🔥А вось і свежы анонс! 23 снежня для вас выступяць беларускія Foo Fighters — драйвовы і яскравы гурт Biaz Nazvy (:B:N:).
👻Рыхтуйцеся! Будзе сапраўдны рок-н-рол — можна танчыць, спяваць любімыя песні і стэйдждайвіць у нашае беларускае бязмежжа! Далучайцеся да трансляцыі ў 21:00 па Менску на апошні канцэрт 2025 году. Вас чакае шмат сюрпрызаў і неспадзяванак. Да сустрэчы, сябры!
❗️Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/oBnFVaEO5GI?feature=share
❤️Набыць сімвалічны квіток на канцэрт — https://buymeacoffee.com/sepulive

🔥76❤21👍4🥰1👏1🤡1
🔥Мы рыхтуем для вас канцэрт гурта Biaz Nazvy і зноў заклікаем усіх набываць сімвалічныя квіткі на гэты івэнт. Вось чаму гэта важна?
👻 Вы даеце магчымасць людзям у Беларусі трапіць на канцэрт любімых музыкантаў, якія не маюць магчымасці выступаць у роднай краіне.
👻Вы даеце сабе магчымасць трапіць на канцэрт любімых музыкантаў, якія не даязджаюць да вашай краіны.
👻Вы падтрымліваеце такім чынам музыкантаў, якія маюць не так шмат магчымасцяў зарабляць музыкай у эміграцыі.
👻Вы даеце праекту Сепультура Alive працягвацца. Ён існуе без грантавай падтрымкі, выключна на народным фінансаванні. Па прынцыпе народнага Міністэрства сепультуры
💔Усё гэта наша з вамі персанальная адказнасць. Рабіць немагчымае, ствараць умовы, кайфаваць і спяваць разам, нават калі ўсе абставіны супраць гэтага. Ніхто не зможа забраць у нас права танчыць на канцэртах, размаўляць з любімым музыкантамі, дурэць і гойсаць, як малыя дзеці. Беларусь не пра геаграфічныя межы — і канцэрты Сепультуры Alive даюць вам магчымасць гэта зразумець.
😍Вось тут вы можаце набыць сімвалічны квіток на канцэрт ці падпісацца на штомесячную падтрымку праекта і музыкантаў
https://buymeacoffee.com/sepulive
😍Вось тут вы можаце падпісацца на адзін з магчымых пакетаў і атрымліваць ад нас штомесячныя бонусы
https://buymeacoffee.com/sepulive/membership
Дзякуй вам і да сустрэчы 23 снежня ў 21:00 па Менску!

🔥31❤7🦄5❤🔥1👍1🤡1👻1
Прывітанне, сябры! Заўтра будзем падводзіць вынікі году ў беларускай музыцы. А сёння я прынёс вам плэйліст з песнямі. Залятайце слухаць і кайфаваць!
❤️Плэйліст на Spotify
❤️Плэйліст на YouTube Music
Як лічыце, хто запісаў самы круты альбом 2025?

👍21❤18🔥8❤🔥1
А вось і мой топ альбомаў 2025! Як думаеце, хто на першым месцы? Залятайце глядзець, пісаць у каментарах свае спісы і, канешне ж, спрачацца!
❤️Глядзець выпуск — https://youtu.be/AzaS-LDy8Do
👻Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha

👍41❤13🔥7
Тэкст — гэта медытацыя. Ён дапамагае адключыцца ад балючай рэчаіснасці і схавацца ў іншым вымярэнні. Таму сёння я хачу паразмаўляць з вамі пра будучыню музыкі. Якой яна будзе? І хто будзе яе ствараць? Ці застанецца ў бясконцай плыні штучнага кантэнту месца для творцы?
У 2019 годзе выйшаў альбом PROTO, які запісала Холі Херндан разам са сваім гадаванцам — нейрасеткай Spawn. Зараз гэтым нікога не здзівіш, але нават у 2025 годзе этыка і філасофія ўжывання штучнага інтэлекту знаходзіцца на перыферыі зроку. Холі вывела гэтае пытанне на першы план. Два гады чатырнаццаць вакалістаў, якія валодаюць унікальнымі тэхнікамі выканання, вучылі немаўлятка Spawn спяваць, а пасля нейрасетка стала паўнавартасным удзельнікам ансамбля.
У 2021 годзе Холі Херндан пайшла яшчэ далей і падарыла свой голас людзям. Але стварыла пры гэтым новую сістэму кіравання манетызацыяй гэтага працэсу. Гэта будучыня і чытаць пра гэта захапляльна.
https://buymeacoffee.com/charnukha/korufeluye
Гэты тэкст з’явіўся дзякуючы спонсарам Міністэрства сепультуры. Скажыце ў першую чаргу дзякуй ім за такую магчымасць. Ну а калі ёсць магчымасць і жаданне, можаце сказаць дзякуй і мне.
А вось тут вы знойдзеце і адмысловы плэйліст з класнай музыкай 2025 году. Яго таксама дапамаглі ствараць спонсары Міністэрства.
https://buymeacoffee.com/charnukha/2025-4337949

❤27👍11🔥3
У 2025-м зрабіў для вас 30 выпускаў «Міністэрства сепультуры», які паглядзелі 756 тысяч разоў. Сумарна мы былі разам цягам 121,5 тысячы гадзін, а нашая музычная тусоўка пашырылася амаль да 13 тысяч чалавек.
Давайце ў наступным годзе будзем разам. Разам вучыцца разумець і любіць сваю музыку, адкрываць для сябе таленавітых людзей. Слухаць, як па ўсім свеце гучыць Беларусь, і кайфаваць ад гэтых гукаў: чуць у іх сябе, свой гонар і свой смак жыцця.
Са святамі вас, мае сябры! ❤️

10❤139❤🔥25👍18🫡2
Апошні беларускі альбом мінулага году выйшаў 26 снежня – адразу па святах. Юра Стыльскі не стаў чакаць прыдатнага часу для рэліза і апублікаваў новы лонгплэй гурта Дай дарогу! пад назвай «Не до законов».
Тытульная цытата акрэслівае агульную тэматыку альбома – палітычны ландшафт апошняй пяцігодкі даследуецца простым беларусам: ён можа быць злым («Покидая диктатуру»), можа быць іранічным («Балаклава») і можа спяваць ад імя іншых, такіх жа простых персанажаў – дзіцяці («Мультики») ці мянта («Балаклава»). Яго песні могуць быць максімальна спрошчанымі прыпеўкамі («Страшный злодей») ці суперпафаснымі плакатанымі гімнамі («Беларусь»), жартамі, задэкараванымі пад пост-панкавы трагізм («Кот»), ці наўпроставымі сола-споведзямі («Экстрэміст») – але фактычна ўсё гэта цудоўна ўпісваецца ў вулічную гітарную традыцыю, аднолькава архаічную і дэфіцытную ў сучасным свеце.
Юра Стыльскі на альбоме не спрабуе быць модным і гуляцца з трэндавымі рэферэнсамі, як было з песняй «Помоги». Ён адыходзіць ад звыклага і камфортнага для яго сторытэлінгу, які і зрабіў Дай дарогу! культавым гуртом і прынёс яму вельмі шырокую аўдыторыю. Стыльскі перастаў быць галодным, і таму яго песні пазбаўленыя фірмовай сюжэтнасці. Ён перастаў быць абсарбентам берасцейскага фальклору, і таму яго песні не такія каларытныя. Але ён не перастаў быць злым, таму ў яго не знікаюць крыніцы натхнення і ён працягвае фармуляваць тое, што адчуваюць і пра што думаюць такія ж беларусы ў розных геаграфічных і побытавых абставінах.
Яму не трэба для гэтага дурыць сабе галаву вынаходлівым саўндам ці грувасткімі метафарамі. Клапаціцца пра ідэальную дату рэліза ці яго якасную прома-кампанію. Яму трэба проста быць максімальна зразумелым і блізкім – і ён робіць гэта праз немудрагелістыя песні пра ката ў выканкаме, мары пра вяртанне дадому і спевы дзіцяці, якое хоча паказаць піську мянту. З усяго гэтага зямнога самі сябе выкрэсліваюць хіба песні на словы Танка і Купалы – не кладуцца яны ў логіку комікса «Не до законов», але не выбіваюцца з агульнага бардаўскага вайба гэтага запісу.
Параўноўваць альбом «Не до законов» з пікавымі «ДСПГ» і «Сквозь говно» няма сэнсу – паміж імі цэлае жыццё, не самае простае і вясёлае. Але можна сказаць дакладна: «Не до законов» мог бы стаць пачаткам сольнай дыскаграфіі Юры Стыльскага – не было настолькі ўстойлівага адчування змушанасці гэтага запісу.
https://open.spotify.com/album/0VcqRSl70QmLrXosEjMoCN?si=e7gB-RrnTK6mA8yTKyXbGA

Spotify
Не до законов - Album by Дай Дарогу! | Spotify
Дай Дарогу! · album · 2025 · 13 songs
👍31❤8🔥8
📢 Сябры! Мы вяртаемся з навінамі. Канцэрт гурта Biaz Nazvy адбудзецца 13 студзеня ў 21:00 па Менску. Пачынаем 2026 год драйвовым канцэртам. Запісвайце новую дату і рыхтуйцеся. Будзе крута!
🔥 Стаўце лайк пад відэа, цісніце на званочак і да сустрэчы ў наступны аўторак — https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI

❤47🔥13👍8
Два гады таму Міністэрства сепультуры запусціла прэстыжную прэмію Бульбяны Боўдзіла, каб адзначыць дасягненні беларускай эстрады. Сёлета была неверагодная канкурэнцыя, але мастацкі савет міністэрства зрабіў свой выбар. Зацаніце, хто па выніках 2025 года стаў боўдзілам!
👻 Глядзець выпуск — https://youtu.be/nmzupWrxaUA
❤️ Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha

❤58👍19❤🔥5🔥4😁3🤡1
🔥Ужо сёння на канале Сепультура Alive адбудзецца вялікі канцэрт гурта :B:N: Далучайцеся да гэтай трансляцыі, бо гэта канцэрт для беларусаў і беларусак па ўсім свеце — ніхто не зможа забраць у нас права танчыць і спяваць на выступах любімых гуртоў!
Трансляцыя пачнецца ў 21:00 па Менску. Будзе шмат драйву, энергіі, сюрпрызаў — мы спрабуем зрабіць так, каб вы сапраўды адчувалі сябе на канцэрце.
https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI
Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце праект і музыкантаў данатамі, бо іншых крыніц фінансавання ў Сепультуры Alive няма і ён можа скончыцца ў любы момант
https://buymeacoffee.com/sepulive
❤️Дзякуй вам, дарагія сябры, і да сустрэчы сёння ў 21:00 па менскім часе!

❤45👍10👌4
Дзякуй усім, хто глядзеў канцэрт! Гэта было вельмі крута — столькі рэакцый, падтрымкі і эмоцый🔥
👻 Калі вы прапусцілі трансляцыю, абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе — https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI
❤️ І не забывайцеся падтрымліваць праект Сепультура Alive. Ён існуе толькі дзякуючы вам, без вашай падтрымкі нічога не будзе — https://buymeacoffee.com/sepulive
Фота: Johnny Cosmic

❤74👍15🔥11❤🔥2
У 1968 годзе ў мінскім РТІ адбыўся першы ў Савецкім Саюзе біт-фестываль. Там прысвячалі песні Марціну Лютэру Кінгу, спявалі свежыя кампазіцыі The Beatles і ўпершыню выканалі «Касіў Ясь канюшыну». Як такое стала магчымым? І чым усё гэта скончылася? Глядзіце выпуск — там будзе шмат цікавага!
👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/qUFnFl1Witc
❤️Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha

1🔥57❤12👍2
🔥 Сабраў для вас у адзін спіс беларускія альбомы студзеня (і часткова снежня 2025), на якія варта звярнуць увагу. Забірайце сабе, слухайце, кайфуйце і дзяліцеся з сябрамі!
👻 Ктырь — Second Coming
https://open.spotify.com/album/5R0LFVWOJ6DGgwj7ygfLOU?si=8HDc1gi6SCGO4FZgRKOm0w
Панк-рок, які здольны закахаць у сябе адразу. Імклівы таймінг у 13 хвілін, вельмі смешныя тэксты, шалёны драйв і ніякіх табе кампрамісаў. Чыстая энергія, іронія і самаіронія і песні, якія адразу заляцяць у вашы галовы. Я б з вялікім задавальненнем зарваўся на канцэрт Ктырь і мяне б там было не спыніць. Выключна дэфіцытны прадукт у беларускай музыцы, які адразу залятае ў мае асабістыя фаварыты.
👻 Camel Private Club — Summer Misadventures Of Camel Private Club
https://open.spotify.com/album/2kKn3akXXqialV6YZE4vgd?si=n8SJVzPMRQKIv1JZWWgxuA
Старарэжымны індзі-рок ад гурта, які ўжо не першы год з’яўляецца ў спісах галоўных надзей лакальнай сцэны. У хлопцаў хапае цікавых ідэй і імпэту, але хіба яшчэ шмат праблем з аўтарскім матэрыялам: ён папросту невыразны. У першую чаргу гэта тычыцца мелодый і харызмы вакаліста — баюся, з такім падыходам гурт так і застанецца ў спісах перспектыўных на ўсё сваё музычнае жыццё.
👻 Eximperitus — Meritoriousness of Equanimity
https://open.spotify.com/album/3bk4w8z0zhMzA3RWh4XB81?si=hi7OyrkcQpuqKZX1bzC4VA
Брутальны метал для сапраўдных аматараў. Насычанае, тлустае гучанне, разнастайны матэрыял з цікавымі паходамі — не наўпроставае мяса, а больш тонкі кампазітарскі падыход. Беларускі метал ва ўсіх сваіх праявах сапраўды трымае планку на сусветным узроўні.
👻 Дзёня Жывіца — Сьвятая Заруба
https://siniegory.bandcamp.com/album/--6
Максімальна хатні запіс ад хлопца, якога вы можаце ведаць па праекце Sinie Gory. Сьвятая Заруба — складанка песень у лоўфайным сэт-апе. Часам нервовых і няўтульных, часам выразных і па-свойму далікатных. Плынь свядомасці, надрыўная паэзія і інтуітыўная творчасць.
Слухайце і пішыце, які альбом вам спадабаўся больш за ўсё! А ўжо зусім хутка, мы пачнем падрыхтоўку да новага канцэрту на Сепультуры Alive📢

🔥30❤9👍1
🔥🔥🔥Прынёс вам фантастычную гісторыю з аднаго з маіх самых любімых рэгіёнаў — Андалусіі. У часы дыктатарскага рэжыму Франка тут з’явіўся чароўны гурт Triana, які зміксаваў модны тады псіхадэлічны і прагрэсіўны рок з фламенка. Божачкі, што гэта за прыгажосць атрымалася!
ЧЫТАЙЦЕ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha/baxoyenaku
У гэтым тэксце вы прачытаеце пра Triana, навучыцеся адрозніваць розныя гатункі фламенка. Ды і ўвогуле, вы нідзе больш не прачытаеце пра гэта па-беларуску!
👻Гэты тэкст стаў магчымы дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры, якія падтрымліваюць канал. Я буду вельмі ўдзячны, калі і вы падтрымаеце гэту справу. Чаму гэта важна? Таму што разам мы ствараем першае ў гісторыі Беларусі народнае міністэрства і даем адзін аднаму магчымасць адкрываць для сябе беларускую музыку, чытаць пра сусветную музыку па-беларуску і пашыраць такім чынам наш сусвет!
❤️ ПАДТРЫМАЦЬ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha
Калі вам і гэтага мала, то вось адмысловы плэйліст з самай цікавая музыкай студзеня.
📢 СЛУХАЦЬ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4446692
Яго я таксама зрабіў дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў Міністэрства сепультуры. Дзякуй вам, сябры!

Buy Me a Coffee
Подых вольнай Андалусіі. Як пасябравалі фламенка і псіхадэлічны рок — Aliaksandr Charnukha
Post by Aliaksandr Charnukha
❤28🔥9👍6
Relikt з тых гуртоў, што заўсёды знаходзяцца ў стане творчага пошуку, але пры гэтым не губляюць свайго адметнага творчага почырку. Так, натуральна, хлопцы прайшлі доўгі і пакручасты шлях да гэтай адметнасці — ад гранжавай тусоўкі і постметалічнага манументальнага гучання праз пераасэнсавання беларускай традыцыі і рок-класікі да альбома Ramantyzm, які ўжо зусім неабавязкова аздабляць тэгамі, настолькі ён самадастатковы.
Канешне, у гэтым запісе ёсць усе шматлікія крыніцы натхнення ўдзельнікаў беларускага гурта — ад Tool да Neurosis, — але яны ідуць фонам да выдатных песень.
Ramantyzm — праца, у якой нарэшце ў поўнай ступені раскрываецца талент кампазітарскі. Песні, якія пабудаваныя не на пераасэнсаваннях, а ўласным, індывідуальным падыходзе, дэманструюць нам найлепшую форму Relikt за ўвесь час існавання гурта. Шматслойныя, складаныя, але не перагружаныя кампазіцыі — нібыта кавалачак пазла, якога дагэтуль не хапала музыкантам.
Мы ўжо чулі да выхаду альбома некалькі сінглаў з альбома Ramantyzm, але, на мой погляд, у якасці лід-сінгла можна было б выкарыстоўваць якую заўгодна песню з лонгплэя: тут хіба няма слабых месцаў, і кожная песня цэментуе агульнае ўражанне ад запісу.
Трэба адзначыць і яшчэ адзін моцны бок альбома — лірыку. Галоўны аўтар гурта, бубнач Аляксандр Дземідзенка, пабудаваў канцэптуальна вельмі моцную гісторыю, у якой лірыка мае амаль аптэчную дазіроўку рок-пафасу, трагізму і змястоўнасці. «У нашых кнігах няма герояў, толькі закладкі з зайчыкаў, вавёрак. Мы паказалі, што нас многа на алтары ёлупа бога» — пераканаўча, трапна, прыгожа.
Ramantyzm — вельмі прыгожы, але і вельмі трагічны альбом, у якім шмат цудоўных мелодый, вынаходлівых аранжыровак, але і шмат болю, траўмы і трапных дыягназаў. Слухайце гэты запіс як мінімум тры разы, каб ён раскрыўся перад вамі напоўніцу.
https://open.spotify.com/album/5WL0SAkp8ApOsghs42bXlH?si=3foBmtErQayHl_djOLb-dA

Ramantyzm - Album by Relikt | Spotify
Relikt · album · 2026 · 8 songs
❤70🔥13👍7👌3