ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія зверствы Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Сёння, 8 траўня, цывілізаваны свет адзначае дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Зараз у XXI стагоддзі ў непасрэднай…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пасля цяжкай вайны непазбежна пачынаецца эпоха цяжкага міру» 📖
Андрэй Хадановіч расказвае пра шлях беларускай ваеннай літаратуры ад гераізацыі савецкага ваяра да антываеннага пафасу, апагеем якога ёсць твор Васіля Быкава «Пакахай мяне, салдацік». Аповесць ставіць знак роўнасці паміж фашысцкай і савецкай ідэалогіямі.
Глядзім новы выпуск пра беларускія творы, напісаныя дзясяткі гадоў таму, якія цяпер набываюць дадатковую актуальнасць:
➡️ https://youtu.be/txiMqpreUpQ

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10❤7🔥2
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
Дзень Перамогі павінен адзначацца:
Anonymous Poll
32%
8 траўня як у Заходняй Еўропе і Украіне
1%
9 траўня як у Расіі
5%
2 верасня ў дзень заканчэння Другой сусветнай
63%
спачатку дзень трэба перайменаваць у Дзень памяці ахвяр Другой сусветнай
🔥17❤2
140 гадоў таму нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Маўр 💥
Іван Міхайлавіч Фёдараў (сапраўднае імя) - адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры.
Першыя творы аўтара адсылалі да экзатычных краін, але ў 30-я гады, калі тэрыторыя пісьменніцкай свабоды звужаецца, адбываецца ўсё большы паварот да Беларусі і беларускіх сюжэтаў - пішацца знакамітая аповесць "Палескія рабінзоны".
Галоўныя героі твора становяцца люстэркам савецкага грамадства, якое з указкі Сталіна і яго НКУС пачынае паранаідальны пошук ворагаў народа.
Падрабязней пра прыгодніцкую аповесць "Палескія рабінзоны" і біяграфію Янкі Маўра, у якую ўваходзіць нават арышт за ўдзел у з'ездзе беларускіх настаўнікаў, можна даведацца ў відэа Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/nhJKei7MORg

❤🔥12❤4🔥2👍1
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Пару тыдняў таму зайшоў у Вільні на могілкі, дзе пахаваная Каміла Марцінкевіч – легендарная дзеячка менскага антыімпэрскага супраціву. Віртуозная піяністка. Тая, хто пачала сьпяваць у касьцёлах і на вуліцах у знак пратэсту (прывітаньне нашаму 20-му), а таксама насіць жалобу па ахвярах. Тая, хто, згодна зь легендай, абліла мачой менскага губэрнатара, трапіла за гэта ў псіхушку, да якой менчукі сталі прыносіць кветкі. Тая, хто сама, пасаджаная ў Пішчалаўскі замак, здолела кінуць з камэры кветку да ног асуджанага на сьмерць паўстанца. І была высланая ў Сібір, дзе правяла больш за пятнаццаць гадоў. Пражыла да 1900 года і пахаваная ў Вільні на Бэрнардынскіх могілках (Зарэчча, вуліца Полацкая) побач з мужам Казімірам Асіповічам, зь якім пазнаёмілася і пабралася ў высылцы.
А сёньня ў Гданьску буду чытаць лекцыю пра яе знакамітага бацьку, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – ды іншых “партызанаў імпэрыі”, беларускіх літаратараў ХІХ ст.
https://facebook.com/events/s/bia%C5%82orus-w-fantastycznych-opow/604629948394927/

❤33👍4🔥3❤🔥2
Эканамічны суд Мінска ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа ❗️
Падставай для рэпрэсій з боку рэжыма стаў зборнік гістарычных дакументаў “Вызваленыя i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускiх архiваў".
Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску і сто пазіцый серыі "Паэты планеты".
Паглядзець выпуск пра творчасць Франца Кафкі на канале CHADANOVIČ можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/9DJKfYwOdx4
Падставай для рэпрэсій з боку рэжыма стаў зборнік гістарычных дакументаў “Вызваленыя i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускiх архiваў".
Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску і сто пазіцый серыі "Паэты планеты".
Паглядзець выпуск пра творчасць Франца Кафкі на канале CHADANOVIČ можна па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯7🤬7🤔2💩2
Беларусы атрымалі годны падарунак да юбілея Янкі Маўра 🎁
У Латвіі была знойдзена метрыка нараджэння і хрышчэння выбітнага пісьменніка. Яе адшукаў беларус Алег, які цяпер хоча знайсці дом, дзе нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры.
Далучыцца да пошуку слядоў беларускай прысутнасці ў Латвіі можна праз электронную пошту scroober13@gmail.com ці асабісты тэлеграм @aleh_inf, або пісаць у інстаграм-профіль курсаў «Мова Нанова» ў Рызе.
Падрабязней гісторыю можна пачытаць👉 тут
Выпуск пра Янку Маўра і яго твор "Палескія рабінзоны" па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/nhJKei7MORg
У Латвіі была знойдзена метрыка нараджэння і хрышчэння выбітнага пісьменніка. Яе адшукаў беларус Алег, які цяпер хоча знайсці дом, дзе нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры.
Далучыцца да пошуку слядоў беларускай прысутнасці ў Латвіі можна праз электронную пошту scroober13@gmail.com ці асабісты тэлеграм @aleh_inf, або пісаць у інстаграм-профіль курсаў «Мова Нанова» ў Рызе.
Падрабязней гісторыю можна пачытаць
Выпуск пра Янку Маўра і яго твор "Палескія рабінзоны" па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20👍6🥱1
Мы апынуліся ў свеце, дзе мусім бараніцца ад расійскага імперыялізму, з аднаго боку, і ўнутранай дыктатуры, якую адчуваем над сабой, з іншага.
Знайсці шлях, каб вярнуцца да сябе, нам дапамагаюць творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, Янкі Брыля і іншых нашых літаратараў, дзе гучыць балючая праўда пра вайну, дзе вайна - гэта не пафасны ўзнёслы занятак, а жахлівая трагедыя.
Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра беларускую ваенную літаратуру па спасылцы:
👉 https://youtu.be/txiMqpreUpQ

🔥13❤6👍2
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра першага прафесійнага беларускага літаратара, стваральніка беларускага нацыянальнага тэатру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і разгадаем таямніцу яго твора "Пінская шляхта".
- ці напісаў Дунін-Марцінкевіч "Пінскую шляхту";
- як аўтар змагаўся за сваё каханне і перамог;
- ці займаўся класік падробкамі шляхецкіх дакументаў і як здолеў набыць маёнтак Люцінка;
- чаму самым геніяльным "творам" літаратара стала яго дачка Каміла;
- як Дунін-Марцінкевіч быў звязаны з паўстаннем 1863-1864 гг.;
- на якой мове быў напісаны твор "Пінская шляхта" і чаму;
- як аўтар абдурваў імперскую паліцыю;
- чаму аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" прыпісвалі Дуніну-Марцінкевічу.
❤️ Нягледзячы на рэпрэсіі і наступ "рускага міру", беларуская культура працягвае жыць, як і жыла амаль два стагоддзі таму, калі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч разам з іншымі нашымі творцамі змагаліся з тымі ж самымі праблемамі, што і мы сёння. Таму глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, пакідаем каментары і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Класік супраць імперыі і першыя жаночыя маршы ў Мінску! | Дунін-Марцінкевіч, Пінская шляхта
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра першага прафесійнага беларускага літаратара ХIХ стагоддзя, стваральніка беларускага нацыянальга тэатра і адну з самых таямнічых…
❤16🔥3👍2🥰1😱1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч як культурны супраціў імперыі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра першага прафесійнага беларускага літаратара, стваральніка беларускага нацыянальнага тэатру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і разгадаем таямніцу яго твора…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны,
Што швейцарскія горы, старыя Афіны.
Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,
Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!
Гэтыя радкі з вершаванага апавядання "Благаславёная сям’я" тлумачаць, чаму менавіта Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч стаў першым класікам новай беларускай літаратуры.
Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага беларускага паэта і драматурга, які жыў у адзін з "найхаладнейшых" часоў у гісторыі Беларусі, але стаў стваральнікам беларускага тэатру і адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
❤️ З вас падабайка, камент і шэр:
https://youtu.be/K7YLVo0l1fY

❤23👍2
17 траўня 1819 года нарадзіўся беларускі і польскі кампазітар і дырыжор Станіслаў Манюшка 🎼
Восенню 2016 года ў цэнтры Верхняга горада ў Мінску з'явіўся помнік сябрам, паплечнікам і стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку.
Побач з гэтым месцам у былым палацы Радзівілаў размяшчаўся гарадскі тэатр, на сцэне якога была пастаўлена першая опера на беларускай мове "Сялянка". Вядома ж, аўтарам музыкі стаў Станіслаў Манюшка, а лібрэта напісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Прэм'ера оперы адбылася 9 лютага 1852 года, а адну з роляў выканаў сам беларускі літаратар.
Выпуск пра таямніцы творчасці і біяграфіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча глядзіце па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/K7YLVo0l1fY

👍14🔥5
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Юнацтва на пальцах тлумачыць крывыя шэсьць рысак,
малюе акорды, Am – назаўсёды галоўны,
бо ў ім фэервэркі надзеі і роспачы прысак,
пякельныя геніі, сумныя райскія клоўны.
Мы танчылі дрэнна, бо граць запрашалі на танцы,
пілі што цякло, жартавалі зь невячным здароўем.
Ды неяк аўганскі шансон замянілі ў альтанцы
паўстанцім рамансам – і ўсё, што чакае, было ў ім.
Як выпрастаў сьпіну. А потым – памры або ўкленчы.
Як торбу зьбірала, хоць зь велічы і хараства ўся.
Як ганьба ўціскала галовы ў сутулыя плечы.
Як горад штодня паміраў – і жывым заставаўся.
Ня пройдзе і… ўстаўце лічэбнік… як гэтае пройдзе…
Вяртаецца з выраю бог і выходзяць у белым багіні,
Эўропа клянецца свабодай на Марксе і Фройдзе,
што болей ніколі ня кіне, ня кіне, ня кіне.
І будуць валіцца на голаў завея ды сьпёка,
бо нехта наверсе закэнсэліў восень ды вёсны.
Ваенная лодачка роспачы пойдзе далёка,
а сьвет застанецца, прыгожы, варожы, дзівосны.
І ўсё, што было, пралятае паветранай хваляй,
фальшывай фанерай, пахеранай шыльдаю зь яцем.
Ці помніш, што ўчора – насуперак гору – сьпявалі?
Ці помніш, што заўтра – насуперак шчасьцю – пяяцьмем?

👍14❤8🔥4
📖 Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч напісаў "Пінскую шляхту" на заходнепалескай мове. Цяпер твор перакладзены на многія мовы свету, але, бадай, самы яскравы пераклад зрабіў беларускі літаратар з Беласточчыны Ян Максімюк - на падляскую мову.
Калі вы думаеце, што яе ніхто не ведае, то памыляецеся. На розных дыялектах падляскай мовы размаўляюць прыблізна 50000 чалавек ва ўсходняй частцы Польшчы і не менш за 500000 чалавек у Беларусі і Украіне.
Пачытаць "Пінскую шляхту" па-падляску можна➡️ тут.
🎉 Дарэчы, учора, 18 траўня, Ян Максімюк адзначыў свой дзень нараджэння. Яму споўнілася 65 гадоў. Павіншаваць трохмоўнага аўтара, што піша і перакладае на беларускай, польскай і па-падляску, можна ў каментарах.
А выпуск пра першага класіка сучаснай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і таямніцу яго вялікага твора глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/K7YLVo0l1fY
Калі вы думаеце, што яе ніхто не ведае, то памыляецеся. На розных дыялектах падляскай мовы размаўляюць прыблізна 50000 чалавек ва ўсходняй частцы Польшчы і не менш за 500000 чалавек у Беларусі і Украіне.
Пачытаць "Пінскую шляхту" па-падляску можна
А выпуск пра першага класіка сучаснай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і таямніцу яго вялікага твора глядзіце па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍5🔥2❤🔥1🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Андрэй Хадановіч адказвае бацюшку ❗️
💬 «Рэвалюцыя і эвалюцыя грамадства найперш адбываюцца ў галовах».
Андрэй Хадановіч сустрэўся з беларускім святаром Аляксандрам Кухтам, у выніку чаго атрымалася цікавая размова пра пераклады Міцкевіча, якія ствараліся ў зняволенні, пра жыццё і творчасць святара і перакладчыка Пятра Бітэля, а таксама пра розны лёс Максіма Танка і Чэслава Мілаша.
Безумоўна, не абышлося без чытання Міцкевіча па-беларуску📢
Запрашаем да прагляду:
👉 https://youtu.be/qSIxY9fPH8w
Андрэй Хадановіч сустрэўся з беларускім святаром Аляксандрам Кухтам, у выніку чаго атрымалася цікавая размова пра пераклады Міцкевіча, якія ствараліся ў зняволенні, пра жыццё і творчасць святара і перакладчыка Пятра Бітэля, а таксама пра розны лёс Максіма Танка і Чэслава Мілаша.
Безумоўна, не абышлося без чытання Міцкевіча па-беларуску
Запрашаем да прагляду:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14🔥7👍2
21 траўня - Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ✊
Роўна два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр актывіст Вітольд Ашурак. Сёння тысячы беларусаў працягваюць знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, у тым ліку і літаратурныя дзеячы.
Прапаноўваем паглядзець выпускі пра сучасных творцаў за кратамі і асобна пра Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:
Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння▶️
Беларускi Нэльсан Мандэла? Нобелеўка, турма, дзесяцігоддзі барацьбы за правы чалавека | Бяляцкі▶️
А падтрымаць палітвязняў можна наступным чынам:
📌 зрабіць данат на адвакацкую дапамогу
📌 напісаць ліст
📋 Спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць ліст
🌍 Далучыцца да нядзельных мерапрыемстваў
Роўна два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр актывіст Вітольд Ашурак. Сёння тысячы беларусаў працягваюць знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, у тым ліку і літаратурныя дзеячы.
Прапаноўваем паглядзець выпускі пра сучасных творцаў за кратамі і асобна пра Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:
Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння
Беларускi Нэльсан Мандэла? Нобелеўка, турма, дзесяцігоддзі барацьбы за правы чалавека | Бяляцкі
А падтрымаць палітвязняў можна наступным чынам:
📌 зрабіць данат на адвакацкую дапамогу
📌 напісаць ліст
📋 Спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць ліст
🌍 Далучыцца да нядзельных мерапрыемстваў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊14👍5😢2
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу з вядомым літоўскім драматургам і празаікам Марусам Івашкявічусам 🤩
Імпрэза адбудзецца ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў межах курсу “Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры“.
Вас чакае шчырая размова пра літаратуру і тэатр, гісторыю і сучаснасць, вайну і дыктатуру, культуру і кэнсэлінг, Украіну і Беларусь, і многае іншае.
Марус Івашкявічус (1973) – аўтар раманаў “Гісторыя з хмары” і “Зялёныя”, а таксама шэрагу паспяховых тэатральных п’есаў. Лаўрэат шматлікіх прэміяў і ўзнагародаў, сярод якіх медаль “За заслугі перад Літвой” (2014), а таксама Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (2018). Чалавек года, паводле Літоўскага радыё, за ініцыятыву Марша памяці ахвяраў Халакосту (2016). Аўтар мае беларускія карані, не раз наведваў нашую краіну і нават напісаў эсэ “Быў у Беларусі, альбо Спроба прымусіць кроў загаварыць” (2006).
📆 Дата: 23 траўня а 16:50 па Вільні
🏫 Адрас: Вільня, Savičiaus g. 17, аўдыторыя 221.
Уваход вольны ❗️

🔥10👍3❤1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага "страчанага пакалення" пасля Першай сусветнай вайны Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і яго культавы раман "Вялікі Гэтсбі".
✅ Сёння расказваем:
- чым кніга "Вялікі Гэтсбі" карысная беларусам тут і цяпер;
- якая жанчына была прататыпам многіх жаночых персанажаў Фіцджэралда;
- чаму літаратурныя героі аўтара раз-пораз былі ўніверсітэцкімі спартсменамі;
- хто такі Гэтсбі: усемагутны гаспадар жыцця ці нясмелы закаханы;
- чаму сям'ю Фіцджэралдаў называлі каралём і каралевай свайго пакалення;
- як экранізавалі твор у Галівудзе;
- чаму Фіцджэралд стаў сапраўдным класікам амерыканскай літаратуры толькі пасля сваёй смерці, а раман "Вялікі Гэтсбі" культавым пасля пачатку Другой сусветнай вайны;
- з якога моманту пачалася галоўная параза Гэтсбі;
- чаму заканчэнне "Вялікага Гэтсбі" - адзін з найпаэтычнейшых фіналаў у раманістыцы.
🗯 Вось некалькі думак з відэа:
💡 Гэтсбі, у якога на кану спыніць час і вярнуць мінулае, чапляе локцем зламаны гадзіннік на каміннай паліцы і выбачаецца за сваю нялоўкасць з абыходжаннем з ім. Чытаем: за нялоўкасць у абыходжанні са страчаным часам у спробах вярнуць гэты страчаны час.
💡 Гэтсбі кладзе ўсё сваё жыццё на кон, каб вярнуць гераіню, але не столькі яе, колькі прагне вярнуць само мінулае. Яму малавата адваяваць у непрыемнага сноба-кансерватара сваю любую Дэйзі. Ён хоча менавіта адкруціць час назад, як з тым гадзіннікам на каміннай паліцы, так нібы гэтых пяці гадоў не існавала, а яны былі сабой ранейшымі.
💡 Мне здаецца, што мы сёння паўтараем тую самую псіхалагічную памылку геніяльнага летуценніка Гэтсбі, які мроіў пра лепшае мінулае і хацеў вярнуцца туды. Заўважце неадназначнасць назвы, а Фіцджэралд доўга падбіраў розныя версіі для свайго рамана. Што такое гэты "Вялікі"? Гэта іранічны эпітэт, дзе аўтар выглядае нягеглым у сваіх ілюзіях, у сваіх смешных спробах ладзіць шыкоўныя вечарынкі, каб прывабіць сваю каханую, ці гэта сапраўднае захапленне веліччу чалавечай мары? Герой, здаецца, смешны і велічны адначасова. Так і мы часам чуем пра сябе эпітэт "Неверагодныя". Што мы адчуваем? Веліч, схаваную ў нашым жаданні перайначыць увесь свет, ці выразную іронію, якая зніжае гэты пафас? Думаю, што абедзве гэтыя ацэнкі сыходзяцца. Мы таксама не можам змірыцца, што 20-ы год мінуў. Нам здаецца, што не хапіла кроку, і калі адкруціць усё назад, той пазл, дзе чагосьці не хапіла, складзецца.
❤️ Глядзім наперад, мроім пра сваё і робім усё дзеля здзяйснення нашых мрояў. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Культавы Ды Капрыа як тэрапія для беларусаў: глядзі толькі наперад! | Вялікі Гэтсбі, Фіцджэралд
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага страчанага пакалення пасля Першая сусветнай вайны. Герой відэа – Фрэнсіс Скот…
❤🔥14👍2🔥2❤1🥰1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Як беларусам пазбегнуць памылак Вялікага Гэтсбі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра, мабыць, самага геніяльнага прадстаўніка класічнага "страчанага пакалення" пасля Першай сусветнай вайны Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і яго культавы раман "Вялікі…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Наша оптыка позірку ўладкаваная так, што мы глядзім наперад» 👁
Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму твор Фрэнсіса Скота Фіцджэралда "Вялікі Гэтсбі" асабліва патрэбны беларусам сёння.
2020 год прайшоў, цяпер працягваем штодзённа набліжаць перамогу, вядома, пачынаючы з саміх сябе✊
Глядзім новы выпуск па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/cr9xva0EJ_U
Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму твор Фрэнсіса Скота Фіцджэралда "Вялікі Гэтсбі" асабліва патрэбны беларусам сёння.
2020 год прайшоў, цяпер працягваем штодзённа набліжаць перамогу, вядома, пачынаючы з саміх сябе
Глядзім новы выпуск па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8❤2👍2
Андрэй Хадановіч возьме ўдзел у кніжным кірмашы ў Варшаве 📚
27 траўня а 18:00 PL у канферэнц-зале Палаца культуры і навукі адбудзецца творчая сустрэча Андрэя Хадановіча з чытачамі.
На кірмашы з 25 па 28 траўня на асобным стэндзе можна будзе знайсці і купіць беларускія кнігі.
26 траўня (17:00—18:00), 27 траўня (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца і перакладчыца Ева Вежнавец. Выпуск пра яе кнігу «Па што ідзеш, воўча?»➡️ тут
Паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач» 26 траўня а 17-й гадзіне. Выпуск пра сучасных беларускіх паэтак➡️ тут
26 траўня (18:00—19:00), а таксама 27 траўня (14:00—15:00) каля стэнда правядзе аўтограф-сесію жонка журналіста і палітзняволенага Андрэя Скурко Паўліна, якая прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў». Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі➡ ️ тут
Таксама каля стэнда беларускіх кніг сустрэнуцца з чытачамі пісьменнік Уладзімір Арлоў, рэжысёрка Яўгенія Давідзенка, гісторык Сяргей Тарасаў, пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк і многія іншыя вядомыя беларускія творцы.
Падрабязную праграму глядзіце➡️ тут
27 траўня а 18:00 PL у канферэнц-зале Палаца культуры і навукі адбудзецца творчая сустрэча Андрэя Хадановіча з чытачамі.
На кірмашы з 25 па 28 траўня на асобным стэндзе можна будзе знайсці і купіць беларускія кнігі.
26 траўня (17:00—18:00), 27 траўня (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца і перакладчыца Ева Вежнавец. Выпуск пра яе кнігу «Па што ідзеш, воўча?»
Паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач» 26 траўня а 17-й гадзіне. Выпуск пра сучасных беларускіх паэтак
26 траўня (18:00—19:00), а таксама 27 траўня (14:00—15:00) каля стэнда правядзе аўтограф-сесію жонка журналіста і палітзняволенага Андрэя Скурко Паўліна, якая прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў». Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі
Таксама каля стэнда беларускіх кніг сустрэнуцца з чытачамі пісьменнік Уладзімір Арлоў, рэжысёрка Яўгенія Давідзенка, гісторык Сяргей Тарасаў, пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк і многія іншыя вядомыя беларускія творцы.
Падрабязную праграму глядзіце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤4🔥3🥰1