This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта адбылося роўна 2 гады таму з лекцыі, прысвечанай 200-годдзю вялікага творцы Шарля Бадлера
Сёння, 9 красавіка, французскаму паэту спаўняецца 202 гады, таму самы час паглядзець выпуск пра аўтара культавых “Кветак Зла” і “Парыжскага спліну”, пачынальніка паэзіі сімвалізму, бацьку ўсіх паэтаў-дэкадэнтаў Шарля Бадлера і яго цудоўную паэзію.
Лекцыя Андрэя Хадановіча па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15🔥4👍1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра найпапулярнейшую сярод беларусаў і самую актуальную для нас тут і цяпер кнігу - аповесць Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".
- якія паралелі ёсць паміж "Дзікім паляваннем караля Стаха" і "Сабакам Баскервіляў";
- чым падобнае "дзікае паляванне" на сучасных беларускіх сілавікоў;
- як стваралася аповесць і прычым тут украінская свядомасць;
- навошта Караткевіч паказаў заняпад беларускай шляхты;
- якія прыёмы выкарыстоўвае класік, каб заблытаць чытача;
- ці спадабалася Караткевічу экранізацыя "Дзікага палявання караля Стаха" і дзе Андрэй Хадановіч паглядзеў гэты фільм;
- што за скандал здарыўся з лібрэта па аповесці класіка і прычым тут Раман Пратасевіч.
Бонус. Прыклады ўкраінізмаў ў кнізе "Дзікае паляванне караля Стаха".
❤️ Уладзімір Караткевіч стварыў аповесць з добрым фіналам, дзе "дзікае паляванне", як і ўсякая бязлітасная цемра, знікае, таму верым у святло, верым у саміх сябе, верым у Беларусь і беларусаў, як гэта рабіў наш легендарны класік.
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
😀 Пратэсты і слабавікі, Кіеў і прывітанне Караткевіча Конану Дойлу: Дзікае паляванне караля Стаха
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра славутую і легендарную аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».
Пагаворым пра пісьменніцкі лёс і эрудыяванасць…
Пагаворым пра пісьменніцкі лёс і эрудыяванасць…
❤13👍2😍2❤🔥1
Forwarded from YouTube Беларусi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«І няма ніякай розніцы паміж беларусам і ўкраінцам, калі над спінаю вісіць бізун» 🚩
🐎 Беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч расказвае пра найпапулярнейшую кнігу сярод беларусаў, так актуальную для нас сёння - аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».
Класік нашай літаратуры вучыўся ў Кіеве, таму дасканала разумеў, што Беларусь і Украіна абсалютна адзіныя ў сваім антыімперскім змаганні, пакуль расейская імперыя ў любым яе выглядзе не спыніць свае існаванне✊
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Класік нашай літаратуры вучыўся ў Кіеве, таму дасканала разумеў, што Беларусь і Украіна абсалютна адзіныя ў сваім антыімперскім змаганні, пакуль расейская імперыя ў любым яе выглядзе не спыніць свае існаванне
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17👍3🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ "Дзікае паляванне караля Стаха" - найлепшы бестселер з хэпі-эндам для беларусаў Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра найпапулярнейшую сярод беларусаў і самую актуальную для нас тут і цяпер кнігу - аповесць Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне…»
Роўна год таму на канале CHADANOVIČ выйшла першае відэа 🎊 🎉
🗣 Словы падзякі ад Андрэя Хадановіча:
"Шчыры дзякуй, сябры, за ўвагу і падтрымку, за цёплыя словы падзякі і прапановы! Некаторыя выпускі ўжо з'явіліся, а некаторыя яшчэ з'явяцца, бо так пажадалі вы. З прыемнасцю чую, што кагосьці з вас мае аповеды падштурхнулі перачытаць улюбёную кнігу, а камусьці і ўпершыню адкрылі нейкага аўтара ці твор. У сённяшні час рэпрэсіяў і цэнзуры беларускім аўтарам, перакладчыкам і выдаўцам не так проста і далей рабіць сваю працу, а чытачам - знаходзіць новыя вартыя кнігі. Рады, калі мае аповеды дапамагаюць нам усім сустрэцца!"
Дзякуем усім вам, хто кожны тыдзень наведвае "вандроўны ўніверсітэт" Андрэя Хадановіча на YouTube. За 1 год на канале выйшла 51 відэа, якое паглядзелі больш за 850 тысяч разоў з 40 краін свету.
Вельмі прыемна, што 88% гледачоў знаходзяцца ў Беларусі, а літаратурныя выпускі глядзяць аднолькава як мужчыны, так і жанчыны (50,5% і 49,5% адпаведна).
Самае папулярнае відэа - лекцыя пра Якуба Коласа, якая сабрала амаль 35 тысяч праглядаў.
А які выпуск ваш улюбёны? Пішыце ў каментарах👇

А які выпуск ваш улюбёны? Пішыце ў каментарах
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥24🎉9❤4🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы, што ў аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" ёсць ідэалагічная самацэнзура Уладзіміра Караткевіча? 😲
📖 Каб твор быў апублікаваны, класіку беларускай літаратуры давялося пайсці на пэўныя саступкі.
Перш за ўсё гэта заўважна ў дэманстрацыі заняпаду беларускай шляхты, што можна пачуць нават з вуснаў апошняй прадстаўніцы свайго шляхетнага роду Надзеі Яноўскай:
🗣 "Каб вы ведалі, колькі крыві, забойстваў, сірочых слёз, звычайнага бруду на кожным шляхецкім гербе! Колькі забітых, зашмаганых да смерці, пакрыўджаных! Мы не маем права на існаванне, нават самыя сумленныя, самыя лепшыя. У нашых жылах не блакітная, а брудная кроў".
Але ж чаму можна сказаць, што Караткевіч ставіцца да шляхты з усёй магчымай сімпатыяй? Сам сумленны, годны вобраз Надзеі Яноўскай - гэта ўвасабленне ўсяго найлепшага, што насіла ў сабе наша шляхта.
Глядзім новы выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго бестселер "Дзікае паляванне караля Стаха:
➡️ https://youtu.be/ta5HV0wuIXY
А як вы ставіцеся да беларускай шляхты?🤔
Перш за ўсё гэта заўважна ў дэманстрацыі заняпаду беларускай шляхты, што можна пачуць нават з вуснаў апошняй прадстаўніцы свайго шляхетнага роду Надзеі Яноўскай:
Але ж чаму можна сказаць, што Караткевіч ставіцца да шляхты з усёй магчымай сімпатыяй? Сам сумленны, годны вобраз Надзеі Яноўскай - гэта ўвасабленне ўсяго найлепшага, што насіла ў сабе наша шляхта.
Глядзім новы выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго бестселер "Дзікае паляванне караля Стаха:
А як вы ставіцеся да беларускай шляхты?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17👍4🔥2
🤩 Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу з літоўскім паэтам, празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Альвідасам Шляпікасам:
«Будзе пра кнігу апавяданьняў “Бог дажджу”, што выйшла па-беларуску ў выдавецтве "Логвінаў", а таксама пра раман “Маё имя – Марытэ”. Вершы і фрагмэнты прозы прагучаць у літоўскім арыгінале і ў беларускіх перакладах».
Творчая размова адбудзецца ў Вільні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце у межах курсу «Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры».
📆 Дата: 18 красавіка а 16:50 па Вільні
🏫 Адрас: Вільня, Savičiaus g. 17, аўдыторыя 110.

👍14❤5🔥3
Forwarded from Мая Краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы запрасілі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча згуляць у музычную віктарыну.
Ці пазнаў паэт уласны пераклад?
https://vm.tiktok.com/ZGJattfu3/
Дарэчы, у Андрэя ёсьць TikTok, Youtube ды нават Telegram пра беларускую літаратуру й ня толькі!
🤔 А Вы пазналі ўсе песьні?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18🔥4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос прызямліўся ў Берасьці,
на самай мяжы эРБэ.
Расьце трава – і табе расьці,
і цуды рабіць – табе.
Хрыстос прызямліўся ў Горадні,
ня кажучы аб Гародні,
і ўсе жывыя – зь яго радні,
а мёртвы – яшчэ несьмяротней.
Хрыстос прызямліўся ў Смаргоні,
Нясьвіжы й Старых Дарогах,
і бэз – прадвесьнік ягоны,
і глог – у яго прароках.
Хрыстос прызямліўся ў Зэльве,
у Слоніме і Залесьсі –
і ксёндз запільвае сэлфі,
і бацюшка ў кадр залезе.
Хрыстос прызямліўся ў Гомелі,
у Ракаве ды Івянцы –
і ўсё, што людзі багомілі,
зьлятае, як дзьмухаўцы.
І, верачы праўдзе й байкам,
нібы пілот з карабля,
глядзіш, як сьвяточным яйкам
па небе плыве зямля.
Андрэй Хадановіч
Вялікдзень 2019, “Школа травы”
Хрыстос прызямліўся ў Берасьці,
на самай мяжы эРБэ.
Расьце трава – і табе расьці,
і цуды рабіць – табе.
Хрыстос прызямліўся ў Горадні,
ня кажучы аб Гародні,
і ўсе жывыя – зь яго радні,
а мёртвы – яшчэ несьмяротней.
Хрыстос прызямліўся ў Смаргоні,
Нясьвіжы й Старых Дарогах,
і бэз – прадвесьнік ягоны,
і глог – у яго прароках.
Хрыстос прызямліўся ў Зэльве,
у Слоніме і Залесьсі –
і ксёндз запільвае сэлфі,
і бацюшка ў кадр залезе.
Хрыстос прызямліўся ў Гомелі,
у Ракаве ды Івянцы –
і ўсё, што людзі багомілі,
зьлятае, як дзьмухаўцы.
І, верачы праўдзе й байкам,
нібы пілот з карабля,
глядзіш, як сьвяточным яйкам
па небе плыве зямля.
Андрэй Хадановіч
Вялікдзень 2019, “Школа травы”
❤🔥25❤10🥰5👍4😍1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Новая гераіня нашага відэа - "Палеская ластаўка" Яўгенія Янішчыц. Пагаворым пра 666 вершаў, паэтычныя палёты, жыццёвыя трагедыі і да сёння неразгаданую таямніцу смерці паэткі.
- чаму Янішчыц не змагла назваць сваю першую кніжку "Непрыручаная птушка";
- у чым выяўлялася няўдачлівасць аўтаркі і прычым тут малпа;
- як Янішчыц прадчувала сваю смерць і што ў гэтым містычнага;
- ці перамог савецкі час геніяльную паэтку;
- як парадыравалі вершы Янішчыц;
- чаму ўсё жыццё аўтарка пражыла пад прозвішчам Янішчыц;
- як паэтка пісала ідэалагічныя вершы пра "гнілы Захад", але хавала пад імі персанальны боль;
- ці змагла Янішчыц справіцца з жыццёвымі трагедыямі: ад жудаснай аўтакатастрофы да хваробы сына.
Так, ёсць паэзіі сакрэт
І ў лёсе асабістым:
Паэт з’яўляецца на свет,
Як ластаўка, як выстрал.
Хто такая "Ластаўка" мы з лёгкай рукі Ніла Гілевіча даўно памятаем. Перад намі аўтабіяграфічны вобраз.
Не ў самагубстве сілы соль,
Хоць ёсць тут знак пратэсту…
Колькі тут ад рыфмы да скразнога рэфрэну - імені Эн Сэкстан з рознымі прыметнікамі, эпітэтамі, а колькі тут ад навязлівай думкі, з якой паэтка жыве?
❤️ Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра адну з самых яскравых паэтак у гісторыі Беларусі Яўгенію Янішчыц, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Таямніца самагубства, каханне і містыка, свабода і савецкая Беларусь: паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра цудоўную паэтку Яўгенію Янішчыц.
Пагаворым пра жыццёвы і творчы лёс Яўгеніі Янішчыц, яе чароўную паэзію, а таксама паспрабуем…
Пагаворым пра жыццёвы і творчы лёс Яўгеніі Янішчыц, яе чароўную паэзію, а таксама паспрабуем…
❤13❤🔥4🥰4💔1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Таямніца самагубства, каханне і містыка, свабода і савецкая Беларусь: паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новая гераіня нашага відэа - "Палеская ластаўка" Яўгенія Янішчыц. Пагаворым пра 666 вершаў, паэтычныя палёты, жыццёвыя…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Андрэй Хадановіч расказвае ў новым відэа пра адну з найталенавіцейшых беларускіх паэтак Яўгенію Янішчыц, якая ўзнёсла любіла свой родны край, за што жывыя класікі беларускай паэзіі называлі яе - "Палескай ластаўкай"🐦
❤️ Паслухайце цудоўны верш аўтаркі "Гавары са мной па-беларуску", які быў і застаецца глытком свабоды для беларусаў у свеце пануючай імперыялістычнай цемры.
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра чароўную паэзію Яўгеніі Янішчыц:
➡️ https://youtu.be/wUlbfwwZKcM
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Андрэй Хадановіч расказвае ў новым відэа пра адну з найталенавіцейшых беларускіх паэтак Яўгенію Янішчыц, якая ўзнёсла любіла свой родны край, за што жывыя класікі беларускай паэзіі называлі яе - "Палескай ластаўкай"
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра чароўную паэзію Яўгеніі Янішчыц:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥11❤9❤🔥2
- чаму "Цягнік Чыкага-Токіё" хуліганскі, а "Школа травы" медытатыўны зборнік;
- як Андрэй Хадановіч прысніў адзін са сваіх найлепшых тэкстаў ува сне;
- у чым унікальнасць вокладак аўтара;
- чаму на правах эпіграфаў да кожнага раздзелу "Школы травы Андрэй Хадановіч перакладаў важных для сябе творцаў.
Чытаем матэрыял па спасылцы
Глядзім выпуск пра творчасць Андрэя Хадановіча да яго 50-годдзя:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15🔥4🥰2
Выдавецтва "Янушкевіч" абвясціла аб супрацоўніцтве са Стывенам Кінгам 📚
🗣 «Цяпер сусветна вядомы пісьменнік – наш аўтар. Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важна таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расеі. Гэта быў ягоны цвёрды адказ на ўварванне ў Украіну», - паведаміў выдавец Андрэй Янушкевіч у сваім Instagram.
Першую кнігу плануюць выдаць ужо сёлета. Што гэта будзе? Прыходзьце ў пятніцу, суботу і нядзелю на кніжную выставу ў Беластоку і даведайцеся першымі ад Андрэя Янушкевіча.
📌10. Targi Książki | Białystok 2023
📆 21-23.04.2023
🏢 Stadion Miejski, Słoneczna 1, Białystok, павільён нумар 24.
Першую кнігу плануюць выдаць ужо сёлета. Што гэта будзе? Прыходзьце ў пятніцу, суботу і нядзелю на кніжную выставу ў Беластоку і даведайцеся першымі ад Андрэя Янушкевіча.
📌10. Targi Książki | Białystok 2023
📆 21-23.04.2023
🏢 Stadion Miejski, Słoneczna 1, Białystok, павільён нумар 24.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤37🔥8👍2
Мойшэ Кульбак па-беларуску разам з Андрэем Хадановічам 🌟
23 красавіка ў Вільні адбудзецца імпрэза Андрэя Хадановіча, прысвечаная творчасці аднаго з самых прыкметных літаратараў міжваеннага часу — Мойшэ Кульбака.
📆 Дата: 23 красавіка
🕔 Час: 17:00 па Вільні
🏫 Месца: CreateCulture Space, Вільня, Karmelitų gatvė 5
Перад лекцыяй нагадаем, што на старонцы “Дзеяслова” можна пачытаць вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча паэмы Кульбака "Райсн/Беларусь". Спасылка 👉 тут.
Таксама прапаноўваем паглядзець выпуск пра Мойшэ Кульбака і іншых творцаў, якія былі расстраляныя ў Чорную ноч:
➡️ https://youtu.be/8ZPDTzszAm4

❤18🔥3🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маё адно–адзiнае свiтанне,
Мой матылёк на светлай мураве.
Я паўтару услед, як заклiнанне:
«Няхай мой сын мяне перажыве».
Адна з найвялікшых трагедый у жыцці паэткі Яўгеніі Янішчыц здараецца, калі яе сын Андрэй захварэў на цяжкі апендыцыт з перытанітам 🙏
Янішчыц мабілізуе ўсе сілы і стварае паэтычную нізку-малітву «Маё адно-адзінае світанне», якая становіцца сімвалам любові маці да свайго дзіцяці.
Паслухайце лірычныя радкі з вершаванага твора і адчуйце, як у адным моманце спалучаюцца любоў і боль, пяшчота і надзея.
❤️🔥 Працягваем любіць, верыць і спадзявацца толькі на лепшае. Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра «Палескую ластаўку» Яўгенію Янішчыц і яе цудоўную паэзію:
➡️ https://youtu.be/wUlbfwwZKcM
Мой матылёк на светлай мураве.
Я паўтару услед, як заклiнанне:
«Няхай мой сын мяне перажыве».
Адна з найвялікшых трагедый у жыцці паэткі Яўгеніі Янішчыц здараецца, калі яе сын Андрэй захварэў на цяжкі апендыцыт з перытанітам 🙏
Янішчыц мабілізуе ўсе сілы і стварае паэтычную нізку-малітву «Маё адно-адзінае світанне», якая становіцца сімвалам любові маці да свайго дзіцяці.
Паслухайце лірычныя радкі з вершаванага твора і адчуйце, як у адным моманце спалучаюцца любоў і боль, пяшчота і надзея.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14❤🔥3🔥3
«Мне б хацелася, каб больш беларусаў цікавіліся сваім» 👌
Андрэй Хадановіч у новым інтэрв'ю для «Радыё Свабода» расказвае пра пазітыўны фідбэк ад гледачоў, а таксама беларусаў у расійскім інфармацыйным полі, прафесійных троляў, якія топяць за беларускі рэжым, Маскву і Пуціна, і згадвае пра самыя папулярныя відэа на канале.
🔝 Бонус. Андрэй Хадановіч раіць кнігі, якія варта пачытаць беларусам бліжэйшым часам.
Чытаем тэкст па спасылцы↪️ https://www.svaboda.org/a/32370046.html
Андрэй Хадановіч у новым інтэрв'ю для «Радыё Свабода» расказвае пра пазітыўны фідбэк ад гледачоў, а таксама беларусаў у расійскім інфармацыйным полі, прафесійных троляў, якія топяць за беларускі рэжым, Маскву і Пуціна, і згадвае пра самыя папулярныя відэа на канале.
Чытаем тэкст па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19💯5🥰2❤🔥1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» першым, на зайздрасць Дайенерыс Таргарыен, расказвае пра спосабы, як зрабіцца маці ці бацькам цмокаў, а таксама распавядае, як дыхаць пад вадой без жабраў і ператварыцца ў ваўкалака. Пагаворым пра галоўны твор у жыцці знакамітага беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.
- як цудоўным чынам знайшлася надмагільная пліта Яна Баршчэўскага;
- ці пісаў аўтар па-беларуску;
- як Ян Баршчэўскі пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам;
- ці ёсць паралелі паміж Белай Сарокай у творы Баршчэўскага і Кацярынай ІІ;
- чаму пісьменнік быў чужым як для Расійскай імперыі, так і для савецкіх уладаў;
- як Уладзімір Караткевіч спрабаваў "рэабілітаваць" Яна Баршчэўскага;
- чаму твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» уваходзіць у топ-10 беларускіх кніг.
❤️ Натхняемся беларускімі цудамі, легендамі і міфамі, памятаем сваё, глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Уласны цмок задоўга да "Гульні тронаў", пагроза рускага свету і міфалогія Беларусі: Шляхціц Завальня
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра беларускае фэнтэзі, а дакладней пра геніальны твой Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».…
❤23🔥4👍1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага - найлепшае беларускае фэнтэзі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Жыві з ім y дружбе, калі хочаш быць багаты, бо калі ўгнявіш, дык ён можа спаліць табе хату і ўсё тваё дабро» 🔥
🐉 Хто з нас не цікавіўся паходжаннем цмока?
Трымайце магічны рэцэпт ад Яна Баршчэўскага з галоўнай кнігі фэнтэзі ў гісторыі Беларусі - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Хто ведае, можа Джордж Марцін прачытаў твор беларускага пісьменніка і натхніўся на напісанне свайго цыкла «Песня лёду і полымя»? 😀
Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра Яна Баршчэўскага і яго геніяльную кнігу па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/fZc2mB_2JZA
🐉 Хто з нас не цікавіўся паходжаннем цмока?
Трымайце магічны рэцэпт ад Яна Баршчэўскага з галоўнай кнігі фэнтэзі ў гісторыі Беларусі - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Хто ведае, можа Джордж Марцін прачытаў твор беларускага пісьменніка і натхніўся на напісанне свайго цыкла «Песня лёду і полымя»? 😀
Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра Яна Баршчэўскага і яго геніяльную кнігу па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥14❤3
#пашыраймасваё
@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках. Старыя здымкі нашых гарадоў ды мястэчак у рэтраспектыве, этнаграфія, цікавінкі з філакартыі.
@techleadby — новае мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналёгій. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафэсійныя журналісты.
@BelarusScience — інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтага тэмы.
@allabouttexnologys — навіны тэхналогій і гульнявога сьвету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Аўтар робіць новыя допісы кожны дзень!
@belarusium — старыя беларускія фота, мапы і іншыя цікавосткі, звязаныя з нашай Радзімай – Беларуссю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12🔥5