ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
30 траўня адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі «Зімоўка» Дамінікі Словік па-беларуску 📗

Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з самой аўтаркай (Словік будзе размаўляць па-польску, але будуць беларускія субтытры) паразважаюць на наступныя тэмы:

як назва рамана звязана з экалагічнай праблематыкай;
ці ёсць «Зімоўка» раманам выхавання;
якія трансфармацыі праходзяць персанажы рамана разам з усёй краінай;
што з сучаснай польскай літаратуры варта пачытаць беларусам.

Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Новая кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры.

📆 Дата: 30 траўня
🕒 Час: 18:00BY/17:00PL

Далучыцца да сустрэчы можна 👉 на старонцы Прасторы польскай культуры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥32
▶️ Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі - "Ператрус у музеі" Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Новы герой нашага відэа - самы забаронены беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч і яго, магчыма, самая балючая для сённяшніх беларусаў кніга "Ператрус у музеі".

Сёння расказваем:
- што значыць назва кнігі "Ператрус у музеі";
- як аўтар паказвае сябе і сваю жонку ў адным з апавяданняў;
- чаму кніга не з'яўляецца плоскай публіцыстыкай;
- якія паралелі ў кнізе Альгерда Бахарэвіча з творчасцю Алеся Адамовіча і іншых вядомых літаратараў;
- якія персанажы твора маюць сучасных прататыпаў;
- як у кнізе "Ператрус у музеі" апісана гульня дзетак у АМАП і людзей;
- як аўтар вярнуўся да паэзіі;
- як выглядаюць менскія пратэсты ў кнізе Бахарэвіча "Вершы".

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Сярод персанажаў кнігі ёсць тыя, што маюць пазнавальных прататыпаў. І, магчыма, гэтыя прататыпы смяротна абразяцца на аўтара. Ёсць сярод персанажаў адыёзны прапагандыст з пазнавальным прозвішчам Макраштаннік, што заходзіць у секс-шоп і зацікаўліваецца дзіўнаватай цацкай - ружовым гумовым Гімлерам з выкінутым угору нацысцкім жэстам. Ёсць здавалася б добрая пісьменніца з бясспрэчнымі заслугамі перад беларускай культурай, але супрацоўніцтва з сістэмай заганяе яе ў сітуацыю быкаўскага Рыбака, прымушаючы зрабіць выбар.

💡 Што гэта: "Ператрус у музеі"? Гэта помста культуры, якая зрабілася зброяй бяссільных, і нават тупыя ворагі пабачылі яе значнасць і вырашылі яе зачысціць? Або знаёмая нам па Оруэлу, спроба змяніць мінулае? Памятайце, як у "1984" у міністэрстве праўды выразалі з газет нязручнае мінулае і знішчалі яго ў адпаведнай трубе, перапісваючы нанова. Ёсць у гэтым і элемент самахарактарыстыкі - вобраз няўрымслівага аўтара, які раз за разам робіць сваё выказванне некамфортным, здымае музейны пыл з культуры, з таго, што спрабуе ператварыцца ў штампы, у змярцвелыя словы, спробай зноў зрабіць гэтыя словы, гэтую культуру актуальнай нават коштам болю, якім баліць аўтару і якім баліць чытачам. Тэза, сфармуляваная Бахарэвічам яшчэ ў прадмове - змяніць гісторыю, павярнуць час немагчыма. Можна адрэзаць стрэлкі ў гадзінніка, але немагчыма спыніць час. Помста будзе балючай. На жаль, акрамя тых, хто заслугоўвае гэтай справядлівай адплаты, пацярпяць і цярпяць зараз вялікая колькасць нявінных людзей.

💡 Бахарэвіч - аўтар, чые кнігі затрымліваліся на мяжы беларускай мытняй, канфіскоўваліся больш чым на год на прадмет экстрэмізму, аўтар, чые тэксты паводле "экспертаў рэжыму" распальваюць, заклікаюць. Можа так яно і ёсць. Аўтар распальвае, заклікае нас быць людзьмі, быць грамадзянамі, несці адказнасць за свой час, за сваю краіну, за тыя катастрофы, што адбываюцца побач з намі, а часам і з нашым удзелам.

❤️ “Калі чуеш "Жыве", калі ласка, жыві“, таму развіваем у сябе культуру і глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, шэр і камент:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13👍73🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі - "Ператрус у музеі" Альгерда Бахарэвіча Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - самы забаронены беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч і яго, магчыма, самая балючая для сённяшніх беларусаў кніга…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«У сарай. Усіх у сарай. Разам з гэтымі гаўнюкамі. Скуратовіч, цягні бэнзін. Я ім зараз пакажу цырк на дроце. А калі ня пойдуць, мачы па нагах» 💬

📕 Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з апавядання “Карнікі“, што ёсць часткай твора “Ператрус у музеі“ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.

Кніга, якая хоць і не напісаная ў жанры дакументалістыкі, цалкам перадае ўсю палітру эмоцый, якія цягнуцца за намі са жніўня 2020 года.

“Ператрус у музеі“ – гэта кніга пра тое, што баліць сёння кожнаму з нас, таму яе варта пачытаць і паглядзець адмысловы выпуск ад Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI

Дарэчы, прачытаць апавяданне “Карнікі“ можна бясплатна па гэтай спасылцы:
➡️ https://mediazona.by/article/2023/05/24/new_book
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥134👍1
Святлане Алексіевіч - 75 гадоў 🎉

Зычым нашай Нобелеўскай лаўрэатцы моцнага здароўя, натхнення і канчатковай перамогі над чырвоным чалавекам.

У гэты святочны дзень хочам падзяліцца некалькімі яскравымі цытатамі пісьменніцы:

💬 «У нас занадта мала часу, каб мы маглі сабе дазволіць быць увесь час у адчаі. Нельга»

💬 «Дыктатура маленькага чалавека — гэта самае жахлівае, што адбываецца сёння, асабліва ў нашай краіне»

💬 «Я думала, што чырвонаму чалавеку прыйшоў канец. Але аказалася, што не. Гэтыя ідэі ўсё яшчэ жывыя ў новай перакручанай форме. Імперыя не скончылася»

💬 «У Беларусі, па-мойму, народ не такі. Лукашэнка хоча зрабіць яго такім, як у Расіі, але ў нас людзі не хочуць вайны з Украінай. У нас людзі хочуць жыць у сваёй краіне, са сваімі паняццямі і ідэямі»

💬 «У нас адна мэта — незалежная Беларусь. Нам няма чаго дзяліць, таму няма чаго сварыцца, вінаваціць у чымсьці адно аднаго. Нам трэба больш збіраць сіл у сабе, у грамадстве, у нейкіх маленькіх яго ячэйках. Гэта дапаможа нам супрацьстаяць — не толькі выйсці на барыкады сёння, а яшчэ і назапасіць пачуцці супрацьстаяння, якія спрацуюць, можа, праз год, а можа, праз пяць гадоў. У сварках, крыўдах мы толькі робім сябе слабейшымі»

Выпуск пра Святлану Алексіевіч і яе твор «Цынкавыя хлопчыкі» ў перакладзе Андрэя Хадановіча глядзіце па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/TzPVp22ju9o
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉1610😍2👍1
У сваіх кнігах Святлана Алексіевіч паказвае ўвесь боль вайны.

📕 Аповесць "Цынкавыя хлопчыкі" была напісаная для таго, каб мы ніколі не паўтаралі памылак мінулага, каб не верылі слепа прапагандзе.

Сёння ў дзень народзінаў беларускай пісьменніцы згадаем пяць цытат з кнігі "Цынкавыя хлопчыкі", якую на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч.

А хто яшчэ не бачыў адзін з самых папулярных выпускаў на канале пра такую актуальную для нас сёння кнігу, запрашаем да прагляду:
👉 https://youtu.be/TzPVp22ju9o
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥133
6 чэрвеня а 17:00 у Гданьску адбудзецца трэцяя творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам ў межах цыклу размоваў “Беларусь у фантастычных апавяданнях” ❤️

Лекцыя пад назвай “Неба з сабой, або Доўгая дарога дадому” будзе прысвечана нашым класікам Васілю Быкаву і Уладзіміру Караткевічу.

Падчас размовы знойдзем адказы на наступныя пытанні:
✔️ чаму Васіль Быкаў быў найвядомейшым беларускім аўтарам у свеце, а Уладзімір Караткевіч – найулюбёнейшым пісьменнікам у саміх беларусаў;
✔️ як літаратары змагаліся з цэнзурай, а цэнзура – з імі;
✔️ ці лёгка выславіць ваенную “праўду”: беларускі экзістэнцыялізм па-быкаўску;
✔️ чаму “пасля цяжкай вайны непазбежны і цяжкі мір”, а “нацызм і камунізм ёсць два канцы адной палкі”;
✔️ ці можна перамагчы смерць у шахматы;
✔️ чаму патрэбная новая опера “Дзікае паляванне караля Стаха”.

📚 Месца: Гданьск, кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 6 чэрвеня
🕔 Час: 17:00 PL

Перад лекцыяй прапаноўваем паглядзець выпускі пра творы Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы“ (відэа➡️ тут) і “Дзікае паляванне караля Стаха“ (відэа➡️ тут), а таксама выпускі пра Васіля Быкава (відэа➡️ тут) і яго твор “Пакахай мяне, саладацік“ (відэа➡️ тут).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍115🔥2
Кніга Альгерда Бахарэвіча "Ператрус у музеі" на першым месцы па продажах выдавецтва "Янушкевіч" у межах Міжнароднай кніжнай выставы ў Варшаве 😮

Па папярэдніх і прыблізных выніках Андрэя Янушкевіча топ-5 (тры з іх творы Бахарэвіча) выглядаюць наступным чынам:

1️⃣ Альгерд Бахарэвіч "Ператрус у музеі" - 100 экзэмпляраў.

2️⃣ Аляксандр Чарнуха "Свінні" - 85 экзэмпляраў.

3️⃣ Альгерд Бахарэвіч "Хлопчык і снег" - 80 экзэмпляраў.

4️⃣ Алесь Кудрыцкі "Казік з Каменнай Горкі" - 50 экзэмпляраў.

5️⃣ Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" - 40 экзэмпляраў.

Чаму варта пачытаць навінку ад самага запатрабаванага беларускага пісьменніка, глядзіце ў новым выпуску Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥16👍31🥰1
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Віслава Шымборска

***
Найлепшы польскі верш апошніх гадоў.
Аўтар невядомы.
Але з пэўнасьцю не паэт А.,
паэт Б., паэтка Ш.

Тэкст напісаны густа
справа налева
і зьлева направа
і зьверху ўніз
і зьнізу ўверх
і наўскос
драбнюткімі жылкамі
аж да краёў у майстэрскіх зубчыках.

Мытнік не распазнаў небясьпечнага шыфру.
Ён толькі шукаў лісты,
адбіраў кнігі,
выкідаў фатаграфіі,
ірваў дыпломы.

Найлепшы польскі верш апошніх гадоў
трапіў за мяжу.
І цяпер яго можна чытаць на сьвятле
у Вене,
у Таронта,
у Хайфе,
у Амстэрдаме.

Як бывае зь любой сапраўднай паэзіяй –
яго цяжка перакласьці

на лісток іншай бярозы
зь іншых могілак.
👍177🔥1
Альгерд Бахарэвіч пракаментаваў новы выпуск Андрэя Хадановіча пра яго новую кнігу «Ператрус у музеі»:

«Я, вядома, спадзяваўся, што адна з маіх новых кніжак трапіць на знакаміты youtube-канал Андрэя Хадановіча, дзе ён расказвае пра беларускую і сусьветную літаратуру - але ня думаў, што гэта здарыцца так хутка».

❤️ Таксама пісьменнік раіць падпісацца на праект CHADANOVIČ тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў:

«Ва ўмовах, калі крытыкі няма, а арыентавацца ў кніжных вірах цяжка - гэта, бадай, найлепшы праект, дзе ёсьць і рэфлексія, і аналіз, і адукацыя, і крытычны погляд, і прамоцыя беларускай літаратуры».

А мы раім замовіць першую кнігу прозы аб пратэстах Беларусі «Ператрус у музеі»(👉 па спасылцы) і паглядзець новае відэа пра самага запатрабаванага беларускага аўтара Альгерда Бахарэвіча:
➡️ https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
28👍6🔥1💯1
Сёлета спаўняецца 100 гадоў з моманту напісання і публікацыі геніяльнай паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" ⚡️

📖 Па словах аўтара, рукапісны варыянт твора быў скончаны 5 студзеня 1923 года. А вось апублікаванаю кнігай, па звестках даследчыкаў, паэма стала не пазней за 4 чэрвеня 23-га (прынамсі гэтым чыслом пазначаны інскрыпт Адаму Багдановічу), то бок роўна 100 гадоў таму.

Калі яшчэ не глядзелі самы папулярны выпуск на нашым канале пра Якуба Коласа і яго "Новую зямлю", то варта гэта зрабіць сёння і тым самым адзначыць юбілей вялікага твора:
👉 https://youtu.be/gSOEsqt5S-Q
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥256👍1
Новы верш украінскага паэта Сяргія Жадана ў беларускім перакладзе Андрэя Хадановіча 🇺🇦

Выпуск пра ўкраінскую паэзію падчас вайны на канале CHADANOVIČ па спасылцы:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15❤‍🔥3👍2
▶️ Сучасная польская проза: 6 кніг, якія беларусам варта цяпер прачытаць

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

У час, калі беларускі рэжым стварае з Польшчы вобраз ворага, добрая літаратура з суседняй краіны можа быць смачным забароненым плодам. Трымайце топ-6 найлепшых польскіх твораў у беларускіх перакладах ад Андрэя Хадановіча.

📕 Ігнат Карповіч "Сонька"
Кніга закранае блізкую многім беларускім літаратарам тэму — вайны без пафасу, вайны як выпрабавання, вайны як кашмарнага гвалту, але разам з тым адбываецца нечаканы перавод позірку з вялікіх мас "Мы", супрацьстаяння краін і народаў на чалавечае "Я", на тое, што кроў, смерць, гвалт з аднаго боку, але для кагосьці гэта могуць быць шчаслівыя часы ўжо таму, што гэта часы маладосці, жыцця нашага чалавечага сэрца.

📕 Павел Гюле "Вайзэр Давідзік"
Чытаем твор хаця б дзеля таго, каб памятаць: мы не ніхто з ніадкуль, мы жывём у трагічныя часы, калі кожнаму пакаленню спрабуюць забіць культурную, гістарычную, нацыянальную памяць. Памятаем і не дадзім знішчаць сваё.

📕 Антоні Лібера "Мадам"
Такое каханне мусіць быць і застацца платанічным, але яно ператвараецца ў гісторыю нараджэння чалавечнасці ў табе самім. Нашыя найлепшыя пачуцці таксама наш супраціў неспрыяльнаму часу, прымусу, які душыць нас, а мы праз творчасць і культуру змагаемся за людскасць у сабе.

📕 Вольга Такарчук "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых"
Кніга, у якой аўтарка крычыць ад імя тых, каго звычайна пазбаўляе голасу патрыярхальная маскулінная культура: ад імя жанчыны ў мужчынскім свеце, ад імя правінцыі, якая звычайна не трапляе ў кадр вялікай гісторыі, і ўрэшце ад імя прыроды, жывёльнага свету, у часы, калі чалавек самазакахана палічыў сябе гаспадаром, які можа эксплуатаваць прыроду дзеля сваёй выгады.

📕 Шчэпан Твардах "Кароль"
Пісьменнік, паказваючы тысячу і адзін спосаб прычыніць боль другому чалавеку, паказваючы, як стрэліць можна не толькі куляй, а ўдарыць не толькі кулаком, часам цынічнае слова прыносіць яшчэ больш болю і катаванняў, прыводзіць нас да высновы, што нічога ў гісторыі не ёсць выпадковым.

📕 Дамініка Словік "Зімоўка"
Аўтарка, як новы малады голас, зразумела, апавядае пра экалогію, пра тое, што мы ў сваіх нязгодах, у сваіх ксенафобіях змагаемся самі з сабой, а час, адведзены нам прыродай, палічаны, і ўсё бліжэйшая катастрофа, але чым сталейшыя людзі, тым яны больш у сваіх аблудах. Чытайце кнігу, каб усвядоміць, што мова дадзеная нам не дзеля словаў нянавісці, а каб выславіць любоў, адказнасць за тых, каго мы прыручаем.

❤️ Чытаем польскую літаратуру, як і іншую сусветную, каб не паўтараць памылак, якія там ужо даўно зрабілі. Рухаемся наперад, развіваем беларускую культуру і глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, шэр і камент:
👉 https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍154🔥4
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Сучасная польская проза: 6 кніг, якія беларусам варта цяпер прачытаць Новы выпуск на канале CHADANOVIČ У час, калі беларускі рэжым стварае з Польшчы вобраз ворага, добрая літаратура з суседняй краіны можа быць смачным забароненым плодам. Трымайце топ…»
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася пісьменніца Эліза Ажэшка 💥

Аўтарку двойчы намінавалі на Нобелеўскую прэмію – і яе кандыдатура зусім не губляецца на фоне Генрыка Сянкевіча і Сёльмы Лагерлёф, якія тую ўзнагароду ўрэшце атрымалі.

Будучы польскамоўнай, Ажэшка не праходзіла паўз беларускую тэму. Пісьменніца падтрымлівала беларускамоўную творчасць Францішака Багушэвіча, а ў сваіх аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» заступалася за беларускае сялянства.

Апошняй яе кнігай стаў зборнік апавяданняў «Gloria victis» («Слава пераможаным»), што выйшаў у год смерці аўтаркі, у 1910-м. Цыкл пра паўстанне 1863 года расійскія царскія ўлады забаранілі і хацелі канфіскаваць, але землякі раскупілі ўвесь наклад кнігі.

Сваімі творамі Ажэшка і сёння працягвае даваць нам рэцэпты перамогі над імперыяй, паказваючы, што розныя спрэчкі і сваркі зусім не істотная рэч на фоне яднання, якое, як бы ні імкнуўся рэжым, будзе адбывацца і далей.

Раім пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча пра Элізу Ажэшку, якое было напісана 2 гады таму да юбілею пісьменніцы:
👉 https://www.sn-plus.com/2021/06/07/neveragodnyya-eliza-azheshka-i-yae-geroi/amp/

Таксама паглядзіце пазнавальны выпуск пра знакамітую аўтарку і яе рэцэпты барацьбы за свабоду на канале CHADANOVIČ:
➡️ https://youtu.be/8uY5_-rnQBM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍6🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Збілі яго тады так, што ён страціў прытомнасць. Засунулі галаву ў вядро, поўнае рэдкаватага калу. Пасля чаго адаслалі ў блок, не дазволіўшы памыць рукі і твар» 😱

📕 Андрэй Хадановіч расказвае пра кнігу "Кароль" аднаго з найвядомейшых польскіх пісьменнікаў сучаснасці Шчэпана Твардаха.

Твор, які дакладна перадае міжваеннае дваццацігоддзе ў Польшчы, часткай якой была і Заходняя Беларусь. На перыферыі аповеду — сапраўдны польскі канцлагер, які размясціўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Бярозе-Картузскай.

Паслухайце, як падзеі, якія адбываліся 86 гадоў таму, пераносяць нас у сённяшні дзень, дзе здзяйсняюцца такі ж самыя здзекі і гвалт.

Глядзім новы выпуск пра актуальных польскіх літаратараў у беларускіх перакладах па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/DHIJj__LZrg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12😱4👍1