ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
💬 «Яшчэ прыемней, што насуперак змрочнаму часу паэты таксама не маўчаць у Беларусі».

Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму сёння асабліва важна ствараць паэзію і дагруквацца такім чынам да беларусаў.

Таксама паэт чытае тэкст, якім заклікае не здавацца, бо ўсё, што мы рабілі ў 2020-м не марна.

Тыя, што знічкамі ў жніўні гарэлі ахвярна,
кажуць: нічога не марна, нічога не марна, –
змроку, што сонцу насуперак слаўся бяздарна,
кажуць: нічога не марна, нічога не марна.

Побач з ільвом пакладзецца рахманая сарна,
скажа: нічога не марна, нічога не марна, –
хіжай гіене, што шчэрыла пашчу бяскарна,
скажа: нічога не марна, нічога не марна.

Толькі калючка і вышка, муры і турма
кажуць табе: ўсё дарма, чалавеча, дарма.
Ды над пагаслым пажарам астылая сажа
болей нічога не скажа, нічога не скажа.

То праз пажары і пашчы, калючку й муры –
знічкаю, сарнай ці сажай, але гавары.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25😍2👍1🔥1🥰1
Цяпер афіцыйна! У Кіеве ёсць вуліца Уладзіміра Караткевіча 😮

У перыяд з 1949 па 1954 гг. беларускі класік вучыўся ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі.

Змена назваў вуліц у Кіеве праходзіць у мэтах “дэрусіфікацыі”.

Перайменаванне ініцыяваў украінскі літаратар і перакладчык Вячаслаў Лявіцкі. І вось як ён пракаментаваў рашэнне кіеўскіх уладаў:

"Спадзяюся, што з'яўленне такога тапоніму нівелюе, бадай, частку непаразуменняў між украінцамі і беларусамі, якія супрацьстаяць дыктатуры. Хачу, каб гэтае перайменаванне стала сведчаннем павагі і ўдзячнасці палку імя Кастуся Каліноўскага, беларускім партызанам і ўсім вольных духам беларусам, якія знаходзяць магчымасць дапамагаць украінцам".

Таксама Лявіцкі паведаміў, што імя Уладзіміра Караткевіча атрымала невялікая каларытная вуліца на Пячорску, а сам Караткевіч называў гэты раён сваім любімым. Больш за тое, менавіта ў гэтай мясцовасці адбываліся кульмінацыйныя падзеі найбольш кіеўскай аповесці Караткевіча — “Лісце каштанаў“.

Нагадаем, што ў Мінску няма вуліцы ў гонар нашага класіка.

Выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго твор “Ладдзя роспачы” глядзіце па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/85Nn2wsaayM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31🥰4👍2🔥1
Беларусы, 105 гадоў таму мы ўпершыню здабылі сваю незалежнасць 🤍❤️🤍

🐎 Гісторыя Беларусі - гэта гісторыя барацьбы за свабоду, якая працягваецца і па сённяшні дзень.

Андрэй Хадановіч віншуе са святам сваім вершам:

…Бо 25 сакавіка
зрынулі Саўрана з трона.
Час пасьмяецца з дручка дурачка
й назгулаў эскадрона.

Можаш музыкаў у аўтазак,
можаш фэйсбучных пісакаў.
Кепскія нэрвы – фірмовы знак
валадара аўтазакаў.

Доўга шліфуецца чарнавік,
ды пасталее аматар.
Новыя песьні. Плюс сакавік.
Мінус стары дыктатар.

Потым хай здымуць кіно – і хай
зробіць добрую касу
фільм, дзе абуджаны сонны край
зрушыў бы стрэлкі часу.

Іх затрымаць – ня хопіць палка,
войска ня хопіць ніколі.
Бо 25 сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!

25 сакавіка 2019
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
37🥰2
«Свабода не прыходзіць туды, дзе яе ніхто не чакае»

Андрэй Хадановіч у эфіры @usual_morning расказвае, што для яго значыць Дзень Волі, і тлумачыць, чаму барацьба за сваю свабоду - гэта марафон, а не спрынт.

Размову з Андрэем Хадановічам глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/VbHZZoNLSr8
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥195💯2
Forwarded from ОБЫЧНОЕ УТРО
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Іх затрымаць – не хопіць палка,
войска не хопіць ніколі.
Бо 25-га сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!


Цудоўны верш ад Андрэя Хадановіча прысвечаны Дню Волі ❤️

У гэтым годзе мы адзначаем 105-ую гадавіну Абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 🐎

Жыве Беларусь! ❤️

📹 День Воли: что беларусы отмечают 25 марта и почему власти пытаются им это запретить? | Хаданович
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25🥰1
Тодар Кляшторны наўрад ці ведаў і чытаў творы прадстаўнікоў так званага "страчанага пакалення" Хэмінгуэя, Рэмарка, Фіцджэральда, але паводле свайго светагляду вельмі блізкі да гэтых аўтараў.

А колькасць агульных рыс геніяльнай паэмы "Калі асядае муць" і рамана Хэмінгуэя "І ўзыходзіць сонца" зачароўвае.

Кляшторны ставіць тыя ж праблемы і вырашае іх у тым самым ключы, што і дзядзька Хэм. У кожным з твораў ёсць гераіня, звязаная цэлым клубком няпростых адносін з адразу некалькімі закаханымі ў яе мужчынамі. У абодвух творах ёсць герой-апавядальнік, а іншыя – яго сябры і супернікі ў каханні. І галоўнае падабенства - гэта пачуццё разгубленасці, якое героі спрабуюць схаваць за алкагольнымі пасядзелкамі, толькі накаляючы такім чынам абстаноўку.

🤔 У чым адрозненне геніяльных творцаў Эрнэста Хэмінгуэя і Тодара Кляшторнага? Калі першы атрымаў сусветную славу, другога зацкавалі крытыкі, а 10 гадоў пасля, як і іншых яскравых беларускіх літаратараў, знішчылі ў сталінскіх катавальнях.

❤️ Глядзім выпуск Андрэя Хадановіча пра Тодара Кляшторнага і паэму "Калі асядае муць", каб не забываць наша страчанае пакаленне выбітных аўтараў:
👉 https://youtu.be/zyZK8AH4pis

Таксама прапаноўваем паглядзець выпуск пра Курапаты і талентаў, якіх знішчыў Сталін:
👉 https://youtu.be/8ZPDTzszAm4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥135
27 сакавіка ўпершыню адзначаецца Дзень еўрапейскіх аўтараў 🌟

Андрэй Хадановіч сёння ўзяў удзел у святочных мерапрыемствах у Вільні, галоўная мэта якіх - далучыць маладое пакаленне да чытання кніг і дапамагчы яму адкрыць для сябе разнастайнасць еўрапейскай літаратуры.

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль.

Падрабязней пра ініцыятыву чытайце ➡️ тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍3
▶️ "Песня пра зубра" - патрыятычная паэма для Папы Рымскага пра Вітаўта і пагрозу з усходу

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Сёлета адзначаецца 500-годдзе выдання знакамітай паэмы пра нашу зямлю "Песні пра зубра". Пагаворым пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны твор, напісаны для выратавання радзімы ад пагрозы з усходу.

Сёння расказваем:
- як Мікола Гусоўскі зацікавіў Папу Рымскага ліцвінскім зубрам;
- чаму Гусоўскі - перш за ўсё беларускі аўтар;
- як паэт апісваў Вітаўта ў "Песні пра зубра" і чаму гэта гаворыць пра беларускасць Гусоўскага;
- хто стварыў сучаснае пераасэнсаванне паэмы на жаночы лад;
- якую ролю адыграла Бона Сфорца ў выданні "Песні пра зубра", ці чаму Гусоўскі зрабіў празаічнае прысвячэнне каралеве;
- як паўставалі беларускія пераклады твора і які з іх найбольш дакладны.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Вось жа Вітаўт - вялікі змагар з карупцыяй, а сённяшнім марыянеткам у паскудным дзействе "иногда не до законов" хай будзе навукай і прыкладам. Кожнаму вінаватаму абавязкова раней ці пазней давядзецца адказаць перад законам. Без жорсткасцяў позняга Сярэднявечча, без скур і вучаных ваўкарэзаў, але з усімі працэдурамі Гаагскага трыбунала паводле стандартаў XXI стагоддзя.

💡 Папа Рымскі зацікаўліваецца і хоча ведаць пра ліцвінскага зубра нашмат болей. Эразму Вітэліусу толькі гэта і трэба. Можа быць Папская цікавасць да беларускай лясной экзотыкі паслужыць навядзенню дыпламатычных мастоў, і Мікола Гусоўскі атрымлівае самую важную ў жыцці замову: напісаць паэму даслоўна "пра выгляд зубра, пра яго дзікасць і пра паляванне на яго".

💡 Некалькі звёнаў старана закутых у адзін паслядоўны мастацкі ланцуг: вобраз справядлівага ўладара Вітаўта, вобраз стрыманага што да гневу зубра, які ніколі не нападзе на чалавека, не справакаваны смяротнай небяспекай ці неабходнасцю бараніць сваю сям'ю, ну, і сам вобраз нашай зямлі і нашага народу - міралюбнага з аднаго боку, але загартаванага ў паляваннях і цалкам здольнага даць адлуп ворагу, асабліва калі падтрымаюць заходнія браты. Вось жа калі заходнія краіны не ўвайшлі ў альянс супраць усходняй небяспекі, у гэтым не віна Міколы Гусоўскага. Ён сваёй паэмай зрабіў усё, што ад яго залежала.

❤️ Захоўваем у сабе нашых беларускіх герояў, адданых роднай краіне, глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/IgbYA_pE06s
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍175🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ "Песня пра зубра" - патрыятычная паэма для Папы Рымскага пра Вітаўта і пагрозу з усходу Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Сёлета адзначаецца 500-годдзе выдання знакамітай паэмы пра нашу зямлю "Песні пра зубра". Пагаворым пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны…»
🗣«Вітаўт у версіі Міколы Гусоўскага ніколі не скажа: «Иногда не до законов».

Гісторык Цімох Акудовіч у інтэрв'ю жыццё-маліна параўноўваў Вітаўта і Лукашэнку. І сапраўды Мікола Гусоўскі ў сваёй "Песні пра зубра" апісваў вялікага князя як жорсткага ўладара, які кідаў знявечаныя целы тых, хто хлусіў пад прысягай, псам.

Але розніца паміж Вітаўтам і Лукашэнкам відавочна, бо князь вельмі шанаваў справядлівасць і закон, а сучасны беларускі рэжым апусціўся да тэрміна "иногда не до законов".

🦬 Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны твор "Песня пра зубра":
➡️ https://youtu.be/IgbYA_pE06s
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18🔥3
30 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі "Кароль" Шчэпана Твардаха па-беларуску 📕

Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу у межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”.

Спецыяльны госць - гісторык і выдавец Андрэй Янушкевіч, разам з якім абмяркуюцца наступныя пытанні:

як выглядае палітычны і крымінальны свет у творы;
чым "Кароль" цікавы сучаснаму беларускаму чытачу;
як у рамане ўзнімаюцца праблемы гвалту, віны і пакарання;
чаго мы не ведалі пра лагер у Бярозе-Картузскай.

📆 Дата: 30 сакавіка
🕕 Час: 15:00BY/14:00PL

Далучыцца да сустрэчы можна 👉 па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍115🔥1😍1
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не будуць зносіць ❤️

Нагадаем, што прарасійская актывістка Вольга Бондарава папрасіла мясцовыя ўлады знесці манумент “без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці”, бо лічыць, што помнік парушае Закон РБ “аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”.

Аднак Зэльвенскі райвыканкам палічыў незаконным знос помніка, нягледзячы на тое, што не было прадстаўлена дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць манумента. Цяпер нормы, якія рэгламентуюць дэмантаж самавольна ўстаноўленых твораў мастацтва, адсутнічаюць у Палажэннях Савета Міністраў.

Помнік паэтцы быў усталяваны ў Зэльве з дабраславення мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе і належыць Беларускай праваслаўнай царкве.

Выпуск пра нязломную Ларысу Геніюш, якая нават пасля адыходу ў іншы свет працягвае барацьбу з савецкасцю:
➡️ https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1512👏3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не будуць зносіць ❤️ Нагадаем, што прарасійская актывістка Вольга Бондарава папрасіла мясцовыя ўлады знесці манумент “без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці”, бо лічыць, што помнік парушае Закон РБ “аб недапушчэнні рэабілітацыі…
⚡️ У Зэльве дэмантавалі ці скралі помнік Ларысе Геніюш.

Учора мы пісалі, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў незаконным знос манумента і адмовіў прарасійскай актывістцы Бондаравай.

Але ўжо ноччу помнік знік. Хто аддаў загад на яго ліквідацыю невядома.

Заместа водгулля Пагоні
яшчэ сягоння, як крумкач,
у набалелым сэрцы звоне
жанчыны беларускай плач.
🤬29💔8
«Мікола Гусоўскі трапляе ў Рым з дыпламатычнай місіяй - схіліць лідараў замежных дзяржаў да хаўрусу перад небяспекай агульнага ворагу з усходу» 👀

А ці ведалі вы, што паэма "Песня пра зубра" была напісана для Папы Рымскага, якога Мікола Гусоўскі змог зацікавіць невядомай магутнай ліцвінскай жывёлай?

Гэта гісторыя дапамагла паэту атрымаць самую важную замову ў сваім жыцці - напісаць паэму, якую 500 гадоў пасля будуць чытаць, перакладаць і нават пераасэнсоўваць на новы лад нашчадкі.

Глядзім новы выпуск пра Міколу Гусоўскага і гісторыю стварэння выбітнай паэмы "Песня пра зубра":
➡️ https://youtu.be/IgbYA_pE06s
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13❤‍🔥6🔥2
Сёньня на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!


🗣 «Гэтыя інтанацыі муляць і ўладам, і рускаміраўцам, якім хацелася б, каб Беларусь больш і больш нагадвала пуцінскую імперскую Расію».

Андрэй Хадановіч каментуе ў эфіры Белсат News знікненне ў Зэльве помніка Ларысе Геніюш.

Выпуск пра нязломную паэтку глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/WwrPcErO-x4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18❤‍🔥5🔥1🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гісторыя гвалту і тэрыторыя памяці: раман Шчэпана Твардаха “Кароль” па-беларуску 📖

Глядзім разам прэзентацыю культавага рамана знакамітага польскага пісьменніка ў беларускім перакладзе:
➡️ https://youtu.be/IUzpDbwgKsY

Андрэй Хадановіч і выдавец Андрэй Янушкевіч абмяркоўваюць дакладнасць перадачы міжваеннага дваццацігоддзя ў Польшчы, шматкультурнасць Варшавы, супрацьстаянне польскай і яўрэйскай культур у рамане і шмат усяго іншага.

Ці хацелі б пабачыць асобны выпуск пра Шчэпана Твардаха на канале CHADANOVIČ?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥147🔥1