6 чэрвеня 1841 года нарадзілася пісьменніца Эліза Ажэшка 💥
Аўтарку двойчы намінавалі на Нобелеўскую прэмію – і яе кандыдатура зусім не губляецца на фоне Генрыка Сянкевіча і Сёльмы Лагерлёф, якія тую ўзнагароду ўрэшце атрымалі.
Будучы польскамоўнай, Ажэшка не праходзіла паўз беларускую тэму. Пісьменніца падтрымлівала беларускамоўную творчасць Францішака Багушэвіча, а ў сваіх аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» заступалася за беларускае сялянства.
Апошняй яе кнігай стаў зборнік апавяданняў «Gloria victis» («Слава пераможаным»), што выйшаў у год смерці аўтаркі, у 1910-м. Цыкл пра паўстанне 1863 года расійскія царскія ўлады забаранілі і хацелі канфіскаваць, але землякі раскупілі ўвесь наклад кнігі.
Сваімі творамі Ажэшка і сёння працягвае даваць нам рэцэпты перамогі над імперыяй, паказваючы, што розныя спрэчкі і сваркі зусім не істотная рэч на фоне яднання, якое, як бы ні імкнуўся рэжым, будзе адбывацца і далей.
Раім пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча пра Элізу Ажэшку, якое было напісана 2 гады таму да юбілею пісьменніцы:
👉 https://www.sn-plus.com/2021/06/07/neveragodnyya-eliza-azheshka-i-yae-geroi/amp/
Таксама паглядзіце пазнавальны выпуск пра знакамітую аўтарку і яе рэцэпты барацьбы за свабоду на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/8uY5_-rnQBM
Аўтарку двойчы намінавалі на Нобелеўскую прэмію – і яе кандыдатура зусім не губляецца на фоне Генрыка Сянкевіча і Сёльмы Лагерлёф, якія тую ўзнагароду ўрэшце атрымалі.
Будучы польскамоўнай, Ажэшка не праходзіла паўз беларускую тэму. Пісьменніца падтрымлівала беларускамоўную творчасць Францішака Багушэвіча, а ў сваіх аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» заступалася за беларускае сялянства.
Апошняй яе кнігай стаў зборнік апавяданняў «Gloria victis» («Слава пераможаным»), што выйшаў у год смерці аўтаркі, у 1910-м. Цыкл пра паўстанне 1863 года расійскія царскія ўлады забаранілі і хацелі канфіскаваць, але землякі раскупілі ўвесь наклад кнігі.
Сваімі творамі Ажэшка і сёння працягвае даваць нам рэцэпты перамогі над імперыяй, паказваючы, што розныя спрэчкі і сваркі зусім не істотная рэч на фоне яднання, якое, як бы ні імкнуўся рэжым, будзе адбывацца і далей.
Раім пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча пра Элізу Ажэшку, якое было напісана 2 гады таму да юбілею пісьменніцы:
Таксама паглядзіце пазнавальны выпуск пра знакамітую аўтарку і яе рэцэпты барацьбы за свабоду на канале CHADANOVIČ:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍6🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Збілі яго тады так, што ён страціў прытомнасць. Засунулі галаву ў вядро, поўнае рэдкаватага калу. Пасля чаго адаслалі ў блок, не дазволіўшы памыць рукі і твар» 😱
📕 Андрэй Хадановіч расказвае пра кнігу "Кароль" аднаго з найвядомейшых польскіх пісьменнікаў сучаснасці Шчэпана Твардаха.
Твор, які дакладна перадае міжваеннае дваццацігоддзе ў Польшчы, часткай якой была і Заходняя Беларусь. На перыферыі аповеду — сапраўдны польскі канцлагер, які размясціўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Бярозе-Картузскай.
Паслухайце, як падзеі, якія адбываліся 86 гадоў таму, пераносяць нас у сённяшні дзень, дзе здзяйсняюцца такі ж самыя здзекі і гвалт.
Глядзім новы выпуск пра актуальных польскіх літаратараў у беларускіх перакладах па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg

❤12😱4👍1
Год таму памёр беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.
Ён быў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ".
Справы яго жыцця адлюстроўваюцца ў яго псеўданіме, які ўяўляе сабой спалучэнне яго роднага горада Мінска і Адама Міцкевіча.
Гэтае спалучэнне мы можам пабачыць і ў адной з самых знакамітых кніг аўтара “Менскія/мінскія санэты“, у якой паказваецца сённяшні Менск праз прызму Міцкевічавых "Крымскіх санетаў".
Паслухайце, якім быў паэтычны Менск Сержа Мінскевіча ў выпуску пра найлепшую літаратуру пра нашу сталіцу:
👉 https://youtu.be/0JiDa97XyxE

❤21😢2👍1
Відэа на канале CHADANOVIČ паглядзелі больш за 1 мільён разоў 🎉
Дзякуем за давер! Працягваем кожны панядзелак наведваць вандроўны ўніверсітэт Андрэя Хадановіч, каб развіваць у сябе культуру і беларускасць.
Не забывайцеся, што ў каментарах вы можаце прапаноўваць новыя ідэі для выпускаў. Некаторыя відэа з'явіліся толькі дзякуючы вашай актыўнасці. Таксама падтрымлівайце канал падабайкамі і шэрамі, каб як мага больш беларусаў маглі даведацца пра найлепшыя творы беларускай і сусветнай літаратуры, актуальнай для нас сёння❤️
Дзякуем за давер! Працягваем кожны панядзелак наведваць вандроўны ўніверсітэт Андрэя Хадановіч, каб развіваць у сябе культуру і беларускасць.
Не забывайцеся, што ў каментарах вы можаце прапаноўваць новыя ідэі для выпускаў. Некаторыя відэа з'явіліся толькі дзякуючы вашай актыўнасці. Таксама падтрымлівайце канал падабайкамі і шэрамі, каб як мага больш беларусаў маглі даведацца пра найлепшыя творы беларускай і сусветнай літаратуры, актуальнай для нас сёння
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤32🎉11👍2🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Нельга трактаваць звяроў як людзей. Гэта грэх» 👤
📝 Вольга Такарчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі, міжнароднага Букера і адна з самых чытаных польскіх пісьменніц.
Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з рамана аўтаркі «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» у беларускім перакладзе.
Такарчук паказвае ў творы сённяшнія праблемы з боку прыгнечаных: жывёл у часы гаспадарства і эксплуатацыі чалавекам прыроды, жанчын у мужчынскім свеце і невялікіх мясцінаў падчас сусветнай урбанізацыі.
📽 Дарэчы, паводле рамана рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot», які ў 2017 годзе атрымаў прыз Альфрэда-Баўэра на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Паглядзець трэйлер можна👉 тут.
Таксама глядзім і слухаем новы выпуск пра топ-6 польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з рамана аўтаркі «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» у беларускім перакладзе.
Такарчук паказвае ў творы сённяшнія праблемы з боку прыгнечаных: жывёл у часы гаспадарства і эксплуатацыі чалавекам прыроды, жанчын у мужчынскім свеце і невялікіх мясцінаў падчас сусветнай урбанізацыі.
📽 Дарэчы, паводле рамана рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot», які ў 2017 годзе атрымаў прыз Альфрэда-Баўэра на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Паглядзець трэйлер можна
Таксама глядзім і слухаем новы выпуск пра топ-6 польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8🔥2👍1
Андрэй Хадановіч расказвае, што новага чакаць у бліжэйшых выпусках на канале CHADANOVIČ 🆕
💡 А пра каго і пра што хацелі б пачуць вы? Цікавыя ідэі прымаюцца і горача вітаюцца!
Чакаем вас у каментарах👇
Чакаем вас у каментарах
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍3
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Ірына Шувалава
(пераклад з украінскай мой)
трыптых на вялікай вадзе
1. пасьля патопу
ной у маленькай маторнай лодцы
плыве разгублена разглядаючыся
гэтым разам ня выйдзе ўсіх па двое
толькі вось тую наскрозь прамоклую котку
гэтага пса з падкурчаным хвастом
а вунь таго вепрука што плыве
задзершы шчаціністы лыч
у лодку ўжо не ўцягнуць
каб жа каўчэг – але па ім
недабудаваным бахнулі
з таго берага артылерыяй і цяпер
ані каўчэга ані берага толькі
гэтая бясконцая вада і над ёй
то дахі дамоў то кроны дрэваў
нібы вось тут сьпіны тых хто
прыпаўшы да зямлі сьлёзна моліцца
а вунь там узьнятыя высока рукі тых
у каго ўсе малітвы працяклі праз далоні
каму засталося адно
ад вады зморшчаныя пальцы
моўчкі цягнуць у нябёсы
2. рыбакі
што тое мора галілейскае ў параўнаньні
з морам херсонскім
якім тут зьнянацку стаў сухадол
нашто госпадзе зрабіў нас лаўцамі людзей
нашто людзей пусьціў плаваць падобна да рыб
нашто пакінуў рыб на сухім паміраць
пацяжэлі сеткі нашыя госпадзе але мы
не сьпяшаемся іх выцягваць з водаў баімся
што надта ўжо багаты наш улоў
сядзім думаем як нам прамовіць да цябе госпадзе
калі раты нашыя ня здатныя выхлябтаць
мора твайго маўчаньня
3. адзін
тут усё заслана вадой мабыць каб той адзін
хто ўмее па ёй хадзіць дайшоў бы да кожнага двара
змог бы ступіць проста з бліскучае роўнядзі
на парогі падваконьняў на ганкі дахаў
дапамагаў нявыспаным людзям зьбіраць
пажыткі ў цыратовыя торбы ў куртатыя кайстры
нацягваў бы бабцям высокія гумовікі спускаў бы іх у чаўны
шукаў бы разам зь дзецьмі ў шуфлядах падмоклыя дзёньнікі й табэлі
потым доўга нёс бы кудлатага пса абдымаючы
шэпчучы яму на вуха штосьці зусім не біблейскае вельмі простае
такое простае як цыц простае як ня трэба ня плач
простае як аднойчы мы ўсе яшчэ вернемся дадому
09.06.2023

💔21👍4😢1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры і адзін з найглыбейшых у ёй сатырычны раман Андрэя Мрыя — "Запіскі Самсона Самасуя".
- чым падобны лёс аўтара і яго брата;
- адкуль з'явіўся псеўданім Андрэя Мрыя;
- чаму пісьменнік знішчыў трэцюю частку "Запісак Самсона Самасуя";
- як аўтар далучыўся да "Узвышша";
- чаму Андрэй Мрый стаў адным з самых забароненых літаратараў у гісторыі беларускай літаратуры;
- як герой рамана "перасяліўся" з тэкстаў і знішчыў свайго аўтара;
- чаму Самсона Самасуя параўноўваюць з Астапам Бэндэрам і Мікітам Зноскам з "Тутэйшых".
❤️ Сціскаем зубы, робім сваё і набліжаем надыход святла. Глядзім новы выпуск, ставім падабайкі, актыўна каментуем і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Першы сатырычны раман Беларусі зноў актуальны: татальная забарона, рэпрэсіі, забойства аўтара | Мрый
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры сатырычны раман. Герой відэа – Андрэй Мрый і ягоны раман «Запіскі Самсона Самасуя».
Пагаворым…
Пагаворым…
👍15❤4🔥2
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Самсон Самасуй як тыповы вобраз сучаснага беларускага чыноўніка Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры і адзін з найглыбейшых у ёй сатырычны раман Андрэя Мрыя — "Запіскі Самсона Самасуя". ✅ Сёння расказваем:…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Як каты, што пажыралі і пажэрлі адно аднаго ў сталінскія часы, так і сённяшні рэжым не мае ніякіх перспектыў» 🎯
Андрэй Хадановіч у новым відэа праводзіць паралелі паміж партыйнымі супрацоўнікамі і «нквдэшнікамі» сталінскіх часоў, якія забілі таленавітага беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, і сённяшнімі сілавікамі і чыноўнікамі, якія цалкам адпавядаюць вобразу галоўнага героя рамана Самсону Самасую.
Глядзім новы выпуск пра аднаго з самых забароненых пісьменнікаў у гісторыі беларускай літаратуры Андрэя Мрыя і яго сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя»:
➡️ https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Андрэй Хадановіч у новым відэа праводзіць паралелі паміж партыйнымі супрацоўнікамі і «нквдэшнікамі» сталінскіх часоў, якія забілі таленавітага беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, і сённяшнімі сілавікамі і чыноўнікамі, якія цалкам адпавядаюць вобразу галоўнага героя рамана Самсону Самасую.
Глядзім новы выпуск пра аднаго з самых забароненых пісьменнікаў у гісторыі беларускай літаратуры Андрэя Мрыя і яго сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя»:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11🔥4❤1
На 90-м годзе жыцця памёр амерыканскі пісьменнік Кормак Макарці 🕯
У 2007 годзе аўтара ўганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Дарога» — адзін з найлепшых постапакаліптычных твораў у гісторыі сусветнай літаратуры.
Паслухайце ўрывак з беларускага перакладу кнігі ў выкананні Андрэя Хадановіча. Выпуск цалкам па спасылцы:
👉 https://youtu.be/AS2WDj3RsNc
Працягваем несці ў сабе агонь і застаемся добрымі людзьмі — менавіта гэтаму вучыў нас Кормак Макарці.

😢16🔥2
Новая падборка перакладаў украінскай паэзіі ад Андрэя Хадановіча ў інтэрнэт-часопісе “Таўбін” 🇺🇦
На гэты раз на беларускую мову перакладзеныя тэксты Сяргія Жадана, Марыянны Кіяноўскай і Ірыны Шувалавай.
Усе вершы чытаем➡️ тут
Таксама глядзім выпуск пра ўкраінскую паэзію падчас вайны:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA
На гэты раз на беларускую мову перакладзеныя тэксты Сяргія Жадана, Марыянны Кіяноўскай і Ірыны Шувалавай.
Усе вершы чытаем
Таксама глядзім выпуск пра ўкраінскую паэзію падчас вайны:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15
Forwarded from ОБЫЧНОЕ УТРО
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мікіта Мелказёраў пазначыў самыя захапляльныя беларускія ютуб-праекты, якія не звязаныя з палітыкай:
Прыемнага прагляду
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥12❤4
Андрэй Хадановіч прачытае анлайн-курс з дзесяці лекцыяў пад назвай "Таварыства жывых паэтаў і паэтак" 🤩
Сустрэчы будуць праходзіць па серадах увечары (але будзе весціся і закрыты запіс) цягам лета 2023 года ў зуме з інтэрактывам і адказамі на ўсе магчымыя пытанні.
Андрэй Хадановіч раскажа:
✔️ пра беларускую паэзію як арганічную частку сусветнай і сусветную – як частку беларускай;
✔️ пра творчыя ўплывы адных геніяў на іншых, а таксама адкрыцці, што робяцца “паралельна”;
✔️ пра пераемнасць і разрывы ў нашым літаратурным працэсе;
✔️ пра мастацкі пераклад, што пранікае ў арыгінальную творчасць аўтараў і аўтарак;
✔️ пра паэтычныя містыфікацыі, некаторым з якіх паверылі – і вераць дагэтуль;
✔️ пра тое, як паэзія робіцца музыкай, а вершы – песнямі;
✔️ пра паэзію пратэсту, супраціву і салідарнасці.
Курс каштуе 44 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на добрыя мэты.
❗️ Рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя па спасылцы:
➡️ https://www.vilnia.com/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/kurs/
Сустрэчы будуць праходзіць па серадах увечары (але будзе весціся і закрыты запіс) цягам лета 2023 года ў зуме з інтэрактывам і адказамі на ўсе магчымыя пытанні.
Андрэй Хадановіч раскажа:
Курс каштуе 44 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на добрыя мэты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤6🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Зрабіць крокі да ажыццяўлення самай шчыльнай сувязі з ёю» 👀
Важны элемент, які выкарыстоўвае Андрэй Мрый у рамане "Запіскі Самсона Самасуя" - гэта тое, што не аўтар дае адзнаку галоўнаму герою, а сам Самасуй сваімі дзеяннямі, сваёй мовай паказвае, як чалавечыя пачуцці губляюцца ў сталінскай рэпрэсіўнай машыне, што пачынае імкліва паскарацца.
Глядзім новы выпуск пра сатырычны раман Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя":
➡️ https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Важны элемент, які выкарыстоўвае Андрэй Мрый у рамане "Запіскі Самсона Самасуя" - гэта тое, што не аўтар дае адзнаку галоўнаму герою, а сам Самасуй сваімі дзеяннямі, сваёй мовай паказвае, як чалавечыя пачуцці губляюцца ў сталінскай рэпрэсіўнай машыне, што пачынае імкліва паскарацца.
Глядзім новы выпуск пра сатырычны раман Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя":
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15
99 гадоў таму нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Быкаў 💥
Творы класіка беларускай літаратуры перакладзены больш чым на 50 моваў свету, а ў 2001 годзе аўтара вылучалі на Нобелеўскую прэмію.
Васіль Быкаў прайшоў вайну. Быў паранены і памылкова запісаны як загінулы. Але выжыў і сваю творчасць прысвяціў тэме чалавека на вайне і яго выпрабаванню на чалавечнасць у гэтых цяжкіх умовах.
На яго ціснулі кдбісты і нават збівалі невядомыя, але ён застаўся адданым сваім прынцыпам і працягваў паказваць праўдзівыя балючыя гісторыі, якія так не падабаліся спецслужбоўцам як у СССР, так і ў Беларусі пасля 1994 года.
Сёння вас чакае адмысловы выпуск пра Васіля Быкава і яго "Доўгую дарогу дадому". А да гэтага прапаноўваем паглядзець папярэднія відэа пра голас нашай нацыі:
▶️ Васіль Быкаў зноў актуальны: жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКВД
▶️ Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія злачынствы
Творы класіка беларускай літаратуры перакладзены больш чым на 50 моваў свету, а ў 2001 годзе аўтара вылучалі на Нобелеўскую прэмію.
Васіль Быкаў прайшоў вайну. Быў паранены і памылкова запісаны як загінулы. Але выжыў і сваю творчасць прысвяціў тэме чалавека на вайне і яго выпрабаванню на чалавечнасць у гэтых цяжкіх умовах.
На яго ціснулі кдбісты і нават збівалі невядомыя, але ён застаўся адданым сваім прынцыпам і працягваў паказваць праўдзівыя балючыя гісторыі, якія так не падабаліся спецслужбоўцам як у СССР, так і ў Беларусі пасля 1994 года.
Сёння вас чакае адмысловы выпуск пра Васіля Быкава і яго "Доўгую дарогу дадому". А да гэтага прапаноўваем паглядзець папярэднія відэа пра голас нашай нацыі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21👍3
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Сёння, 19 чэрвеня, споўнілася 99 гадоў вялікаму Васілю Быкаву. Пагаворым пра, бадай, самага вядомага ў свеце і самага перакладанага на розныя мовы беларускага пісьменніка і яго мастацкую аўтабіяграфію "Доўгая дарога дадому".
- як Васіль Быкаў праўдзіва расказваў нам пра вайну і чаму яго за гэта дапытвалі і нават збівалі;
- як класік звязаны з Украінай;
- як у аўтабіяграфіі паказаны Уладзімір Караткевіч;
- як сустрэча з нямецкім пісьменнікам Генрыхам Бёлем стварыла перадумовы для напісання кнігі "Пакахай мяне, салдацік";
- як аўтар спрагназаваў рэванш расійскай імперскасці ў "Доўгай дарозе дадому";
- як Быкаў не падпісваючы "падпісаў" ліст супраць Сахарава і Салжаніцына;
- як можна паслухаць "Доўгую дарогу дадому" ў выкананні самаго аўтара.
❤️ Працягваем накрэсленую Васілём Быкавым доўгую дарогу дадому — да свабоднай Беларусі. Застаёмся сумленнымі і чалавечымі, глядзім новы выпуск, ставім падабайкі, актыўна каментуем і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
🔥 Уся праўда пра вайну і Беларусь | Васіль Быкаў, Доўгая дарога дадому
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра, магчыма, самага выбітнага беларускага пісьменніка. Герой відэа – Васіль Быкаў і ягоная апошняя кніга «Доўгая дарога дадому».…
❤22🔥3❤🔥1
19 чэрвеня 1912 года нарадзіўся беларускі паэт і перакладчык Пятро Бітэль.
Дзякуючы гэтаму беларускаму святару па-беларуску можна прачытаць творы Адама Міцкевіча, Ёгана Гётэ і Фрыдрыха Шылера.
Бітэль пераклаў паэму "Пан Тадэвуш" у лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту. Цяпер рукапіс знаходзіцца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Глядзіце цікавую размову Андрэя Хадановіча і святара Аляксандра Кухты пра жыццё і творчасць Пятра Бітэля па спасылцы:
👉 https://youtu.be/qSIxY9fPH8w
Дзякуючы гэтаму беларускаму святару па-беларуску можна прачытаць творы Адама Міцкевіча, Ёгана Гётэ і Фрыдрыха Шылера.
Бітэль пераклаў паэму "Пан Тадэвуш" у лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту. Цяпер рукапіс знаходзіцца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Глядзіце цікавую размову Андрэя Хадановіча і святара Аляксандра Кухты пра жыццё і творчасць Пятра Бітэля па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤22👍3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Васіль Быкаў: як застацца сумленным беларускім чалавекам і пісьменнікам Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Сёння, 19 чэрвеня, споўнілася 99 гадоў вялікаму Васілю Быкаву. Пагаворым пра, бадай, самага вядомага ў свеце і самага перакладанага на розныя мовы…»