ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пакуль Шамякін мыкаў-пыкаў,
Заваяваў Еўропу Быкаў.


Рыгор Барадулін сябраваў са многімі беларускімі літаратарамі Уладзімірам Караткевічам, Генадзем Бураўкіным, Алесем Адамовічам, Міхасём Стральцовым, з якімі ў яго была адзіная творчая і грамадская скіраванасць.

Але асаблівае месца ў жыцці народнага паэта займаў Васіль Быкаў. Яны нарадзіліся на адной зямлі - ва Ушацкім раёне Віцебшчыны, і як быццам падзялілі паміж сабой беларускую літаратуру. Быкаву дасталася проза, а Барадуліну паэзія.

Ужо пасля смерці Васіля Уладзіміравіча дзядзька Рыгор пісаў пра сябра:
«Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. І – меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы».

📹 Выпуск пра Рыгора Барадуліна: https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
📹 Выпуск пра Васіля Быкава: https://youtu.be/xdvus9WYoEU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21🔥5🥰2
Выдавецтва "Зміцер Колас" прыпыніла сваю дзейнасць. Такая інфармацыя з'явілася ў фэйсбуку праекта.

Паведамляецца, што сам Колас знаходзіцца ў КДБ.

Як сцвярджае @nashaniva, падставай для рэпрэсій з боку рэжыму стала прызнанне "экстрэмісцкім" зборніка "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў".

Пры гэтым змешчаныя ў кнізе дакументы паходзяць пераважна з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці.

Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску (выпуск 👉 тут) і сто пазіцый серыі "Паэты планеты".

Сам Зміцер Колас - бліскучы перакладчык французскай літаратуры, у яго перакладах выходзілі кнігі Альбера Камю (выпуск 👉 тут), Жана-Поля Сартра, Мішэля Уэльбэка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢20🤬14🔥2👎1
▶️ Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў "Па што ідзеш, воўча?" Гэты раман - даследаванне феномена беларускай улады і жорсткая дыягностыка беларусаў.

Сёння расказваем:
- якія паралелі ёсць паміж кнігамі Вежнавец і Маркеса;
- чаму раман "Па што ідзеш, воўча?" не падобны на кнігі Караткевіча;
- прыказкі, прымаўкі і смачныя мастацкія вобразы ў рамане - у чым феномен;
- як у кнізе апісваюцца жахлівыя карціны яўрэйскіх пагромаў, пра якія гаварыць і чытаць невыносна, але маўчаць немагчыма;
- чаму раман Вежнавец - выдатная партызанская школа жывой беларускай мовы;
- як перадаць рэч з гэтага света на той - магічны рэалізм твора "Па што ідзеш, воўча?";
- чаму нямецкі трактар - адзіны пазітыўны персанаж у кнізе.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Зразумела, дзе ўлада, там сацыяльная несправядлівасць. Бо таму, хто мае, дасца яшчэ болей, а хто мае вобмаль, у таго забяруць і апошняе. І сам раман, па-першае, гэта даследаванне феномена нашай улады, усіх уладаў, якія рэдка бывалі сваімі, а з большага чужымі, і рэдка бывалі чалавечымі, наўпрост кажучы ніколі імі не бывалі.

💡 Дзевяць уладаў, апісаных у кнізе, намякаюць і на сённяшнюю, крывавую і нелігітымную, але нельга сказаць, што выпадковую, бо прырода гэтай улады вынікае з усіх папярэдніх.

💡 "Ці ваўкі, ці ўласці" пішуцца ў аўтаркі праз коску. Гэта не сінонімы, гэта не ідылічны свет Уладзіміра Караткевіча, дзе добрыя людзі асобна, а кепская ўлада асобна. Нешта ваўчынае глыбока прысутнічае ў нашай уласнай прыродзе, таму кніга Евы Вежнавец - гэта жорсткае даследаванне беларусаў, якія ў розных пакаленнях у розныя часы змагаюцца самі з сабой і знішчаюць адно аднаго.

❤️ Вытрымліваем ваўчыны позірк сённяшняй беларускай улады, не адводзім свае сумленныя вочы і разам крочым да перамогі. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
24🔥6👍3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў "Па што ідзеш, воўча?" Гэты раман - даследаванне феномена беларускай…»
«За тое, каб мы перасталі лічыць улады»

Гераіня новага відэа на канале CHADANOVIČ Ева Вежнавец завітала ў каментарыі пад выпускам і напісала, што чакае адзінаццатую ўладу і ніколі не напіша кнігі без адзнакі 🔞

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча і накідваем спадарыні Святлане процьму добрых слоў за выдатную кнігу "Па што ідзеш, воўча?" 👇

https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23🔥5🥰2💯1
💥 8 сакавіка - гэта свята не пра кветкі раз на год, а пра магчымасці жанчын быць сабой.

8 сакавіка - гэта дзень салідарнасці, дзень барацьбы за жаночыя правы, якія і дагэтуль рэгулярна парушаюцца.

Рэвалюцыя 2020 года паказала асаблівую сілу жанчын, дзяўчат у белым, якія ўзнялі гэты пратэст у той час, калі здавалася, што ўсё марна, якія смела глядзелі ў вочы катам і забойцам і не зрушылі назад.

Зычым вам здзяйсняць свае мары і рэалізоўвацца ў справядлівым грамадстве, а беларускім аўтаркам быць пачутымі, прачытанымі і зразуметымі.

Сёння прапаноўваем паглядзець відэа на канале пра нязломных і таленавітых жанчын, у якіх усё атрымалася:

🗣 Выпуск пра топ-7 беларускіх літаратарак

🗣Выпуск пра топ-5 беларускіх сучасных паэтак

🗣Выпуск пра Святлану Алексіевіч

🗣Выпуск пра Ларысу Геніюш

🗣Выпуск пра Элізу Ажэшку

🗣 Выпуск пра Еву Вежнавец

🗣 Выпуск пра Лісістрату

🗣 Выпуск пра Антыгону
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥245👍5
140 гадоў таму нарадзіўся беларускі драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч 💥

Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» - адзін з першых твораў у сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім савецкім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

Францішак Аляхновіч не адразу зразумеў праўду пра бальшавікоў, таму ў 1926 годзе пераехаў у савецкую Беларусь. Праз 7 гадоў ГУЛАГа драматург у сваёй кнізе крычаў пра рэжым, які нясе толькі смерць і пакуты:

"Як сіфілітычныя спірахеты ў арганізме гэтак залазіць у душы паганая бальшавіцкая атрута. Няхай мае словы аздараўляюць гэтых бедных духам людзей. Няхай вучацца на маём прыкладзе".

Запрашаем паглядзець відэа пра Францішака Аляхновіча і яго твор «У капцюрох ГПУ»:
👉 https://youtu.be/y2d4A2StDjc
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥228👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💬📕 «Вялікія балаты ў нас, непраходныя, а чалавеку ні схову, ані спасу няма. Як захочуць, то дастануць цябе і выкалацяць усю душу – ці ваўкі, ці ўласці».

Нездарма аўтарка Ева Вежнавец вызначае сваю кнігу "Па што ідзеш, воўча?", як "балотную казку".

Падзеі твора адбываюцца ў забалочаных мясцінах сярод драпежных звяроў побач. Але нават непраходныя балоты не дапамагалі галоўным героям схавацца ад нягод. Яны вынікаюць і ідуць паралельна з апісаннем чужой і нечалавечай беларускай улады, якая забірае ў людзей апошняе.

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра магічны рэалізм аднаго з найлепшых сучасных беларускіх раманаў "Па што ідзеш, воўча?", які, нібы тыя непраходныя беларускія балотныя мясціны, засмоктвае ў сябе і не дае чытачу магчымасці адарвацца ад твора ні на хвіліну:

👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍125🔥3
«Не веру, што рускія змогуць вылечыцца ад хваробы імперскасці. Яны тут жа пакрыўдзяцца, і гэтую крыўды будуць у сабе культываваць» 💬

Паглядзелі выпуск пра Еву Вежнавец?
👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA

Раім вам апошнія інтэрв’ю пісьменніцы пра вайну, пратэсты 2020 года, рускую імперскасць, тры дні на Акрэсціна ў 1998 годзе, легендарныя постаці Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава (выпуск 👉 тут) і багемныя вечарыны ў Менску 90-х:

🎬 ТОК | TALK Выбітная аўтарка КУРС: Пуцін — крыса і развал Расіі. Пратэсты 1990-х у Беларусі, багема і алкаголь

🌐 САЛІДАРНАСЦЬ Святлана Курс: «Мы будзем у Еўрасаюзе і НАТО — і не горшымі чальцамі»

🌐 БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ Святлана Курс: Беларусы зноў паміж двума жорнамі, раздзёртыя, як і ў мінулую вайну
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍199🔥2🤨1
Сёння, 11 сакавіка, спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта і перакладчыка Тодара Кляшторнага 🌟

Яго называлі беларускім Ясеніным, і ўплыву на сваю творчасць расійскага паэта ён ніколі не хаваў. Але сам Кляшторны быў цалкам арыгінальны паэт, які малюе непаўторны вобразны свет, густа перасыпаны смелымі метафарамі, якія немагчыма пераблытаць ні з чым і ні з кім у нашай літаратуры.

«Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ пад ГПУ». Гэтыя словы Кляшторнага трапна характарызуюць лёс усяго пакалення забітых і забытых беларускіх літаратараў, вершы якіх дагэтуль фактычна не ўваходзяць у школьную праграму, а ўлады спрабуюць знішчыць памяць пра іх.

Творы беларускага аўтара перакладаліся на літоўскую, рускую і ўкраінскую мовы. Кампазітары Іваноў і Равенскі напісалі песні на вершы паэта.

Тодар Кляшторны быў арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Мінску. 29 кастрычніка 1937-га асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член антысавецкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Быў расстраляны ў Чорную ноч 🕯

Глядзім выпуск пра Тодара Кляшторнага і іншых паэтаў, пахаваных у Курапатах на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/8ZPDTzszAm4

Адкрытая лекцыя Андрэя Хадановіча пра Тодара Кляшторнага ў межах праекта "(Не)расстраляная паэзія/1937-2017":
👉 https://youtu.be/8N9wkQ8Ne3I
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15👍4🔥3🥰1
Сёння, свой 45-ты дзень нараджэння адзначае былы рэдактар "Нашай Нівы" і бліскучы дзіцячы паэт Андрэй Скурко ❤️

Другі год ён сустракае свята за кратамі.

У жніўні 2022-га пабачыла свет дзіцячая кніга Андрэя "Пра сланоў і барсучкоў" з 65 вершамі і цудоўнымі жывымі малюнкамі. Замовіць 👉 тут.

Таксама Скурко пераклаў на беларускую мову Чукоўскага. Знакамітая казка "Айбаліт" паступіла ў продаж пад назвай "Добры доктар Будзь-Здароў". Замовіць 👉 тут.

У няволі Андрэй піша натхняльныя лісты сваім родным, дзе дзеліцца філасофскімі развагамі, якія дапамагаюць перажыць гэтыя цяжкія часы:

"Я веру ў тое, што мы пабачым іншую Беларусь: гэта не будзе рай на зямлі, гэта будзе краіна з вялізнымі канфліктамі і супярэчнасцямі. Але я таксама веру ў тое, што ў той краіне будзе месца для ўсіх, што там не будзе гнаных за праўду, там будзе свабода, у якой нам яшчэ трэба будзе навучыцца жыць".

💌 Адрас для лістоў:
Скурко Андрэй Генадзевіч, атрад 7, Слаўгарадская шаша, 183, Папраўчая калонія №15, 212013, п/а Вейна, г. Магілёў.

Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі 👇
https://youtu.be/sW9NxWNU4us
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21👍1
▶️ "Песня Песняў" — гісторыя пра каханне ў Бібліі. Як яе рабілі Скарына, Барадулін і сучасныя перакладчыкі па-беларуску.

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра каханне і тыя эмоцыі, якія яно абуджае, пра адну з самых загадкавых кніг у гісторыі чалавечай культуры, пра твор яўрэйскай Бібліі і Старога Запавету - "Песню Песняў".

Сёння расказваем:
- чаму мужчына ў кнізе называе каханую адначасова сястрой і нявестай;
- якім было бачанне твора з боку Францыска Скарыны;
- як Рыгор Барадулін зрабіў вольны пераклад па матывах "Песні Песняў" на славянскі лад;
- чым адрозніваюцца асноўныя сэнсы твора для яўрэяў і хрысціян;
- як фрагмент кнігі стаў адной з самых вядомых сцэн сусветнага кінематографа;
- як стваралася новая версія перакладу "Песні Песняў" на беларускую мову;
- у чым адрозненне перакладаў Сяргея Шупы, Рыгора Барадуліна і Васіля Сёмухі і які беларускамоўны варыянт лепшы.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Што робіць у Бібліі кніга, дзе ніколі не прамаўляецца слова "Бог"? Што робіць у сакральным біблійным каноне кніга, дзе вядзецца пра зямное, пачуццёвае каханне між жанчынай і мужчынам? Злыя языкі дададуць, што між жанчынай і двума мужчынамі. Пры гэтым ужо ні раз адлучалі ад царквы і выносілі анафему скептыкам, якія бачылі ва ўсім гэтым толькі любоўную гісторыю. Мудрацы яўрэйскіх традыцый і розных канфесій у хрысціянстве знаходзілі ў гэтым падвойны і нават патройны код. Іншасказы даводзілі, што гаворка пра сакральнае - адносіны між зямнымі і нябеснымі справамі. Для яўрэяў адносіны між жаніхом і нявестай - гэта адносіны між Богам і богаабраным народам. Для хрысціян жаніх - гэта Ісус Хрыстос, а нявеста - гэта хрысціянская царква. Ёсць і іншыя канцэпцыі, дзе знойдуць у гераіні рысы Маці Божай.

💡 «Устань, любая, прыгожая мая, і выходзь, бо вось зіма мінула, дажджы скончыліся і перасталі, кветкі з'явіліся на зямлі, надышла пара спеваў, голас галубкі чуваць у нашым краі».

Так і хочацца дадаць яшчэ адно іншасказанне - вобраз Беларусі, якая вызірне праз краткі, выйдзе насустрач з вясной так, як яе больш чым стагоддзе таму гукаў Янка Купала: «Выйдзі спаткаці вясну!»

💡 Памятаем, што ёсць кнігі, якія выпрабоўваюць на трываласць нашу культуру, а нас саміх на мудрасць, адкрытасць і сучаснасць. Любая біблійная кніга, а "Песня Песняў" перадусім, канешне, пра гэта.

❤️ Выходзім з-за нашых кратак насустрач вясне і каханню, сустракаем вясну разам са свабодай, любоўю да чалавека і чалавецтва, і хай з гэтага народзіцца новая незалежная Беларусь.

Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/GxYT-VjLVKo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16🔥6👍4👌2❤‍🔥1🥰1🆒1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ "Песня Песняў" — гісторыя пра каханне ў Бібліі. Як яе рабілі Скарына, Барадулін і сучасныя перакладчыкі па-беларуску. Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра каханне і тыя эмоцыі, якія яно абуджае, пра адну з самых загадкавых кніг у гісторыі…»
Кніга «Апошняя кнiга пана А» Альгерда Бахарэвіча прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам».

Сам аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбук так пракаментаваў забарону яго другога твора ў Беларусі:

«Што ж, тое, што яны называюць "экстрэмізмам", у кнізе і праўда ёсьць. Мая свабода.

Віншую маіх чытачоў і выдаўцоў. Як аўтар экстрэмісцкай казкі для дарослых на 500 старонак ганаруся намі і абяцаю працаваць далей».

«Апошняя кнiга пана А» - гэта кніга пра пісьменніка-даўжніка, які жыве ў доме багатага выдаўца і кожны вечар чытае свае казкі, каб сплаціць доўг крэдытору. Для твора была напісана 31 арыгінальная гісторыя, і з кожнай новай казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным.
❤‍🔥18🤬31🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Каханы мой ясны й румяны, галава яго – чыстае золата, шчокі яго – кветнік духмянасьцяў…” нягледзячы на тое, што ён ня мыўся зь мінулага сьнежня.
“Вочы яго – як галубкі, жывот – як пліта з слановае косьці, ногі яго – слупы з мармуру…” у нагавіцах такіх брудных, што яны могуць стаяць самі.
“І ўвесь ён жаданы…” але ён заўжды будзе дробным хуліганам, таму ён ніколі ня стане маім каханым. Як шкада".

🎥 Ці глядзелі вы культавы галівудскі фільм "Аднойчы ў Амерыцы"?

Адна з найславуцейшых сцэн сусветнага кінематографа - вулічны хуліган Давід Аарансон па мянушцы Лапша, які марыць стаць гангстарам, падглядвае за юнай Дэбарай, якая жадае выступаць на вялікай сцэне. Яны мелі моцную сімпатыю адзін да аднаго, але ведалі, што ім ніколі не быць разам.

У гэтым фрагменце фільму Дэбара чытае кнігу "Песня Песняў", але суправаджае біблійныя паэтычныя формулы сваімі каментарыямі, па якіх усё становіцца зразумела.

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра адну з самых знакамітых, старажытных і загадкавых кніг у гісторыі чалавецтва "Песню Песняў" і яе новы пераклад на беларускую мову.

❤️ Слухаем, натхняемся і і знаходзім вясну ў сваім сэрцы:
https://youtu.be/GxYT-VjLVKo
🔥125🙏2👍1
Выдавец і перакладчык французскай літаратуры Зміцер Колас выйшаў на волю 🙌

10 сутак ён правёў у турме КДБ. Вядома, што абвінавачанне перакладчыку не прад'яўлена.

Нагадаем, што 5 сакавіка выдавецтва "Зміцер Колас" прыпыніла сваю дзейнасць.

Сцвярджаецца, што падставай для рэпрэсій з боку рэжыму стала прызнанне "экстрэмісцкім" зборніка "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў".
26🥰3
Сёння, 16 сакавіка, Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 59 гадоў.

Паэт, дызайнер, культуролаг, мастак, фатограф - якія толькі сферы не падпарадкаваў сабе вялікі творца.

Анемпадыстаў - аўтар тэкстаў і канцэпцыі культавага "Народнага альбома". Пакаленне беларусаў, якое ў жніўні 2020-га выйшла супраць неабмежаванай улады і гвалту сілавікоў, выхавана на гэтых песнях, нават часам не ведаючы, хто іх аўтар.

Ужо 5 гадоў Міхала няма з намі, але толькі цяпер мы пачынаем шанаваць яго ўнёсак у беларускую культуру, урэшце Анемпадыстаў ператвараецца ў культавую і легендарную постаць.

Прапаноўваем сёння паглядзець выпуск пра цудоўнага Міхала Анемападыстава і кнігу "Простыя словы":
👉 https://youtu.be/Yok_VIHa6OU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
24🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
17 сакавіка адзначаецца Дзень святога Патрыка - рэлігійнае свята і дзень культурнай спадчыны Ірландыі ☘️

🎼 Давайце паслухаем сёння бліскучую ірландскую кампазіцыю Піта Сэнт-Джона «The Fields of Athenry» у перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча, якая стала сапраўдным сімвалам змагання Ірландыі з Брытанскай імперыяй.

Той выпадак, калі сусветнае робіцца нашым. Пачуўшы гэту песню, вы, безумоўна, адчуеце сувязь паміж лёсам ірландцаў і беларусаў.

Кампазіцыя, якая ў беларускім перакладзе называецца «Зялёныя палі маёй зямлі», увайшла ў новы міні-альбом «Зямля, агонь ды вада» гурта Dzieciuki. Паслухаць альбом цалкам можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/BqgxWiYSPtE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍18🔥4🥰21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вобраз Беларусі, якая вызірне праз краткі, выйдзе на сустрач з вясной так, як яе больш чым стагоддзе таму гукаў Янка Купала» 📒

❤️ За нашыя вокны прыйшла вясна. Усе мы чакаем, калі і нашы сэрцы напоўняцца святлом і запалам.

Нядзіўна, што ў кнізе "Песня Песняў" любоўныя і нават эратычныя матывы пераклікаюцца з выявамі вясны, якую ўсе мы чакаем, як пачатак новага этапу жыцця.

Вось і мы ў сваім 2023-м, як Янка Купала больш за 100 гадоў таму, заклікаем вясну прыйсці і абудзіць нас ад рабскага сну:

Ўстань ты, старонка, родная маці!
Годзе зімовага рабскага сну,
Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці,—
Выйдзі на поле, на сенажаці,
Выйдзі спаткаці вясну!


Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча пра адну з самых загадкавых кніг у чалавечай гісторыі "Песню Песняў":
➡️https://youtu.be/GxYT-VjLVKo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥168🥰2👍1