ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
645 subscribers
838 photos
404 videos
1.04K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
21 сакавіка Сусветны дзень паэзіі 🎉

📝 Андрэй Хадановіч віншуе паэтак і паэтаў, перакладчыц і перакладчыкаў, чытачак і чытачоў са святам сваім новым вершам «Дно паэзіі».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жывая сустрэча «Перакладчыцкай майстэрні» ў Варшаве! 😮

Андрэй Хадановіч разам са спецыяльнай госцяй, польскай перакладчыцай Юстынай Чэхоўскай пагавораць пра актуальныя пытанні мастацкага перакладу і абмяркуюць новыя тэндэнцыі, выклікі і адметнасці прафесіі.

5 красавіка (субота), 14.00 PL
📍 Варшава, Staromiejski Dom Kultury
🇵🇱 Мова сустрэчы: польская

Удзел бясплатны, але патрэбная абавязковая рэгістрацыя.

Падрабязней пра імпрэзу па спасылцы:
👉 https://penbelarus.org/2025/03/19/zhyvaya-sustrecha-perakladchyczkaj-majsterni-u-varshave.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы і беларускі, з Днём Волі! 🤍❤️🤍

📜 107 гадоў таму наш народ упершыню смела заявіў пра сваё права на незалежнасць, на вольную будучыню.

Гісторыя Беларусі — гэта гісторыя барацьбы за свабоду, якая працягваецца і сёння. Слова заўсёды было і застаецца зброяй у гэтай барацьбе. Паэзія, проза, пераклады, песні і думкі тых, хто верыць у Беларусь, фармуюць наш светапогляд, нашую свядомасць, нашую будучыню.

Шчыра віншуем адмысловым святочным вершам Андрэя Хадановіча "25 сакавіка".

🇧🇾 Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Жыве Беларусь! - гукаю я сёння разам з тымі, хто пад бел-чырвона-белым сцягам абараняе на беларускай зямлі галоўнае - права свабоды і незалежнасці»

🇧🇾 Роўна год таму Андрэй Хадановіч выпусціў святочны выпуск да Дня Волі, дзе цытуе моцныя прамовы Васіля Быкава да 25 сакавіка.

Раім да прагляду выпуск пра познюю творчасць нашага класіка на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/M-14Lz3i-Go
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Перакладчык з беларускай мовы Томас Вайлер атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію 🌟

Журы ўзнагародзіла Вайлера за пераклад кнігі "Я з вогненнай вёскі" Алеся Адамовіча, Уладзіміра Калесніка і Янкі Брыля і адзначыла, што дзякуючы працы перакладчыка «гэтыя неверагодныя сведчанні вяскоўцаў упершыню сталі даступнымі нямецкаму чытачу».

Чарговы важны крок да таго, каб беларуская гісторыя і літаратура гучалі на міжнародным узроўні.

🇩🇪 Томас Вайлер вядомы перакладамі на нямецкую мову твораў Віктара Марціновіча, Вольгі Гапеевай, Артура Клінава, Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча. У 2024 годзе атрымаў прэмію Паўля Цэляна за пераклад рамана "Сабакі Эўропы".

Дарэчы, Томас быў госцем "Перакладчыцкай майстэрні" Андрэя Хадановіча. Відэа глядзіце па спасылцы:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=g_vvjlrJDnk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння, 30 сакавіка, нарадзіўся Поль Вэрлен – адзін з самых знакавых французскіх паэтаў

📖 Паэзія Вэрлена напоўненая музычнасцю, лёгкасцю і тонкім лірызмам. Яго творчасць развівалася ад рамантычных настрояў да смелага эксперыменту з формай і гукамі, што зрабіла аўтара адным з заснавальнікаў французскага сімвалізму.

Пачытаць больш вершаў Поля Вэрлена ў перакладзе Андрэя Хадановіча можна тут:
👉 https://t.me/akhadanovich/1094
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі ПЭН і Андрэй Хадановіч абвяшчаюць набор на трэці сезон Перакладчыцкай майстэрні ⚡️

Гэта будзе новы ўзровень: яшчэ глыбейшае і больш прафесійнае пагружэнне ў пераклад з Андрэем Хадановічам.

📚 Сёлета ўдзельнікі будуць працаваць з фрагментамі кніг, якія рыхтуюцца да выдання беларускімі выдавецтвамі. Неверагодны шанец для перакладчыц і перакладчыкаў дакрануцца да рэальных праектаў!

Запрашаем далучыцца як пачаткоўцаў, так і выпускнікоў мінулых сезонаў.

👉 Падаць заяўку.

🗓 Заняткі анлайн: травень – ліпень, чацвяргі 18:00–20:00 па беларускім часе
Дэдлайн падачы заявак: 20 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мельхіёр Ваньковіч: спроба вяртання 🎥

Андрэй Хадановіч з літаратуразнаўцам Лукашам Гарбалем даследуюць складаны, але неверагодна цікавы лёс класіка польскай літаратуры, шчыльна звязанага з Беларуссю і беларускай культурай, Мельхіёра Ваньковіча.

У Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча ў Варшаве аўтары абмяркоўваюць:

🔹 Чаму Ваньковіча называюць “бацькам польскага рэпартажу”?
🔹 Якую ролю ён адыграў у адкрыцці Сяргея Пясецкага?
🔹 Чым “Шчанячыя гады” важныя для беларускай культуры?
🔹 Як літаратар прайшоў шлях ад паспяховага выдаўца да палітычнага вязня?

🔀 Размова вядзецца на беларускай і польскай мовах, польская мова суправаджаецца беларускімі субцітрамі.

Глядзім цікавую гутарку па спасылцы:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=9EPI02nm2Rs
Раман «Кнігі Якуба» Вольгі Такарчук цяпер можна чытаць па-беларуску! 📕

Кніга выйшла ў беларускім жаночым выдавецтве «Пфляўмбаўм».

Гэта не проста гістарычны раман, а грандыёзнае падарожжа ў Рэч Паспалітую XVIII стагоддзя. Тут пераплятаюцца народы, рэлігіі і культуры, а ў цэнтры падзей — Якуб Франк, загадкавая асоба, якога адны лічылі месіям, а другія — махляром.

📜 Факты пра кнігу:
прызнаная найлепшай кнігай у Польшчы першай чвэрці XXI стагоддзя паводле апытання Gazeta Wyborcza;
перакладзеная на 15 моў;
раман паспрыяў прысуджэнню Вользе Такарчук Нобелеўскай прэміі за 2018 год.

Набыць кнігу можна па спасылцы:
👉 https://knihauka.com/knihi_jakuba

Выпускі на канале CHADANOVIČ з аналізам іншых твораў Такарчук:

Відэа пра кнігу "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых":
🔣 https://youtu.be/DHIJj__LZrg

Відэа пра кнігу "Прафесар Эндрус у Варшаве":
🔣 https://youtu.be/lLLZnHvd05g
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Шчасце – калі ты маеш з кім ім падзяліцца». Гэта наймудрэйшае, што я чуў і чытаў у беларускай літаратуры»

⚡️ Андрэй Хадановіч у відэаэсэ адмыслова для канала «Белсат» разважае, ці ёсць шчасце ў беларускай літаратуры і што пад гэтым словам разумеюць нашыя аўтары і аўтаркі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7 красавіка – дзень памяці Ларысы Геніюш 🕯

Няскораная дысідэнтка, яркая паэтка, праваслаўная з нонкафармісцкім стаўленнем да Масквы, палітзняволеная, якая ў лагерах падтрымлівала тых, каму гэта было неабходна, маці, якая праз савецкую ўладу страціла магчымасць быць з сынам.

Жыццё Ларысы Геніюш было поўным шматлікіх выпрабаванняў, праз якія аўтарка пранесла сваю любоў да Беларусі, менавіта таму яна працягвае быць сімвалам змагання беларусаў за свабоду.

Абавязкова паглядзіце сёння выпуск пра нязломную Ларысу Геніюш на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Стомлены ад усіх словаў, якія – не мова,
я выпраўляюся да заснежанай выспы.
Дзікай прыродзе не трэба словаў.
Колькі ненапісаных старонак з усіх бакоў!
Раптам – сляды казуляў на снезе.
Мова, якая – не словы.


Другі сезон віртуальнай Перакладчыцкай Майстэрні скончыўся,і пакуль рыхтуецца трэці, удзельніцы і ўдзельнікі сабраліся на афлайнавую імпрэзу ў Варшаве 😍

Падчас вечарыны Андрэй Хадановіч пагутарыў з польскай перакладчыцай Юстынай Чэхоўскай, якая расказала пра працу са скандынаўскай літаратурай.

📖 А яшчэ — разам з Артурам Камароўскім яны пачыталі пераклады шведскай паэзіі.

Чытаць справаздачу з вечарыны можна па спасылцы:
👉 https://penbelarus.org/2025/04/07/tavarystva-perakladchykau-litaratury-zhyvaya-sustrecha-majsterni.html

🎥 Фота і відэа: Беларускі ПЭН @PENBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀 А ці ведаеце, як Андрэй Хадановіч пачаў свой шлях у YouTube?

Гэта адбылося роўна 4 гады таму з лекцыі, прысвечанай 200-годдзю вялікага творцы Шарля Бадлера 🌟

Сёння, 9 красавіка, французскаму паэту спаўняецца 204 гады, таму самы час паглядзець выпуск пра аўтара культавых “Кветак Зла” і “Парыжскага спліну”, пачынальніка паэзіі сімвалізму, бацьку ўсіх паэтаў-дэкадэнтаў Шарля Бадлера і яго цудоўную паэзію.

Лекцыя Андрэя Хадановіча па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=zC7Yg6pbRA4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Кніга вершаў Андрэя Хадановіча да оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" трапіла ў поўны спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай 🎉

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі спіс кніг, намінаваных на званне найлепшай беларускай кнігі паэзіі 2024 года.

📚 У поўны спіс увайшло 15 кніг. Акрамя зборніка Андрэя Хадановіча, у ім – кнігі Рамана Абрамчука, Надзеі Амельчанкі, Веры Бурлак, Вольгі Гапеевай, Яраслава Гаралюка, Віктара Жыбуля (выпуск 👉 тут), Анатоля Івашчанкі, Паўла Капанскага, Дзяніса Мацешы, Уладзіміра Някляева (выпуск 👉 тут), Сяржука Сыса, Гані Фак'ю і два зборнікі Сяргея Прылуцкага (выпуск 👉 тут).

📝 У склад журы прэміі Арсенневай увайшлі: літаратуразнаўца Ульяна Верына, пісьменнік Сяргей Дубавец і паэтка Ганна Шакель.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
100 гадоў таму выйшаў культавы раман Фрэнсіса Скота Фіцджэралда "Вялікі Гэтсбі" 📕

Гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнай мары, дзе галоўны герой спрабуе вярнуць мінулае і адкруціць час назад.

Кніга "Вялікі Гэтсбі" перакладзена на беларускую мову Сяргеем Матыркам і пабачыла свет у выдавецтве "Янушкевіч". Набыць раман можна тут:
👉 https://knihauka.com/vialiki_hetsbi

Глядзім выпуск на канале CHADANOVIČ пра такі актуальны нам сёння твор па спасылцы:
👉 https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сонца напрыканцы снежня – болеспатольным лекам.
З літар твайго альфабэту складаецца свет, як з малекул
.

Апошняя ў другім сезоне Перакладчыцкая Майстэрня Андрэя Хадановіча была прысвечаная сучаснай украінскай паэзіі 🇺🇦

📘 У межах сустрэчы адбылася міні-прэзентацыя зборніка «Пра словы і цішыню між імі» (адмысловы выпуск 👉 тут), а таксама «ўкраінскай» рубрыкі ў інтэнэт-часопісе «Таўбін», куды ўвайшлі перакладзеныя на беларускую вершы, напісаныя пасля 24 лютага 2022.

Андрэй Хадановіч паказваў вершы паэтаў і паэтак, украінскія арыгіналы, што ставілі перад ім пэўныя перакладчыцкія выклікі і праблемы, і свае спробы гэтыя праблемы вырашыць. Найчасцей цытаваліся вершы Сяргія Жадана (адмысловы выпуск 👉 тут).

Спецыяльным госцем сустрэчы стаў беларускі паэт Артур Камароўскі, які пачытаў уласныя пераклады Дарыны Гладун, Іі Ківы, Лізаветы Жарыкавай, Вячаслава Лявіцкага.

Чытаць "Нататнік Майстэрні" можна па спасылцы:
➡️ https://penbelarus.org/2025/04/10/paslya-vajny-kozhny-budze-inshy-i-getki-samy-pra-peraklady-suchasnaj-ukrainskaj-paezii-natatnik-majsterni.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM