyzm — вельмі прыгожы, але і вельмі трагічны альбом, у якім шмат цудоўных мелодый, вынаходлівых аранжыровак, але і шмат болю, траўмы і трапных дыягназаў. Слухайце гэты запіс як мінімум тры разы, каб ён раскрыўся перад вамі напоўніцу.

https://open.spotify.com/album/5WL0SAkp8ApOsghs42bXlH?si=3foBmtErQayHl_djOLb-dA
69🔥13👍7👌3
🔥🔥🔥 Каб вы толькі ведалі, які магутны канцэрт мы рыхтуем для вас у лютым! Ужо вельмі хочацца падзяліцца навінамі, але пакуль трымаем паўзу. 26 лютага ў 21:00 па Менску для вас — беларусаў і беларусак па ўсім свеце — выступіць магутны гурт. Цісніце лайк і званочак пад трансляцыяй і чакайце анонс. Праз тыдзень мы назавем артыста!

https://www.youtube.com/live/5RcsJD2And0

А пакуль купляйце, калі ласка, сімвалічныя early bird квіткі на канцэрт. Гэта вельмі важна, бо ў нас па-ранейшаму няма фінансавання і ўсё робіцца толькі дзякуючы вам і вашай падтрымцы.

https://buymeacoffee.com/sepulive

А калі ў вас ёсць магчымасць, падпішыцеся на штомесячную падтрымку праекта — так мы зможам планаваць наступныя канцэрты. Паверце, планы ў нас такія, што ого-го!

https://buymeacoffee.com/sepulive/membership

Да сустрэчы на канцэрце, сябры!
353🔥13❤‍🔥2👍1