ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Пагаворым пра літаратара, які ўвасабляе сабой беларускую мову і культуру. 24 лютага дзядзьку Рыгору…»
Калі вы ў Гданьску ці недзе паблізу, запрашаем на творчую вечарыну Андрэя Хадановіча «Паэзія ў смутныя часы» 🔥

Літаратурная сустрэча адбудзецца сёння, 28 лютага а 18-й па польскім часе ў Аліўскай Ратушы Культуры.

«Пачытаю вершаў, нешта пасьпяваю, прадстаўлю кнігу «Фантомныя радасьці». Прыходзьце, буду рады ўбачыцца!»

Падрабязней пра падзею 👉 па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14👍6🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Каб ты сраў пад плотам калючым дротам!» 😆

Рыгор Барадулін не толькі геніяльны паэт, але і фалькларыст, які ўсё жыццё занатоўваў за роднымі і землякамі выразы, прыказкі, парады, загадкі і нават праклёны.

👌 У 2013 годзе ўвесь гэты бясцэнны скарб выйшаў ва ўнікальнай кнізе - "Вушацкі словазбор", якая стала найлепшай кнігай года паводле апытання "Нашай Нівы", а на думку самога народнага паэта, стала галоўнай у яго жыцці.

Глядзім разам новы выпуск пра легендарнага Рыгора Барадуліна і яго творчасць:
👉 https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13😁4🔥31
Выйшаў у свет віртуальны зборнік паэзіі беларускіх палітвязняў - «Вершы з-за кратаў» ❤️

Гэта сумесны праект «Вольных паштовак» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. У зборнік увайшлі тэксты Максіма Знака, Андрэя Скурко, Андрэя Аляксандрава, Кацярыны Андрэевай, Сяргея Ціханоўскага, Паўла Белавуса і іншых палітзняволеных.

Усе вершы можна пачытаць 👉 тут.

Краты – гэта толькі хэштэг #️⃣

Выпуск пра сучасных беларускіх творцаў за кратамі па спасылцы:
👉 https://youtu.be/sW9NxWNU4us
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15
Forwarded from YouTube Беларусi
Беларусам не хапае беларускага. Трымайце спіс крутых беларускамоўных тэлеграм-каналаў, на якія варта падпісацца, каб усебакова развівацца 🗺

📱 жыццё-маліна - тэлеграм-канал аднайменнага YouTube-праекта, дзе можна больш даведацца пра Мікіту Мелказёрава і герояў ягоных інтэрв'ю.

📱 ЧестнОК - Саша Івулін выйшаў на волю, а гэта значыць, што блогер вяртаецца да свайго канала. Падпісвайцеся, каб не прапусціць новае жыццё ўлюбёнага спартыўнага праекта.

📱 Хадановіч - ваш персанальны гід па беларускай і сусветнай літаратуры. Беларускі паэт Андрэй Хадановіч раскажа, чаму «Дон Жуан» - гэта не зусім пра каханне, а пра любоў да ўлады, а потым прачытае народныя праклёны, сабраныя Рыгорам Барадуліным.

📱 Historyja - усё, што трэба ведаць пра беларускую антысавецкую гісторыю, пра якую вы не чулі ў школе. Моцна і з густам.

📱 BY_culture - канал Беларускай Рады культуры. Літаратура, мастацтва, тэатр, кіно працягваюць жыць нават у нечалавечых умовах, нават у эміграцыі. Тое, за чым абавязкова трэба сачыць.

📱 Школа відэаблогера - тэлеграм-канал з адмысловым чатам для тых, хто хоча рабіць беларускі кантэнт для беларусаў у YouTube і TikTok. Можна падпісацца, і калі проста хочаце сачыць за цікавымі беларускімі YouTube-праектамі.

📱 Тутэйшы Шляхціч - блогер, які пашырае Беларушчыну, распавядаючы пра цікавыя гістарычныя падзеі, беларускую лацінку і герояў краіны, пра якіх мала хто ведае.

📱 Сцежкі Беларусі - вандроўкі, старыя фотаздымкі, экатурызм і архітэктура Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны.

📱 Бальзам - канал без вайны і палітыкі, але з цікавымі гісторыямі і крутымі ціктокамі кожную раніцу.

📱 #1 Гікаўскі - апошнія навіны фільмаў, серыялаў, тэхналогій ды гульняў па-беларуску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15👍4👎1
Cёння, 2 сакавіка дзень памяці беларускага класіка Рыгора Барадуліна 🕯

Давайце згадаем 12 бліскучых цытат і радкоў з вершаў народнага паэта, якія прымушаюць сэрца біцца часцей:

1️⃣ І датуль чалавек жывы, покуль з ім душа размаўляе.

2️⃣ Мы ўсмак наеліся эрзацу
I наслужыліся панам.
На мове роднай
Агрызацца —
Адно,
Што засталося нам!

3️⃣ Беларусь —
Як пакрыўджаны звон
З вырваным языком.

4️⃣ Радзіма там, дзе начуе душа.

5️⃣ Не шукай сваіх сярод чужых.
Роднымі не зробяцца чужыя.
І чужая йголка не прышые
Латку радасці да сноў былых.

6️⃣ Няма народаў малых —
Бываюць малыя паэты.

7️⃣ На тое Звышнім даецца Радзіма,
Каб ведала сэрца,
Дзе біцца павінна.
Радзіму забыць
Ці набыць немагчыма.

8️⃣ Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

9️⃣ Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.

🔟 Рэха дагнаць і ўгаварыць
Вярнуцца назад -
Гэта і ёсць паэзія.

1️⃣1️⃣ Незабытыя не старэюць.

1️⃣2️⃣ На нажах скразнякоў азяблая,
Змоўклая ў крывавай pace,
Беларусь —
Адзічэлая яблыня,
Хто ні едзе — цябе трасе.

Пішыце ў каментарыях вашы ўлюбёныя вершы і цытаты вялікага беларускага паэта 👇

Глядзім разам выпуск пра жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна па спасылцы:
👉 https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў калоніі.

У гэты складаны дзень нагадаем вам апошнія словы Алеся Бяляцкага з яго кнігі:

«Для сістэмы важна зламаць мяне, каб усе ведалі на чыім баку сіла. А мне важна выстаяць»

Старшыня «Вясны» абавязкова выстаіць, таму і мы не мусім апускаць рукі.

Усім асуджаным праваабаронцам як мага хутчэй выйсці на свабоду!

Выпуск пра нязломнага Алеся Бяляцкага:
👉 https://youtu.be/lkjaHSRFLB4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21💔14🤬3
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Сёньня, у Сусьветны дзень пісьменьніка, вядома ж, думаю пра прысуд для нашага набэліста і яго паплечнікаў. Пра тое, як рэжым нішчыць беларускую культуру, беларускае грамадзтва і саму Беларусь. Пра тое, што ў дзень Менска (ён таксама сёньня) шмат хто з нас ня можа ўбачыць роднага гораду. А яшчэ пра “Дзікае паляваньне…” Уладзіміра Караткевіча, якое чарговы раз перачытваю, бо працую над лібрэта паводле яго. Пра ўзброеных “прывідаў”, якія тэрарызуюць народ, дапамагаючы імпэрыі трымаць яго ў рабстве. Вось невялікі маналог Андрэя Сьвеціловіча – магчыма, самага сымпатычнага ў аповесьці героя.

Каб зямля не насіла й каб
Іх пякельны гнеў пакараў,
Тых, што топчуць ботамі скарб
Залатых нашых слоў і спраў!

За пакрыўджаную зямлю,
За пакутны яе народ –
Каліноўскі выбраў пятлю,
І Пяроўская – эшафот!

І мая любоў – як яны,
Мне надзеяй зьзяе ўваччу,
І няма такое цаны,
Што за волю не заплачу!

Згіньце прэч, імпэрый муры!
Паляваньне дзікае, згінь!
Нас чакае сонца ўгары
І чароўная далячынь!

Са сьвятам, сябры-калегі! Жыве!
28🔥4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пакуль Шамякін мыкаў-пыкаў,
Заваяваў Еўропу Быкаў.


Рыгор Барадулін сябраваў са многімі беларускімі літаратарамі Уладзімірам Караткевічам, Генадзем Бураўкіным, Алесем Адамовічам, Міхасём Стральцовым, з якімі ў яго была адзіная творчая і грамадская скіраванасць.

Але асаблівае месца ў жыцці народнага паэта займаў Васіль Быкаў. Яны нарадзіліся на адной зямлі - ва Ушацкім раёне Віцебшчыны, і як быццам падзялілі паміж сабой беларускую літаратуру. Быкаву дасталася проза, а Барадуліну паэзія.

Ужо пасля смерці Васіля Уладзіміравіча дзядзька Рыгор пісаў пра сябра:
«Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. І – меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы».

📹 Выпуск пра Рыгора Барадуліна: https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
📹 Выпуск пра Васіля Быкава: https://youtu.be/xdvus9WYoEU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21🔥5🥰2
Выдавецтва "Зміцер Колас" прыпыніла сваю дзейнасць. Такая інфармацыя з'явілася ў фэйсбуку праекта.

Паведамляецца, што сам Колас знаходзіцца ў КДБ.

Як сцвярджае @nashaniva, падставай для рэпрэсій з боку рэжыму стала прызнанне "экстрэмісцкім" зборніка "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў".

Пры гэтым змешчаныя ў кнізе дакументы паходзяць пераважна з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці.

Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску (выпуск 👉 тут) і сто пазіцый серыі "Паэты планеты".

Сам Зміцер Колас - бліскучы перакладчык французскай літаратуры, у яго перакладах выходзілі кнігі Альбера Камю (выпуск 👉 тут), Жана-Поля Сартра, Мішэля Уэльбэка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢20🤬14🔥2👎1
▶️ Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў "Па што ідзеш, воўча?" Гэты раман - даследаванне феномена беларускай улады і жорсткая дыягностыка беларусаў.

Сёння расказваем:
- якія паралелі ёсць паміж кнігамі Вежнавец і Маркеса;
- чаму раман "Па што ідзеш, воўча?" не падобны на кнігі Караткевіча;
- прыказкі, прымаўкі і смачныя мастацкія вобразы ў рамане - у чым феномен;
- як у кнізе апісваюцца жахлівыя карціны яўрэйскіх пагромаў, пра якія гаварыць і чытаць невыносна, але маўчаць немагчыма;
- чаму раман Вежнавец - выдатная партызанская школа жывой беларускай мовы;
- як перадаць рэч з гэтага света на той - магічны рэалізм твора "Па што ідзеш, воўча?";
- чаму нямецкі трактар - адзіны пазітыўны персанаж у кнізе.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Зразумела, дзе ўлада, там сацыяльная несправядлівасць. Бо таму, хто мае, дасца яшчэ болей, а хто мае вобмаль, у таго забяруць і апошняе. І сам раман, па-першае, гэта даследаванне феномена нашай улады, усіх уладаў, якія рэдка бывалі сваімі, а з большага чужымі, і рэдка бывалі чалавечымі, наўпрост кажучы ніколі імі не бывалі.

💡 Дзевяць уладаў, апісаных у кнізе, намякаюць і на сённяшнюю, крывавую і нелігітымную, але нельга сказаць, што выпадковую, бо прырода гэтай улады вынікае з усіх папярэдніх.

💡 "Ці ваўкі, ці ўласці" пішуцца ў аўтаркі праз коску. Гэта не сінонімы, гэта не ідылічны свет Уладзіміра Караткевіча, дзе добрыя людзі асобна, а кепская ўлада асобна. Нешта ваўчынае глыбока прысутнічае ў нашай уласнай прыродзе, таму кніга Евы Вежнавец - гэта жорсткае даследаванне беларусаў, якія ў розных пакаленнях у розныя часы змагаюцца самі з сабой і знішчаюць адно аднаго.

❤️ Вытрымліваем ваўчыны позірк сённяшняй беларускай улады, не адводзім свае сумленныя вочы і разам крочым да перамогі. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
24🔥6👍3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў "Па што ідзеш, воўча?" Гэты раман - даследаванне феномена беларускай…»
«За тое, каб мы перасталі лічыць улады»

Гераіня новага відэа на канале CHADANOVIČ Ева Вежнавец завітала ў каментарыі пад выпускам і напісала, што чакае адзінаццатую ўладу і ніколі не напіша кнігі без адзнакі 🔞

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча і накідваем спадарыні Святлане процьму добрых слоў за выдатную кнігу "Па што ідзеш, воўча?" 👇

https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23🔥5🥰2💯1
💥 8 сакавіка - гэта свята не пра кветкі раз на год, а пра магчымасці жанчын быць сабой.

8 сакавіка - гэта дзень салідарнасці, дзень барацьбы за жаночыя правы, якія і дагэтуль рэгулярна парушаюцца.

Рэвалюцыя 2020 года паказала асаблівую сілу жанчын, дзяўчат у белым, якія ўзнялі гэты пратэст у той час, калі здавалася, што ўсё марна, якія смела глядзелі ў вочы катам і забойцам і не зрушылі назад.

Зычым вам здзяйсняць свае мары і рэалізоўвацца ў справядлівым грамадстве, а беларускім аўтаркам быць пачутымі, прачытанымі і зразуметымі.

Сёння прапаноўваем паглядзець відэа на канале пра нязломных і таленавітых жанчын, у якіх усё атрымалася:

🗣 Выпуск пра топ-7 беларускіх літаратарак

🗣Выпуск пра топ-5 беларускіх сучасных паэтак

🗣Выпуск пра Святлану Алексіевіч

🗣Выпуск пра Ларысу Геніюш

🗣Выпуск пра Элізу Ажэшку

🗣 Выпуск пра Еву Вежнавец

🗣 Выпуск пра Лісістрату

🗣 Выпуск пра Антыгону
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥245👍5
140 гадоў таму нарадзіўся беларускі драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч 💥

Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» - адзін з першых твораў у сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім савецкім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

Францішак Аляхновіч не адразу зразумеў праўду пра бальшавікоў, таму ў 1926 годзе пераехаў у савецкую Беларусь. Праз 7 гадоў ГУЛАГа драматург у сваёй кнізе крычаў пра рэжым, які нясе толькі смерць і пакуты:

"Як сіфілітычныя спірахеты ў арганізме гэтак залазіць у душы паганая бальшавіцкая атрута. Няхай мае словы аздараўляюць гэтых бедных духам людзей. Няхай вучацца на маём прыкладзе".

Запрашаем паглядзець відэа пра Францішака Аляхновіча і яго твор «У капцюрох ГПУ»:
👉 https://youtu.be/y2d4A2StDjc
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥228👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💬📕 «Вялікія балаты ў нас, непраходныя, а чалавеку ні схову, ані спасу няма. Як захочуць, то дастануць цябе і выкалацяць усю душу – ці ваўкі, ці ўласці».

Нездарма аўтарка Ева Вежнавец вызначае сваю кнігу "Па што ідзеш, воўча?", як "балотную казку".

Падзеі твора адбываюцца ў забалочаных мясцінах сярод драпежных звяроў побач. Але нават непраходныя балоты не дапамагалі галоўным героям схавацца ад нягод. Яны вынікаюць і ідуць паралельна з апісаннем чужой і нечалавечай беларускай улады, якая забірае ў людзей апошняе.

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра магічны рэалізм аднаго з найлепшых сучасных беларускіх раманаў "Па што ідзеш, воўча?", які, нібы тыя непраходныя беларускія балотныя мясціны, засмоктвае ў сябе і не дае чытачу магчымасці адарвацца ад твора ні на хвіліну:

👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍125🔥3
«Не веру, што рускія змогуць вылечыцца ад хваробы імперскасці. Яны тут жа пакрыўдзяцца, і гэтую крыўды будуць у сабе культываваць» 💬

Паглядзелі выпуск пра Еву Вежнавец?
👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA

Раім вам апошнія інтэрв’ю пісьменніцы пра вайну, пратэсты 2020 года, рускую імперскасць, тры дні на Акрэсціна ў 1998 годзе, легендарныя постаці Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава (выпуск 👉 тут) і багемныя вечарыны ў Менску 90-х:

🎬 ТОК | TALK Выбітная аўтарка КУРС: Пуцін — крыса і развал Расіі. Пратэсты 1990-х у Беларусі, багема і алкаголь

🌐 САЛІДАРНАСЦЬ Святлана Курс: «Мы будзем у Еўрасаюзе і НАТО — і не горшымі чальцамі»

🌐 БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ Святлана Курс: Беларусы зноў паміж двума жорнамі, раздзёртыя, як і ў мінулую вайну
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍199🔥2🤨1
Сёння, 11 сакавіка, спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта і перакладчыка Тодара Кляшторнага 🌟

Яго называлі беларускім Ясеніным, і ўплыву на сваю творчасць расійскага паэта ён ніколі не хаваў. Але сам Кляшторны быў цалкам арыгінальны паэт, які малюе непаўторны вобразны свет, густа перасыпаны смелымі метафарамі, якія немагчыма пераблытаць ні з чым і ні з кім у нашай літаратуры.

«Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ пад ГПУ». Гэтыя словы Кляшторнага трапна характарызуюць лёс усяго пакалення забітых і забытых беларускіх літаратараў, вершы якіх дагэтуль фактычна не ўваходзяць у школьную праграму, а ўлады спрабуюць знішчыць памяць пра іх.

Творы беларускага аўтара перакладаліся на літоўскую, рускую і ўкраінскую мовы. Кампазітары Іваноў і Равенскі напісалі песні на вершы паэта.

Тодар Кляшторны быў арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Мінску. 29 кастрычніка 1937-га асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член антысавецкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Быў расстраляны ў Чорную ноч 🕯

Глядзім выпуск пра Тодара Кляшторнага і іншых паэтаў, пахаваных у Курапатах на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/8ZPDTzszAm4

Адкрытая лекцыя Андрэя Хадановіча пра Тодара Кляшторнага ў межах праекта "(Не)расстраляная паэзія/1937-2017":
👉 https://youtu.be/8N9wkQ8Ne3I
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15👍4🔥3🥰1
Сёння, свой 45-ты дзень нараджэння адзначае былы рэдактар "Нашай Нівы" і бліскучы дзіцячы паэт Андрэй Скурко ❤️

Другі год ён сустракае свята за кратамі.

У жніўні 2022-га пабачыла свет дзіцячая кніга Андрэя "Пра сланоў і барсучкоў" з 65 вершамі і цудоўнымі жывымі малюнкамі. Замовіць 👉 тут.

Таксама Скурко пераклаў на беларускую мову Чукоўскага. Знакамітая казка "Айбаліт" паступіла ў продаж пад назвай "Добры доктар Будзь-Здароў". Замовіць 👉 тут.

У няволі Андрэй піша натхняльныя лісты сваім родным, дзе дзеліцца філасофскімі развагамі, якія дапамагаюць перажыць гэтыя цяжкія часы:

"Я веру ў тое, што мы пабачым іншую Беларусь: гэта не будзе рай на зямлі, гэта будзе краіна з вялізнымі канфліктамі і супярэчнасцямі. Але я таксама веру ў тое, што ў той краіне будзе месца для ўсіх, што там не будзе гнаных за праўду, там будзе свабода, у якой нам яшчэ трэба будзе навучыцца жыць".

💌 Адрас для лістоў:
Скурко Андрэй Генадзевіч, атрад 7, Слаўгарадская шаша, 183, Папраўчая калонія №15, 212013, п/а Вейна, г. Магілёў.

Выпуск пра Андрэя Скурко і іншых сучасных творцаў за кратамі 👇
https://youtu.be/sW9NxWNU4us
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21👍1