This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос прызямліўся ў Берасьці,
на самай мяжы эРБэ.
Расьце трава – і табе расьці,
і цуды рабіць – табе.
Хрыстос прызямліўся ў Горадні,
ня кажучы аб Гародні,
і ўсе жывыя – зь яго радні,
а мёртвы – яшчэ несьмяротней.
Хрыстос прызямліўся ў Смаргоні,
Нясьвіжы й Старых Дарогах,
і бэз – прадвесьнік ягоны,
і глог – у яго прароках.
Хрыстос прызямліўся ў Зэльве,
у Слоніме і Залесьсі –
і ксёндз запільвае сэлфі,
і бацюшка ў кадр залезе.
Хрыстос прызямліўся ў Гомелі,
у Ракаве ды Івянцы –
і ўсё, што людзі багомілі,
зьлятае, як дзьмухаўцы.
І, верачы праўдзе й байкам,
нібы пілот з карабля,
глядзіш, як сьвяточным яйкам
па небе плыве зямля.
Андрэй Хадановіч
Вялікдзень 2019, “Школа травы”
Хрыстос прызямліўся ў Берасьці,
на самай мяжы эРБэ.
Расьце трава – і табе расьці,
і цуды рабіць – табе.
Хрыстос прызямліўся ў Горадні,
ня кажучы аб Гародні,
і ўсе жывыя – зь яго радні,
а мёртвы – яшчэ несьмяротней.
Хрыстос прызямліўся ў Смаргоні,
Нясьвіжы й Старых Дарогах,
і бэз – прадвесьнік ягоны,
і глог – у яго прароках.
Хрыстос прызямліўся ў Зэльве,
у Слоніме і Залесьсі –
і ксёндз запільвае сэлфі,
і бацюшка ў кадр залезе.
Хрыстос прызямліўся ў Гомелі,
у Ракаве ды Івянцы –
і ўсё, што людзі багомілі,
зьлятае, як дзьмухаўцы.
І, верачы праўдзе й байкам,
нібы пілот з карабля,
глядзіш, як сьвяточным яйкам
па небе плыве зямля.
Андрэй Хадановіч
Вялікдзень 2019, “Школа травы”
❤🔥25❤10🥰5👍4😍1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Новая гераіня нашага відэа - "Палеская ластаўка" Яўгенія Янішчыц. Пагаворым пра 666 вершаў, паэтычныя палёты, жыццёвыя трагедыі і да сёння неразгаданую таямніцу смерці паэткі.
- чаму Янішчыц не змагла назваць сваю першую кніжку "Непрыручаная птушка";
- у чым выяўлялася няўдачлівасць аўтаркі і прычым тут малпа;
- як Янішчыц прадчувала сваю смерць і што ў гэтым містычнага;
- ці перамог савецкі час геніяльную паэтку;
- як парадыравалі вершы Янішчыц;
- чаму ўсё жыццё аўтарка пражыла пад прозвішчам Янішчыц;
- як паэтка пісала ідэалагічныя вершы пра "гнілы Захад", але хавала пад імі персанальны боль;
- ці змагла Янішчыц справіцца з жыццёвымі трагедыямі: ад жудаснай аўтакатастрофы да хваробы сына.
Так, ёсць паэзіі сакрэт
І ў лёсе асабістым:
Паэт з’яўляецца на свет,
Як ластаўка, як выстрал.
Хто такая "Ластаўка" мы з лёгкай рукі Ніла Гілевіча даўно памятаем. Перад намі аўтабіяграфічны вобраз.
Не ў самагубстве сілы соль,
Хоць ёсць тут знак пратэсту…
Колькі тут ад рыфмы да скразнога рэфрэну - імені Эн Сэкстан з рознымі прыметнікамі, эпітэтамі, а колькі тут ад навязлівай думкі, з якой паэтка жыве?
❤️ Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра адну з самых яскравых паэтак у гісторыі Беларусі Яўгенію Янішчыц, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Таямніца самагубства, каханне і містыка, свабода і савецкая Беларусь: паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра цудоўную паэтку Яўгенію Янішчыц.
Пагаворым пра жыццёвы і творчы лёс Яўгеніі Янішчыц, яе чароўную паэзію, а таксама паспрабуем…
Пагаворым пра жыццёвы і творчы лёс Яўгеніі Янішчыц, яе чароўную паэзію, а таксама паспрабуем…
❤13❤🔥4🥰4💔1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Таямніца самагубства, каханне і містыка, свабода і савецкая Беларусь: паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новая гераіня нашага відэа - "Палеская ластаўка" Яўгенія Янішчыц. Пагаворым пра 666 вершаў, паэтычныя палёты, жыццёвыя…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Андрэй Хадановіч расказвае ў новым відэа пра адну з найталенавіцейшых беларускіх паэтак Яўгенію Янішчыц, якая ўзнёсла любіла свой родны край, за што жывыя класікі беларускай паэзіі называлі яе - "Палескай ластаўкай"🐦
❤️ Паслухайце цудоўны верш аўтаркі "Гавары са мной па-беларуску", які быў і застаецца глытком свабоды для беларусаў у свеце пануючай імперыялістычнай цемры.
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра чароўную паэзію Яўгеніі Янішчыц:
➡️ https://youtu.be/wUlbfwwZKcM
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Андрэй Хадановіч расказвае ў новым відэа пра адну з найталенавіцейшых беларускіх паэтак Яўгенію Янішчыц, якая ўзнёсла любіла свой родны край, за што жывыя класікі беларускай паэзіі называлі яе - "Палескай ластаўкай"
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра чароўную паэзію Яўгеніі Янішчыц:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥11❤9❤🔥2
- чаму "Цягнік Чыкага-Токіё" хуліганскі, а "Школа травы" медытатыўны зборнік;
- як Андрэй Хадановіч прысніў адзін са сваіх найлепшых тэкстаў ува сне;
- у чым унікальнасць вокладак аўтара;
- чаму на правах эпіграфаў да кожнага раздзелу "Школы травы Андрэй Хадановіч перакладаў важных для сябе творцаў.
Чытаем матэрыял па спасылцы
Глядзім выпуск пра творчасць Андрэя Хадановіча да яго 50-годдзя:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15🔥4🥰2
Выдавецтва "Янушкевіч" абвясціла аб супрацоўніцтве са Стывенам Кінгам 📚
🗣 «Цяпер сусветна вядомы пісьменнік – наш аўтар. Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важна таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расеі. Гэта быў ягоны цвёрды адказ на ўварванне ў Украіну», - паведаміў выдавец Андрэй Янушкевіч у сваім Instagram.
Першую кнігу плануюць выдаць ужо сёлета. Што гэта будзе? Прыходзьце ў пятніцу, суботу і нядзелю на кніжную выставу ў Беластоку і даведайцеся першымі ад Андрэя Янушкевіча.
📌10. Targi Książki | Białystok 2023
📆 21-23.04.2023
🏢 Stadion Miejski, Słoneczna 1, Białystok, павільён нумар 24.
Першую кнігу плануюць выдаць ужо сёлета. Што гэта будзе? Прыходзьце ў пятніцу, суботу і нядзелю на кніжную выставу ў Беластоку і даведайцеся першымі ад Андрэя Янушкевіча.
📌10. Targi Książki | Białystok 2023
📆 21-23.04.2023
🏢 Stadion Miejski, Słoneczna 1, Białystok, павільён нумар 24.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤37🔥8👍2
Мойшэ Кульбак па-беларуску разам з Андрэем Хадановічам 🌟
23 красавіка ў Вільні адбудзецца імпрэза Андрэя Хадановіча, прысвечаная творчасці аднаго з самых прыкметных літаратараў міжваеннага часу — Мойшэ Кульбака.
📆 Дата: 23 красавіка
🕔 Час: 17:00 па Вільні
🏫 Месца: CreateCulture Space, Вільня, Karmelitų gatvė 5
Перад лекцыяй нагадаем, што на старонцы “Дзеяслова” можна пачытаць вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча паэмы Кульбака "Райсн/Беларусь". Спасылка 👉 тут.
Таксама прапаноўваем паглядзець выпуск пра Мойшэ Кульбака і іншых творцаў, якія былі расстраляныя ў Чорную ноч:
➡️ https://youtu.be/8ZPDTzszAm4

❤18🔥3🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маё адно–адзiнае свiтанне,
Мой матылёк на светлай мураве.
Я паўтару услед, як заклiнанне:
«Няхай мой сын мяне перажыве».
Адна з найвялікшых трагедый у жыцці паэткі Яўгеніі Янішчыц здараецца, калі яе сын Андрэй захварэў на цяжкі апендыцыт з перытанітам 🙏
Янішчыц мабілізуе ўсе сілы і стварае паэтычную нізку-малітву «Маё адно-адзінае світанне», якая становіцца сімвалам любові маці да свайго дзіцяці.
Паслухайце лірычныя радкі з вершаванага твора і адчуйце, як у адным моманце спалучаюцца любоў і боль, пяшчота і надзея.
❤️🔥 Працягваем любіць, верыць і спадзявацца толькі на лепшае. Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра «Палескую ластаўку» Яўгенію Янішчыц і яе цудоўную паэзію:
➡️ https://youtu.be/wUlbfwwZKcM
Мой матылёк на светлай мураве.
Я паўтару услед, як заклiнанне:
«Няхай мой сын мяне перажыве».
Адна з найвялікшых трагедый у жыцці паэткі Яўгеніі Янішчыц здараецца, калі яе сын Андрэй захварэў на цяжкі апендыцыт з перытанітам 🙏
Янішчыц мабілізуе ўсе сілы і стварае паэтычную нізку-малітву «Маё адно-адзінае світанне», якая становіцца сімвалам любові маці да свайго дзіцяці.
Паслухайце лірычныя радкі з вершаванага твора і адчуйце, як у адным моманце спалучаюцца любоў і боль, пяшчота і надзея.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14❤🔥3🔥3
«Мне б хацелася, каб больш беларусаў цікавіліся сваім» 👌
Андрэй Хадановіч у новым інтэрв'ю для «Радыё Свабода» расказвае пра пазітыўны фідбэк ад гледачоў, а таксама беларусаў у расійскім інфармацыйным полі, прафесійных троляў, якія топяць за беларускі рэжым, Маскву і Пуціна, і згадвае пра самыя папулярныя відэа на канале.
🔝 Бонус. Андрэй Хадановіч раіць кнігі, якія варта пачытаць беларусам бліжэйшым часам.
Чытаем тэкст па спасылцы↪️ https://www.svaboda.org/a/32370046.html
Андрэй Хадановіч у новым інтэрв'ю для «Радыё Свабода» расказвае пра пазітыўны фідбэк ад гледачоў, а таксама беларусаў у расійскім інфармацыйным полі, прафесійных троляў, якія топяць за беларускі рэжым, Маскву і Пуціна, і згадвае пра самыя папулярныя відэа на канале.
Чытаем тэкст па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19💯5🥰2❤🔥1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» першым, на зайздрасць Дайенерыс Таргарыен, расказвае пра спосабы, як зрабіцца маці ці бацькам цмокаў, а таксама распавядае, як дыхаць пад вадой без жабраў і ператварыцца ў ваўкалака. Пагаворым пра галоўны твор у жыцці знакамітага беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.
- як цудоўным чынам знайшлася надмагільная пліта Яна Баршчэўскага;
- ці пісаў аўтар па-беларуску;
- як Ян Баршчэўскі пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам;
- ці ёсць паралелі паміж Белай Сарокай у творы Баршчэўскага і Кацярынай ІІ;
- чаму пісьменнік быў чужым як для Расійскай імперыі, так і для савецкіх уладаў;
- як Уладзімір Караткевіч спрабаваў "рэабілітаваць" Яна Баршчэўскага;
- чаму твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» уваходзіць у топ-10 беларускіх кніг.
❤️ Натхняемся беларускімі цудамі, легендамі і міфамі, памятаем сваё, глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Уласны цмок задоўга да "Гульні тронаў", пагроза рускага свету і міфалогія Беларусі: Шляхціц Завальня
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра беларускае фэнтэзі, а дакладней пра геніальны твой Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».…
❤23🔥4👍1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага - найлепшае беларускае фэнтэзі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Жыві з ім y дружбе, калі хочаш быць багаты, бо калі ўгнявіш, дык ён можа спаліць табе хату і ўсё тваё дабро» 🔥
🐉 Хто з нас не цікавіўся паходжаннем цмока?
Трымайце магічны рэцэпт ад Яна Баршчэўскага з галоўнай кнігі фэнтэзі ў гісторыі Беларусі - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Хто ведае, можа Джордж Марцін прачытаў твор беларускага пісьменніка і натхніўся на напісанне свайго цыкла «Песня лёду і полымя»? 😀
Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра Яна Баршчэўскага і яго геніяльную кнігу па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
🐉 Хто з нас не цікавіўся паходжаннем цмока?
Трымайце магічны рэцэпт ад Яна Баршчэўскага з галоўнай кнігі фэнтэзі ў гісторыі Беларусі - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Хто ведае, можа Джордж Марцін прачытаў твор беларускага пісьменніка і натхніўся на напісанне свайго цыкла «Песня лёду і полымя»? 😀
Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра Яна Баршчэўскага і яго геніяльную кнігу па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥14❤3
#пашыраймасваё
@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках. Старыя здымкі нашых гарадоў ды мястэчак у рэтраспектыве, этнаграфія, цікавінкі з філакартыі.
@techleadby — новае мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналёгій. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафэсійныя журналісты.
@BelarusScience — інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтага тэмы.
@allabouttexnologys — навіны тэхналогій і гульнявога сьвету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Аўтар робіць новыя допісы кожны дзень!
@belarusium — старыя беларускія фота, мапы і іншыя цікавосткі, звязаныя з нашай Радзімай – Беларуссю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12🔥5
☢️ 26 красавіка 1986 года адбылася самая жудасная тэхнагенная катастрофа ў чалавечай гісторыі - аварыя на Чарнобыльскай АЭС.
І нават цяпер, праз 37 гадоў пасля трагедыі, звыш 13% тэрыторыі Беларусі застаецца забруджанай радыяцыяй.
Пра Чарнобыльскую катастрофу пісалі выбітныя беларускія літаратары таго часу: Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў, Яўгенія Янішчыц, Васіль Быкаў Генадзь Бураўкін і многія іншыя.
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч напісала кнігу "Чарнобыльская малітва", у якой на працягу дзесяці гадоў гутарыла з сотнямі сведкаў аварыі: ад ліквідатараў да палітыкаў. Пачытаць кнігу ў перакладзе Уладзіміра Арлова можна➡️ тут.
Падзеі Чарнобыля падштурхнулі Алеся Адамовіча да напісання адной з самых вядомых беларускіх кніг у жанры постапакаліптыкі “Апошняя пастараль”, у якой мадулюецца сітуацыя, якая можа здарыцца пасля cycвeтнaгa ядзepнaгa бeдcтвa.
Сёння, калі беларускі рэжым пагаджаецца на размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі, асабліва важна памятаць пра папярэджанні беларускіх класікаў.
Прапаноўваем паглядзець відэа Андрэя Хадановіча пра беларускіх і сусветных аўтараў, якія паказваюць, што можа здарыцца са светам у выніку атамнай катастрофы:
👉 https://youtu.be/AS2WDj3RsNc
І нават цяпер, праз 37 гадоў пасля трагедыі, звыш 13% тэрыторыі Беларусі застаецца забруджанай радыяцыяй.
Пра Чарнобыльскую катастрофу пісалі выбітныя беларускія літаратары таго часу: Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў, Яўгенія Янішчыц, Васіль Быкаў Генадзь Бураўкін і многія іншыя.
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч напісала кнігу "Чарнобыльская малітва", у якой на працягу дзесяці гадоў гутарыла з сотнямі сведкаў аварыі: ад ліквідатараў да палітыкаў. Пачытаць кнігу ў перакладзе Уладзіміра Арлова можна
Падзеі Чарнобыля падштурхнулі Алеся Адамовіча да напісання адной з самых вядомых беларускіх кніг у жанры постапакаліптыкі “Апошняя пастараль”, у якой мадулюецца сітуацыя, якая можа здарыцца пасля cycвeтнaгa ядзepнaгa бeдcтвa.
Сёння, калі беларускі рэжым пагаджаецца на размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі, асабліва важна памятаць пра папярэджанні беларускіх класікаў.
Прапаноўваем паглядзець відэа Андрэя Хадановіча пра беларускіх і сусветных аўтараў, якія паказваюць, што можа здарыцца са светам у выніку атамнай катастрофы:
👉 https://youtu.be/AS2WDj3RsNc
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍3❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Твор "Дзікае паляванне караля Стаха" працягвае жыць ❤️
🆕 14-16 верасня 2023 года на галоўнай сцэне Цэнтра мастацтваў "Барбікан" у Лондане адбудзецца прэм'ера оперы паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".
🎼 Музычны твор пакажа рэжысёр Свабоднага тэатра Мікалай Халезін на музыку Вольгі Падгайскай. Вершаванае лібрэта напісаў Андрэй Хадановіч.
Заінтрыгаваныя? Тады паслухайце цудоўны тэкст Андрэя Беларэцкага з сёлетняй навінкі 🤩
🎫 Набыць квіткі можна ➡️ тут
Выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха" па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/ta5HV0wuIXY
Заінтрыгаваныя? Тады паслухайце цудоўны тэкст Андрэя Беларэцкага з сёлетняй навінкі 🤩
Выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха" па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤24👎3🔥3❤🔥2
28 красавіка адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі «Выбраныя вершы з нагоды і без» Антонія Эдварда Адынца па-беларуску 📘
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу «У сэрцы любоў толькі не памірае» ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з паэткай, перакладчыцай і ўкладальніцай кнігі Марыяй Мартысевіч паразважаюць:
✅ ці быў Адынец-паэт рамантыкам;
✅ як адбіваецца ў яго творчасці гісторыя філаматаў і філарэтаў, вобразы сяброў і тэма сяброўства;
✅ ці варта верыць літаратурным міфам, створаным пісьменнікам;
✅ як склаўся лёс паэта ў параўнанні з сябрамі-паплечнікамі;
✅ у чым асаблівасці фальклорных стылізацыяў паэта;
✅ як складаецца гісторыя беларускіх перакладаў Адынца.
📆 Дата: 28 красавіка
🕒 Час: 15:00BY/14:00PL
Далучыцца да сустрэчы можна👉 на старонцы Прасторы польскай культуры
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу «У сэрцы любоў толькі не памірае» ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з паэткай, перакладчыцай і ўкладальніцай кнігі Марыяй Мартысевіч паразважаюць:
🕒 Час: 15:00BY/14:00PL
Далучыцца да сустрэчы можна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9❤2👍2
«Гэтая кніга — пра сённяшняе адчуванне страху ў тэрарызаванай Беларусі».
🐎 Андрэй Хадановіч разам з іншымі стваральнікамі спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха» рэжысёрам Мікалаем Халезіным, салістам Іллём Сільчуковым і кампазітаркай Вольгай Падгайскай распавялі «Радыё Свабода» пра наватарства пастаноўкі, сённяшняе гучанне Караткевіча і дзікае паляванне, у якім мы цяпер жывём.
Чытаць тэкст можна па спасылцы:
➡️ https://www.svaboda.org/a/32380899.html
🐎 Андрэй Хадановіч разам з іншымі стваральнікамі спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха» рэжысёрам Мікалаем Халезіным, салістам Іллём Сільчуковым і кампазітаркай Вольгай Падгайскай распавялі «Радыё Свабода» пра наватарства пастаноўкі, сённяшняе гучанне Караткевіча і дзікае паляванне, у якім мы цяпер жывём.
Чытаць тэкст можна па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥11❤3👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ці беларускі літаратар Ян Баршчэўскі? 🧐
Адказ на гэтае пытанне ёсць у Андрэя Хадановіча. Гэтага не было ў нашым выпуску, таму глядзім і слухаем разам верш «Гapэлiцa», які быў напісаны Янам Баршчэўскім па-беларуску.
Ax ты ж, мaя гapэлiцa, мaя вecялyxa,
Цepaз ycю мянe нoчкy мyчылa cyкpyxa.
Цi мнe ж былo гэтa лoўкa, штo я ўcю нoчкy
Toлькi вiдзeў yвa cнe пapoжнюю бoчкy?
Выпуск пра самы знакаміты твор аўтара «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» па спасылцы:

👍9🔥3❤2
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Новы герой нашага відэа - беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Пагаворым пра цуд пранізлівага любоўнага верша "Бывай", які зрабіўся культавай песняй "Алеся".
- чаму першым псеўданімам паэта быў Куляшоў-Няшчасны;
- як адбылося першае знаёмства аўтара з літаратарамі Таўбіным і Астапенкам і што здарылася з іх сяброўствам далей;
- чаму другі зборнік паэзіі Куляшоў называў сваім першым і прычым тут Міхась Чарот;
- як паэт адмовіўся развесціся з жонкай, хаця таго патрабавала партыя;
- чаму пасля асуджэння дыктатуры Сталіна на ХХ з'ездзе КПСС Куляшоў часова нічога не пісаў;
- што праўда, а што не ў паэме аўтара "Маналог";
- у чым заключаецца містыфікацыя твора "Бывай";
- чаму гісторыя з галоўным вершам паэта нагадвае шахматную партыю;
- як песню "Алеся" спявалі ў космасе.
❤️ Аркадзь Куляшоў даказвае, што каханне, якое было, не знікае, бо яно жыве і будзе жыць у беларускім мастацтве, таму глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай «Алесяй» - гэта дэтэктыў, Песняры і таямніца паэта
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра фантастычнага ілюзіяніста ў беларускай літаратуры. Герой відэа - Аркадзь Куляшоў і ягоны літаратурны цуд - геніяльны верш «Бывай»…
❤21👍9🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай "Алесяй" - гэта дэтэктыў, Песняры і галоўная таямніца паэта Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Пагаворым пра цуд пранізлівага любоўнага верша "Бывай"…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзе ж вы, дзе, майго дзяцiнства конi,
Паскакалi без мяне куды вы?
Больш не чутна за спiной пагонi...
Дзе спынiлi вы свой бег iмклiвы?
Праплывае мiма пабрацiмства,
Конi, конi дыхаюць гарача.
Каруселi кружаць, а дзяцiнства
Убаку стаiць мае - i плача.
Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра галоўныя таямніцы жыцця беларускага паэта Аркадзя Куляшова: паўзамоўчаная гісторыя кахання з Алесяй, што падарыла нам адзін з галоўных любоўных вершаў беларускай літаратуры, і паўзамоўчаная гісторыя пра рэпрэсаваных сяброў Юлія Таўбіна і Змітра Астапенку, якія ўваходзілі ў літаратурную групу «Мсціслаўцы».
❤️🔥 Гэтыя матывы не адпускалі паэта да канца жыцця і яскрава апісаны ў фінальным вершы Куляшова пад назвай «Карусель».
Глядзім новае відэа пра лёс, каханне і творчасць Аркадзя Куляшова па спасылцы 👇
https://youtu.be/-x4a0jYiyMA

🔥10❤3