Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Сёлета адзначаецца 500-годдзе выдання знакамітай паэмы пра нашу зямлю "Песні пра зубра". Пагаворым пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны твор, напісаны для выратавання радзімы ад пагрозы з усходу.
- як Мікола Гусоўскі зацікавіў Папу Рымскага ліцвінскім зубрам;
- чаму Гусоўскі - перш за ўсё беларускі аўтар;
- як паэт апісваў Вітаўта ў "Песні пра зубра" і чаму гэта гаворыць пра беларускасць Гусоўскага;
- хто стварыў сучаснае пераасэнсаванне паэмы на жаночы лад;
- якую ролю адыграла Бона Сфорца ў выданні "Песні пра зубра", ці чаму Гусоўскі зрабіў празаічнае прысвячэнне каралеве;
- як паўставалі беларускія пераклады твора і які з іх найбольш дакладны.
❤️ Захоўваем у сабе нашых беларускіх герояў, адданых роднай краіне, глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
⚡️Пагроза з усходу і "иногда не до законов": паэма Гусоўскага для Папы Рымскага | Песня пра зубра
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра Міколу Гусоўскага і ягоную знакамітую паэму «Песня пра зубра».
Пагаворым пра біяграфію Міколы Гусоўскага, як стваралася паэма…
Пагаворым пра біяграфію Міколы Гусоўскага, як стваралася паэма…
👍17❤5🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ "Песня пра зубра" - патрыятычная паэма для Папы Рымскага пра Вітаўта і пагрозу з усходу Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Сёлета адзначаецца 500-годдзе выдання знакамітай паэмы пра нашу зямлю "Песні пра зубра". Пагаворым пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны…»
Гісторык Цімох Акудовіч у інтэрв'ю жыццё-маліна параўноўваў Вітаўта і Лукашэнку. І сапраўды Мікола Гусоўскі ў сваёй "Песні пра зубра" апісваў вялікага князя як жорсткага ўладара, які кідаў знявечаныя целы тых, хто хлусіў пад прысягай, псам.
Але розніца паміж Вітаўтам і Лукашэнкам відавочна, бо князь вельмі шанаваў справядлівасць і закон, а сучасны беларускі рэжым апусціўся да тэрміна "иногда не до законов".
🦬 Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны твор "Песня пра зубра":
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18🔥3
30 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі "Кароль" Шчэпана Твардаха па-беларуску 📕
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу у межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”.
Спецыяльны госць - гісторык і выдавец Андрэй Янушкевіч, разам з якім абмяркуюцца наступныя пытанні:
✅ як выглядае палітычны і крымінальны свет у творы;
✅ чым "Кароль" цікавы сучаснаму беларускаму чытачу;
✅ як у рамане ўзнімаюцца праблемы гвалту, віны і пакарання;
✅ чаго мы не ведалі пра лагер у Бярозе-Картузскай.
📆 Дата: 30 сакавіка
🕕 Час: 15:00BY/14:00PL
Далучыцца да сустрэчы можна👉 па спасылцы
Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу у межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”.
Спецыяльны госць - гісторык і выдавец Андрэй Янушкевіч, разам з якім абмяркуюцца наступныя пытанні:
🕕 Час: 15:00BY/14:00PL
Далучыцца да сустрэчы можна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11❤5🔥1😍1
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не будуць зносіць ❤️
Нагадаем, што прарасійская актывістка Вольга Бондарава папрасіла мясцовыя ўлады знесці манумент “без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці”, бо лічыць, што помнік парушае Закон РБ “аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”.
Аднак Зэльвенскі райвыканкам палічыў незаконным знос помніка, нягледзячы на тое, што не было прадстаўлена дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць манумента. Цяпер нормы, якія рэгламентуюць дэмантаж самавольна ўстаноўленых твораў мастацтва, адсутнічаюць у Палажэннях Савета Міністраў.
Помнік паэтцы быў усталяваны ў Зэльве з дабраславення мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе і належыць Беларускай праваслаўнай царкве.
Выпуск пра нязломную Ларысу Геніюш, якая нават пасля адыходу ў іншы свет працягвае барацьбу з савецкасцю:
➡️ https://youtu.be/WwrPcErO-x4

👍15❤12👏3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не будуць зносіць ❤️ Нагадаем, што прарасійская актывістка Вольга Бондарава папрасіла мясцовыя ўлады знесці манумент “без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці”, бо лічыць, што помнік парушае Закон РБ “аб недапушчэнні рэабілітацыі…
⚡️ У Зэльве дэмантавалі ці скралі помнік Ларысе Геніюш.
Учора мы пісалі, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў незаконным знос манумента і адмовіў прарасійскай актывістцы Бондаравай.
Але ўжо ноччу помнік знік. Хто аддаў загад на яго ліквідацыю невядома.
Заместа водгулля Пагоні
яшчэ сягоння, як крумкач,
у набалелым сэрцы звоне
жанчыны беларускай плач.

🤬29💔8
«Мікола Гусоўскі трапляе ў Рым з дыпламатычнай місіяй - схіліць лідараў замежных дзяржаў да хаўрусу перад небяспекай агульнага ворагу з усходу» 👀
⛪ А ці ведалі вы, што паэма "Песня пра зубра" была напісана для Папы Рымскага, якога Мікола Гусоўскі змог зацікавіць невядомай магутнай ліцвінскай жывёлай?
Гэта гісторыя дапамагла паэту атрымаць самую важную замову ў сваім жыцці - напісаць паэму, якую 500 гадоў пасля будуць чытаць, перакладаць і нават пераасэнсоўваць на новы лад нашчадкі.
Глядзім новы выпуск пра Міколу Гусоўскага і гісторыю стварэння выбітнай паэмы "Песня пра зубра":
➡️ https://youtu.be/IgbYA_pE06s

❤13❤🔥6🔥2
Сёньня на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!
🗣 «Гэтыя інтанацыі муляць і ўладам, і рускаміраўцам, якім хацелася б, каб Беларусь больш і больш нагадвала пуцінскую імперскую Расію».
Андрэй Хадановіч каментуе ў эфіры Белсат News знікненне ў Зэльве помніка Ларысе Геніюш.
Выпуск пра нязломную паэтку глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!
Андрэй Хадановіч каментуе ў эфіры Белсат News знікненне ў Зэльве помніка Ларысе Геніюш.
Выпуск пра нязломную паэтку глядзіце па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18❤🔥5🔥1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гісторыя гвалту і тэрыторыя памяці: раман Шчэпана Твардаха “Кароль” па-беларуску 📖
Глядзім разам прэзентацыю культавага рамана знакамітага польскага пісьменніка ў беларускім перакладзе:
➡️ https://youtu.be/IUzpDbwgKsY
Андрэй Хадановіч і выдавец Андрэй Янушкевіч абмяркоўваюць дакладнасць перадачы міжваеннага дваццацігоддзя ў Польшчы, шматкультурнасць Варшавы, супрацьстаянне польскай і яўрэйскай культур у рамане і шмат усяго іншага.
Ці хацелі б пабачыць асобны выпуск пра Шчэпана Твардаха на канале CHADANOVIČ?
Глядзім разам прэзентацыю культавага рамана знакамітага польскага пісьменніка ў беларускім перакладзе:
Андрэй Хадановіч і выдавец Андрэй Янушкевіч абмяркоўваюць дакладнасць перадачы міжваеннага дваццацігоддзя ў Польшчы, шматкультурнасць Варшавы, супрацьстаянне польскай і яўрэйскай культур у рамане і шмат усяго іншага.
Ці хацелі б пабачыць асобны выпуск пра Шчэпана Твардаха на канале CHADANOVIČ?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥14❤7🔥1
1 красавіка 1901 года нарадзіўся Сяргей Пясецкі ❤️
"Ведаю некалькі аўтараў, якія нарадзіліся 1 красавіка ў розных краінах і ў розныя стагоддзі, з усімі жыццё любіла пажартаваць, і кожны з іх таксама любіў пажартаваць з сябе, з свайго лёсу і жыцця. Сяргей Пясецкі, безумоўна, не выключэнне", - расказваў Андрэй Хадановіч у выпуску, прысвечаным аўтару і яго кнізе “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.
Нягледзячы на тое, што класік пісаў па-польску, Сяргей Пясецкі - адзін з тых аўтараў, якія належаць да беларускай літаратурнай спадчыны. Яго жыццё - гатовы сцэнарый для мастацкага фільма. Пачытаць 5 малавядомых фактаў пра Пясецкага можна 👉 тут.
Глядзім відэа Андрэя Хадановіча пра пісьменніка, які сваімі кнігамі праславіў міжваенную Беларусь на польска-савецкім памежжы, і славуты раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы“:
➡️ https://youtu.be/dftjZ9UIp-M

👍10❤5🔥5🤨2
Юбілейны 50-ты выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра няпростую дарогу ад вершаванага радка да музычнай фразы, пра выбітныя тэксты беларускіх паэтаў, якія ператвараюцца ў культавыя песні. Прадстаўляем топ-10 песень ад Андрэя Хадановіча.
- як песня "Рушнікі" дапамагла Зянону Пазняку абрацца ў Вярхоўны Савет;
- чаму паэзія Рыгора Барадуліна не ператваралася ў музычныя хіты;
- як "Песняры" зрабілі адну з сваіх самых вядомых песень з двух вершаў Янкі Купалы;
- чаму "П'янка" Уладзіміра Някляева - гэта больш за сумны анекдот;
- як паэт Фелікс Аксёнцаў стварыў светлую версію рамана "1984";
- чаму песня "Казка" на словы Уладзіміра Караткевіча ёсць, а тэкста ў зборніках класіка з такой назвай няма;
- у чым заключаецца містыфікацыя ў вершы Аркадзя Куляшова "Бывай..." і як "Песняры" зрабілі тэкст знакамітай "Алесяй";
- чаму Генадзь Бурўкін - "кароль" беларускай высокай эстрады;
- ці быў аўтар песні "Пра Нёман" Анатоль Астрэйка падвойным партызанам;
- як Яўгенія Янішчыц пакінула ў адным з тэкстаў свае "ініцыялы".
Павуцінка ў тваіх і маіх валасах
Хіба ж я мог сказаць каханай жанчыне пра сівізну ў ейных валасах? Канешне, мой верш заканчваўся толькі маімі павуцінкамі".
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.
Ключавыя словы "не раз".
❤️ Чытаем беларускую паэзію, спяваем беларускую музыку і глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча. З вас падабайкі, каменты і шэры, з нас яшчэ 50 выпускаў вандроўнага літаратурнага ўніверсітэта Андрэя Хадановіча:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Купала і Мулявін, Завіруха і Алеся, а яшчэ Ручнікі ў дапамогу Пазняку: топ-10 песень на вершы паэтаў
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра тое, як вершы пераўтвараюцца ў песні.
Пагаворым пра выдатных беларускіх пісьменнікаў, вершы якіх гучаць яшчэ і пад музыку. Янка…
Пагаворым пра выдатных беларускіх пісьменнікаў, вершы якіх гучаць яшчэ і пад музыку. Янка…
❤15🔥3🎉2🥰1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Купала і Мулявін, "Радыё Свабода" і "Алеся": топ-10 песень на вершы паэтаў Юбілейны 50-ты выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра няпростую дарогу ад вершаванага радка да музычнай фразы, пра выбітныя тэксты беларускіх паэтаў, якія ператвараюцца ў культавыя…»
50 выпускаў на канале CHADANOVIČ 🎈 🎉
У час, калі забараняюць усё беларускае, калі рускаміраўцы змагаюцца з беларускімі помнікамі, а рэжым здзекуецца з беларускай лацінкі, асабліва важна самім станавіцца ўстановамі культуры, каб, дзе б вы ні былі, распаўсюджваць беларушчыну.
Падзяка ад Андрэя Хадановіча:
🗣 "Дарагія сябры, шчыра дзякую, што вы ёсць, што гледзіцё і слухаеце наш канал! Уяўляю вас - і ўжо не адчуваю сябе самотным! Не лянуйцеся пісаць каментары з вашымі заўвагамі, пажаданнямі і прапановамі на будучыню. Гэта дапаможа мне зрабіць наступныя 50 выпускаў лепшымі, а вы станеце іх суаўтарамі!"
Працягваем крок за крокам набліжаць перамогу святла над цемрай❤️
🤔 А які ваш улюбёны выпуск Андрэя Хадановіча? Пішыце ў каментарах 👇
У час, калі забараняюць усё беларускае, калі рускаміраўцы змагаюцца з беларускімі помнікамі, а рэжым здзекуецца з беларускай лацінкі, асабліва важна самім станавіцца ўстановамі культуры, каб, дзе б вы ні былі, распаўсюджваць беларушчыну.
Падзяка ад Андрэя Хадановіча:
Працягваем крок за крокам набліжаць перамогу святла над цемрай
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉14❤7
Forwarded from YouTube Беларусi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Белы сцяг - гэта адмова ад сілы і гвалту, гэта беларускі сцяг без крыві» 🤍
🔝 🎧 Андрэй Хадановіч у 50-м выпуску на сваім канале зрабіў свой топ-10 беларускіх песень на вершы паэтаў.
Купала і Мулявін, "Радыё Свабода" і "Алеся", а яшчэ "Ручнікі" ў дапамогу Пазняку😮
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Купала і Мулявін, "Радыё Свабода" і "Алеся", а яшчэ "Ручнікі" ў дапамогу Пазняку
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍5🔥1
«І ўзыходзіць сонца» Хэмінгуэя па-беларуску цяпер і ў фармаце аўдыякнігі 👍 🎧
Знакаміты раман амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хэмінгуэя, які таксама вядомы пад назвай «Фіеста», заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе. Твор расказвае пра некалькіх маладых удзельнікаў Першай сусветнай вайны, якія перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры.
На беларускую мову раман пераклаў Юрка Гаўрук, а агучыў акцёр і тэатральны рэжысёр Віталь Краўчанка.
Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Паслухаць першую частку бясплатна можна на➡️ YouTube.
Замовіць аўдыякнігу можна➡️ тут.
🎬 А паглядзець выпуск пра Эрнэста Хэмінгуэя і яго кнігу «І ўзыходзіць сонца» на канале CHADANOVIČ можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/zyZK8AH4pis
Знакаміты раман амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хэмінгуэя, які таксама вядомы пад назвай «Фіеста», заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе. Твор расказвае пра некалькіх маладых удзельнікаў Першай сусветнай вайны, якія перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры.
На беларускую мову раман пераклаў Юрка Гаўрук, а агучыў акцёр і тэатральны рэжысёр Віталь Краўчанка.
Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Паслухаць першую частку бясплатна можна на
Замовіць аўдыякнігу можна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7🔥5❤2
Андрэй Хадановіч запрашае на жывыя літаратурныя падарожжы ў Гданьску “Беларусь у фантастычных апавяданнях”💥
Чатыры размовы раз на месяц пра класічную і сучасную беларускую літаратуру, пра аўтараў у часы, калі беларусы ўжо мелі такую назву – і яшчэ не мелі яе, пра выпадкі, калі пісьменнікі пісалі па-польску, але належаць Беларусі ў большай ступені, чым Польшчы.
Першая лекцыя адбудзецца 12 красавіка а 17.00 і будзе прысвечана выбітным беларусам Францыску Скарыну і Міколу Гусоўскаму.
У межах размовы вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:
✔️ што яднае паляўнічага-лучніка і доктара лекарскіх навук;
✔️ як першы робіцца паэтам, а другі – перакладчыкам і друкаром;
✔️ якую стратэгію абралі: апавядаць “вялікаму свету” пра нас альбо нам пра “вялікі свет”;
✔️ хто найлепей пераклаў Гусоўскага з лаціны, а Скарыну – з беларускай;
✔️ якія аўтапартрэты пакінулі гэтыя аўтары ў сваіх творах.
📚 Месца: кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 12 красавіка
🕔 Час: 17:00 PL
Далучыцца да першай сустрэчы можна➡️ тут.
Чатыры размовы раз на месяц пра класічную і сучасную беларускую літаратуру, пра аўтараў у часы, калі беларусы ўжо мелі такую назву – і яшчэ не мелі яе, пра выпадкі, калі пісьменнікі пісалі па-польску, але належаць Беларусі ў большай ступені, чым Польшчы.
Першая лекцыя адбудзецца 12 красавіка а 17.00 і будзе прысвечана выбітным беларусам Францыску Скарыну і Міколу Гусоўскаму.
У межах размовы вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:
📚 Месца: кнігарня Tajne komplety на Длугай, 35
📅 Дата: 12 красавіка
🕔 Час: 17:00 PL
Далучыцца да першай сустрэчы можна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16🔥6🥰2
Сёння, 7 красавіка, 40-ыя ўгодкі з дня смерці Ларысы Геніюш 🕯
Каб даведацца пра тое, адкуль у беларускіх жанчын такая нязломнасць, трэба паглядзець на біяграфію паэткі: шматлікія допыты, 8 гадоў за кратамі і жыццё пад наглядам - гэта толькі частка ўсяго праз што прайшла Ларыса Геніюш. Сёння ў дзень яе памяці згадаем 5 фактаў пра сапраўдную беларуску:
1️⃣ Тэксты Ларысы Геніюш называлі "глюкоза", бо для многіх беларусаў яны былі асноўнай крыніцай энергіі ў зняволенні. Ды і сама паэтка адзначала, што пачала друкаваць свае вершы для таго, каб маральна падтрымліваць беларусаў.
2️⃣ Доўгі час была пакрыўджаная на Караткевіча і выправадзіла яго са сваёй хаты, бо класік назваў сваю рэдактарскую працу над творамі аўтаркі «катаржнай». Геніюш, якая шмат гадоў правяла на катаржных работах, не спадабалася такое параўнанне. Толькі ліст з перапрашэннем і насенне рэдкіх цюльпанаў з Батанічнага саду выправілі сітуацыю.
3️⃣ Раззлавала тагачаснага міністра дзяржбяспекі БССР Лаўрэнція Цанаву, які намагаўся здабыць архівы БНР. Ад жорсткага адказу дысідэнткі чыноўнік загадаў дапытваць Геніюш дзень і ноч. Сама паэтка так пісала пра гэты выпадак у сваіх успамінах:
«Так, як вы яўляецеся міністрам беларускай дзяржавы, дык гаварэця па-беларуску. Ён ашалеў»
4️⃣ Геніюш ледзь не стала на чале беларускай дзяржавы, але ў тыя часы на такія пасады не прызначалі жанчын. Перад смерцю старшыня Рады БНР Васіль Захарка хацеў, каб яго месца заняла менавіта Геніюш. Але ў выніку несправядлівага стаўлення да жанчын паэтка зрабілася генеральнай сакратаркай Урада БНР.
5️⃣ У 1947 годзе, калі Геніюшаў выдалі савецкім уладам, сына Юрку ўдалося пакінуць у Польшчы. Так ён стаў сіратой пры жывых бацьках. Пра сваю віну перад сынам паэтка пісала:
«Не было ў мяне выбару, сын, — Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату...».
Больш цікавых фактаў пра Ларысу Геніюш глядзіце ў адмысловым выпуску Андрэя Хадановіча пра няскораную паэтку👇
https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Каб даведацца пра тое, адкуль у беларускіх жанчын такая нязломнасць, трэба паглядзець на біяграфію паэткі: шматлікія допыты, 8 гадоў за кратамі і жыццё пад наглядам - гэта толькі частка ўсяго праз што прайшла Ларыса Геніюш. Сёння ў дзень яе памяці згадаем 5 фактаў пра сапраўдную беларуску:
«Так, як вы яўляецеся міністрам беларускай дзяржавы, дык гаварэця па-беларуску. Ён ашалеў»
«Не было ў мяне выбару, сын, — Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату...».
Больш цікавых фактаў пра Ларысу Геніюш глядзіце ў адмысловым выпуску Андрэя Хадановіча пра няскораную паэтку
https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10🔥5❤🔥3
Што значыла для беларусаў Ларыса Геніюш, можна пабачыць на архіўных фотаздымках з яе пахавання.
10 красавіка 1983 года ў Зэльву прыехалі тысячы людзей, каб развітацца з выбітнай паэткай, нягледзячы на тое, што за пахаваннем назіралі савецкія спецслужбоўцы ў цывільным.
Святара Свята-Траецкай царквы запалохвалі, каб ён не адпяваў дысідэнтку, але айцец назваў Геніюш чалавекам «з крыштальна чыстай душой, чые творы будуць жыць вечна».
Нягледзячы на сур'ёзныя размовы спецслужбаў з беларускімі літаратарамі, на могілках са сваімі прамовамі і вершамі выступілі Адам Мальдзіс і Уладзімір Арлоў.
📸 Архіўныя здымкі: фонд Скарынаўскай бібліятэкі (Лондан) @skarynalibrary

❤🔥16❤3