ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
Новы верш украінскага паэта Сяргія Жадана ў беларускім перакладзе Андрэя Хадановіча 🇺🇦

Выпуск пра ўкраінскую паэзію падчас вайны на канале CHADANOVIČ па спасылцы:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15❤‍🔥3👍2
▶️ Сучасная польская проза: 6 кніг, якія беларусам варта цяпер прачытаць

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

У час, калі беларускі рэжым стварае з Польшчы вобраз ворага, добрая літаратура з суседняй краіны можа быць смачным забароненым плодам. Трымайце топ-6 найлепшых польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча.

📕 Ігнат Карповіч "Сонька"
Кніга закранае блізкую многім беларускім літаратарам тэму — вайны без пафасу, вайны як выпрабавання, вайны як кашмарнага гвалту, але разам з тым адбываецца нечаканы перавод позірку з вялікіх мас "Мы", супрацьстаяння краін і народаў на чалавечае "Я", на тое, што кроў, смерць, гвалт з аднаго боку, але для кагосьці гэта могуць быць шчаслівыя часы ўжо таму, што гэта часы маладосці, жыцця нашага чалавечага сэрца.

📕 Павел Гюле "Вайзэр Давідзік"
Чытаем твор хаця б дзеля таго, каб памятаць: мы не ніхто з ніадкуль, мы жывём у трагічныя часы, калі кожнаму пакаленню спрабуюць забіць культурную, гістарычную, нацыянальную памяць. Памятаем і не дадзім знішчаць сваё.

📕 Антоні Лібера "Мадам"
Такое каханне мусіць быць і застацца платанічным, але яно ператвараецца ў гісторыю нараджэння чалавечнасці ў табе самім. Нашыя найлепшыя пачуцці таксама наш супраціў неспрыяльнаму часу, прымусу, які душыць нас, а мы праз творчасць і культуру змагаемся за людскасць у сабе.

📕 Вольга Такарчук "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых"
Кніга, у якой аўтарка крычыць ад імя тых, каго звычайна пазбаўляе голасу патрыярхальная маскулінная культура: ад імя жанчыны ў мужчынскім свеце, ад імя правінцыі, якая звычайна не трапляе ў кадр вялікай гісторыі, і ўрэшце ад імя прыроды, жывёльнага свету, у часы, калі чалавек самазакахана палічыў сябе гаспадаром, які можа эксплуатаваць прыроду дзеля сваёй выгады.

📕 Шчэпан Твардах "Кароль"
Пісьменнік, паказваючы тысячу і адзін спосаб прычыніць боль другому чалавеку, паказваючы, як стрэліць можна не толькі куляй, а ўдарыць не толькі кулаком, часам цынічнае слова прыносіць яшчэ больш болю і катаванняў, прыводзіць нас да высновы, што нічога ў гісторыі не ёсць выпадковым.

📕 Дамініка Словік "Зімоўка"
Аўтарка, як новы малады голас, зразумела, апавядае пра экалогію, пра тое, што мы ў сваіх нязгодах, у сваіх ксенафобіях змагаемся самі з сабой, а час, адведзены нам прыродай, палічаны, і ўсё бліжэйшая катастрофа, але чым сталейшыя людзі, тым яны больш у сваіх аблудах. Чытайце кнігу, каб усвядоміць, што мова дадзеная нам не дзеля словаў нянавісці, а каб выславіць любоў, адказнасць за тых, каго мы прыручаем.

❤️ Чытаем польскую літаратуру, як і іншую сусветную, каб не паўтараць памылак, якія там ужо даўно зрабілі. Рухаемся наперад, развіваем беларускую культуру і глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, шэр і камент:
👉 https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍154🔥4
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Сучасная польская проза: 6 кніг, якія беларусам варта цяпер прачытаць Новы выпуск на канале CHADANOVIČ У час, калі беларускі рэжым стварае з Польшчы вобраз ворага, добрая літаратура з суседняй краіны можа быць смачным забароненым плодам. Трымайце топ…»
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася пісьменніца Эліза Ажэшка 💥

Аўтарку двойчы намінавалі на Нобелеўскую прэмію – і яе кандыдатура зусім не губляецца на фоне Генрыка Сянкевіча і Сёльмы Лагерлёф, якія тую ўзнагароду ўрэшце атрымалі.

Будучы польскамоўнай, Ажэшка не праходзіла паўз беларускую тэму. Пісьменніца падтрымлівала беларускамоўную творчасць Францішака Багушэвіча, а ў сваіх аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» заступалася за беларускае сялянства.

Апошняй яе кнігай стаў зборнік апавяданняў «Gloria victis» («Слава пераможаным»), што выйшаў у год смерці аўтаркі, у 1910-м. Цыкл пра паўстанне 1863 года расійскія царскія ўлады забаранілі і хацелі канфіскаваць, але землякі раскупілі ўвесь наклад кнігі.

Сваімі творамі Ажэшка і сёння працягвае даваць нам рэцэпты перамогі над імперыяй, паказваючы, што розныя спрэчкі і сваркі зусім не істотная рэч на фоне яднання, якое, як бы ні імкнуўся рэжым, будзе адбывацца і далей.

Раім пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча пра Элізу Ажэшку, якое было напісана 2 гады таму да юбілею пісьменніцы:
👉 https://www.sn-plus.com/2021/06/07/neveragodnyya-eliza-azheshka-i-yae-geroi/amp/

Таксама паглядзіце пазнавальны выпуск пра знакамітую аўтарку і яе рэцэпты барацьбы за свабоду на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/8uY5_-rnQBM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍6🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Збілі яго тады так, што ён страціў прытомнасць. Засунулі галаву ў вядро, поўнае рэдкаватага калу. Пасля чаго адаслалі ў блок, не дазволіўшы памыць рукі і твар» 😱

📕 Андрэй Хадановіч расказвае пра кнігу "Кароль" аднаго з найвядомейшых польскіх пісьменнікаў сучаснасці Шчэпана Твардаха.

Твор, які дакладна перадае міжваеннае дваццацігоддзе ў Польшчы, часткай якой была і Заходняя Беларусь. На перыферыі аповеду — сапраўдны польскі канцлагер, які размясціўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Бярозе-Картузскай.

Паслухайце, як падзеі, якія адбываліся 86 гадоў таму, пераносяць нас у сённяшні дзень, дзе здзяйсняюцца такі ж самыя здзекі і гвалт.

Глядзім новы выпуск пра актуальных польскіх літаратараў у беларускіх перакладах па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12😱4👍1
Год таму памёр беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.

Ён быў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ".

Справы яго жыцця адлюстроўваюцца ў яго псеўданіме, які ўяўляе сабой спалучэнне яго роднага горада Мінска і Адама Міцкевіча.

Гэтае спалучэнне мы можам пабачыць і ў адной з самых знакамітых кніг аўтара “Менскія/мінскія санэты“, у якой паказваецца сённяшні Менск праз прызму Міцкевічавых "Крымскіх санетаў".

Паслухайце, якім быў паэтычны Менск Сержа Мінскевіча ў выпуску пра найлепшую літаратуру пра нашу сталіцу:
👉 https://youtu.be/0JiDa97XyxE
21😢2👍1
Відэа на канале CHADANOVIČ паглядзелі больш за 1 мільён разоў 🎉

Дзякуем за давер! Працягваем кожны панядзелак наведваць вандроўны ўніверсітэт Андрэя Хадановіч, каб развіваць у сябе культуру і беларускасць.

Не забывайцеся, што ў каментарах вы можаце прапаноўваць новыя ідэі для выпускаў. Некаторыя відэа з'явіліся толькі дзякуючы вашай актыўнасці. Таксама падтрымлівайце канал падабайкамі і шэрамі, каб як мага больш беларусаў маглі даведацца пра найлепшыя творы беларускай і сусветнай літаратуры, актуальнай для нас сёння ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32🎉11👍2🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Нельга трактаваць звяроў як людзей. Гэта грэх» 👤

📝 Вольга Такарчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі, міжнароднага Букера і адна з самых чытаных польскіх пісьменніц.

Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з рамана аўтаркі «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» у беларускім перакладзе.

Такарчук паказвае ў творы сённяшнія праблемы з боку прыгнечаных: жывёл у часы гаспадарства і эксплуатацыі чалавекам прыроды, жанчын у мужчынскім свеце і невялікіх мясцінаў падчас сусветнай урбанізацыі.

📽 Дарэчы, паводле рамана рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot», які ў 2017 годзе атрымаў прыз Альфрэда-Баўэра на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Паглядзець трэйлер можна 👉 тут.

Таксама глядзім і слухаем новы выпуск пра топ-6 польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🔥2👍1
Андрэй Хадановіч расказвае, што новага чакаць у бліжэйшых выпусках на канале CHADANOVIČ 🆕

💡 А пра каго і пра што хацелі б пачуць вы? Цікавыя ідэі прымаюцца і горача вітаюцца!

Чакаем вас у каментарах 👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍3
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Ірына Шувалава
(пераклад з украінскай мой)

трыптых на вялікай вадзе

1. пасьля патопу

ной у маленькай маторнай лодцы
плыве разгублена разглядаючыся
гэтым разам ня выйдзе ўсіх па двое
толькі вось тую наскрозь прамоклую котку
гэтага пса з падкурчаным хвастом
а вунь таго вепрука што плыве
задзершы шчаціністы лыч
у лодку ўжо не ўцягнуць

каб жа каўчэг – але па ім
недабудаваным бахнулі
з таго берага артылерыяй і цяпер
ані каўчэга ані берага толькі
гэтая бясконцая вада і над ёй
то дахі дамоў то кроны дрэваў

нібы вось тут сьпіны тых хто
прыпаўшы да зямлі сьлёзна моліцца
а вунь там узьнятыя высока рукі тых
у каго ўсе малітвы працяклі праз далоні
каму засталося адно
ад вады зморшчаныя пальцы
моўчкі цягнуць у нябёсы

2. рыбакі

што тое мора галілейскае ў параўнаньні
з морам херсонскім
якім тут зьнянацку стаў сухадол

нашто госпадзе зрабіў нас лаўцамі людзей
нашто людзей пусьціў плаваць падобна да рыб
нашто пакінуў рыб на сухім паміраць

пацяжэлі сеткі нашыя госпадзе але мы
не сьпяшаемся іх выцягваць з водаў баімся
што надта ўжо багаты наш улоў

сядзім думаем як нам прамовіць да цябе госпадзе
калі раты нашыя ня здатныя выхлябтаць
мора твайго маўчаньня

3. адзін

тут усё заслана вадой мабыць каб той адзін
хто ўмее па ёй хадзіць дайшоў бы да кожнага двара
змог бы ступіць проста з бліскучае роўнядзі
на парогі падваконьняў на ганкі дахаў

дапамагаў нявыспаным людзям зьбіраць
пажыткі ў цыратовыя торбы ў куртатыя кайстры
нацягваў бы бабцям высокія гумовікі спускаў бы іх у чаўны
шукаў бы разам зь дзецьмі ў шуфлядах падмоклыя дзёньнікі й табэлі

потым доўга нёс бы кудлатага пса абдымаючы
шэпчучы яму на вуха штосьці зусім не біблейскае вельмі простае
такое простае як цыц простае як ня трэба ня плач
простае як аднойчы мы ўсе яшчэ вернемся дадому

09.06.2023
💔21👍4😢1
▶️ Самсон Самасуй як тыповы вобраз сучаснага беларускага чыноўніка

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры і адзін з найглыбейшых у ёй сатырычны раман Андрэя Мрыя — "Запіскі Самсона Самасуя".

Сёння расказваем:
- чым падобны лёс аўтара і яго брата;
- адкуль з'явіўся псеўданім Андрэя Мрыя;
- чаму пісьменнік знішчыў трэцюю частку "Запісак Самсона Самасуя";
- як аўтар далучыўся да "Узвышша";
- чаму Андрэй Мрый стаў адным з самых забароненых літаратараў у гісторыі беларускай літаратуры;
- як герой рамана "перасяліўся" з тэкстаў і знішчыў свайго аўтара;
- чаму Самсона Самасуя параўноўваюць з Астапам Бэндэрам і Мікітам Зноскам з "Тутэйшых".

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Адны гавораць, што данос на аўтара рамана напісаў прататып гэтай кнігі — былы старшыня Цэнтральнага Бюро Краязнаўства БССР Казак. Гэта быў, цытую: "вельмі абмежаваны, бяздарны і самазадаволены чалавек. Тыповыя рысы Самасуя (фанабэрыя, зазнайства, безапеляцыйнасць, самалюбства) спісаны менавіта з Казака". Некаторыя даследчыкі гавораць шырэй: не важна, хто канкрэтна напісаў даносы, істотна, што пісьменнік сфармуляваў нараджэнне цэлага пакалення Самсонаў Самасуяў, з якіх ужо ў рэальнасці абсалютна любы мог пераступіць праз жыццё Мрыя і знішчыць яго.

💡 Самсона Самасуя параўноўваюць са знакамітым Астапам Бэндэрам. Калі ў Бэндэра адбіраюць яго каштоўнасці на румынскай мяжы, герой кажа: "Не трэба авацый, графа Монтэ-Крыста з мяне не выйшла, давядзецца перакваліфікавацца "в управдомы". Самсон Самасуй - ніхто іншы як Астап Бэндэр, перапрафіляваны ў такія ўпраўдомы. Ён інтэграваны ў савецкую ўладу, у сістэму на яе нізавых і сярэдніх паверхах. Але кніга "Запіскі Самсона Самасуя" надрукавана на пару гадоў раней за "Залатое цяля" — штосьці ў паветры лунала.

💡 Герой кнігі, названы па імені, пазнае сябе ў творы і помсціць. А калі з такіх герояў складаецца ўся сістэма ўлады, у краіне настае гуманітарная катастрофа, як і ў сённяшняй Беларусі, дзе ўладу захапілі асабліва буйныя Самсоны Самасуі. Гэтая сістэма мала чым розніцца ад тых карнікаў, ад якіх калісьці пацярпеў Андрэй Мрый. Але як каты, што пажыралі і пажэрлі адно аднаго ў сталінскія часы, так і сённяшні рэжым не мае ніякіх перспектыў.

❤️ Сціскаем зубы, робім сваё і набліжаем надыход святла. Глядзім новы выпуск, ставім падабайкі, актыўна каментуем і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍154🔥2
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Самсон Самасуй як тыповы вобраз сучаснага беларускага чыноўніка Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры і адзін з найглыбейшых у ёй сатырычны раман Андрэя Мрыя — "Запіскі Самсона Самасуя". Сёння расказваем:…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Як каты, што пажыралі і пажэрлі адно аднаго ў сталінскія часы, так і сённяшні рэжым не мае ніякіх перспектыў» 🎯

Андрэй Хадановіч у новым відэа праводзіць паралелі паміж партыйнымі супрацоўнікамі і «нквдэшнікамі» сталінскіх часоў, якія забілі таленавітага беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, і сённяшнімі сілавікамі і чыноўнікамі, якія цалкам адпавядаюць вобразу галоўнага героя рамана Самсону Самасую.

Глядзім новы выпуск пра аднаго з самых забароненых пісьменнікаў у гісторыі беларускай літаратуры Андрэя Мрыя і яго сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя»:
➡️ https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11🔥41
На 90-м годзе жыцця памёр амерыканскі пісьменнік Кормак Макарці 🕯

У 2007 годзе аўтара ўганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Дарога» — адзін з найлепшых постапакаліптычных твораў у гісторыі сусветнай літаратуры.

Паслухайце ўрывак з беларускага перакладу кнігі ў выкананні Андрэя Хадановіча. Выпуск цалкам па спасылцы:
👉 https://youtu.be/AS2WDj3RsNc

Працягваем несці ў сабе агонь і застаемся добрымі людзьмі — менавіта гэтаму вучыў нас Кормак Макарці.
😢16🔥2
Новая падборка перакладаў украінскай паэзіі ад Андрэя Хадановіча ў інтэрнэт-часопісе “Таўбін” 🇺🇦

На гэты раз на беларускую мову перакладзеныя тэксты Сяргія Жадана, Марыянны Кіяноўскай і Ірыны Шувалавай.

Усе вершы чытаем ➡️ тут

Таксама глядзім выпуск пра ўкраінскую паэзію падчас вайны:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15
Forwarded from ОБЫЧНОЕ УТРО
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😑 Стаміліся ад палітыкі?

Мікіта Мелказёраў пазначыў самыя захапляльныя беларускія ютуб-праекты, якія не звязаныя з палітыкай:

📹 о(б)суждаем - Яркае шоу, у якім журналісты Іван Прус і Глеб Сямёнаў максімальна тужліва крынжуюць над усім на свеце.

📹 Міністэрства сепультуры - Праект ад журналіста Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку у якім ёсць усё, што ад рэтраспектывы кар'еры знакавых беларускіх музыкаў да агляду трэшу, які адбываецца ў індустрыі цяпер

📹 Тутэйшы Шляхціч - Канал блогера Усяслава Пашкевіча, які скіраваны на папулярызацыю беларускай культуры, гісторыі, мовы і пошук самаідэнтыфікацыі.

📹 ВУСЫ СКАРЫНЫ - Адзін з цыклаў перадач канала БЕЛСАТ пра беларускую гісторыю ад гісторыка Цімфея Акудовіча. Такой сапраўднай інфармацыі зараз не дадуць ні ў школе, ні ва ўніверсітэце.

📹 ХАДАНОВІЧ - Канал беларускага паэта і літаратуразнаўца Андрэя Хадановіча, у якім ён распавядае пра літаратуру, якая стала актуальнай у нашы часы, а таксама пра літаратуру, у якой мы з вамі цяпер жывём.

Прыемнага прагляду ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥124
Андрэй Хадановіч прачытае анлайн-курс з дзесяці лекцыяў пад назвай "Таварыства жывых паэтаў і паэтак" 🤩

Сустрэчы будуць праходзіць па серадах увечары (але будзе весціся і закрыты запіс) цягам лета 2023 года ў зуме з інтэрактывам і адказамі на ўсе магчымыя пытанні.

Андрэй Хадановіч раскажа:
✔️ пра беларускую паэзію як арганічную частку сусветнай і сусветную – як частку беларускай;
✔️ пра творчыя ўплывы адных геніяў на іншых, а таксама адкрыцці, што робяцца “паралельна”;
✔️ пра пераемнасць і разрывы ў нашым літаратурным працэсе;
✔️ пра мастацкі пераклад, што пранікае ў арыгінальную творчасць аўтараў і аўтарак;
✔️ пра паэтычныя містыфікацыі, некаторым з якіх паверылі – і вераць дагэтуль;
✔️ пра тое, як паэзія робіцца музыкай, а вершы – песнямі;
✔️ пра паэзію пратэсту, супраціву і салідарнасці.

Курс каштуе 44 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на добрыя мэты.

❗️ Рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя па спасылцы:
➡️ https://www.vilnia.com/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/kurs/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍86🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Зрабіць крокі да ажыццяўлення самай шчыльнай сувязі з ёю» 👀

Важны элемент, які выкарыстоўвае Андрэй Мрый у рамане "Запіскі Самсона Самасуя" - гэта тое, што не аўтар дае адзнаку галоўнаму герою, а сам Самасуй сваімі дзеяннямі, сваёй мовай паказвае, як чалавечыя пачуцці губляюцца ў сталінскай рэпрэсіўнай машыне, што пачынае імкліва паскарацца.

Глядзім новы выпуск пра сатырычны раман Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя":
➡️ https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15
99 гадоў таму нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Быкаў 💥

Творы класіка беларускай літаратуры перакладзены больш чым на 50 моваў свету, а ў 2001 годзе аўтара вылучалі на Нобелеўскую прэмію.

Васіль Быкаў прайшоў вайну. Быў паранены і памылкова запісаны як загінулы. Але выжыў і сваю творчасць прысвяціў тэме чалавека на вайне і яго выпрабаванню на чалавечнасць у гэтых цяжкіх умовах.

На яго ціснулі кдбісты і нават збівалі невядомыя, але ён застаўся адданым сваім прынцыпам і працягваў паказваць праўдзівыя балючыя гісторыі, якія так не падабаліся спецслужбоўцам як у СССР, так і ў Беларусі пасля 1994 года.

Сёння вас чакае адмысловы выпуск пра Васіля Быкава і яго "Доўгую дарогу дадому". А да гэтага прапаноўваем паглядзець папярэднія відэа пра голас нашай нацыі:

▶️ Васіль Быкаў зноў актуальны: жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКВД

▶️ Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія злачынствы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21👍3