ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
21 траўня - Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Роўна два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр актывіст Вітольд Ашурак. Сёння тысячы беларусаў працягваюць знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, у тым ліку і літаратурныя дзеячы.

Прапаноўваем паглядзець выпускі пра сучасных творцаў за кратамі і асобна пра Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:

Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння ▶️

Беларускi Нэльсан Мандэла? Нобелеўка, турма, дзесяцігоддзі барацьбы за правы чалавека | Бяляцкі ▶️

А падтрымаць палітвязняў можна наступным чынам:
📌 зрабіць данат на адвакацкую дапамогу
📌 напісаць ліст

📋 Спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць ліст

🌍 Далучыцца да нядзельных мерапрыемстваў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊14👍5😢2
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу з вядомым літоўскім драматургам і празаікам Марусам Івашкявічусам 🤩

Імпрэза адбудзецца ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў межах курсу “Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры“.

Вас чакае шчырая размова пра літаратуру і тэатр, гісторыю і сучаснасць, вайну і дыктатуру, культуру і кэнсэлінг, Украіну і Беларусь, і многае іншае.

Марус Івашкявічус (1973) – аўтар раманаў “Гісторыя з хмары” і “Зялёныя”, а таксама шэрагу паспяховых тэатральных п’есаў. Лаўрэат шматлікіх прэміяў і ўзнагародаў, сярод якіх медаль “За заслугі перад Літвой” (2014), а таксама Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (2018). Чалавек года, паводле Літоўскага радыё, за ініцыятыву Марша памяці ахвяраў Халакосту (2016). Аўтар мае беларускія карані, не раз наведваў нашую краіну і нават напісаў эсэ “Быў у Беларусі, альбо Спроба прымусіць кроў загаварыць” (2006).

📆 Дата: 23 траўня а 16:50 па Вільні
🏫 Адрас: Вільня, Savičiaus g. 17, аўдыторыя 221.
Уваход вольны ❗️
🔥10👍31
▶️ Як беларусам пазбегнуць памылак Вялікага Гэтсбі

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага "страчанага пакалення" пасля Першай сусветнай вайны Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і яго культавы раман "Вялікі Гэтсбі".

Сёння расказваем:
- чым кніга "Вялікі Гэтсбі" карысная беларусам тут і цяпер;
- якая жанчына была прататыпам многіх жаночых персанажаў Фіцджэралда;
- чаму літаратурныя героі аўтара раз-пораз былі ўніверсітэцкімі спартсменамі;
- хто такі Гэтсбі: усемагутны гаспадар жыцця ці нясмелы закаханы;
- чаму сям'ю Фіцджэралдаў называлі каралём і каралевай свайго пакалення;
- як экранізавалі твор у Галівудзе;
- чаму Фіцджэралд стаў сапраўдным класікам амерыканскай літаратуры толькі пасля сваёй смерці, а раман "Вялікі Гэтсбі" культавым пасля пачатку Другой сусветнай вайны;
- з якога моманту пачалася галоўная параза Гэтсбі;
- чаму заканчэнне "Вялікага Гэтсбі" - адзін з найпаэтычнейшых фіналаў у раманістыцы.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Гэтсбі, у якога на кану спыніць час і вярнуць мінулае, чапляе локцем зламаны гадзіннік на каміннай паліцы і выбачаецца за сваю нялоўкасць з абыходжаннем з ім. Чытаем: за нялоўкасць у абыходжанні са страчаным часам у спробах вярнуць гэты страчаны час.

💡 Гэтсбі кладзе ўсё сваё жыццё на кон, каб вярнуць гераіню, але не столькі яе, колькі прагне вярнуць само мінулае. Яму малавата адваяваць у непрыемнага сноба-кансерватара сваю любую Дэйзі. Ён хоча менавіта адкруціць час назад, як з тым гадзіннікам на каміннай паліцы, так нібы гэтых пяці гадоў не існавала, а яны былі сабой ранейшымі.

💡 Мне здаецца, што мы сёння паўтараем тую самую псіхалагічную памылку геніяльнага летуценніка Гэтсбі, які мроіў пра лепшае мінулае і хацеў вярнуцца туды. Заўважце неадназначнасць назвы, а Фіцджэралд доўга падбіраў розныя версіі для свайго рамана. Што такое гэты "Вялікі"? Гэта іранічны эпітэт, дзе аўтар выглядае нягеглым у сваіх ілюзіях, у сваіх смешных спробах ладзіць шыкоўныя вечарынкі, каб прывабіць сваю каханую, ці гэта сапраўднае захапленне веліччу чалавечай мары? Герой, здаецца, смешны і велічны адначасова. Так і мы часам чуем пра сябе эпітэт "Неверагодныя". Што мы адчуваем? Веліч, схаваную ў нашым жаданні перайначыць увесь свет, ці выразную іронію, якая зніжае гэты пафас? Думаю, што абедзве гэтыя ацэнкі сыходзяцца. Мы таксама не можам змірыцца, што 20-ы год мінуў. Нам здаецца, што не хапіла кроку, і калі адкруціць усё назад, той пазл, дзе чагосьці не хапіла, складзецца.

❤️ Глядзім наперад, мроім пра сваё і робім усё дзеля здзяйснення нашых мрояў. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥14👍2🔥21🥰1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Як беларусам пазбегнуць памылак Вялікага Гэтсбі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага "страчанага пакалення" пасля Першай сусветнай вайны Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і яго культавы раман "Вялікі…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Наша оптыка позірку ўладкаваная так, што мы глядзім наперад» 👁

Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму твор Фрэнсіса Скота Фіцджэралда "Вялікі Гэтсбі" асабліва патрэбны беларусам сёння.

2020 год прайшоў, цяпер працягваем штодзённа набліжаць перамогу, вядома, пачынаючы з саміх сябе

Глядзім новы выпуск па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥82👍2
Андрэй Хадановіч возьме ўдзел у кніжным кірмашы ў Варшаве 📚

27 траўня а 18:00 PL у канферэнц-зале Палаца культуры і навукі адбудзецца творчая сустрэча Андрэя Хадановіча з чытачамі.

На кірмашы з 25 па 28 траўня на асобным стэндзе можна будзе знайсці і купіць беларускія кнігі.

26 траўня (17:00—18:00), 27 траўня (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца і перакладчыца Ева Вежнавец. Выпуск пра яе кнігу «Па што ідзеш, воўча?»➡️ тут

Паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач» 26 траўня а 17-й гадзіне. Выпуск пра сучасных беларускіх паэтак➡️ тут

26 траўня (18:00—19:00), а таксама 27 траўня (14:00—15:00) каля стэнда правядзе аўтограф-сесію жонка журналіста і палітзняволенага Андрэя Скурко Паўліна, якая прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў». Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі тут

Таксама каля стэнда беларускіх кніг сустрэнуцца з чытачамі пісьменнік Уладзімір Арлоў, рэжысёрка Яўгенія Давідзенка, гісторык Сяргей Тарасаў, пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк і многія іншыя вядомыя беларускія творцы.

Падрабязную праграму глядзіце ➡️ тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍84🔥3🥰1
🔝 Што крутога ёсць у беларускім тэлеграме? Зрабілі для вас файную падборку каналаў з цікавым кантэнтам. Можна смела падпісвацца:

Мая Краіна Беларусь – актуальныя навіны роднай Беларусі ў прызме нацыянальнай свядомасці.

Жыццё-маліна — самыя яскравыя моманты з гітовых інтэрв'ю Мікіты Мелказёрава з выбітнымі беларусамі.

Тутэйшы Шляхціч – блогер, які пашырае Беларушчыну, распавядаючы пра цікавыя гістарычныя падзеі, беларускую лацінку і герояў краіны, пра якіх мала хто ведае.

ЧестнОК — YouTube-праект спартыўных журналістаў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі пра белспорт цяпер і ў Telegram.

Звычайная раніца — праект радыёлегенд Каверына і Міласлаўскай, якія кожную раніцу абмяркоўваюць самыя гарачыя тэмы з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі.

Беларуская музыка - месца, дзе вы даведаецеся ўсё пра беларускую музыку ад журналіста Аляксандра Чарнухі. Шмат цікавых і незвычайных альбомаў і песень, якія варта паслухаць.

Tribuna.com Беларусь — галоўны беларускі канал пра спорт: навіны, мемы, інсайды, аналітыка.

YouTube Беларусі — самы круты кантэнт беларускага сегменту YouTube у адным месцы, новыя каналы і падборкі на любы густ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍62🔥1😁1
25 траўня - дзень памяці Максіма Багдановіча 🌟

Большую частку свайго жыцця класік пражыў па-за межамі Беларусі, але стаў, бадай, улюбёным паэтам для беларусаў.

Максім Багдановіч падарыў нам адзін з галоўных на сёння нашых гімнаў, прымусіў верыць, што Венера - гэта зорка, якая ўзыходзіць над зямлёю, а таксама паказаў, што любіць сваю радзіму і развіваць родную культуру можна адкуль заўгодна.

Значную частку сваёй спадчыны паэт напісаў па-руску. Але Андрэй Хадановіч паспрабаваў пераасэнсаваць рускамоўную лірыку Багдановіча і перакласці яго творы на беларускую мову. Вось што з гэтага атрымалася:

***

Забудзецца многае, Клава,
Ды памяць забыцца не дасць,
Што ў сэрцы кіпелі, як лава,
Сумота, і сорам, і страсць.

Як ты ў цёмна-сіняй хусціне
Спявала... І доўжыцца спеў:
Пакінула ўсё, не пакіне
Мой сон, што дасніць не паспеў.


Болей рускамоўных вершаў класіка пра каханне ў перакладзе Андрэя Хадановіча чытайце ➡️ тут

А выпуск пра Максіма Багдановіча і топ-5 песень на яго вершы глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/jp_jTJZpAfY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18👍4❤‍🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Даруйце, што я так з гадзіннікам» 🕰

Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з кнігі "Вялікі Гэтсбі" і разважае, кім усё ж быў галоўны герой твора: усемагутным гаспадаром жыцця ці нясмелым закаханым, які рабіў усё, каб зноў сустрэцца са сваёй Дэйзі.

Скрозь раман праходзіць думка, што немагчыма вярнуць мінулае, але Джэй Гэтсбі зноў і зноў спрабуе адкруціць час назад. Ці зможа ён гэта зрабіць, можна даведацца ў беларускім перакладзе кнігі Фрэнсіса Скота Фіцджэралда. Замовіць папяровую версію можна➡️ тут, а электронную➡️ тут

Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча па спасылцы:
👉 https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥151
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нядзеля - уздымаем ваш настрой крутым архіўным відэа 😉

🎙 Паслухайце хуліганскую версію "Песні пра зайцаў" ад Андрэя Хадановіча.

І ніякай савецкай цэнзуры.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏13🔥42🕊1
30 траўня адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі «Зімоўка» Дамінікі Словік па-беларуску 📗

Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з самой аўтаркай (Словік будзе размаўляць па-польску, але будуць беларускія субтытры) паразважаюць на наступныя тэмы:

як назва рамана звязана з экалагічнай праблематыкай;
ці ёсць «Зімоўка» раманам выхавання;
якія трансфармацыі праходзяць персанажы рамана разам з усёй краінай;
што з сучаснай польскай літаратуры варта пачытаць беларусам.

Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Новая кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры.

📆 Дата: 30 траўня
🕒 Час: 18:00BY/17:00PL

Далучыцца да сустрэчы можна 👉 на старонцы Прасторы польскай культуры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥32
▶️ Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі - "Ператрус у музеі" Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Новы герой нашага відэа - самы забаронены беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч і яго, магчыма, самая балючая для сённяшніх беларусаў кніга "Ператрус у музеі".

Сёння расказваем:
- што значыць назва кнігі "Ператрус у музеі";
- як аўтар паказвае сябе і сваю жонку ў адным з апавяданняў;
- чаму кніга не з'яўляецца плоскай публіцыстыкай;
- якія паралелі ў кнізе Альгерда Бахарэвіча з творчасцю Алеся Адамовіча і іншых вядомых літаратараў;
- якія персанажы твора маюць сучасных прататыпаў;
- як у кнізе "Ператрус у музеі" апісана гульня дзетак у АМАП і людзей;
- як аўтар вярнуўся да паэзіі;
- як выглядаюць менскія пратэсты ў кнізе Бахарэвіча "Вершы".

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Сярод персанажаў кнігі ёсць тыя, што маюць пазнавальных прататыпаў. І, магчыма, гэтыя прататыпы смяротна абразяцца на аўтара. Ёсць сярод персанажаў адыёзны прапагандыст з пазнавальным прозвішчам Макраштаннік, што заходзіць у секс-шоп і зацікаўліваецца дзіўнаватай цацкай - ружовым гумовым Гімлерам з выкінутым угору нацысцкім жэстам. Ёсць здавалася б добрая пісьменніца з бясспрэчнымі заслугамі перад беларускай культурай, але супрацоўніцтва з сістэмай заганяе яе ў сітуацыю быкаўскага Рыбака, прымушаючы зрабіць выбар.

💡 Што гэта: "Ператрус у музеі"? Гэта помста культуры, якая зрабілася зброяй бяссільных, і нават тупыя ворагі пабачылі яе значнасць і вырашылі яе зачысціць? Або знаёмая нам па Оруэлу, спроба змяніць мінулае? Памятайце, як у "1984" у міністэрстве праўды выразалі з газет нязручнае мінулае і знішчалі яго ў адпаведнай трубе, перапісваючы нанова. Ёсць у гэтым і элемент самахарактарыстыкі - вобраз няўрымслівага аўтара, які раз за разам робіць сваё выказванне некамфортным, здымае музейны пыл з культуры, з таго, што спрабуе ператварыцца ў штампы, у змярцвелыя словы, спробай зноў зрабіць гэтыя словы, гэтую культуру актуальнай нават коштам болю, якім баліць аўтару і якім баліць чытачам. Тэза, сфармуляваная Бахарэвічам яшчэ ў прадмове - змяніць гісторыю, павярнуць час немагчыма. Можна адрэзаць стрэлкі ў гадзінніка, але немагчыма спыніць час. Помста будзе балючай. На жаль, акрамя тых, хто заслугоўвае гэтай справядлівай адплаты, пацярпяць і цярпяць зараз вялікая колькасць нявінных людзей.

💡 Бахарэвіч - аўтар, чые кнігі затрымліваліся на мяжы беларускай мытняй, канфіскоўваліся больш чым на год на прадмет экстрэмізму, аўтар, чые тэксты паводле "экспертаў рэжыму" распальваюць, заклікаюць. Можа так яно і ёсць. Аўтар распальвае, заклікае нас быць людзьмі, быць грамадзянамі, несці адказнасць за свой час, за сваю краіну, за тыя катастрофы, што адбываюцца побач з намі, а часам і з нашым удзелам.

❤️ “Калі чуеш "Жыве", калі ласка, жыві“, таму развіваем у сябе культуру і глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, шэр і камент:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13👍73🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі - "Ператрус у музеі" Альгерда Бахарэвіча Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - самы забаронены беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч і яго, магчыма, самая балючая для сённяшніх беларусаў кніга…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«У сарай. Усіх у сарай. Разам з гэтымі гаўнюкамі. Скуратовіч, цягні бэнзін. Я ім зараз пакажу цырк на дроце. А калі ня пойдуць, мачы па нагах» 💬

📕 Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з апавядання “Карнікі“, што ёсць часткай твора “Ператрус у музеі“ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.

Кніга, якая хоць і не напісаная ў жанры дакументалістыкі, цалкам перадае ўсю палітру эмоцый, якія цягнуцца за намі са жніўня 2020 года.

“Ператрус у музеі“ – гэта кніга пра тое, што баліць сёння кожнаму з нас, таму яе варта пачытаць і паглядзець адмысловы выпуск ад Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI

Дарэчы, прачытаць апавяданне “Карнікі“ можна бясплатна па гэтай спасылцы:
➡️ https://mediazona.by/article/2023/05/24/new_book
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥134👍1
Святлане Алексіевіч - 75 гадоў 🎉

Зычым нашай Нобелеўскай лаўрэатцы моцнага здароўя, натхнення і канчатковай перамогі над чырвоным чалавекам.

У гэты святочны дзень хочам падзяліцца некалькімі яскравымі цытатамі пісьменніцы:

💬 «У нас занадта мала часу, каб мы маглі сабе дазволіць быць увесь час у адчаі. Нельга»

💬 «Дыктатура маленькага чалавека — гэта самае жахлівае, што адбываецца сёння, асабліва ў нашай краіне»

💬 «Я думала, што чырвонаму чалавеку прыйшоў канец. Але аказалася, што не. Гэтыя ідэі ўсё яшчэ жывыя ў новай перакручанай форме. Імперыя не скончылася»

💬 «У Беларусі, па-мойму, народ не такі. Лукашэнка хоча зрабіць яго такім, як у Расіі, але ў нас людзі не хочуць вайны з Украінай. У нас людзі хочуць жыць у сваёй краіне, са сваімі паняццямі і ідэямі»

💬 «У нас адна мэта — незалежная Беларусь. Нам няма чаго дзяліць, таму няма чаго сварыцца, вінаваціць у чымсьці адно аднаго. Нам трэба больш збіраць сіл у сабе, у грамадстве, у нейкіх маленькіх яго ячэйках. Гэта дапаможа нам супрацьстаяць — не толькі выйсці на барыкады сёння, а яшчэ і назапасіць пачуцці супрацьстаяння, якія спрацуюць, можа, праз год, а можа, праз пяць гадоў. У сварках, крыўдах мы толькі робім сябе слабейшымі»

Выпуск пра Святлану Алексіевіч і яе твор «Цынкавыя хлопчыкі» ў перакладзе Андрэя Хадановіча глядзіце па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/TzPVp22ju9o
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉1610😍2👍1
У сваіх кнігах Святлана Алексіевіч паказвае ўвесь боль вайны.

📕 Аповесць "Цынкавыя хлопчыкі" была напісаная для таго, каб мы ніколі не паўтаралі памылак мінулага, каб не верылі слепа прапагандзе.

Сёння ў дзень народзінаў беларускай пісьменніцы згадаем пяць цытат з кнігі "Цынкавыя хлопчыкі", якую на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч.

А хто яшчэ не бачыў адзін з самых папулярных выпускаў на канале пра такую актуальную для нас сёння кнігу, запрашаем да прагляду:
👉 https://youtu.be/TzPVp22ju9o
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥133
6 чэрвеня а 17:00 у Гданьску адбудзецца трэцяя творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам ў межах цыклу размоваў “Беларусь у фантастычных апавяданнях” ❤️

Лекцыя пад назвай “Неба з сабой, або Доўгая дарога дадому” будзе прысвечана нашым класікам Васілю Быкаву і Уладзіміру Караткевічу.

Падчас размовы знойдзем адказы на наступныя пытанні:
✔️ чаму Васіль Быкаў быў найвядомейшым беларускім аўтарам у свеце, а Уладзімір Караткевіч – найулюбёнейшым пісьменнікам у саміх беларусаў;
✔️ як літаратары змагаліся з цэнзурай, а цэнзура – з імі;
✔️ ці лёгка выславіць ваенную “праўду”: беларускі экзістэнцыялізм па-быкаўску;
✔️ чаму “пасля цяжкай вайны непазбежны і цяжкі мір”, а “нацызм і камунізм ёсць два канцы адной палкі”;
✔️ ці можна перамагчы смерць у шахматы;
✔️ чаму патрэбная новая опера “Дзікае паляванне караля Стаха”.

📚 Месца: Гданьск, кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 6 чэрвеня
🕔 Час: 17:00 PL

Перад лекцыяй прапаноўваем паглядзець выпускі пра творы Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы“ (відэа➡️ тут) і “Дзікае паляванне караля Стаха“ (відэа➡️ тут), а таксама выпускі пра Васіля Быкава (відэа➡️ тут) і яго твор “Пакахай мяне, саладацік“ (відэа➡️ тут).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍115🔥2