ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
Каму належыць гэты радок?

Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Anonymous Quiz
16%
Элаіза Ажэшка
74%
Ларыса Геніюш
10%
Уладзімір Караткевіч
15🕊5
Чыя цытата: «Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі»?
Anonymous Quiz
85%
Васіль Быкаў
11%
Максім Гарэцкі
4%
Францішак Аляхновіч
16👍2
Каму належыць гэты тэкст?

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Anonymous Quiz
13%
Максім Багдановіч
56%
Янка Купала
31%
Міхась Чарот
15💋4
Чый верш?

Ці у долі, ці ў нядолі — З вамі станем ў адным полі, Рука ў руку з вашым братам, За свабоду перад катам.
Anonymous Quiz
19%
Якуб Колас
36%
Алесь Дудар
45%
Цётка
15💋3🕊1
Хто гэта напісаў:
«Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу»?
Anonymous Quiz
36%
Тодар Кляшторны
23%
Максім Багдановіч
41%
Францішак Аляхновіч
12👍5
Чый верш?

Чую тваю жаўруковую музыку Ў скошаных травах мурожных, Мова! Як сонца маё беларускае
Anonymous Quiz
15%
Ева Вежнавец
24%
Наталля Арсеннева
62%
Яўгенія Янішчыц
19💔3👍2
Forwarded from YouTube Беларусi
🥰 Не хапае Беларушчыны? У дзень роднай мовы самы час гэта выправіць. Лавіце крутую падборку беларускамоўных ютуб-каналаў, вартых вашай увазе:

🎞 CHADANOVIČ - праект беларускага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які распавядае пра актуальныя творы сусветнай і беларускай літаратуры, у якіх мы з вамі цяпер жывём.

🎞 Годна - канал аднайменнай грамадскай кампаніі, якая імкнецца прасоўваць і ўмацоўваць беларускую ідэнтычнасць. Сапраўднымі зоркамі праекта з'яўляюцца блогеры Мікіта Бялевіч і Ліза Ветрава.

🎞 Тутэйшы Шляхціч - канал блогера Усяслава Пашкевіча, які скіраваны на папулярызацыю беларускай культуры, гісторыі і мовы. Тут і пра беларускую лацінку, якую прапагандысты-невучы называюць варожай, і пра беларускі Смаленск.

🎞 Будзьма Беларусамі - праект, які дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Тут і традыцыйныя беларускія стравы, і гістарычныя праграмы "Гісторыя за 5 хвілін" Алеся Краўцевіча, "Трызуб і Пагоня" Кацярыны Ваданосавай. Таксама ёсць і асобны канал "Будзьма дзецям" для самых маленькіх нашых разумнят.

🎞 Янахімічыла - гэта навукова-папулярны блог беларускі Яны Карслян, якая жыве і працуе ў ЗША і мае PhD in Chemistry. У сваіх відэа блогерка дае карысныя ў побыце практычныя парады, перакладаючы інфармацыю з мовы навуковай на чалавечую

🎞 Коnan Ў - беларускамоўны праект папулярнага блогера SMASH (340 тысяч падпісчыкаў), які пасля пачатку вайны пачаў размаўляць па-беларуску. У сваіх відэа Валянцін Конан разважае на тэму расейскага прыгнёту і чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску.

🎞 Віталь Чырвінскі Размовы пра ваенную гісторыю - былы афіцэр, які сышоў з Ваеннай акадэміі пасля жніўня 2020 года Віталь Чырвінскі ў сваіх выпусках расказвае пра беларускую ваенную гісторыю. Тут і відэа пра гераічную жанчыну-афіцэра Эмілію Плятэр, і пра выдатную перамогу Стэфана Баторыя над войскамі Івана Жахлівага, і пра знакамітую Грунвальдскую бітву.

Стаўце ❤️, калі хочаце пабачыць другую частку падборкі беларускамоўных каналаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32👍5🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З нагоды Дня роднай мовы Андрэй Хадановіч для праекта @mkbelarus прачытаў уласны верш «Мова».

💜 Захавайце ў сябе гэты тэкст, каб памятаць, навошта нам размаўляць па-беларуску.

Кожная мова напоўнена ўласным сэнсам.
Кажуць, што па-нямецку добра займацца сэксам:
вывучыць нескладана – руляць галосныя гукі.
Па-беларуску любяць матчыны рукі.

Па-французску клінкамі звіняць і плятуць інтрыгі,
мараканцы й алжырцы пішуць рэпчыкі й кнігі,
цёплыя круасаны трушчыць буржуазія.
Па-беларуску скандуюць: “Беларусь – не Расія”.

У рускай мовы гарачка ад белай гарэліцы.
Добры паэт не засіліцца, дык застрэліцца.
Чорныя пісталеты помняць Бальшыя Карэтныя.
Па-беларуску друкуюць вершы паліткарэктныя.

Украінскаю мовай гучыць салаўіны пошчак,
з гэтым пошчакам добра працуецца ў Польшчах,
покуль палякі ў Брытаніі топчуць кеды.
Па-беларуску працуюць адны дармаеды.

Помняць белага брата хіндзі і суахілі.
Па-габрэйску каменьчык моліцца на магіле.
Па-ангельску маўчанне доўжыцца з Чарлі Чаплінам.
Па-беларуску над Віліяй гучна вяшчаюць чаплі нам.

Вы даўно зразумелі, ШТО я маю наўвеце:
беларуская мова – найпрыгажэйшая ў свеце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14🥰6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ён сам сабе Аляксандр Македонскі ў каханні».

💔 Вядома, «Дон Жуан» - гэта кніга не пра каханне, а пра ўладу кахання і любоў да ўлады.

Невыпадкова галоўны герой згадвае Аляксандра Македонскага, бо яго жанчыны - гэта проста чарговыя заваяванні, якімі Дон Жуан цешыцца і атрымлівае такую ж асалоду, як уладар, які сінімі пальцамі трымаецца за свой трон 👏

Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра такі актуальны сёння твор «Дон Жуан» у версіі версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера:
👉 https://youtu.be/sSoavbWWeoE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍3
Ірвіся, ірвіся з ночы й туману,
выгрызай роспач, шукай надзею.
Я пасля буду лекаваць тваю рану,
наколькі змагу, наколькі паспею.


Роўна год таму пачалася страшная вайна, якая перавярнула жыцці мільёнаў людзей.

Кажуць, што калі грымяць гарматы, музы маўчаць. Але нават у такія складаныя часы, калі навокал сапраўднае пекла, музы не маўчаць. Украінская паэзія жыве ў складаных і нечалавечых умовах, але жыве і будзе жыць далей!

Таму што тут і цяпер паэзія - гэта паветра, паэзія - гэта тэрапія, паэзія - гэта салідарнасць, паэзія - гэта вера ў перамогу ❤️

Адно з першых і самых важных відэа на канале CHADANOVIČ - выпуск пра ўкраінскую паэзію часоў вайны.

Раім да прагляду моцныя вершы Сяргея Жадана, Алены Сцепаненка, Анатоля Дністравога, Юліі Мусакоўскай, Юрыя Завадскага, Таццяны Уласавай, Барыса Херсонскага і Аляксандра Ірванца ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA
👍137😢2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Памятайце, злачынца будзе пакараны, а вы застанецеся без платы ад яго, але з расплатай, якая прыйдзе зусім з іншага боку» 🎯

«Дон Жуан» - гэта гісторыя пра неабмежаваную ўладу і людзей, якія ёй служаць, гэта гісторыя, якую варта пачытаць чыноўнікам і сілавікам беларускага рэжыму. Бо паралелі са слугой Сганарэлем, які скардзіцца, што праз забойства Дон Жуана не атрымаў плату, відавочныя.

Калі думалі, што «Дон Жуан» - толькі гісторыя пра каханне, абавязкова трэба паглядзець новае відэа Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/sSoavbWWeoE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍147🔥2💯1
28 лютага Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу "Разам ляцім у прасторы...", прысвечаную вялікаму паэту Мацею Казіміру Сарбеўскаму.

Падчас анлайн-размовы адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных вершаў аўтара па-беларуску.

Андрэй Хадановіч разам з перакладчыкам тэкстаў польскага класіка Лявонам Баршчэўскім паразважаюць пра:

якое месца ў творчасці Сарбеўскага займае акадэмічнае выкладанне ў Полацкім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіюмах;

як у паэзіі літаратара спалучаюцца вечнае і актуальнае, антычныя і хрысціянскія матывы, “чыстая краса” і палітычная злоба дня;

якім чынам паэт у сваіх одах наследуе рымскай класіцы, а дзе выходзіць па-за яе межы;

чым адметныя яго погляды на паэзію і тэатр.

📆 Дата: 28 лютага
🕕 Час: 18:00 па Мінску

Далучыцца да сустрэчы можна 👉 на старонцы Прасторы польскай культуры ў Фэйсбуку
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍144🔥1
▶️ Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Новы герой нашага відэа - народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Пагаворым пра літаратара, які ўвасабляе сабой беларускую мову і культуру. 24 лютага дзядзьку Рыгору споўнілася б 88 гадоў.

Сёння расказваем:
- як Барадулін збіраў народныя беларускія праклёны;
- што такое пахвала ад паэта і як гэта адгукалася на яго сябрах;
- як выглядаюць вобразы бацькі і маці ў паэзіі Барадуліна;
- чаму творы класіка добра кладуцца на музыку;
- як французскі паэт Гіём Апалінэр з'явіўся ў вершах Барадуліна і прычым тут алкаголь;
- за што Барадуліна вылучылі на Нобелеўскую прэмію;
- як Хадановіч ставіўся да верша "Трэба дома бываць часцей" і што змянілася ў 2020 годзе.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Барадулін - творца, якому заўсёды балела, каб Беларусь размаўляла па-беларуску, які з болем успрымаў наступствы каланізацыі, саветызацыі, абрусення, і як мог часам злой сатырай ашчэрваўся і адбрэхваўся ад гэтага ўсяго.

Мы ўсмак наеліся эрзацу
I наслужыліся панам.
На мове роднай.
Агрызацца —
Адно,
Што засталося нам!


💡 Заўсёды з пэўнай насцярожанасцю ставіўся да верша "Трэба дома бываць часцей". З вялікай павагай, але без асаблівай персанальнай любові. Можа быць, таму што адносіў сябе да іншага пакалення беларусаў, для якіх вяртанне дадому - гэта вяртанне ў шматпавярховы горад. Але штосьці ёкнула падчас восеньскіх пратэстаў 2020 года, калі людзі, яшчэ ўчора незнаёмыя між сабой, пачалі выходзіць у падворкі і скверы, запарваць гарбату і каву, запрашаць да сябе музыкаў, лектараў і нават паэтаў. Яшчэ мацней забалела і прабівае на слёзы, калі мы пачынаем быць раскіданыя па свеце. Знакаміты Барадулінскі верш можа зрабіцца сімвалам таго, як мы носім у сабе Беларусь. І ўсё, што робім у Літве, у Польшчы, у Грузіі ўрэшце мае на мэце наша вяртанне дадому.

💡 За месяц да смерці ў лютым 2014-га Рыгор Барадулін прысвяціў кароткі верш свайму ўкраінскаму сябру і калегу Дмытру Паўлычку. Прысвяціў, бо захопніцкая вайна Расіі супраць Украіны пачалася не ў 2022-м, а яшчэ ў 2014 годзе. Сімвалічна, што 24 лютага - дзень пачатку новага вітку вайны супадае з днём народзінаў Рыгора Барадуліна.

Сплыве па Дняпры
Набрыдзь,
Навалач,
Хлюсь.
Майдан празь вякі
Прывітае быліна.
Ня схіліць чало
Спадарыня Беларусь,
Незалежная, як жыцьцё,
Нэнька Украіна.


❤️ У часы наступлення цемры, у часы знішчэння ўсяго беларускага, трымаемся сваіх літаратурных зорак, якія пакінулі пасля сябе вялікую беларускую спадчыну. Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра народнага паэта Рыгора Барадуліна, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29👍2🥰2❤‍🔥1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Новы герой нашага відэа - народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Пагаворым пра літаратара, які ўвасабляе сабой беларускую мову і культуру. 24 лютага дзядзьку Рыгору…»
Калі вы ў Гданьску ці недзе паблізу, запрашаем на творчую вечарыну Андрэя Хадановіча «Паэзія ў смутныя часы» 🔥

Літаратурная сустрэча адбудзецца сёння, 28 лютага а 18-й па польскім часе ў Аліўскай Ратушы Культуры.

«Пачытаю вершаў, нешта пасьпяваю, прадстаўлю кнігу «Фантомныя радасьці». Прыходзьце, буду рады ўбачыцца!»

Падрабязней пра падзею 👉 па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14👍6🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Каб ты сраў пад плотам калючым дротам!» 😆

Рыгор Барадулін не толькі геніяльны паэт, але і фалькларыст, які ўсё жыццё занатоўваў за роднымі і землякамі выразы, прыказкі, парады, загадкі і нават праклёны.

👌 У 2013 годзе ўвесь гэты бясцэнны скарб выйшаў ва ўнікальнай кнізе - "Вушацкі словазбор", якая стала найлепшай кнігай года паводле апытання "Нашай Нівы", а на думку самога народнага паэта, стала галоўнай у яго жыцці.

Глядзім разам новы выпуск пра легендарнага Рыгора Барадуліна і яго творчасць:
👉 https://youtu.be/Zjvhaxt-2YY
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13😁4🔥31