ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай "Алесяй" - гэта дэтэктыў, Песняры і галоўная таямніца паэта Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Пагаворым пра цуд пранізлівага любоўнага верша "Бывай"…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзе ж вы, дзе, майго дзяцiнства конi,
Паскакалi без мяне куды вы?
Больш не чутна за спiной пагонi...
Дзе спынiлi вы свой бег iмклiвы?
Праплывае мiма пабрацiмства,
Конi, конi дыхаюць гарача.
Каруселi кружаць, а дзяцiнства
Убаку стаiць мае - i плача.


Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра галоўныя таямніцы жыцця беларускага паэта Аркадзя Куляшова: паўзамоўчаная гісторыя кахання з Алесяй, што падарыла нам адзін з галоўных любоўных вершаў беларускай літаратуры, і паўзамоўчаная гісторыя пра рэпрэсаваных сяброў Юлія Таўбіна і Змітра Астапенку, якія ўваходзілі ў літаратурную групу «Мсціслаўцы».

❤️‍🔥 Гэтыя матывы не адпускалі паэта да канца жыцця і яскрава апісаны ў фінальным вершы Куляшова пад назвай «Карусель».

Глядзім новае відэа пра лёс, каханне і творчасць Аркадзя Куляшова па спасылцы 👇
https://youtu.be/-x4a0jYiyMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥103
Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі ХХ стагоддзя» на OZ.by.

Вядома, што на закладкі скардзілася рускаміраўская актывістка Вольга Бондарава. Нягледзячы на тое, што пракуратура паведаміла, што падстаў для прыняцця мер не маецца, выява Ларысы Геніюш змянілася на Ніну Мацяш.

🗣 Каментар Андрэя Хадановіча для канала «Белсат»:
«Сённяшнія прарэжымныя фашысты працягваюць сваю фашысцкую дзейнасць, апранаючыся ў маскарадны касцюм антыфашыстаў, таму з'яўляюцца гэтыя інкрымінацыі, зляпаныя спецслужбамі ў адрас Геніюш. Але нават афіцыйныя органы не прызналі яе экстрэмісцкай, таму як бы карысныя вар'яты на месцах аказваюцца ў авангардзе сістэмы».

Нагадаем, што Бондарава мела дачыненне і да дэмантажу помніка Геніюш у Зэльве.

Не спыняемся нагадваць пра выпуск Андрэя Хадановіча пра няскораную беларускую паэтку. Вы дакладна даведаецеся, чым Геніюш нават пасля сваёй смерці раз'юшвае прыхільнікаў савецкай улады:
➡️ https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬16😱21👍1
Жывыя літаратурныя падарожжы з Андрэем Хадановічам працягваюцца 🧭

10 траўня а 17:00 у Гданьску адбудзецца другая сустрэча ў межах цыклу размоваў “Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Лекцыя пад назвай "Партызаны імперыі: “Энеіда навыварат”, “Шляхціц Завальня”, “Пінская шляхта” будзе прысвечана беларускім літаратарам Яну Баршчэўскаму, Вікенцію Равінскаму і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

У межах размовы вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:
✔️ як іронія і пародыя разбураюць імперскую ідэалогію;
✔️ чаму “Пінская шляхта” больш за паўстагоддзя, а “Шляхціц Завальня” больш за паўтара стагоддзя не маглі трапіць да беларускага чытача;
✔️ як у Яна Баршчэўскага і ў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча паказаны “рускі мір”;
✔️ чаму еўрапейскія пісьменнікі смяюцца з Энея, а шляхціц Завальня засынае, слухаючы пра Адысея;
✔️ ці робіць шчаслівым сяброўства з цмокам і як у нашых умовах не стаць ваўкалакам.

📚 Месца: Гданьск, кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 10 траўня
🕔 Час: 17:00 PL

Далучыцца да другой сустрэчы можна ➡️ тут.

Перад лекцыяй прапаноўваем паглядзець выпуск на канале CHADANOVIČ пра Яна Баршчэўскага і яго галоўны твор "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях":
➡️ https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰11🔥4
Параўнайце дзве версіі верша "Бывай": адзін быў напісаны 14-гадовым падлеткам, а другі ўжо сталым чалавекам 📝

За гэтыя гады адбылася трансфармацыя Куляшова-авангардыста ў Куляшова-неакласіка, паэтычныя радкі якога становяцца больш адшліфаванымі і мудрымі.

🤔 А які тэкст вам падабаецца больш?

Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра паэта Аркадзя Куляшова і адзін з галоўных любоўных вершаў беларускай літаратуры:
➡️ https://youtu.be/-x4a0jYiyMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥15👍41🥰1
💬 «Мы патлумачылі, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і што ахвочых чытаць па-беларуску ўсё больш».

💬 «Пісьменнікі страчанага пакалення першай паловы ХХ стагоддзя проста сталі вельмі актуальнымі».

Выдавец Андрэй Янушкевіч у інтэрв'ю каналу "жыццё-маліна" распавёў пра тое, як удалося атрымаць дазвол на публікацыю "Гары Потэра" па-беларуску і навошта перакладаць і выдаваць творы аўтараў "страчанага пакалення".

Глядзім цікавую размову па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/_VfHjD4gRb8

Выпускі Андрэя Хадановіча пра Джоан Роўлінг і Эрнэста Хэмінгуэя:

🎬 Як перамагчы Таго, Каго Нельга Называць: Беларусь і Гары Потэр

🎬 Як беларусам перажыць гэтую навалу | Хэмінгуэй, «І ўзыходзіць сонца»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20👍3🔥2
📨 А ці ведалі вы, што ўжо ў сталым узросце галоўная гераіня верша "Бывай" Алеся ліставалася з Аркадзем Куляшовым?

Паэт дасылаў і абмяркоўваў з ёй раздзелы аўтабіяграфічнай паэмы "Далёка да акіяна".

💬 Вось адзін вялікі фрагмент з ліста Алесі:

“Дарагі Аркадзь! Даруй, калі ласка, за маўчанне: зноў нада мною цёмная хмара гора, і я не магу ні пра што іншае ні думаць, ні пісаць… Але… цябе цікавіць мінулае, што было б, калі б… і г.д. Магу табе сказаць толькі, што ты мяне ў свой час не разумеў зусім, ды і цяпер таксама, напэўна. У той далёкі год усе мае мары і жаданні былі скіраваныя да адной мэты: вучыцца, спазнаць іншае жыццё. І не аднаму табе я адмовіла, многія могуць на мяне крыўдаваць. А я рвалася, ляцела ў марах і наяве і проста ненавідзела ўсіх, хто мяне затрымліваў. Бо ў мяне не было іншага выбару: ці замуж, ці ехаць вучыцца. А там новыя інтарэсы, новыя людзі, а ты недзе ў мінулым і не паспрабаваў наблізіцца, пазнаёміцца. Адна справа – дзеці, і зусім іншае – сталыя, дарослыя, даводзіцца пазнаваць сяброў дзяцінства нанава. А мы так і не сустрэліся зноў, і што ты за чалавек, я так і не даведалася і не ведаю дагэтуль. І ты таксама. Вось і ўся праўда”. (12 жніўня 1971, г. Роўна.)

Прапаноўваем прачытаць вялікі тэкст Андрэя Хадановіча пра магію верша "Бывай" па спасылцы:
➡️ https://budzma.org/news/kuliashou-byvaj.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍3
▶️ Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія зверствы

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Сёння, 8 траўня, цывілізаваны свет адзначае дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Зараз у XXI стагоддзі ў непасрэднай блізкасці ад нас трывае іншая жахлівая вайна, таму пагаворым пра беларускую ваенную літаратуру.

Сёння расказваем:
- як Васіль Быкаў ператварыўся з беларускага савецкага пісьменніка ў проста беларускага;
- чаму твор Быкава "Пакахай мяне, салдацік" набывае асаблівую актуальнасць сёння;
- як Алесь Адамовіч стаў першапачаткоўцам жанру нон-фікшн у беларускай літаратуры а Святлана Алексіевіч яго галоўнай паслядоўніцай;
- чым падобныя галоўныя героі двух апавяданняў Івана Чыгрынава і Уладзіміра Караткевіча;
- чаму твор Янкі Брыля "Memento mori" трэба было спыніць трошкі раней;
- як Аркадзь Куляшоў найпаўней выразіў формулу Сталіна падчас вайны;
- што агульнага ў тэксце паэмы "Сцяг брыгады" з праклёнамі караля Стаха;
- як Пімен Панчанка "нарадзіў" савецкага зомбі.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 У першае дзесяцігоддзе пасля вайны надышоў час апавяданняў, дзе аўтары па-рознаму спрабуюць дэгераізаваць героя, спрабуюць паказаць вайну не як пафасны ўзнёслы занятак, а як жахлівую трагедыю, і герой беларускай прозы выяўляецца ахвярай гэтай трагедыі. Звычайна гэта герой, якому не дадзена асаблівага выбару: герой, які можа здрадзіць сабе і чалавечнасці ў сабе, альбо загінуць па-людску, захаваўшы сваю чалавечнасць.

💡 Васіль Быкаў зрабіў вайну, як выпрабаванне чалавека на чалавечнасць, галоўнай тэмай сваёй творчасці. Пісьменнік, які не хлусіў ніколі, але ў розныя дзесяцігоддзі меў розныя магчымасці для гаварэння праўды. Пісьменнік, які ўвесь час казаў словы некамфортныя для сістэмы, але дзесяцігоддзе па дзесяцігоддзю мы можам назіраць, як беларускі пісьменнік савецкага часу рабіўся проста беларускім пісьменнікам, як франтавыя гісторыі робяцца ўсё больш балючымі, усё далейшымі ад савецкай ідэалогіі, і ўрэшце прыводзіць нас да знаку роўнасці паміж фашысцкай ідэалогіяй, якая спарадзіла Халакост, і сталінскай (можна сказаць і шырэй: ленінскай, бальшавіцкай, савецкай), на рахунку якой як мінімум не меней, а так напраўду і нашмат болей чалавечых ахвяр.

💡 Пасля цяжкай вайны непазбежна пачынаецца эпоха цяжкага міру. А вялікая таталітарная ідэалогія, якая перамагла фашызм, на самой справе выяўляецца нічым не лепшай за яго і такой жа глыбока чужой беларусам.

❤️ Чытаем беларускую ваенную літаратуру, каб зразумець яе шлях ад паэтаў 40-х, якія не аддзялялі сябе і Беларусь ад усяго савецкага, да Васіля Быкава, які паказвае Беларусь трагічна разарванай паміж магутнымі і бязлітаснымі суседзямі.

Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча, каб зрабіць горкія высновы з недавывучаных урокаў гісторыі. З вас падабайка, камент і шэр, калі лічыце, што гэта бяспечна:
👉 https://youtu.be/txiMqpreUpQ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18👍2🔥2
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія зверствы Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Сёння, 8 траўня, цывілізаваны свет адзначае дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Зараз у XXI стагоддзі ў непасрэднай…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пасля цяжкай вайны непазбежна пачынаецца эпоха цяжкага міру» 📖

Андрэй Хадановіч расказвае пра шлях беларускай ваеннай літаратуры ад гераізацыі савецкага ваяра да антываеннага пафасу, апагеем якога ёсць твор Васіля Быкава «Пакахай мяне, салдацік». Аповесць ставіць знак роўнасці паміж фашысцкай і савецкай ідэалогіямі.

Глядзім новы выпуск пра беларускія творы, напісаныя дзясяткі гадоў таму, якія цяпер набываюць дадатковую актуальнасць:
➡️ https://youtu.be/txiMqpreUpQ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍107🔥2
140 гадоў таму нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Маўр 💥

Іван Міхайлавіч Фёдараў (сапраўднае імя) - адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры.

Першыя творы аўтара адсылалі да экзатычных краін, але ў 30-я гады, калі тэрыторыя пісьменніцкай свабоды звужаецца, адбываецца ўсё большы паварот да Беларусі і беларускіх сюжэтаў - пішацца знакамітая аповесць "Палескія рабінзоны".

Галоўныя героі твора становяцца люстэркам савецкага грамадства, якое з указкі Сталіна і яго НКУС пачынае паранаідальны пошук ворагаў народа.

Падрабязней пра прыгодніцкую аповесць "Палескія рабінзоны" і біяграфію Янкі Маўра, у якую ўваходзіць нават арышт за ўдзел у з'ездзе беларускіх настаўнікаў, можна даведацца ў відэа Андрэя Хадановіча:

👉 https://youtu.be/nhJKei7MORg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥124🔥2👍1
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Пару тыдняў таму зайшоў у Вільні на могілкі, дзе пахаваная Каміла Марцінкевіч – легендарная дзеячка менскага антыімпэрскага супраціву. Віртуозная піяністка. Тая, хто пачала сьпяваць у касьцёлах і на вуліцах у знак пратэсту (прывітаньне нашаму 20-му), а таксама насіць жалобу па ахвярах. Тая, хто, згодна зь легендай, абліла мачой менскага губэрнатара, трапіла за гэта ў псіхушку, да якой менчукі сталі прыносіць кветкі. Тая, хто сама, пасаджаная ў Пішчалаўскі замак, здолела кінуць з камэры кветку да ног асуджанага на сьмерць паўстанца. І была высланая ў Сібір, дзе правяла больш за пятнаццаць гадоў. Пражыла да 1900 года і пахаваная ў Вільні на Бэрнардынскіх могілках (Зарэчча, вуліца Полацкая) побач з мужам Казімірам Асіповічам, зь якім пазнаёмілася і пабралася ў высылцы.

А сёньня ў Гданьску буду чытаць лекцыю пра яе знакамітага бацьку, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – ды іншых “партызанаў імпэрыі”, беларускіх літаратараў ХІХ ст.

https://facebook.com/events/s/bia%C5%82orus-w-fantastycznych-opow/604629948394927/
33👍4🔥3❤‍🔥2
Эканамічны суд Мінска ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа ❗️

Падставай для рэпрэсій з боку рэжыма стаў зборнік гістарычных дакументаў “Вызваленыя i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускiх архiваў".

Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску і сто пазіцый серыі "Паэты планеты".

Паглядзець выпуск пра творчасць Франца Кафкі на канале CHADANOVIČ можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/9DJKfYwOdx4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯7🤬7🤔2💩2
Беларусы атрымалі годны падарунак да юбілея Янкі Маўра 🎁

У Латвіі была знойдзена метрыка нараджэння і хрышчэння выбітнага пісьменніка. Яе адшукаў беларус Алег, які цяпер хоча знайсці дом, дзе нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры.

Далучыцца да пошуку слядоў беларускай прысутнасці ў Латвіі можна праз электронную пошту scroober13@gmail.com ці асабісты тэлеграм @aleh_inf, або пісаць у інстаграм-профіль курсаў «Мова Нанова» ў Рызе.

Падрабязней гісторыю можна пачытаць 👉 тут

Выпуск пра Янку Маўра і яго твор "Палескія рабінзоны" па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/nhJKei7MORg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20👍6🥱1
Мы апынуліся ў свеце, дзе мусім бараніцца ад расійскага імперыялізму, з аднаго боку, і ўнутранай дыктатуры, якую адчуваем над сабой, з іншага.

Знайсці шлях, каб вярнуцца да сябе, нам дапамагаюць творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, Янкі Брыля і іншых нашых літаратараў, дзе гучыць балючая праўда пра вайну, дзе вайна - гэта не пафасны ўзнёслы занятак, а жахлівая трагедыя.

Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра беларускую ваенную літаратуру па спасылцы:
👉 https://youtu.be/txiMqpreUpQ
🔥136👍2
▶️ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч як культурны супраціў імперыі

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра першага прафесійнага беларускага літаратара, стваральніка беларускага нацыянальнага тэатру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і разгадаем таямніцу яго твора "Пінская шляхта".

Сёння расказваем:
- ці напісаў Дунін-Марцінкевіч "Пінскую шляхту";
- як аўтар змагаўся за сваё каханне і перамог;
- ці займаўся класік падробкамі шляхецкіх дакументаў і як здолеў набыць маёнтак Люцінка;
- чаму самым геніяльным "творам" літаратара стала яго дачка Каміла;
- як Дунін-Марцінкевіч быў звязаны з паўстаннем 1863-1864 гг.;
- на якой мове быў напісаны твор "Пінская шляхта" і чаму;
- як аўтар абдурваў імперскую паліцыю;
- чаму аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" прыпісвалі Дуніну-Марцінкевічу.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Пасля паразы паўстання наша культура зноў вярнулася да перапісвання твораў уручную. Быў у Дуніна-Марцінкевіча вялікі куфар, дзе захоўваліся такія рукапісы. Рука яго, але перапісаць ён мог што заўгодна. Падчас першай публікацыі "Тараса на Парнасе" яго прыпісалі Дуніну-Марцінкевічу, бо рукапіс выдае яго руку і паходзіць з таго самага вялікага пісьменніцкага куфра. Але даследчык Генадзь Кісялёў даказаў, што аўтар твора Канстанцін Вераніцын. Мы помнім гэтыя гісторыі з падробленым почыркам, але акрамя таго што тэкст "Пінскай шляхты" перапісаны яго рукой, яго руку выдаюць і шматлікія праўкі ў гэтым рукапісы. Як вам віртуозны перапісчык, клерк, які прайшоў самыя розныя менскія канторы, які геніяльна падрабляў чужыя почыркі, а тут яго рука хібіць у перапісванні чужых твораў? Не, хутчэй за ўсё гэтыя праўкі выдаюць працу аўтара над сваім творам.

💡 Каміла Марцінкевіч была той, хто арганізоўвала ў касцёлах і іншай публічнай прасторы спевы патрыятычных гімнаў - прывітанне мірным менскім пратэстам 2020 года. Каміла Марцінкевіч была той, хто зрабіла палітычны перформанс - паводле пашыранай легенды, абліўшы мачой менскага губернатара. За што, ужо прывітанне брэжнеўскім рэпрэсіям, загрымела ў псіхушку, а менчукі пачалі прыносіць да сцен псіхлякарні кветкі. Трохі пазней, калі Каміла апынулася ў Пішчалаўскім замку падчас царскіх рэпрэсій пасля паўстання 1863-1864 гг., яна сама са сваёй камеры знайшла магчымасць кінуць кветку пад ногі асуджанага на смяротнае пакаранне паўстанца.

💡 Істотна падкрэсліць саму постаць, ролю, харызму, цёплую чалавечнасць у халоднай атмасферы рэакцыі, надзею, жыццяздольны смех, які сыходзіў ад Дуніна-Марцінкевіча, безумоўна, яго паслядоўную антыімперскасць, яго дэмакратызм і ўвагу да простых герояў, часам звыклых сялян, што абсалютна не перашкаджала яго паляванню на шляхецтва.

❤️ Нягледзячы на рэпрэсіі і наступ "рускага міру", беларуская культура працягвае жыць, як і жыла амаль два стагоддзі таму, калі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч разам з іншымі нашымі творцамі змагаліся з тымі ж самымі праблемамі, што і мы сёння. Таму глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, пакідаем каментары і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/K7YLVo0l1fY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16🔥3👍2🥰1😱1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч як культурны супраціў імперыі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра першага прафесійнага беларускага літаратара, стваральніка беларускага нацыянальнага тэатру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і разгадаем таямніцу яго твора…»