Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Андрэй Хадановіч адказвае бацюшку ❗️
💬 «Рэвалюцыя і эвалюцыя грамадства найперш адбываюцца ў галовах».
Андрэй Хадановіч сустрэўся з беларускім святаром Аляксандрам Кухтам, у выніку чаго атрымалася цікавая размова пра пераклады Міцкевіча, якія ствараліся ў зняволенні, пра жыццё і творчасць святара і перакладчыка Пятра Бітэля, а таксама пра розны лёс Максіма Танка і Чэслава Мілаша.
Безумоўна, не абышлося без чытання Міцкевіча па-беларуску📢
Запрашаем да прагляду:
👉 https://youtu.be/qSIxY9fPH8w
Андрэй Хадановіч сустрэўся з беларускім святаром Аляксандрам Кухтам, у выніку чаго атрымалася цікавая размова пра пераклады Міцкевіча, якія ствараліся ў зняволенні, пра жыццё і творчасць святара і перакладчыка Пятра Бітэля, а таксама пра розны лёс Максіма Танка і Чэслава Мілаша.
Безумоўна, не абышлося без чытання Міцкевіча па-беларуску
Запрашаем да прагляду:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14🔥7👍2
21 траўня - Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ✊
Роўна два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр актывіст Вітольд Ашурак. Сёння тысячы беларусаў працягваюць знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, у тым ліку і літаратурныя дзеячы.
Прапаноўваем паглядзець выпускі пра сучасных творцаў за кратамі і асобна пра Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:
Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння▶️
Беларускi Нэльсан Мандэла? Нобелеўка, турма, дзесяцігоддзі барацьбы за правы чалавека | Бяляцкі▶️
А падтрымаць палітвязняў можна наступным чынам:
📌 зрабіць данат на адвакацкую дапамогу
📌 напісаць ліст
📋 Спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць ліст
🌍 Далучыцца да нядзельных мерапрыемстваў
Роўна два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр актывіст Вітольд Ашурак. Сёння тысячы беларусаў працягваюць знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, у тым ліку і літаратурныя дзеячы.
Прапаноўваем паглядзець выпускі пра сучасных творцаў за кратамі і асобна пра Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:
Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння
Беларускi Нэльсан Мандэла? Нобелеўка, турма, дзесяцігоддзі барацьбы за правы чалавека | Бяляцкі
А падтрымаць палітвязняў можна наступным чынам:
📌 зрабіць данат на адвакацкую дапамогу
📌 напісаць ліст
📋 Спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць ліст
🌍 Далучыцца да нядзельных мерапрыемстваў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊14👍5😢2
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу з вядомым літоўскім драматургам і празаікам Марусам Івашкявічусам 🤩
Імпрэза адбудзецца ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў межах курсу “Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры“.
Вас чакае шчырая размова пра літаратуру і тэатр, гісторыю і сучаснасць, вайну і дыктатуру, культуру і кэнсэлінг, Украіну і Беларусь, і многае іншае.
Марус Івашкявічус (1973) – аўтар раманаў “Гісторыя з хмары” і “Зялёныя”, а таксама шэрагу паспяховых тэатральных п’есаў. Лаўрэат шматлікіх прэміяў і ўзнагародаў, сярод якіх медаль “За заслугі перад Літвой” (2014), а таксама Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (2018). Чалавек года, паводле Літоўскага радыё, за ініцыятыву Марша памяці ахвяраў Халакосту (2016). Аўтар мае беларускія карані, не раз наведваў нашую краіну і нават напісаў эсэ “Быў у Беларусі, альбо Спроба прымусіць кроў загаварыць” (2006).
📆 Дата: 23 траўня а 16:50 па Вільні
🏫 Адрас: Вільня, Savičiaus g. 17, аўдыторыя 221.
Уваход вольны ❗️

🔥10👍3❤1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага "страчанага пакалення" пасля Першай сусветнай вайны Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і яго культавы раман "Вялікі Гэтсбі".
✅ Сёння расказваем:
- чым кніга "Вялікі Гэтсбі" карысная беларусам тут і цяпер;
- якая жанчына была прататыпам многіх жаночых персанажаў Фіцджэралда;
- чаму літаратурныя героі аўтара раз-пораз былі ўніверсітэцкімі спартсменамі;
- хто такі Гэтсбі: усемагутны гаспадар жыцця ці нясмелы закаханы;
- чаму сям'ю Фіцджэралдаў называлі каралём і каралевай свайго пакалення;
- як экранізавалі твор у Галівудзе;
- чаму Фіцджэралд стаў сапраўдным класікам амерыканскай літаратуры толькі пасля сваёй смерці, а раман "Вялікі Гэтсбі" культавым пасля пачатку Другой сусветнай вайны;
- з якога моманту пачалася галоўная параза Гэтсбі;
- чаму заканчэнне "Вялікага Гэтсбі" - адзін з найпаэтычнейшых фіналаў у раманістыцы.
🗯 Вось некалькі думак з відэа:
💡 Гэтсбі, у якога на кану спыніць час і вярнуць мінулае, чапляе локцем зламаны гадзіннік на каміннай паліцы і выбачаецца за сваю нялоўкасць з абыходжаннем з ім. Чытаем: за нялоўкасць у абыходжанні са страчаным часам у спробах вярнуць гэты страчаны час.
💡 Гэтсбі кладзе ўсё сваё жыццё на кон, каб вярнуць гераіню, але не столькі яе, колькі прагне вярнуць само мінулае. Яму малавата адваяваць у непрыемнага сноба-кансерватара сваю любую Дэйзі. Ён хоча менавіта адкруціць час назад, як з тым гадзіннікам на каміннай паліцы, так нібы гэтых пяці гадоў не існавала, а яны былі сабой ранейшымі.
💡 Мне здаецца, што мы сёння паўтараем тую самую псіхалагічную памылку геніяльнага летуценніка Гэтсбі, які мроіў пра лепшае мінулае і хацеў вярнуцца туды. Заўважце неадназначнасць назвы, а Фіцджэралд доўга падбіраў розныя версіі для свайго рамана. Што такое гэты "Вялікі"? Гэта іранічны эпітэт, дзе аўтар выглядае нягеглым у сваіх ілюзіях, у сваіх смешных спробах ладзіць шыкоўныя вечарынкі, каб прывабіць сваю каханую, ці гэта сапраўднае захапленне веліччу чалавечай мары? Герой, здаецца, смешны і велічны адначасова. Так і мы часам чуем пра сябе эпітэт "Неверагодныя". Што мы адчуваем? Веліч, схаваную ў нашым жаданні перайначыць увесь свет, ці выразную іронію, якая зніжае гэты пафас? Думаю, што абедзве гэтыя ацэнкі сыходзяцца. Мы таксама не можам змірыцца, што 20-ы год мінуў. Нам здаецца, што не хапіла кроку, і калі адкруціць усё назад, той пазл, дзе чагосьці не хапіла, складзецца.
❤️ Глядзім наперад, мроім пра сваё і робім усё дзеля здзяйснення нашых мрояў. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Культавы Ды Капрыа як тэрапія для беларусаў: глядзі толькі наперад! | Вялікі Гэтсбі, Фіцджэралд
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага страчанага пакалення пасля Першая сусветнай вайны. Герой відэа – Фрэнсіс Скот…
❤🔥14👍2🔥2❤1🥰1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Як беларусам пазбегнуць памылак Вялікага Гэтсбі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага "страчанага пакалення" пасля Першай сусветнай вайны Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і яго культавы раман "Вялікі…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Наша оптыка позірку ўладкаваная так, што мы глядзім наперад» 👁
Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму твор Фрэнсіса Скота Фіцджэралда "Вялікі Гэтсбі" асабліва патрэбны беларусам сёння.
2020 год прайшоў, цяпер працягваем штодзённа набліжаць перамогу, вядома, пачынаючы з саміх сябе✊
Глядзім новы выпуск па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму твор Фрэнсіса Скота Фіцджэралда "Вялікі Гэтсбі" асабліва патрэбны беларусам сёння.
2020 год прайшоў, цяпер працягваем штодзённа набліжаць перамогу, вядома, пачынаючы з саміх сябе
Глядзім новы выпуск па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8❤2👍2
Андрэй Хадановіч возьме ўдзел у кніжным кірмашы ў Варшаве 📚
27 траўня а 18:00 PL у канферэнц-зале Палаца культуры і навукі адбудзецца творчая сустрэча Андрэя Хадановіча з чытачамі.
На кірмашы з 25 па 28 траўня на асобным стэндзе можна будзе знайсці і купіць беларускія кнігі.
26 траўня (17:00—18:00), 27 траўня (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца і перакладчыца Ева Вежнавец. Выпуск пра яе кнігу «Па што ідзеш, воўча?»➡️ тут
Паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач» 26 траўня а 17-й гадзіне. Выпуск пра сучасных беларускіх паэтак➡️ тут
26 траўня (18:00—19:00), а таксама 27 траўня (14:00—15:00) каля стэнда правядзе аўтограф-сесію жонка журналіста і палітзняволенага Андрэя Скурко Паўліна, якая прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў». Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі➡ ️ тут
Таксама каля стэнда беларускіх кніг сустрэнуцца з чытачамі пісьменнік Уладзімір Арлоў, рэжысёрка Яўгенія Давідзенка, гісторык Сяргей Тарасаў, пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк і многія іншыя вядомыя беларускія творцы.
Падрабязную праграму глядзіце➡️ тут
27 траўня а 18:00 PL у канферэнц-зале Палаца культуры і навукі адбудзецца творчая сустрэча Андрэя Хадановіча з чытачамі.
На кірмашы з 25 па 28 траўня на асобным стэндзе можна будзе знайсці і купіць беларускія кнігі.
26 траўня (17:00—18:00), 27 траўня (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца і перакладчыца Ева Вежнавец. Выпуск пра яе кнігу «Па што ідзеш, воўча?»
Паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач» 26 траўня а 17-й гадзіне. Выпуск пра сучасных беларускіх паэтак
26 траўня (18:00—19:00), а таксама 27 траўня (14:00—15:00) каля стэнда правядзе аўтограф-сесію жонка журналіста і палітзняволенага Андрэя Скурко Паўліна, якая прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў». Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі
Таксама каля стэнда беларускіх кніг сустрэнуцца з чытачамі пісьменнік Уладзімір Арлоў, рэжысёрка Яўгенія Давідзенка, гісторык Сяргей Тарасаў, пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк і многія іншыя вядомыя беларускія творцы.
Падрабязную праграму глядзіце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤4🔥3🥰1
Мая Краіна Беларусь – актуальныя навіны роднай Беларусі ў прызме нацыянальнай свядомасці.
Жыццё-маліна — самыя яскравыя моманты з гітовых інтэрв'ю Мікіты Мелказёрава з выбітнымі беларусамі.
Тутэйшы Шляхціч – блогер, які пашырае Беларушчыну, распавядаючы пра цікавыя гістарычныя падзеі, беларускую лацінку і герояў краіны, пра якіх мала хто ведае.
ЧестнОК — YouTube-праект спартыўных журналістаў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі пра белспорт цяпер і ў Telegram.
Звычайная раніца — праект радыёлегенд Каверына і Міласлаўскай, якія кожную раніцу абмяркоўваюць самыя гарачыя тэмы з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі.
Беларуская музыка - месца, дзе вы даведаецеся ўсё пра беларускую музыку ад журналіста Аляксандра Чарнухі. Шмат цікавых і незвычайных альбомаў і песень, якія варта паслухаць.
Tribuna.com Беларусь — галоўны беларускі канал пра спорт: навіны, мемы, інсайды, аналітыка.
YouTube Беларусі — самы круты кантэнт беларускага сегменту YouTube у адным месцы, новыя каналы і падборкі на любы густ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram
Мая Краіна Беларусь
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
👍6❤2🔥1😁1
25 траўня - дзень памяці Максіма Багдановіча 🌟
Большую частку свайго жыцця класік пражыў па-за межамі Беларусі, але стаў, бадай, улюбёным паэтам для беларусаў.
Максім Багдановіч падарыў нам адзін з галоўных на сёння нашых гімнаў, прымусіў верыць, што Венера - гэта зорка, якая ўзыходзіць над зямлёю, а таксама паказаў, што любіць сваю радзіму і развіваць родную культуру можна адкуль заўгодна.
Значную частку сваёй спадчыны паэт напісаў па-руску. Але Андрэй Хадановіч паспрабаваў пераасэнсаваць рускамоўную лірыку Багдановіча і перакласці яго творы на беларускую мову. Вось што з гэтага атрымалася:
***
Забудзецца многае, Клава,
Ды памяць забыцца не дасць,
Што ў сэрцы кіпелі, як лава,
Сумота, і сорам, і страсць.
Як ты ў цёмна-сіняй хусціне
Спявала... І доўжыцца спеў:
Пакінула ўсё, не пакіне
Мой сон, што дасніць не паспеў.
Болей рускамоўных вершаў класіка пра каханне ў перакладзе Андрэя Хадановіча чытайце➡️ тут
А выпуск пра Максіма Багдановіча і топ-5 песень на яго вершы глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/jp_jTJZpAfY
Большую частку свайго жыцця класік пражыў па-за межамі Беларусі, але стаў, бадай, улюбёным паэтам для беларусаў.
Максім Багдановіч падарыў нам адзін з галоўных на сёння нашых гімнаў, прымусіў верыць, што Венера - гэта зорка, якая ўзыходзіць над зямлёю, а таксама паказаў, што любіць сваю радзіму і развіваць родную культуру можна адкуль заўгодна.
Значную частку сваёй спадчыны паэт напісаў па-руску. Але Андрэй Хадановіч паспрабаваў пераасэнсаваць рускамоўную лірыку Багдановіча і перакласці яго творы на беларускую мову. Вось што з гэтага атрымалася:
***
Забудзецца многае, Клава,
Ды памяць забыцца не дасць,
Што ў сэрцы кіпелі, як лава,
Сумота, і сорам, і страсць.
Як ты ў цёмна-сіняй хусціне
Спявала... І доўжыцца спеў:
Пакінула ўсё, не пакіне
Мой сон, што дасніць не паспеў.
Болей рускамоўных вершаў класіка пра каханне ў перакладзе Андрэя Хадановіча чытайце
А выпуск пра Максіма Багдановіча і топ-5 песень на яго вершы глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/jp_jTJZpAfY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18👍4❤🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Даруйце, што я так з гадзіннікам» 🕰
Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з кнігі "Вялікі Гэтсбі" і разважае, кім усё ж быў галоўны герой твора: усемагутным гаспадаром жыцця ці нясмелым закаханым, які рабіў усё, каб зноў сустрэцца са сваёй Дэйзі.
Скрозь раман праходзіць думка, што немагчыма вярнуць мінулае, але Джэй Гэтсбі зноў і зноў спрабуе адкруціць час назад. Ці зможа ён гэта зрабіць, можна даведацца ў беларускім перакладзе кнігі Фрэнсіса Скота Фіцджэралда. Замовіць папяровую версію можна➡️ тут, а электронную➡️ тут
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча па спасылцы:
👉 https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з кнігі "Вялікі Гэтсбі" і разважае, кім усё ж быў галоўны герой твора: усемагутным гаспадаром жыцця ці нясмелым закаханым, які рабіў усё, каб зноў сустрэцца са сваёй Дэйзі.
Скрозь раман праходзіць думка, што немагчыма вярнуць мінулае, але Джэй Гэтсбі зноў і зноў спрабуе адкруціць час назад. Ці зможа ён гэта зрабіць, можна даведацца ў беларускім перакладзе кнігі Фрэнсіса Скота Фіцджэралда. Замовіць папяровую версію можна
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥15❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нядзеля - уздымаем ваш настрой крутым архіўным відэа 😉
🎙 Паслухайце хуліганскую версію "Песні пра зайцаў" ад Андрэя Хадановіча.
І ніякай савецкай цэнзуры.
І ніякай савецкай цэнзуры.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏13🔥4❤2🕊1
30 траўня адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі «Зімоўка» Дамінікі Словік па-беларуску 📗
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з самой аўтаркай (Словік будзе размаўляць па-польску, але будуць беларускія субтытры) паразважаюць на наступныя тэмы:
✅ як назва рамана звязана з экалагічнай праблематыкай;
✅ ці ёсць «Зімоўка» раманам выхавання;
✅ якія трансфармацыі праходзяць персанажы рамана разам з усёй краінай;
✅ што з сучаснай польскай літаратуры варта пачытаць беларусам.
Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Новая кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры.
📆 Дата: 30 траўня
🕒 Час: 18:00BY/17:00PL
Далучыцца да сустрэчы можна👉 на старонцы Прасторы польскай культуры
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з самой аўтаркай (Словік будзе размаўляць па-польску, але будуць беларускія субтытры) паразважаюць на наступныя тэмы:
Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Новая кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры.
🕒 Час: 18:00BY/17:00PL
Далучыцца да сустрэчы можна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥3❤2
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Новы герой нашага відэа - самы забаронены беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч і яго, магчыма, самая балючая для сённяшніх беларусаў кніга "Ператрус у музеі".
- што значыць назва кнігі "Ператрус у музеі";
- як аўтар паказвае сябе і сваю жонку ў адным з апавяданняў;
- чаму кніга не з'яўляецца плоскай публіцыстыкай;
- якія паралелі ў кнізе Альгерда Бахарэвіча з творчасцю Алеся Адамовіча і іншых вядомых літаратараў;
- якія персанажы твора маюць сучасных прататыпаў;
- як у кнізе "Ператрус у музеі" апісана гульня дзетак у АМАП і людзей;
- як аўтар вярнуўся да паэзіі;
- як выглядаюць менскія пратэсты ў кнізе Бахарэвіча "Вершы".
❤️ “Калі чуеш "Жыве", калі ласка, жыві“, таму развіваем у сябе культуру і глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, шэр і камент:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
🔥 Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі: Бахарэвіч, Ператрус у музеі
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра тое, што баліць кожнаму з нас: першая кніга, напісаная пра пратэсты і рэвалюцыю ў Беларусі ў 2020 годзе . Герой відэа – Альгерд…
❤🔥13👍7❤3🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі - "Ператрус у музеі" Альгерда Бахарэвіча Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - самы забаронены беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч і яго, магчыма, самая балючая для сённяшніх беларусаў кніга…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«У сарай. Усіх у сарай. Разам з гэтымі гаўнюкамі. Скуратовіч, цягні бэнзін. Я ім зараз пакажу цырк на дроце. А калі ня пойдуць, мачы па нагах» 💬
📕 Андрэй Хадановіч чытае ўрывак з апавядання “Карнікі“, што ёсць часткай твора “Ператрус у музеі“ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
Кніга, якая хоць і не напісаная ў жанры дакументалістыкі, цалкам перадае ўсю палітру эмоцый, якія цягнуцца за намі са жніўня 2020 года.
“Ператрус у музеі“ – гэта кніга пра тое, што баліць сёння кожнаму з нас, таму яе варта пачытаць і паглядзець адмысловы выпуск ад Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/IlW4w1rwFqI
Дарэчы, прачытаць апавяданне “Карнікі“ можна бясплатна па гэтай спасылцы:
➡️ https://mediazona.by/article/2023/05/24/new_book
Кніга, якая хоць і не напісаная ў жанры дакументалістыкі, цалкам перадае ўсю палітру эмоцый, якія цягнуцца за намі са жніўня 2020 года.
“Ператрус у музеі“ – гэта кніга пра тое, што баліць сёння кожнаму з нас, таму яе варта пачытаць і паглядзець адмысловы выпуск ад Андрэя Хадановіча:
Дарэчы, прачытаць апавяданне “Карнікі“ можна бясплатна па гэтай спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13❤4👍1
Святлане Алексіевіч - 75 гадоў 🎉
Зычым нашай Нобелеўскай лаўрэатцы моцнага здароўя, натхнення і канчатковай перамогі над чырвоным чалавекам.
У гэты святочны дзень хочам падзяліцца некалькімі яскравымі цытатамі пісьменніцы:
💬 «У нас занадта мала часу, каб мы маглі сабе дазволіць быць увесь час у адчаі. Нельга»
💬 «Дыктатура маленькага чалавека — гэта самае жахлівае, што адбываецца сёння, асабліва ў нашай краіне»
💬 «Я думала, што чырвонаму чалавеку прыйшоў канец. Але аказалася, што не. Гэтыя ідэі ўсё яшчэ жывыя ў новай перакручанай форме. Імперыя не скончылася»
💬 «У Беларусі, па-мойму, народ не такі. Лукашэнка хоча зрабіць яго такім, як у Расіі, але ў нас людзі не хочуць вайны з Украінай. У нас людзі хочуць жыць у сваёй краіне, са сваімі паняццямі і ідэямі»
💬 «У нас адна мэта — незалежная Беларусь. Нам няма чаго дзяліць, таму няма чаго сварыцца, вінаваціць у чымсьці адно аднаго. Нам трэба больш збіраць сіл у сабе, у грамадстве, у нейкіх маленькіх яго ячэйках. Гэта дапаможа нам супрацьстаяць — не толькі выйсці на барыкады сёння, а яшчэ і назапасіць пачуцці супрацьстаяння, якія спрацуюць, можа, праз год, а можа, праз пяць гадоў. У сварках, крыўдах мы толькі робім сябе слабейшымі»
Выпуск пра Святлану Алексіевіч і яе твор «Цынкавыя хлопчыкі» ў перакладзе Андрэя Хадановіча глядзіце па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/TzPVp22ju9o

🎉16❤10😍2👍1
У сваіх кнігах Святлана Алексіевіч паказвае ўвесь боль вайны.
📕 Аповесць "Цынкавыя хлопчыкі" была напісаная для таго, каб мы ніколі не паўтаралі памылак мінулага, каб не верылі слепа прапагандзе.
Сёння ў дзень народзінаў беларускай пісьменніцы згадаем пяць цытат з кнігі "Цынкавыя хлопчыкі", якую на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч.
А хто яшчэ не бачыў адзін з самых папулярных выпускаў на канале пра такую актуальную для нас сёння кнігу, запрашаем да прагляду:
👉 https://youtu.be/TzPVp22ju9o

❤🔥13❤3