Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра каханне і тыя эмоцыі, якія яно абуджае, пра адну з самых загадкавых кніг у гісторыі чалавечай культуры, пра твор яўрэйскай Бібліі і Старога Запавету - "Песню Песняў".
- чаму мужчына ў кнізе называе каханую адначасова сястрой і нявестай;
- якім было бачанне твора з боку Францыска Скарыны;
- як Рыгор Барадулін зрабіў вольны пераклад па матывах "Песні Песняў" на славянскі лад;
- чым адрозніваюцца асноўныя сэнсы твора для яўрэяў і хрысціян;
- як фрагмент кнігі стаў адной з самых вядомых сцэн сусветнага кінематографа;
- як стваралася новая версія перакладу "Песні Песняў" на беларускую мову;
- у чым адрозненне перакладаў Сяргея Шупы, Рыгора Барадуліна і Васіля Сёмухі і які беларускамоўны варыянт лепшы.
Так і хочацца дадаць яшчэ адно іншасказанне - вобраз Беларусі, якая вызірне праз краткі, выйдзе насустрач з вясной так, як яе больш чым стагоддзе таму гукаў Янка Купала: «Выйдзі спаткаці вясну!»
❤️ Выходзім з-за нашых кратак насустрач вясне і каханню, сустракаем вясну разам са свабодай, любоўю да чалавека і чалавецтва, і хай з гэтага народзіцца новая незалежная Беларусь.
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
🔥 Біблія і секс, Скарына і Барадулін: Песня Песняў па-беларуску
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра адну з самых знакамітых, старажытных і загадкавых кніг у гісторыі чалавецтва: пра новы пераклад і новае выданне новай беларускай…
❤16🔥6👍4👌2❤🔥1🥰1🆒1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ "Песня Песняў" — гісторыя пра каханне ў Бібліі. Як яе рабілі Скарына, Барадулін і сучасныя перакладчыкі па-беларуску. Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра каханне і тыя эмоцыі, якія яно абуджае, пра адну з самых загадкавых кніг у гісторыі…»
Кніга «Апошняя кнiга пана А» Альгерда Бахарэвіча прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам».
Сам аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбук так пракаментаваў забарону яго другога твора ў Беларусі:
«Што ж, тое, што яны называюць "экстрэмізмам", у кнізе і праўда ёсьць. Мая свабода.
Віншую маіх чытачоў і выдаўцоў. Як аўтар экстрэмісцкай казкі для дарослых на 500 старонак ганаруся намі і абяцаю працаваць далей».
«Апошняя кнiга пана А» - гэта кніга пра пісьменніка-даўжніка, які жыве ў доме багатага выдаўца і кожны вечар чытае свае казкі, каб сплаціць доўг крэдытору. Для твора была напісана 31 арыгінальная гісторыя, і з кожнай новай казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным.

❤🔥18🤬3❤1🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Каханы мой ясны й румяны, галава яго – чыстае золата, шчокі яго – кветнік духмянасьцяў…” нягледзячы на тое, што ён ня мыўся зь мінулага сьнежня.
“Вочы яго – як галубкі, жывот – як пліта з слановае косьці, ногі яго – слупы з мармуру…” у нагавіцах такіх брудных, што яны могуць стаяць самі.
“І ўвесь ён жаданы…” але ён заўжды будзе дробным хуліганам, таму ён ніколі ня стане маім каханым. Як шкада".
🎥 Ці глядзелі вы культавы галівудскі фільм "Аднойчы ў Амерыцы"?
Адна з найславуцейшых сцэн сусветнага кінематографа - вулічны хуліган Давід Аарансон па мянушцы Лапша, які марыць стаць гангстарам, падглядвае за юнай Дэбарай, якая жадае выступаць на вялікай сцэне. Яны мелі моцную сімпатыю адзін да аднаго, але ведалі, што ім ніколі не быць разам.
У гэтым фрагменце фільму Дэбара чытае кнігу "Песня Песняў", але суправаджае біблійныя паэтычныя формулы сваімі каментарыямі, па якіх усё становіцца зразумела.
Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра адну з самых знакамітых, старажытных і загадкавых кніг у гісторыі чалавецтва "Песню Песняў" і яе новы пераклад на беларускую мову.
❤️ Слухаем, натхняемся і і знаходзім вясну ў сваім сэрцы:
https://youtu.be/GxYT-VjLVKo

🔥12❤5🙏2👍1
Выдавец і перакладчык французскай літаратуры Зміцер Колас выйшаў на волю 🙌
10 сутак ён правёў у турме КДБ. Вядома, што абвінавачанне перакладчыку не прад'яўлена.
Нагадаем, што 5 сакавіка выдавецтва "Зміцер Колас" прыпыніла сваю дзейнасць.
Сцвярджаецца, што падставай для рэпрэсій з боку рэжыму стала прызнанне "экстрэмісцкім" зборніка "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў".

❤26🥰3
Сёння, 16 сакавіка, Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 59 гадоў.
Паэт, дызайнер, культуролаг, мастак, фатограф - якія толькі сферы не падпарадкаваў сабе вялікі творца.
Анемпадыстаў - аўтар тэкстаў і канцэпцыі культавага "Народнага альбома". Пакаленне беларусаў, якое ў жніўні 2020-га выйшла супраць неабмежаванай улады і гвалту сілавікоў, выхавана на гэтых песнях, нават часам не ведаючы, хто іх аўтар.
Ужо 5 гадоў Міхала няма з намі, але толькі цяпер мы пачынаем шанаваць яго ўнёсак у беларускую культуру, урэшце Анемпадыстаў ператвараецца ў культавую і легендарную постаць.
Прапаноўваем сёння паглядзець выпуск пра цудоўнага Міхала Анемападыстава і кнігу "Простыя словы":
👉 https://youtu.be/Yok_VIHa6OU

❤24🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
17 сакавіка адзначаецца Дзень святога Патрыка - рэлігійнае свята і дзень культурнай спадчыны Ірландыі ☘️
🎼 Давайце паслухаем сёння бліскучую ірландскую кампазіцыю Піта Сэнт-Джона «The Fields of Athenry» у перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча, якая стала сапраўдным сімвалам змагання Ірландыі з Брытанскай імперыяй.
Той выпадак, калі сусветнае робіцца нашым. Пачуўшы гэту песню, вы, безумоўна, адчуеце сувязь паміж лёсам ірландцаў і беларусаў.
Кампазіцыя, якая ў беларускім перакладзе называецца «Зялёныя палі маёй зямлі», увайшла ў новы міні-альбом «Зямля, агонь ды вада» гурта Dzieciuki. Паслухаць альбом цалкам можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/BqgxWiYSPtE

👍18🔥4🥰2❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вобраз Беларусі, якая вызірне праз краткі, выйдзе на сустрач з вясной так, як яе больш чым стагоддзе таму гукаў Янка Купала» 📒
❤️ За нашыя вокны прыйшла вясна. Усе мы чакаем, калі і нашы сэрцы напоўняцца святлом і запалам.
Нядзіўна, што ў кнізе "Песня Песняў" любоўныя і нават эратычныя матывы пераклікаюцца з выявамі вясны, якую ўсе мы чакаем, як пачатак новага этапу жыцця.
Вось і мы ў сваім 2023-м, як Янка Купала больш за 100 гадоў таму, заклікаем вясну прыйсці і абудзіць нас ад рабскага сну:
Ўстань ты, старонка, родная маці!
Годзе зімовага рабскага сну,
Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці,—
Выйдзі на поле, на сенажаці,
Выйдзі спаткаці вясну!
Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра адну з самых загадкавых кніг у чалавечай гісторыі "Песню Песняў":
➡️ https://youtu.be/GxYT-VjLVKo

🔥16❤8🥰2👍1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман "І ўзыходзіць сонца" па-беларуску, а таксама пра беларускага пабраціма дзядулі Хэма Тодара Кляшторнага і паэму "Калі асядае муць".
- адкуль Хэмінгуэй пачуў фразу пра "страчанае пакаленне";
- чаму амерыканская інтэлігенцыя імкнуліся жыць у Парыжы;
- што такое "тэлеграфны стыль" Хэмінгуэя;
- як "Вялікі Гэтсбі" Фрэнсіса Скота Фіцджэральда падштурхнуў Хэмінгуэя напісаць першы раман "І ўзыходзіць сонца";
- навошта пісьменнік пазбавіў галоўнага героя магчымасці займацца сексам;
- ці былі ў рамане "І ўзыходзіць сонца" гамафобія і каланізатарскае стаўленне чалавека да прыроды;
- чым падабенства і адрозненне алкагольных пасядзелак у творах Хэмінгуэя і Кляшторнага;
- як крытыкі "зламалі" паэтыку Тодара Кляшторнага;
- як перакладчык "І ўзыходзіць сонца" Юрка Гаўрук нават у сталінскіх высылках размаўляў па-беларуску.
❤️ Кніга "І ўзыходзіць сонца" - адзін з самых гучных антываенных маніфестаў свайго часу, але і кніга пошукаў новай, "пасляваеннай" гармоніі. Як і беларуская паэма Тодара Кляшторнага, які верыў, што муць, безумоўна, асядзе. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
😔 Як беларусам перажыць гэтую навалу | Хэмінгуэй, «І ўзыходзіць сонца»
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра вялікага, магутнага, скандальнага, аўтарытэтнага, шматаблічнага Эрнэста Хэмінгуэя і ягоны раман «І ўзыходзіць сонца».
Пагаворым…
Пагаворым…
❤16❤🔥3👍1🔥1🥰1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман "І ўзыходзіць сонца" па-беларуску, а таксама пра беларускага пабраціма дзядулі Хэма…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Усе вы страчанае пакаленне, уся моладзь, што пабывала на вайне. Вы ні да чаго не маеце павагі. Усе вы сап’яцеся» 👀
🎬 Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае, адкуль у творчасці Хэмінгуэя з'явіўся тэрмін "страчанае пакаленне", і тлумачыць, чаму другім эпіграфам да рамана "І ўзыходзіць сонца" быў выбраны фрагмент з біблійнай "Кнігі Эклезіяста".
Глядзім новы выпуск на канале CHADANOVIČ пра шматлікага Эрнэста Хэмінгуэя і яго беларускага пабраціма Тодара Кляшторнага:
➡️ https://youtu.be/zyZK8AH4pis
Глядзім новы выпуск на канале CHADANOVIČ пра шматлікага Эрнэста Хэмінгуэя і яго беларускага пабраціма Тодара Кляшторнага:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍4🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі 💥
📝 Андрэй Хадановіч віншуе паэтаў і паэтак са святам сваім вершам "Плакалі, знаем!", запісаным у Дыліжане PEN Armenia па-беларуску і ў армянскім перакладзе:
"З днём паэзіі, дарагія аўтаркі і аўтары, перакладчыцы й перакладчыкі, і ўсе неабыякавыя! Колькі тыдняў таму трапіў у сонечны Дыліжан, пра які раней чуў толькі ў кіно, і таксама зьняўся ў кіно – запісаў там відэа на верш “Плакалі, знаем!”. Чытаю беларускі арыгінал, а Армэн Аганян – свой армянскі пераклад. Шчыры дзякуй усім сябрам-калегам, што ўдзельнічалі ў гэтым паэтычным праекце!"
Прапаноўваем сёння паглядзець выпуск пра бліскучых сучасных беларускіх паэтак, адна з якіх Вальжына Морт зрабіла пераклад тэксту "Плакалі, знаем!" з беларускай:
➡️ https://youtu.be/EBo_pYI55eg

❤15🎉5❤🔥2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Дай табе Бог здароўя ў ручкі, у рожкі й паміж ног трошкі!» 😁
Рыгор Барадулін у сваёй кнізе "Вушацкі словазбор" збіраў не толькі моцныя праклёны, але і цудоўныя пажаданні беларусаў.
Больш цікавостак на нашым канале ў TikTok, на які падпісалася ўжо 1000 чалавек. Пераходзьце па спасылцы👉 тут
Рыгор Барадулін у сваёй кнізе "Вушацкі словазбор" збіраў не толькі моцныя праклёны, але і цудоўныя пажаданні беларусаў.
Больш цікавостак на нашым канале ў TikTok, на які падпісалася ўжо 1000 чалавек. Пераходзьце па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11🔥3😁3
Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму сёння асабліва важна ствараць паэзію і дагруквацца такім чынам да беларусаў.
Таксама паэт чытае тэкст, якім заклікае не здавацца, бо ўсё, што мы рабілі ў 2020-м не марна.
Тыя, што знічкамі ў жніўні гарэлі ахвярна,
кажуць: нічога не марна, нічога не марна, –
змроку, што сонцу насуперак слаўся бяздарна,
кажуць: нічога не марна, нічога не марна.
Побач з ільвом пакладзецца рахманая сарна,
скажа: нічога не марна, нічога не марна, –
хіжай гіене, што шчэрыла пашчу бяскарна,
скажа: нічога не марна, нічога не марна.
Толькі калючка і вышка, муры і турма
кажуць табе: ўсё дарма, чалавеча, дарма.
Ды над пагаслым пажарам астылая сажа
болей нічога не скажа, нічога не скажа.
То праз пажары і пашчы, калючку й муры –
знічкаю, сарнай ці сажай, але гавары.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25😍2👍1🔥1🥰1
Цяпер афіцыйна! У Кіеве ёсць вуліца Уладзіміра Караткевіча 😮
У перыяд з 1949 па 1954 гг. беларускі класік вучыўся ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі.
Змена назваў вуліц у Кіеве праходзіць у мэтах “дэрусіфікацыі”.
Перайменаванне ініцыяваў украінскі літаратар і перакладчык Вячаслаў Лявіцкі. І вось як ён пракаментаваў рашэнне кіеўскіх уладаў:
"Спадзяюся, што з'яўленне такога тапоніму нівелюе, бадай, частку непаразуменняў між украінцамі і беларусамі, якія супрацьстаяць дыктатуры. Хачу, каб гэтае перайменаванне стала сведчаннем павагі і ўдзячнасці палку імя Кастуся Каліноўскага, беларускім партызанам і ўсім вольных духам беларусам, якія знаходзяць магчымасць дапамагаць украінцам".
Таксама Лявіцкі паведаміў, што імя Уладзіміра Караткевіча атрымала невялікая каларытная вуліца на Пячорску, а сам Караткевіч называў гэты раён сваім любімым. Больш за тое, менавіта ў гэтай мясцовасці адбываліся кульмінацыйныя падзеі найбольш кіеўскай аповесці Караткевіча — “Лісце каштанаў“.
Нагадаем, што ў Мінску няма вуліцы ў гонар нашага класіка.
Выпуск пра Уладзіміра Караткевіча і яго твор “Ладдзя роспачы” глядзіце па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/85Nn2wsaayM

❤31🥰4👍2🔥1
Беларусы, 105 гадоў таму мы ўпершыню здабылі сваю незалежнасць 🤍❤️🤍
🐎 Гісторыя Беларусі - гэта гісторыя барацьбы за свабоду, якая працягваецца і па сённяшні дзень.
Андрэй Хадановіч віншуе са святам сваім вершам:
…Бо 25 сакавіка
зрынулі Саўрана з трона.
Час пасьмяецца з дручка дурачка
й назгулаў эскадрона.
Можаш музыкаў у аўтазак,
можаш фэйсбучных пісакаў.
Кепскія нэрвы – фірмовы знак
валадара аўтазакаў.
Доўга шліфуецца чарнавік,
ды пасталее аматар.
Новыя песьні. Плюс сакавік.
Мінус стары дыктатар.
Потым хай здымуць кіно – і хай
зробіць добрую касу
фільм, дзе абуджаны сонны край
зрушыў бы стрэлкі часу.
Іх затрымаць – ня хопіць палка,
войска ня хопіць ніколі.
Бо 25 сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!
25 сакавіка 2019

❤37🥰2
«Свабода не прыходзіць туды, дзе яе ніхто не чакае» ✊
Андрэй Хадановіч у эфіры @usual_morning расказвае, што для яго значыць Дзень Волі, і тлумачыць, чаму барацьба за сваю свабоду - гэта марафон, а не спрынт.
Размову з Андрэем Хадановічам глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/VbHZZoNLSr8
Андрэй Хадановіч у эфіры @usual_morning расказвае, што для яго значыць Дзень Волі, і тлумачыць, чаму барацьба за сваю свабоду - гэта марафон, а не спрынт.
Размову з Андрэем Хадановічам глядзіце па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥19❤5💯2
Forwarded from ОБЫЧНОЕ УТРО
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Іх затрымаць – не хопіць палка,
войска не хопіць ніколі.
Бо 25-га сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!
Цудоўны верш ад Андрэя Хадановіча прысвечаны Дню Волі❤️ ✊
У гэтым годзе мы адзначаем 105-ую гадавіну Абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі🐎
Жыве Беларусь!❤️
📹 День Воли: что беларусы отмечают 25 марта и почему власти пытаются им это запретить? | Хаданович
войска не хопіць ніколі.
Бо 25-га сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!
Цудоўны верш ад Андрэя Хадановіча прысвечаны Дню Волі
У гэтым годзе мы адзначаем 105-ую гадавіну Абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі
Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25🥰1
Тодар Кляшторны наўрад ці ведаў і чытаў творы прадстаўнікоў так званага "страчанага пакалення" Хэмінгуэя, Рэмарка, Фіцджэральда, але паводле свайго светагляду вельмі блізкі да гэтых аўтараў.
А колькасць агульных рыс геніяльнай паэмы "Калі асядае муць" і рамана Хэмінгуэя "І ўзыходзіць сонца" зачароўвае.
Кляшторны ставіць тыя ж праблемы і вырашае іх у тым самым ключы, што і дзядзька Хэм. У кожным з твораў ёсць гераіня, звязаная цэлым клубком няпростых адносін з адразу некалькімі закаханымі ў яе мужчынамі. У абодвух творах ёсць герой-апавядальнік, а іншыя – яго сябры і супернікі ў каханні. І галоўнае падабенства - гэта пачуццё разгубленасці, якое героі спрабуюць схаваць за алкагольнымі пасядзелкамі, толькі накаляючы такім чынам абстаноўку.
🤔 У чым адрозненне геніяльных творцаў Эрнэста Хэмінгуэя і Тодара Кляшторнага? Калі першы атрымаў сусветную славу, другога зацкавалі крытыкі, а 10 гадоў пасля, як і іншых яскравых беларускіх літаратараў, знішчылі ў сталінскіх катавальнях.
❤️ Глядзім выпуск Андрэя Хадановіча пра Тодара Кляшторнага і паэму "Калі асядае муць", каб не забываць наша страчанае пакаленне выбітных аўтараў:
👉 https://youtu.be/zyZK8AH4pis
Таксама прапаноўваем паглядзець выпуск пра Курапаты і талентаў, якіх знішчыў Сталін:
👉 https://youtu.be/8ZPDTzszAm4

❤🔥13❤5