ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
У сваіх кнігах Святлана Алексіевіч паказвае ўвесь боль вайны.

📕 Аповесць "Цынкавыя хлопчыкі" была напісаная для таго, каб мы ніколі не паўтаралі памылак мінулага, каб не верылі слепа прапагандзе.

Сёння ў дзень народзінаў беларускай пісьменніцы згадаем пяць цытат з кнігі "Цынкавыя хлопчыкі", якую на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч.

А хто яшчэ не бачыў адзін з самых папулярных выпускаў на канале пра такую актуальную для нас сёння кнігу, запрашаем да прагляду:
👉 https://youtu.be/TzPVp22ju9o
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥133
6 чэрвеня а 17:00 у Гданьску адбудзецца трэцяя творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам ў межах цыклу размоваў “Беларусь у фантастычных апавяданнях” ❤️

Лекцыя пад назвай “Неба з сабой, або Доўгая дарога дадому” будзе прысвечана нашым класікам Васілю Быкаву і Уладзіміру Караткевічу.

Падчас размовы знойдзем адказы на наступныя пытанні:
✔️ чаму Васіль Быкаў быў найвядомейшым беларускім аўтарам у свеце, а Уладзімір Караткевіч – найулюбёнейшым пісьменнікам у саміх беларусаў;
✔️ як літаратары змагаліся з цэнзурай, а цэнзура – з імі;
✔️ ці лёгка выславіць ваенную “праўду”: беларускі экзістэнцыялізм па-быкаўску;
✔️ чаму “пасля цяжкай вайны непазбежны і цяжкі мір”, а “нацызм і камунізм ёсць два канцы адной палкі”;
✔️ ці можна перамагчы смерць у шахматы;
✔️ чаму патрэбная новая опера “Дзікае паляванне караля Стаха”.

📚 Месца: Гданьск, кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 6 чэрвеня
🕔 Час: 17:00 PL

Перад лекцыяй прапаноўваем паглядзець выпускі пра творы Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы“ (відэа➡️ тут) і “Дзікае паляванне караля Стаха“ (відэа➡️ тут), а таксама выпускі пра Васіля Быкава (відэа➡️ тут) і яго твор “Пакахай мяне, саладацік“ (відэа➡️ тут).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍115🔥2
Кніга Альгерда Бахарэвіча "Ператрус у музеі" на першым месцы па продажах выдавецтва "Янушкевіч" у межах Міжнароднай кніжнай выставы ў Варшаве 😮

Па папярэдніх і прыблізных выніках Андрэя Янушкевіча топ-5 (тры з іх творы Бахарэвіча) выглядаюць наступным чынам:

1️⃣ Альгерд Бахарэвіч "Ператрус у музеі" - 100 экзэмпляраў.

2️⃣ Аляксандр Чарнуха "Свінні" - 85 экзэмпляраў.

3️⃣ Альгерд Бахарэвіч "Хлопчык і снег" - 80 экзэмпляраў.

4️⃣ Алесь Кудрыцкі "Казік з Каменнай Горкі" - 50 экзэмпляраў.

5️⃣ Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" - 40 экзэмпляраў.

Чаму варта пачытаць навінку ад самага запатрабаванага беларускага пісьменніка, глядзіце ў новым выпуску Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥16👍31🥰1
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Віслава Шымборска

***
Найлепшы польскі верш апошніх гадоў.
Аўтар невядомы.
Але з пэўнасьцю не паэт А.,
паэт Б., паэтка Ш.

Тэкст напісаны густа
справа налева
і зьлева направа
і зьверху ўніз
і зьнізу ўверх
і наўскос
драбнюткімі жылкамі
аж да краёў у майстэрскіх зубчыках.

Мытнік не распазнаў небясьпечнага шыфру.
Ён толькі шукаў лісты,
адбіраў кнігі,
выкідаў фатаграфіі,
ірваў дыпломы.

Найлепшы польскі верш апошніх гадоў
трапіў за мяжу.
І цяпер яго можна чытаць на сьвятле
у Вене,
у Таронта,
у Хайфе,
у Амстэрдаме.

Як бывае зь любой сапраўднай паэзіяй –
яго цяжка перакласьці

на лісток іншай бярозы
зь іншых могілак.
👍177🔥1
Альгерд Бахарэвіч пракаментаваў новы выпуск Андрэя Хадановіча пра яго новую кнігу «Ператрус у музеі»:

«Я, вядома, спадзяваўся, што адна з маіх новых кніжак трапіць на знакаміты youtube-канал Андрэя Хадановіча, дзе ён расказвае пра беларускую і сусьветную літаратуру - але ня думаў, што гэта здарыцца так хутка».

❤️ Таксама пісьменнік раіць падпісацца на праект CHADANOVIČ тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў:

«Ва ўмовах, калі крытыкі няма, а арыентавацца ў кніжных вірах цяжка - гэта, бадай, найлепшы праект, дзе ёсьць і рэфлексія, і аналіз, і адукацыя, і крытычны погляд, і прамоцыя беларускай літаратуры».

А мы раім замовіць першую кнігу прозы аб пратэстах Беларусі «Ператрус у музеі»(👉 па спасылцы) і паглядзець новае відэа пра самага запатрабаванага беларускага аўтара Альгерда Бахарэвіча:
➡️ https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
28👍6🔥1💯1
Сёлета спаўняецца 100 гадоў з моманту напісання і публікацыі геніяльнай паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" ⚡️

📖 Па словах аўтара, рукапісны варыянт твора быў скончаны 5 студзеня 1923 года. А вось апублікаванаю кнігай, па звестках даследчыкаў, паэма стала не пазней за 4 чэрвеня 23-га (прынамсі гэтым чыслом пазначаны інскрыпт Адаму Багдановічу), то бок роўна 100 гадоў таму.

Калі яшчэ не глядзелі самы папулярны выпуск на нашым канале пра Якуба Коласа і яго "Новую зямлю", то варта гэта зрабіць сёння і тым самым адзначыць юбілей вялікага твора:
👉 https://youtu.be/gSOEsqt5S-Q
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥256👍1
Новы верш украінскага паэта Сяргія Жадана ў беларускім перакладзе Андрэя Хадановіча 🇺🇦

Выпуск пра ўкраінскую паэзію падчас вайны на канале CHADANOVIČ па спасылцы:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15❤‍🔥3👍2
▶️ Сучасная польская проза: 6 кніг, якія беларусам варта цяпер прачытаць

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

У час, калі беларускі рэжым стварае з Польшчы вобраз ворага, добрая літаратура з суседняй краіны можа быць смачным забароненым плодам. Трымайце топ-6 найлепшых польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча.

📕 Ігнат Карповіч "Сонька"
Кніга закранае блізкую многім беларускім літаратарам тэму — вайны без пафасу, вайны як выпрабавання, вайны як кашмарнага гвалту, але разам з тым адбываецца нечаканы перавод позірку з вялікіх мас "Мы", супрацьстаяння краін і народаў на чалавечае "Я", на тое, што кроў, смерць, гвалт з аднаго боку, але для кагосьці гэта могуць быць шчаслівыя часы ўжо таму, што гэта часы маладосці, жыцця нашага чалавечага сэрца.

📕 Павел Гюле "Вайзэр Давідзік"
Чытаем твор хаця б дзеля таго, каб памятаць: мы не ніхто з ніадкуль, мы жывём у трагічныя часы, калі кожнаму пакаленню спрабуюць забіць культурную, гістарычную, нацыянальную памяць. Памятаем і не дадзім знішчаць сваё.

📕 Антоні Лібера "Мадам"
Такое каханне мусіць быць і застацца платанічным, але яно ператвараецца ў гісторыю нараджэння чалавечнасці ў табе самім. Нашыя найлепшыя пачуцці таксама наш супраціў неспрыяльнаму часу, прымусу, які душыць нас, а мы праз творчасць і культуру змагаемся за людскасць у сабе.

📕 Вольга Такарчук "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых"
Кніга, у якой аўтарка крычыць ад імя тых, каго звычайна пазбаўляе голасу патрыярхальная маскулінная культура: ад імя жанчыны ў мужчынскім свеце, ад імя правінцыі, якая звычайна не трапляе ў кадр вялікай гісторыі, і ўрэшце ад імя прыроды, жывёльнага свету, у часы, калі чалавек самазакахана палічыў сябе гаспадаром, які можа эксплуатаваць прыроду дзеля сваёй выгады.

📕 Шчэпан Твардах "Кароль"
Пісьменнік, паказваючы тысячу і адзін спосаб прычыніць боль другому чалавеку, паказваючы, як стрэліць можна не толькі куляй, а ўдарыць не толькі кулаком, часам цынічнае слова прыносіць яшчэ больш болю і катаванняў, прыводзіць нас да высновы, што нічога ў гісторыі не ёсць выпадковым.

📕 Дамініка Словік "Зімоўка"
Аўтарка, як новы малады голас, зразумела, апавядае пра экалогію, пра тое, што мы ў сваіх нязгодах, у сваіх ксенафобіях змагаемся самі з сабой, а час, адведзены нам прыродай, палічаны, і ўсё бліжэйшая катастрофа, але чым сталейшыя людзі, тым яны больш у сваіх аблудах. Чытайце кнігу, каб усвядоміць, што мова дадзеная нам не дзеля словаў нянавісці, а каб выславіць любоў, адказнасць за тых, каго мы прыручаем.

❤️ Чытаем польскую літаратуру, як і іншую сусветную, каб не паўтараць памылак, якія там ужо даўно зрабілі. Рухаемся наперад, развіваем беларускую культуру і глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, шэр і камент:
👉 https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍154🔥4
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Сучасная польская проза: 6 кніг, якія беларусам варта цяпер прачытаць Новы выпуск на канале CHADANOVIČ У час, калі беларускі рэжым стварае з Польшчы вобраз ворага, добрая літаратура з суседняй краіны можа быць смачным забароненым плодам. Трымайце топ…»
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася пісьменніца Эліза Ажэшка 💥

Аўтарку двойчы намінавалі на Нобелеўскую прэмію – і яе кандыдатура зусім не губляецца на фоне Генрыка Сянкевіча і Сёльмы Лагерлёф, якія тую ўзнагароду ўрэшце атрымалі.

Будучы польскамоўнай, Ажэшка не праходзіла паўз беларускую тэму. Пісьменніца падтрымлівала беларускамоўную творчасць Францішака Багушэвіча, а ў сваіх аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» заступалася за беларускае сялянства.

Апошняй яе кнігай стаў зборнік апавяданняў «Gloria victis» («Слава пераможаным»), што выйшаў у год смерці аўтаркі, у 1910-м. Цыкл пра паўстанне 1863 года расійскія царскія ўлады забаранілі і хацелі канфіскаваць, але землякі раскупілі ўвесь наклад кнігі.

Сваімі творамі Ажэшка і сёння працягвае даваць нам рэцэпты перамогі над імперыяй, паказваючы, што розныя спрэчкі і сваркі зусім не істотная рэч на фоне яднання, якое, як бы ні імкнуўся рэжым, будзе адбывацца і далей.

Раім пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча пра Элізу Ажэшку, якое было напісана 2 гады таму да юбілею пісьменніцы:
👉 https://www.sn-plus.com/2021/06/07/neveragodnyya-eliza-azheshka-i-yae-geroi/amp/

Таксама паглядзіце пазнавальны выпуск пра знакамітую аўтарку і яе рэцэпты барацьбы за свабоду на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/8uY5_-rnQBM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍6🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Збілі яго тады так, што ён страціў прытомнасць. Засунулі галаву ў вядро, поўнае рэдкаватага калу. Пасля чаго адаслалі ў блок, не дазволіўшы памыць рукі і твар» 😱

📕 Андрэй Хадановіч расказвае пра кнігу "Кароль" аднаго з найвядомейшых польскіх пісьменнікаў сучаснасці Шчэпана Твардаха.

Твор, які дакладна перадае міжваеннае дваццацігоддзе ў Польшчы, часткай якой была і Заходняя Беларусь. На перыферыі аповеду — сапраўдны польскі канцлагер, які размясціўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Бярозе-Картузскай.

Паслухайце, як падзеі, якія адбываліся 86 гадоў таму, пераносяць нас у сённяшні дзень, дзе здзяйсняюцца такі ж самыя здзекі і гвалт.

Глядзім новы выпуск пра актуальных польскіх літаратараў у беларускіх перакладах па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12😱4👍1
Год таму памёр беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.

Ён быў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ".

Справы яго жыцця адлюстроўваюцца ў яго псеўданіме, які ўяўляе сабой спалучэнне яго роднага горада Мінска і Адама Міцкевіча.

Гэтае спалучэнне мы можам пабачыць і ў адной з самых знакамітых кніг аўтара “Менскія/мінскія санэты“, у якой паказваецца сённяшні Менск праз прызму Міцкевічавых "Крымскіх санетаў".

Паслухайце, якім быў паэтычны Менск Сержа Мінскевіча ў выпуску пра найлепшую літаратуру пра нашу сталіцу:
👉 https://youtu.be/0JiDa97XyxE
21😢2👍1
Відэа на канале CHADANOVIČ паглядзелі больш за 1 мільён разоў 🎉

Дзякуем за давер! Працягваем кожны панядзелак наведваць вандроўны ўніверсітэт Андрэя Хадановіч, каб развіваць у сябе культуру і беларускасць.

Не забывайцеся, што ў каментарах вы можаце прапаноўваць новыя ідэі для выпускаў. Некаторыя відэа з'явіліся толькі дзякуючы вашай актыўнасці. Таксама падтрымлівайце канал падабайкамі і шэрамі, каб як мага больш беларусаў маглі даведацца пра найлепшыя творы беларускай і сусветнай літаратуры, актуальнай для нас сёння ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32🎉11👍2🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Нельга трактаваць звяроў як людзей. Гэта грэх» 👤

📝 Вольга Такарчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі, міжнароднага Букера і адна з самых чытаных польскіх пісьменніц.

Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з рамана аўтаркі «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» у беларускім перакладзе.

Такарчук паказвае ў творы сённяшнія праблемы з боку прыгнечаных: жывёл у часы гаспадарства і эксплуатацыі чалавекам прыроды, жанчын у мужчынскім свеце і невялікіх мясцінаў падчас сусветнай урбанізацыі.

📽 Дарэчы, паводле рамана рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot», які ў 2017 годзе атрымаў прыз Альфрэда-Баўэра на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Паглядзець трэйлер можна 👉 тут.

Таксама глядзім і слухаем новы выпуск пра топ-6 польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🔥2👍1
Андрэй Хадановіч расказвае, што новага чакаць у бліжэйшых выпусках на канале CHADANOVIČ 🆕

💡 А пра каго і пра што хацелі б пачуць вы? Цікавыя ідэі прымаюцца і горача вітаюцца!

Чакаем вас у каментарах 👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍3
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Ірына Шувалава
(пераклад з украінскай мой)

трыптых на вялікай вадзе

1. пасьля патопу

ной у маленькай маторнай лодцы
плыве разгублена разглядаючыся
гэтым разам ня выйдзе ўсіх па двое
толькі вось тую наскрозь прамоклую котку
гэтага пса з падкурчаным хвастом
а вунь таго вепрука што плыве
задзершы шчаціністы лыч
у лодку ўжо не ўцягнуць

каб жа каўчэг – але па ім
недабудаваным бахнулі
з таго берага артылерыяй і цяпер
ані каўчэга ані берага толькі
гэтая бясконцая вада і над ёй
то дахі дамоў то кроны дрэваў

нібы вось тут сьпіны тых хто
прыпаўшы да зямлі сьлёзна моліцца
а вунь там узьнятыя высока рукі тых
у каго ўсе малітвы працяклі праз далоні
каму засталося адно
ад вады зморшчаныя пальцы
моўчкі цягнуць у нябёсы

2. рыбакі

што тое мора галілейскае ў параўнаньні
з морам херсонскім
якім тут зьнянацку стаў сухадол

нашто госпадзе зрабіў нас лаўцамі людзей
нашто людзей пусьціў плаваць падобна да рыб
нашто пакінуў рыб на сухім паміраць

пацяжэлі сеткі нашыя госпадзе але мы
не сьпяшаемся іх выцягваць з водаў баімся
што надта ўжо багаты наш улоў

сядзім думаем як нам прамовіць да цябе госпадзе
калі раты нашыя ня здатныя выхлябтаць
мора твайго маўчаньня

3. адзін

тут усё заслана вадой мабыць каб той адзін
хто ўмее па ёй хадзіць дайшоў бы да кожнага двара
змог бы ступіць проста з бліскучае роўнядзі
на парогі падваконьняў на ганкі дахаў

дапамагаў нявыспаным людзям зьбіраць
пажыткі ў цыратовыя торбы ў куртатыя кайстры
нацягваў бы бабцям высокія гумовікі спускаў бы іх у чаўны
шукаў бы разам зь дзецьмі ў шуфлядах падмоклыя дзёньнікі й табэлі

потым доўга нёс бы кудлатага пса абдымаючы
шэпчучы яму на вуха штосьці зусім не біблейскае вельмі простае
такое простае як цыц простае як ня трэба ня плач
простае як аднойчы мы ўсе яшчэ вернемся дадому

09.06.2023
💔21👍4😢1
▶️ Самсон Самасуй як тыповы вобраз сучаснага беларускага чыноўніка

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры і адзін з найглыбейшых у ёй сатырычны раман Андрэя Мрыя — "Запіскі Самсона Самасуя".

Сёння расказваем:
- чым падобны лёс аўтара і яго брата;
- адкуль з'явіўся псеўданім Андрэя Мрыя;
- чаму пісьменнік знішчыў трэцюю частку "Запісак Самсона Самасуя";
- як аўтар далучыўся да "Узвышша";
- чаму Андрэй Мрый стаў адным з самых забароненых літаратараў у гісторыі беларускай літаратуры;
- як герой рамана "перасяліўся" з тэкстаў і знішчыў свайго аўтара;
- чаму Самсона Самасуя параўноўваюць з Астапам Бэндэрам і Мікітам Зноскам з "Тутэйшых".

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Адны гавораць, што данос на аўтара рамана напісаў прататып гэтай кнігі — былы старшыня Цэнтральнага Бюро Краязнаўства БССР Казак. Гэта быў, цытую: "вельмі абмежаваны, бяздарны і самазадаволены чалавек. Тыповыя рысы Самасуя (фанабэрыя, зазнайства, безапеляцыйнасць, самалюбства) спісаны менавіта з Казака". Некаторыя даследчыкі гавораць шырэй: не важна, хто канкрэтна напісаў даносы, істотна, што пісьменнік сфармуляваў нараджэнне цэлага пакалення Самсонаў Самасуяў, з якіх ужо ў рэальнасці абсалютна любы мог пераступіць праз жыццё Мрыя і знішчыць яго.

💡 Самсона Самасуя параўноўваюць са знакамітым Астапам Бэндэрам. Калі ў Бэндэра адбіраюць яго каштоўнасці на румынскай мяжы, герой кажа: "Не трэба авацый, графа Монтэ-Крыста з мяне не выйшла, давядзецца перакваліфікавацца "в управдомы". Самсон Самасуй - ніхто іншы як Астап Бэндэр, перапрафіляваны ў такія ўпраўдомы. Ён інтэграваны ў савецкую ўладу, у сістэму на яе нізавых і сярэдніх паверхах. Але кніга "Запіскі Самсона Самасуя" надрукавана на пару гадоў раней за "Залатое цяля" — штосьці ў паветры лунала.

💡 Герой кнігі, названы па імені, пазнае сябе ў творы і помсціць. А калі з такіх герояў складаецца ўся сістэма ўлады, у краіне настае гуманітарная катастрофа, як і ў сённяшняй Беларусі, дзе ўладу захапілі асабліва буйныя Самсоны Самасуі. Гэтая сістэма мала чым розніцца ад тых карнікаў, ад якіх калісьці пацярпеў Андрэй Мрый. Але як каты, што пажыралі і пажэрлі адно аднаго ў сталінскія часы, так і сённяшні рэжым не мае ніякіх перспектыў.

❤️ Сціскаем зубы, робім сваё і набліжаем надыход святла. Глядзім новы выпуск, ставім падабайкі, актыўна каментуем і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍154🔥2
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Самсон Самасуй як тыповы вобраз сучаснага беларускага чыноўніка Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра першы ў гісторыі беларускай літаратуры і адзін з найглыбейшых у ёй сатырычны раман Андрэя Мрыя — "Запіскі Самсона Самасуя". Сёння расказваем:…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Як каты, што пажыралі і пажэрлі адно аднаго ў сталінскія часы, так і сённяшні рэжым не мае ніякіх перспектыў» 🎯

Андрэй Хадановіч у новым відэа праводзіць паралелі паміж партыйнымі супрацоўнікамі і «нквдэшнікамі» сталінскіх часоў, якія забілі таленавітага беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, і сённяшнімі сілавікамі і чыноўнікамі, якія цалкам адпавядаюць вобразу галоўнага героя рамана Самсону Самасую.

Глядзім новы выпуск пра аднаго з самых забароненых пісьменнікаў у гісторыі беларускай літаратуры Андрэя Мрыя і яго сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя»:
➡️ https://youtu.be/k_VSci9_3UU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11🔥41