ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
626 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
Мойшэ Кульбак па-беларуску разам з Андрэем Хадановічам 🌟

23 красавіка ў Вільні адбудзецца імпрэза Андрэя Хадановіча, прысвечаная творчасці аднаго з самых прыкметных літаратараў міжваеннага часу — Мойшэ Кульбака.

📆 Дата: 23 красавіка
🕔 Час: 17:00 па Вільні
🏫 Месца: CreateCulture Space, Вільня, Karmelitų gatvė 5

Перад лекцыяй нагадаем, што на старонцы “Дзеяслова” можна пачытаць вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча паэмы Кульбака "Райсн/Беларусь". Спасылка 👉 тут.

Таксама прапаноўваем паглядзець выпуск пра Мойшэ Кульбака і іншых творцаў, якія былі расстраляныя ў Чорную ноч:
➡️ https://youtu.be/8ZPDTzszAm4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18🔥3🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маё адно–адзiнае свiтанне,
Мой матылёк на светлай мураве.
Я паўтару услед, як заклiнанне:
«Няхай мой сын мяне перажыве».


Адна з найвялікшых трагедый у жыцці паэткі Яўгеніі Янішчыц здараецца, калі яе сын Андрэй захварэў на цяжкі апендыцыт з перытанітам 🙏

Янішчыц мабілізуе ўсе сілы і стварае паэтычную нізку-малітву «Маё адно-адзінае світанне», якая становіцца сімвалам любові маці да свайго дзіцяці.

Паслухайце лірычныя радкі з вершаванага твора і адчуйце, як у адным моманце спалучаюцца любоў і боль, пяшчота і надзея.

❤️‍🔥 Працягваем любіць, верыць і спадзявацца толькі на лепшае. Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра «Палескую ластаўку» Яўгенію Янішчыц і яе цудоўную паэзію:
➡️ https://youtu.be/wUlbfwwZKcM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14❤‍🔥3🔥3
«Мне б хацелася, каб больш беларусаў цікавіліся сваім» 👌

Андрэй Хадановіч
у новым інтэрв'ю для «Радыё Свабода» расказвае пра пазітыўны фідбэк ад гледачоў, а таксама беларусаў у расійскім інфармацыйным полі, прафесійных троляў, якія топяць за беларускі рэжым, Маскву і Пуціна, і згадвае пра самыя папулярныя відэа на канале.

🔝 Бонус. Андрэй Хадановіч раіць кнігі, якія варта пачытаць беларусам бліжэйшым часам.

Чытаем тэкст па спасылцы ↪️ https://www.svaboda.org/a/32370046.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19💯5🥰2❤‍🔥1
▶️ «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага - найлепшае беларускае фэнтэзі

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» першым, на зайздрасць Дайенерыс Таргарыен, расказвае пра спосабы, як зрабіцца маці ці бацькам цмокаў, а таксама распавядае, як дыхаць пад вадой без жабраў і ператварыцца ў ваўкалака. Пагаворым пра галоўны твор у жыцці знакамітага беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.

Сёння расказваем:
- як цудоўным чынам знайшлася надмагільная пліта Яна Баршчэўскага;
- ці пісаў аўтар па-беларуску;
- як Ян Баршчэўскі пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам;
- ці ёсць паралелі паміж Белай Сарокай у творы Баршчэўскага і Кацярынай ІІ;
- чаму пісьменнік быў чужым як для Расійскай імперыі, так і для савецкіх уладаў;
- як Уладзімір Караткевіч спрабаваў "рэабілітаваць" Яна Баршчэўскага;
- чаму твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» уваходзіць у топ-10 беларускіх кніг.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 За паўтара стагоддзя да Джорджа Марціна і яго сагі «Песня лёду і полымя» селянін Карпа выгадоўвае пад пахай цмока з яйка чорнага пеўня - магічны рэцэпт па-беларуску. Зразумела, што ў кожнай гісторыі Баршчэўскага за піратэхнікай і спецэфектамі магіі і цудаў ёсць пэўная мараль. Зразумела, што асуджаецца лёгкі авантурны шлях узбагачэння на карысць сумленнай гарманічнай працы. Так і гісторыя ваўкалака неаддзельная ад маральнага зместу: як бы табе ні было крыўдна, як бы несправядлівы лёс ні разбіў тваё сэрца, знайдзі сілы прабачыць і адмовіцца ад крывавай помсты - гэтага патрабуе прырода людзей.

💡 Багаты палац з дзікімі мядзведзямі. Нічога не нагадвае? Такі сабе стэрэатыпны намёк на прасторы Расійскай імперыі. Шмат даследчыкаў атаесамляюць Белую Сароку з імператрыцай Кацярынай ІІ, на якой прамая адказнасць за падзел і акупацыю Рэчы Паспалітай. Але найцікавейшы тут пан Скамароха, які ідзе на згоду, выракаецца свайго і дапамагае д'ябальскай істоце высмоктваць сокі з сваёй зямлі і сваіх людзей.

💡 Вядома, што магіла Баршчэўскага згубілася. А нядаўна цудоўным чынам была знойдзена яго надмагільная пліта. На пачатку 2000-х гаспадар у Чуднаве пракладаў газ у сваім двары і знайшоў абсалютна заржавелую з нечытэльнымі надпісамі 30-кілаграмовую пліту, якая проста 17 гадоў прастаяла ў яго ў падворку. А потым ён вырашыў зэканоміць на цэменце і ўмантаваў туды гэту пліту, умяшалася надвор'е, дажджом змыла гэту іржаўчыну з пліты, і юная дачка, прачытаўшы надпіс, пачала гугліць імя на пліце і атаясаміла гэта імя з іменем славутага польска-беларускага пісьменніка. На пліце надпіс па-польску: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў». Вось гэта найлепшая творчая характарыстыка пісьменніка, хоць я дадаў бы сюды - любоў да Беларусі - галоўнай гераіні яго фантастычных апавяданняў.

❤️ Натхняемся беларускімі цудамі, легендамі і міфамі, памятаем сваё, глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23🔥4👍1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага - найлепшае беларускае фэнтэзі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Жыві з ім y дружбе, калі хочаш быць багаты, бо калі ўгнявіш, дык ён можа спаліць табе хату і ўсё тваё дабро» 🔥

🐉 Хто з нас не цікавіўся паходжаннем цмока?

Трымайце магічны рэцэпт ад Яна Баршчэўскага з галоўнай кнігі фэнтэзі ў гісторыі Беларусі - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Хто ведае, можа Джордж Марцін прачытаў твор беларускага пісьменніка і натхніўся на напісанне свайго цыкла «Песня лёду і полымя»? 😀

Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра Яна Баршчэўскага і яго геніяльную кнігу па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥143
👌 Пашырайма сваю беларускасць. Лавіце крутую падборку беларускамоўных тэлеграм-каналаў, вартых вашай увагі:
#пашыраймасваё

@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках. Старыя здымкі нашых гарадоў ды мястэчак у рэтраспектыве, этнаграфія, цікавінкі з філакартыі.

@techleadby — новае мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналёгій. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафэсійныя журналісты.

@BelarusScience — інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтага тэмы.

@allabouttexnologys — навіны тэхналогій і гульнявога сьвету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Аўтар робіць новыя допісы кожны дзень!

@belarusium — старыя беларускія фота, мапы і іншыя цікавосткі, звязаныя з нашай Радзімай – Беларуссю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12🔥5
☢️ 26 красавіка 1986 года адбылася самая жудасная тэхнагенная катастрофа ў чалавечай гісторыі - аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

І нават цяпер, праз 37 гадоў пасля трагедыі, звыш 13% тэрыторыі Беларусі застаецца забруджанай радыяцыяй.

Пра Чарнобыльскую катастрофу пісалі выбітныя беларускія літаратары таго часу: Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў, Яўгенія Янішчыц, Васіль Быкаў Генадзь Бураўкін і многія іншыя.

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч напісала кнігу "Чарнобыльская малітва", у якой на працягу дзесяці гадоў гутарыла з сотнямі сведкаў аварыі: ад ліквідатараў да палітыкаў. Пачытаць кнігу ў перакладзе Уладзіміра Арлова можна ➡️ тут.

Падзеі Чарнобыля падштурхнулі Алеся Адамовіча да напісання адной з самых вядомых беларускіх кніг у жанры постапакаліптыкі “Апошняя пастараль”, у якой мадулюецца сітуацыя, якая можа здарыцца пасля cycвeтнaгa ядзepнaгa бeдcтвa.

Сёння, калі беларускі рэжым пагаджаецца на размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі, асабліва важна памятаць пра папярэджанні беларускіх класікаў.

Прапаноўваем паглядзець відэа Андрэя Хадановіча пра беларускіх і сусветных аўтараў, якія паказваюць, што можа здарыцца са светам у выніку атамнай катастрофы:
👉 https://youtu.be/AS2WDj3RsNc
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Твор "Дзікае паляванне караля Стаха" працягвае жыць ❤️

🆕 14-16 верасня 2023 года на галоўнай сцэне Цэнтра мастацтваў "Барбікан" у Лондане адбудзецца прэм'ера оперы паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

🎼 Музычны твор пакажа рэжысёр Свабоднага тэатра Мікалай Халезін на музыку Вольгі Падгайскай. Вершаванае лібрэта напісаў Андрэй Хадановіч.

Заінтрыгаваныя? Тады паслухайце цудоўны тэкст Андрэя Беларэцкага з сёлетняй навінкі 🤩

🎫 Набыць квіткі можна ➡️ тут

Выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха" па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/ta5HV0wuIXY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
24👎3🔥3❤‍🔥2
28 красавіка адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі «Выбраныя вершы з нагоды і без» Антонія Эдварда Адынца па-беларуску 📘

Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу «У сэрцы любоў толькі не памірае» ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з паэткай, перакладчыцай і ўкладальніцай кнігі Марыяй Мартысевіч паразважаюць:

ці быў Адынец-паэт рамантыкам;
як адбіваецца ў яго творчасці гісторыя філаматаў і філарэтаў, вобразы сяброў і тэма сяброўства;
ці варта верыць літаратурным міфам, створаным пісьменнікам;
як склаўся лёс паэта ў параўнанні з сябрамі-паплечнікамі;
у чым асаблівасці фальклорных стылізацыяў паэта;
як складаецца гісторыя беларускіх перакладаў Адынца.

📆 Дата: 28 красавіка
🕒 Час: 15:00BY/14:00PL

Далучыцца да сустрэчы можна 👉 на старонцы Прасторы польскай культуры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥92👍2
«Гэтая кніга — пра сённяшняе адчуванне страху ў тэрарызаванай Беларусі».

🐎 Андрэй Хадановіч разам з іншымі стваральнікамі спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха» рэжысёрам Мікалаем Халезіным, салістам Іллём Сільчуковым і кампазітаркай Вольгай Падгайскай распавялі «Радыё Свабода» пра наватарства пастаноўкі, сённяшняе гучанне Караткевіча і дзікае паляванне, у якім мы цяпер жывём.

Чытаць тэкст можна па спасылцы:
➡️ https://www.svaboda.org/a/32380899.html
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥113👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ці беларускі літаратар Ян Баршчэўскі? 🧐

Адказ на гэтае пытанне ёсць у Андрэя Хадановіча. Гэтага не было ў нашым выпуску, таму глядзім і слухаем разам верш «Гapэлiцa», які быў напісаны Янам Баршчэўскім па-беларуску.

Ax ты ж, мaя гapэлiцa, мaя вecялyxa,
Цepaз ycю мянe нoчкy мyчылa cyкpyxa.
Цi мнe ж былo гэтa лoўкa, штo я ўcю нoчкy
Toлькi вiдзeў yвa cнe пapoжнюю бoчкy?


Выпуск пра самы знакаміты твор аўтара «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥32
▶️ Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай "Алесяй" - гэта дэтэктыў, Песняры і галоўная таямніца паэта

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Новы герой нашага відэа - беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Пагаворым пра цуд пранізлівага любоўнага верша "Бывай", які зрабіўся культавай песняй "Алеся".

Сёння расказваем:
- чаму першым псеўданімам паэта быў Куляшоў-Няшчасны;
- як адбылося першае знаёмства аўтара з літаратарамі Таўбіным і Астапенкам і што здарылася з іх сяброўствам далей;
- чаму другі зборнік паэзіі Куляшоў называў сваім першым і прычым тут Міхась Чарот;
- як паэт адмовіўся развесціся з жонкай, хаця таго патрабавала партыя;
- чаму пасля асуджэння дыктатуры Сталіна на ХХ з'ездзе КПСС Куляшоў часова нічога не пісаў;
- што праўда, а што не ў паэме аўтара "Маналог";
- у чым заключаецца містыфікацыя твора "Бывай";
- чаму гісторыя з галоўным вершам паэта нагадвае шахматную партыю;
- як песню "Алеся" спявалі ў космасе.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Калі мы будзем параўноўваць тое, што з'явілася ў "Полымі", калі Куляшову было 14, і тое, што з'явілася праз доўгія гады ў яго пяцітомным зборы твораў і ў кнізе "Мая Бесядзь", мы будзем узрушаны. Агульнага паміж вершамі - адзін радок. Таму на пытанне: "Ці напісаў гэты верш юны паэт?", можна адказаць так: "Напісаў, але ў беларускай мове ёсць такі галоўны сэнс у слова "Верш" - адзін вершаваны радок". Вось ён: Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.

💡 Вядома, што ў апошнія дні свайго жыцця, паміраючы ў санаторыі ў Нясвіжы, Куляшоў думае і піша пра гэтыя два матывы, якія цягнуцца за ім з дзяцінства і юнацтва: паўзамоўчаная гісторыя кахання з Алесяй і паўзамоўчаная гісторыя пра рэпрэсаваных сяброў. Тое, што не адпускае цябе да канца, тое, што жыве ў табе паралельна з тваім афіцыйным жыццём. Але звернемся да дзіцячага сшыткавага двухтомніка, падпісанага псеўданімам "Куляшоў-Няшчасны". Можа быць, менавіта такія няшчасныя гісторыі і маюць найбольшае права, каб зрабіцца вялікай літаратурай.

💡 Паэт, які падмануў час і непазбежныя страты. Куляшоў-чалавек уцёк з быхаўскай пошты, расчараваўшыся ў тым, як час знішчае красу маладосці. Але сам верш выратоўвае і робіць неўміручым найлепшае, што ёсць у юначым каханні, прапускаючы гэта праз дарослую мудрасць. Шкада блізарукасці тых, хто не бачыць гэтых нот сталага чалавека, які - як бы з боку - глядзіць на сябе-падлетка. Можа быць, зліянне двух гэтых позіркаў у адно непарыўнае і робіць любоўны верш "Бывай" адным з галоўных шэдэўраў беларускай паэзіі.

❤️ Аркадзь Куляшоў даказвае, што каханне, якое было, не знікае, бо яно жыве і будзе жыць у беларускім мастацтве, таму глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
➡️ https://youtu.be/-x4a0jYiyMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21👍9🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай "Алесяй" - гэта дэтэктыў, Песняры і галоўная таямніца паэта Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Пагаворым пра цуд пранізлівага любоўнага верша "Бывай"…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзе ж вы, дзе, майго дзяцiнства конi,
Паскакалi без мяне куды вы?
Больш не чутна за спiной пагонi...
Дзе спынiлi вы свой бег iмклiвы?
Праплывае мiма пабрацiмства,
Конi, конi дыхаюць гарача.
Каруселi кружаць, а дзяцiнства
Убаку стаiць мае - i плача.


Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра галоўныя таямніцы жыцця беларускага паэта Аркадзя Куляшова: паўзамоўчаная гісторыя кахання з Алесяй, што падарыла нам адзін з галоўных любоўных вершаў беларускай літаратуры, і паўзамоўчаная гісторыя пра рэпрэсаваных сяброў Юлія Таўбіна і Змітра Астапенку, якія ўваходзілі ў літаратурную групу «Мсціслаўцы».

❤️‍🔥 Гэтыя матывы не адпускалі паэта да канца жыцця і яскрава апісаны ў фінальным вершы Куляшова пад назвай «Карусель».

Глядзім новае відэа пра лёс, каханне і творчасць Аркадзя Куляшова па спасылцы 👇
https://youtu.be/-x4a0jYiyMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥103
Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі ХХ стагоддзя» на OZ.by.

Вядома, што на закладкі скардзілася рускаміраўская актывістка Вольга Бондарава. Нягледзячы на тое, што пракуратура паведаміла, што падстаў для прыняцця мер не маецца, выява Ларысы Геніюш змянілася на Ніну Мацяш.

🗣 Каментар Андрэя Хадановіча для канала «Белсат»:
«Сённяшнія прарэжымныя фашысты працягваюць сваю фашысцкую дзейнасць, апранаючыся ў маскарадны касцюм антыфашыстаў, таму з'яўляюцца гэтыя інкрымінацыі, зляпаныя спецслужбамі ў адрас Геніюш. Але нават афіцыйныя органы не прызналі яе экстрэмісцкай, таму як бы карысныя вар'яты на месцах аказваюцца ў авангардзе сістэмы».

Нагадаем, што Бондарава мела дачыненне і да дэмантажу помніка Геніюш у Зэльве.

Не спыняемся нагадваць пра выпуск Андрэя Хадановіча пра няскораную беларускую паэтку. Вы дакладна даведаецеся, чым Геніюш нават пасля сваёй смерці раз'юшвае прыхільнікаў савецкай улады:
➡️ https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬16😱21👍1
Жывыя літаратурныя падарожжы з Андрэем Хадановічам працягваюцца 🧭

10 траўня а 17:00 у Гданьску адбудзецца другая сустрэча ў межах цыклу размоваў “Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Лекцыя пад назвай "Партызаны імперыі: “Энеіда навыварат”, “Шляхціц Завальня”, “Пінская шляхта” будзе прысвечана беларускім літаратарам Яну Баршчэўскаму, Вікенцію Равінскаму і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

У межах размовы вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:
✔️ як іронія і пародыя разбураюць імперскую ідэалогію;
✔️ чаму “Пінская шляхта” больш за паўстагоддзя, а “Шляхціц Завальня” больш за паўтара стагоддзя не маглі трапіць да беларускага чытача;
✔️ як у Яна Баршчэўскага і ў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча паказаны “рускі мір”;
✔️ чаму еўрапейскія пісьменнікі смяюцца з Энея, а шляхціц Завальня засынае, слухаючы пра Адысея;
✔️ ці робіць шчаслівым сяброўства з цмокам і як у нашых умовах не стаць ваўкалакам.

📚 Месца: Гданьск, кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 10 траўня
🕔 Час: 17:00 PL

Далучыцца да другой сустрэчы можна ➡️ тут.

Перад лекцыяй прапаноўваем паглядзець выпуск на канале CHADANOVIČ пра Яна Баршчэўскага і яго галоўны твор "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях":
➡️ https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰11🔥4
Параўнайце дзве версіі верша "Бывай": адзін быў напісаны 14-гадовым падлеткам, а другі ўжо сталым чалавекам 📝

За гэтыя гады адбылася трансфармацыя Куляшова-авангардыста ў Куляшова-неакласіка, паэтычныя радкі якога становяцца больш адшліфаванымі і мудрымі.

🤔 А які тэкст вам падабаецца больш?

Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра паэта Аркадзя Куляшова і адзін з галоўных любоўных вершаў беларускай літаратуры:
➡️ https://youtu.be/-x4a0jYiyMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥15👍41🥰1
💬 «Мы патлумачылі, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і што ахвочых чытаць па-беларуску ўсё больш».

💬 «Пісьменнікі страчанага пакалення першай паловы ХХ стагоддзя проста сталі вельмі актуальнымі».

Выдавец Андрэй Янушкевіч у інтэрв'ю каналу "жыццё-маліна" распавёў пра тое, як удалося атрымаць дазвол на публікацыю "Гары Потэра" па-беларуску і навошта перакладаць і выдаваць творы аўтараў "страчанага пакалення".

Глядзім цікавую размову па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/_VfHjD4gRb8

Выпускі Андрэя Хадановіча пра Джоан Роўлінг і Эрнэста Хэмінгуэя:

🎬 Як перамагчы Таго, Каго Нельга Называць: Беларусь і Гары Потэр

🎬 Як беларусам перажыць гэтую навалу | Хэмінгуэй, «І ўзыходзіць сонца»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20👍3🔥2