Ірвіся, ірвіся з ночы й туману,
выгрызай роспач, шукай надзею.
Я пасля буду лекаваць тваю рану,
наколькі змагу, наколькі паспею.
Роўна год таму пачалася страшная вайна, якая перавярнула жыцці мільёнаў людзей.
Кажуць, што калі грымяць гарматы, музы маўчаць. Але нават у такія складаныя часы, калі навокал сапраўднае пекла, музы не маўчаць. Украінская паэзія жыве ў складаных і нечалавечых умовах, але жыве і будзе жыць далей!
Таму што тут і цяпер паэзія - гэта паветра, паэзія - гэта тэрапія, паэзія - гэта салідарнасць, паэзія - гэта вера ў перамогу ❤️
Адно з першых і самых важных відэа на канале CHADANOVIČ - выпуск пра ўкраінскую паэзію часоў вайны.
Раім да прагляду моцныя вершы Сяргея Жадана, Алены Сцепаненка, Анатоля Дністравога, Юліі Мусакоўскай, Юрыя Завадскага, Таццяны Уласавай, Барыса Херсонскага і Аляксандра Ірванца ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA

👍13❤7😢2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Памятайце, злачынца будзе пакараны, а вы застанецеся без платы ад яго, але з расплатай, якая прыйдзе зусім з іншага боку» 🎯
«Дон Жуан» - гэта гісторыя пра неабмежаваную ўладу і людзей, якія ёй служаць, гэта гісторыя, якую варта пачытаць чыноўнікам і сілавікам беларускага рэжыму. Бо паралелі са слугой Сганарэлем, які скардзіцца, што праз забойства Дон Жуана не атрымаў плату, відавочныя.
Калі думалі, што «Дон Жуан» - толькі гісторыя пра каханне, абавязкова трэба паглядзець новае відэа Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/sSoavbWWeoE

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14❤7🔥2💯1
28 лютага Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу "Разам ляцім у прасторы...", прысвечаную вялікаму паэту Мацею Казіміру Сарбеўскаму.
Падчас анлайн-размовы адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных вершаў аўтара па-беларуску.
Андрэй Хадановіч разам з перакладчыкам тэкстаў польскага класіка Лявонам Баршчэўскім паразважаюць пра:
✅ якое месца ў творчасці Сарбеўскага займае акадэмічнае выкладанне ў Полацкім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіюмах;
✅ як у паэзіі літаратара спалучаюцца вечнае і актуальнае, антычныя і хрысціянскія матывы, “чыстая краса” і палітычная злоба дня;
✅ якім чынам паэт у сваіх одах наследуе рымскай класіцы, а дзе выходзіць па-за яе межы;
✅ чым адметныя яго погляды на паэзію і тэатр.
📆 Дата: 28 лютага
🕕 Час: 18:00 па Мінску
Далучыцца да сустрэчы можна👉 на старонцы Прасторы польскай культуры ў Фэйсбуку
Падчас анлайн-размовы адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных вершаў аўтара па-беларуску.
Андрэй Хадановіч разам з перакладчыкам тэкстаў польскага класіка Лявонам Баршчэўскім паразважаюць пра:
🕕 Час: 18:00 па Мінску
Далучыцца да сустрэчы можна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14❤4🔥1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Новы герой нашага відэа - народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Пагаворым пра літаратара, які ўвасабляе сабой беларускую мову і культуру. 24 лютага дзядзьку Рыгору споўнілася б 88 гадоў.
✅ Сёння расказваем:
- як Барадулін збіраў народныя беларускія праклёны;
- што такое пахвала ад паэта і як гэта адгукалася на яго сябрах;
- як выглядаюць вобразы бацькі і маці ў паэзіі Барадуліна;
- чаму творы класіка добра кладуцца на музыку;
- як французскі паэт Гіём Апалінэр з'явіўся ў вершах Барадуліна і прычым тут алкаголь;
- за што Барадуліна вылучылі на Нобелеўскую прэмію;
- як Хадановіч ставіўся да верша "Трэба дома бываць часцей" і што змянілася ў 2020 годзе.
Мы ўсмак наеліся эрзацу
I наслужыліся панам.
На мове роднай.
Агрызацца —
Адно,
Што засталося нам!
Сплыве па Дняпры
Набрыдзь,
Навалач,
Хлюсь.
Майдан празь вякі
Прывітае быліна.
Ня схіліць чало
Спадарыня Беларусь,
Незалежная, як жыцьцё,
Нэнька Украіна.
❤️ У часы наступлення цемры, у часы знішчэння ўсяго беларускага, трымаемся сваіх літаратурных зорак, якія пакінулі пасля сябе вялікую беларускую спадчыну. Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра народнага паэта Рыгора Барадуліна, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
❤️ Пэтычны геній, сяброўства з Быкавым і Караткевічам, актуальны верш для 2020-га | БАРАДУЛIН
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра геніальнага, магчыма, улюбёнага беларускага паэта, Народнага паэта Беларусі і проста вялікага чалавека. Герой відэа – Рыгор Барадулін.…
❤29👍2🥰2❤🔥1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Пагаворым пра літаратара, які ўвасабляе сабой беларускую мову і культуру. 24 лютага дзядзьку Рыгору…»
Калі вы ў Гданьску ці недзе паблізу, запрашаем на творчую вечарыну Андрэя Хадановіча «Паэзія ў смутныя часы» 🔥
Літаратурная сустрэча адбудзецца сёння, 28 лютага а 18-й па польскім часе ў Аліўскай Ратушы Культуры.
«Пачытаю вершаў, нешта пасьпяваю, прадстаўлю кнігу «Фантомныя радасьці». Прыходзьце, буду рады ўбачыцца!»
Падрабязней пра падзею👉 па спасылцы
Літаратурная сустрэча адбудзецца сёння, 28 лютага а 18-й па польскім часе ў Аліўскай Ратушы Культуры.
«Пачытаю вершаў, нешта пасьпяваю, прадстаўлю кнігу «Фантомныя радасьці». Прыходзьце, буду рады ўбачыцца!»
Падрабязней пра падзею
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍6🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Каб ты сраў пад плотам калючым дротам!» 😆
Рыгор Барадулін не толькі геніяльны паэт, але і фалькларыст, які ўсё жыццё занатоўваў за роднымі і землякамі выразы, прыказкі, парады, загадкі і нават праклёны.
👌 У 2013 годзе ўвесь гэты бясцэнны скарб выйшаў ва ўнікальнай кнізе - "Вушацкі словазбор", якая стала найлепшай кнігай года паводле апытання "Нашай Нівы", а на думку самога народнага паэта, стала галоўнай у яго жыцці.
Глядзім разам новы выпуск пра легендарнага Рыгора Барадуліна і яго творчасць:
👉 https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
Рыгор Барадулін не толькі геніяльны паэт, але і фалькларыст, які ўсё жыццё занатоўваў за роднымі і землякамі выразы, прыказкі, парады, загадкі і нават праклёны.
Глядзім разам новы выпуск пра легендарнага Рыгора Барадуліна і яго творчасць:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13😁4🔥3❤1
Выйшаў у свет віртуальны зборнік паэзіі беларускіх палітвязняў - «Вершы з-за кратаў» ❤️
Гэта сумесны праект «Вольных паштовак» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. У зборнік увайшлі тэксты Максіма Знака, Андрэя Скурко, Андрэя Аляксандрава, Кацярыны Андрэевай, Сяргея Ціханоўскага, Паўла Белавуса і іншых палітзняволеных.
Усе вершы можна пачытаць👉 тут.
Краты – гэта толькі хэштэг #️⃣
Выпуск пра сучасных беларускіх творцаў за кратамі па спасылцы:
👉 https://youtu.be/sW9NxWNU4us
Гэта сумесны праект «Вольных паштовак» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. У зборнік увайшлі тэксты Максіма Знака, Андрэя Скурко, Андрэя Аляксандрава, Кацярыны Андрэевай, Сяргея Ціханоўскага, Паўла Белавуса і іншых палітзняволеных.
Усе вершы можна пачытаць
Краты – гэта толькі хэштэг #️⃣
Выпуск пра сучасных беларускіх творцаў за кратамі па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15
Forwarded from YouTube Беларусi
Беларусам не хапае беларускага. Трымайце спіс крутых беларускамоўных тэлеграм-каналаў, на якія варта падпісацца, каб усебакова развівацца 🗺
📱 жыццё-маліна - тэлеграм-канал аднайменнага YouTube-праекта, дзе можна больш даведацца пра Мікіту Мелказёрава і герояў ягоных інтэрв'ю.
📱 ЧестнОК - Саша Івулін выйшаў на волю, а гэта значыць, што блогер вяртаецца да свайго канала. Падпісвайцеся, каб не прапусціць новае жыццё ўлюбёнага спартыўнага праекта.
📱 Хадановіч - ваш персанальны гід па беларускай і сусветнай літаратуры. Беларускі паэт Андрэй Хадановіч раскажа, чаму «Дон Жуан» - гэта не зусім пра каханне, а пра любоў да ўлады, а потым прачытае народныя праклёны, сабраныя Рыгорам Барадуліным.
📱 Historyja - усё, што трэба ведаць пра беларускую антысавецкую гісторыю, пра якую вы не чулі ў школе. Моцна і з густам.
📱 BY_culture - канал Беларускай Рады культуры. Літаратура, мастацтва, тэатр, кіно працягваюць жыць нават у нечалавечых умовах, нават у эміграцыі. Тое, за чым абавязкова трэба сачыць.
📱 Школа відэаблогера - тэлеграм-канал з адмысловым чатам для тых, хто хоча рабіць беларускі кантэнт для беларусаў у YouTube і TikTok. Можна падпісацца, і калі проста хочаце сачыць за цікавымі беларускімі YouTube-праектамі.
📱 Тутэйшы Шляхціч - блогер, які пашырае Беларушчыну, распавядаючы пра цікавыя гістарычныя падзеі, беларускую лацінку і герояў краіны, пра якіх мала хто ведае.
📱 Сцежкі Беларусі - вандроўкі, старыя фотаздымкі, экатурызм і архітэктура Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны.
📱 Бальзам - канал без вайны і палітыкі, але з цікавымі гісторыямі і крутымі ціктокамі кожную раніцу.
📱 #1 Гікаўскі - апошнія навіны фільмаў, серыялаў, тэхналогій ды гульняў па-беларуску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram
жыццё-маліна
Канал YouTube-праекта Мікіты Мелказёрава: https://www.youtube.com/channel/UCevXOj07WgmJ8f39rGEmVDA/?sub_confirmation=1
Рэклама і іншыя прапановы: @MalinaZBot
Рэклама і іншыя прапановы: @MalinaZBot
❤15👍4👎1
Cёння, 2 сакавіка дзень памяці беларускага класіка Рыгора Барадуліна 🕯
Давайце згадаем 12 бліскучых цытат і радкоў з вершаў народнага паэта, якія прымушаюць сэрца біцца часцей:
1️⃣ І датуль чалавек жывы, покуль з ім душа размаўляе.
2️⃣ Мы ўсмак наеліся эрзацу
I наслужыліся панам.
На мове роднай
Агрызацца —
Адно,
Што засталося нам!
3️⃣ Беларусь —
Як пакрыўджаны звон
З вырваным языком.
4️⃣ Радзіма там, дзе начуе душа.
5️⃣ Не шукай сваіх сярод чужых.
Роднымі не зробяцца чужыя.
І чужая йголка не прышые
Латку радасці да сноў былых.
6️⃣ Няма народаў малых —
Бываюць малыя паэты.
7️⃣ На тое Звышнім даецца Радзіма,
Каб ведала сэрца,
Дзе біцца павінна.
Радзіму забыць
Ці набыць немагчыма.
8️⃣ Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.
9️⃣ Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.
🔟 Рэха дагнаць і ўгаварыць
Вярнуцца назад -
Гэта і ёсць паэзія.
1️⃣1️⃣ Незабытыя не старэюць.
1️⃣2️⃣ На нажах скразнякоў азяблая,
Змоўклая ў крывавай pace,
Беларусь —
Адзічэлая яблыня,
Хто ні едзе — цябе трасе.
Пішыце ў каментарыях вашы ўлюбёныя вершы і цытаты вялікага беларускага паэта👇
Глядзім разам выпуск пра жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна па спасылцы:

Пішыце ў каментарыях вашы ўлюбёныя вершы і цытаты вялікага беларускага паэта
Глядзім разам выпуск пра жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У гэты складаны дзень нагадаем вам апошнія словы Алеся Бяляцкага з яго кнігі:
«Для сістэмы важна зламаць мяне, каб усе ведалі на чыім баку сіла. А мне важна выстаяць»
Старшыня «Вясны» абавязкова выстаіць, таму і мы не мусім апускаць рукі.
Усім асуджаным праваабаронцам як мага хутчэй выйсці на свабоду!
Выпуск пра нязломнага Алеся Бяляцкага:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21💔14🤬3
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Сёньня, у Сусьветны дзень пісьменьніка, вядома ж, думаю пра прысуд для нашага набэліста і яго паплечнікаў. Пра тое, як рэжым нішчыць беларускую культуру, беларускае грамадзтва і саму Беларусь. Пра тое, што ў дзень Менска (ён таксама сёньня) шмат хто з нас ня можа ўбачыць роднага гораду. А яшчэ пра “Дзікае паляваньне…” Уладзіміра Караткевіча, якое чарговы раз перачытваю, бо працую над лібрэта паводле яго. Пра ўзброеных “прывідаў”, якія тэрарызуюць народ, дапамагаючы імпэрыі трымаць яго ў рабстве. Вось невялікі маналог Андрэя Сьвеціловіча – магчыма, самага сымпатычнага ў аповесьці героя.
Каб зямля не насіла й каб
Іх пякельны гнеў пакараў,
Тых, што топчуць ботамі скарб
Залатых нашых слоў і спраў!
За пакрыўджаную зямлю,
За пакутны яе народ –
Каліноўскі выбраў пятлю,
І Пяроўская – эшафот!
І мая любоў – як яны,
Мне надзеяй зьзяе ўваччу,
І няма такое цаны,
Што за волю не заплачу!
Згіньце прэч, імпэрый муры!
Паляваньне дзікае, згінь!
Нас чакае сонца ўгары
І чароўная далячынь!
Са сьвятам, сябры-калегі! Жыве!
Каб зямля не насіла й каб
Іх пякельны гнеў пакараў,
Тых, што топчуць ботамі скарб
Залатых нашых слоў і спраў!
За пакрыўджаную зямлю,
За пакутны яе народ –
Каліноўскі выбраў пятлю,
І Пяроўская – эшафот!
І мая любоў – як яны,
Мне надзеяй зьзяе ўваччу,
І няма такое цаны,
Што за волю не заплачу!
Згіньце прэч, імпэрый муры!
Паляваньне дзікае, згінь!
Нас чакае сонца ўгары
І чароўная далячынь!
Са сьвятам, сябры-калегі! Жыве!
❤28🔥4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пакуль Шамякін мыкаў-пыкаў,
Заваяваў Еўропу Быкаў.
Рыгор Барадулін сябраваў са многімі беларускімі літаратарамі Уладзімірам Караткевічам, Генадзем Бураўкіным, Алесем Адамовічам, Міхасём Стральцовым, з якімі ў яго была адзіная творчая і грамадская скіраванасць.
Але асаблівае месца ў жыцці народнага паэта займаў Васіль Быкаў. Яны нарадзіліся на адной зямлі - ва Ушацкім раёне Віцебшчыны, і як быццам падзялілі паміж сабой беларускую літаратуру. Быкаву дасталася проза, а Барадуліну паэзія.
Ужо пасля смерці Васіля Уладзіміравіча дзядзька Рыгор пісаў пра сябра:
«Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. І – меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы».
📹 Выпуск пра Рыгора Барадуліна: https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
📹 Выпуск пра Васіля Быкава: https://youtu.be/xdvus9WYoEU
Заваяваў Еўропу Быкаў.
Рыгор Барадулін сябраваў са многімі беларускімі літаратарамі Уладзімірам Караткевічам, Генадзем Бураўкіным, Алесем Адамовічам, Міхасём Стральцовым, з якімі ў яго была адзіная творчая і грамадская скіраванасць.
Але асаблівае месца ў жыцці народнага паэта займаў Васіль Быкаў. Яны нарадзіліся на адной зямлі - ва Ушацкім раёне Віцебшчыны, і як быццам падзялілі паміж сабой беларускую літаратуру. Быкаву дасталася проза, а Барадуліну паэзія.
Ужо пасля смерці Васіля Уладзіміравіча дзядзька Рыгор пісаў пра сябра:
«Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. І – меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21🔥5🥰2
Выдавецтва "Зміцер Колас" прыпыніла сваю дзейнасць. Такая інфармацыя з'явілася ў фэйсбуку праекта.
Паведамляецца, што сам Колас знаходзіцца ў КДБ.
Як сцвярджае @nashaniva, падставай для рэпрэсій з боку рэжыму стала прызнанне "экстрэмісцкім" зборніка "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў".
Пры гэтым змешчаныя ў кнізе дакументы паходзяць пераважна з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці.
Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску (выпуск👉 тут) і сто пазіцый серыі "Паэты планеты".
Сам Зміцер Колас - бліскучы перакладчык французскай літаратуры, у яго перакладах выходзілі кнігі Альбера Камю (выпуск👉 тут), Жана-Поля Сартра, Мішэля Уэльбэка.
Паведамляецца, што сам Колас знаходзіцца ў КДБ.
Як сцвярджае @nashaniva, падставай для рэпрэсій з боку рэжыму стала прызнанне "экстрэмісцкім" зборніка "Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў".
Пры гэтым змешчаныя ў кнізе дакументы паходзяць пераважна з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці.
Выдавецтва "Зміцер Колас" спецыялізавалася на выданні замежнай мастацкай літаратуры ў беларускіх перакладах. Менавіта там вышлі чатырохтомнік Франца Кафкі па-беларуску (выпуск
Сам Зміцер Колас - бліскучы перакладчык французскай літаратуры, у яго перакладах выходзілі кнігі Альбера Камю (выпуск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢20🤬14🔥2👎1
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
Пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў "Па што ідзеш, воўча?" Гэты раман - даследаванне феномена беларускай улады і жорсткая дыягностыка беларусаў.
- якія паралелі ёсць паміж кнігамі Вежнавец і Маркеса;
- чаму раман "Па што ідзеш, воўча?" не падобны на кнігі Караткевіча;
- прыказкі, прымаўкі і смачныя мастацкія вобразы ў рамане - у чым феномен;
- як у кнізе апісваюцца жахлівыя карціны яўрэйскіх пагромаў, пра якія гаварыць і чытаць невыносна, але маўчаць немагчыма;
- чаму раман Вежнавец - выдатная партызанская школа жывой беларускай мовы;
- як перадаць рэч з гэтага света на той - магічны рэалізм твора "Па што ідзеш, воўча?";
- чаму нямецкі трактар - адзіны пазітыўны персанаж у кнізе.
❤️ Вытрымліваем ваўчыны позірк сённяшняй беларускай улады, не адводзім свае сумленныя вочы і разам крочым да перамогі. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
🔥 Ваўкі, улада і людзі: магічнае даследаванне беларускай нацыі | Ева Вежнавец
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу і найлепшую беларускую кнігу апошніх гадоў. Герой відэа – Ева Вежнавец (Святлана Курс) і яе яскравая…
❤24🔥6👍3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў "Па што ідзеш, воўча?" Гэты раман - даследаванне феномена беларускай…»
«За тое, каб мы перасталі лічыць улады»
Гераіня новага відэа на канале CHADANOVIČ Ева Вежнавец завітала ў каментарыі пад выпускам і напісала, што чакае адзінаццатую ўладу і ніколі не напіша кнігі без адзнакі🔞
Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча і накідваем спадарыні Святлане процьму добрых слоў за выдатную кнігу "Па што ідзеш, воўча?"👇
https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Гераіня новага відэа на канале CHADANOVIČ Ева Вежнавец завітала ў каментарыі пад выпускам і напісала, што чакае адзінаццатую ўладу і ніколі не напіша кнігі без адзнакі
Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча і накідваем спадарыні Святлане процьму добрых слоў за выдатную кнігу "Па што ідзеш, воўча?"
https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23🔥5🥰2💯1
8 сакавіка - гэта дзень салідарнасці, дзень барацьбы за жаночыя правы, якія і дагэтуль рэгулярна парушаюцца.
Рэвалюцыя 2020 года паказала асаблівую сілу жанчын, дзяўчат у белым, якія ўзнялі гэты пратэст у той час, калі здавалася, што ўсё марна, якія смела глядзелі ў вочы катам і забойцам і не зрушылі назад.
Зычым вам здзяйсняць свае мары і рэалізоўвацца ў справядлівым грамадстве, а беларускім аўтаркам быць пачутымі, прачытанымі і зразуметымі.
Сёння прапаноўваем паглядзець відэа на канале пра нязломных і таленавітых жанчын, у якіх усё атрымалася:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥24❤5👍5
140 гадоў таму нарадзіўся беларускі драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч 💥
Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» - адзін з першых твораў у сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім савецкім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.
Францішак Аляхновіч не адразу зразумеў праўду пра бальшавікоў, таму ў 1926 годзе пераехаў у савецкую Беларусь. Праз 7 гадоў ГУЛАГа драматург у сваёй кнізе крычаў пра рэжым, які нясе толькі смерць і пакуты:
"Як сіфілітычныя спірахеты ў арганізме гэтак залазіць у душы паганая бальшавіцкая атрута. Няхай мае словы аздараўляюць гэтых бедных духам людзей. Няхай вучацца на маём прыкладзе".
Запрашаем паглядзець відэа пра Францішака Аляхновіча і яго твор «У капцюрох ГПУ»:
👉 https://youtu.be/y2d4A2StDjc

🔥22❤8👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нездарма аўтарка Ева Вежнавец вызначае сваю кнігу "Па што ідзеш, воўча?", як "балотную казку".
Падзеі твора адбываюцца ў забалочаных мясцінах сярод драпежных звяроў побач. Але нават непраходныя балоты не дапамагалі галоўным героям схавацца ад нягод. Яны вынікаюць і ідуць паралельна з апісаннем чужой і нечалавечай беларускай улады, якая забірае ў людзей апошняе.
Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра магічны рэалізм аднаго з найлепшых сучасных беларускіх раманаў "Па што ідзеш, воўча?", які, нібы тыя непраходныя беларускія балотныя мясціны, засмоктвае ў сябе і не дае чытачу магчымасці адарвацца ад твора ні на хвіліну:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12❤5🔥3
«Не веру, што рускія змогуць вылечыцца ад хваробы імперскасці. Яны тут жа пакрыўдзяцца, і гэтую крыўды будуць у сабе культываваць» 💬
Паглядзелі выпуск пра Еву Вежнавец?
👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Раім вам апошнія інтэрв’ю пісьменніцы пра вайну, пратэсты 2020 года, рускую імперскасць, тры дні на Акрэсціна ў 1998 годзе, легендарныя постаці Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава (выпуск👉 тут) і багемныя вечарыны ў Менску 90-х:
🎬 ТОК | TALK Выбітная аўтарка КУРС: Пуцін — крыса і развал Расіі. Пратэсты 1990-х у Беларусі, багема і алкаголь
🌐 САЛІДАРНАСЦЬ Святлана Курс: «Мы будзем у Еўрасаюзе і НАТО — і не горшымі чальцамі»
🌐 БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ Святлана Курс: Беларусы зноў паміж двума жорнамі, раздзёртыя, як і ў мінулую вайну
Паглядзелі выпуск пра Еву Вежнавец?
Раім вам апошнія інтэрв’ю пісьменніцы пра вайну, пратэсты 2020 года, рускую імперскасць, тры дні на Акрэсціна ў 1998 годзе, легендарныя постаці Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава (выпуск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19❤9🔥2🤨1